Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Складанаскарочаныя словы змешанага тыпу, у якіх другое слова мае формуўскоснагасклону(камроты–камандзірроты,кампалка–камандзір палка), адносяцца да мужчынскага роду, а словы тыпу ашчадкаса, ашчад-

кніжка – да жаночага: – Ну што, камісар? – з грубаватай спачувальнасцю запытаў камроты (В. Быкаў); Сабралі ў дарогу і бацьку. Ён зняў з ашчадкніжкі грошы, што былі ў іх(С. Алексіевіч).

Родзапазычаныхабрэвіятурвызначаеццапазнешняйформе(ЮНЕСКА,

НАТА–н.р.,ФІФА–ж.р.):Іпашыбавалімыаглядацьвёсачкуіяегістарыч- ныя помнікі, не занесеныя, на жаль, ні ў групу 0 («знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА»), ні нават у трэцюю групу (што адпавядае, мабыць, нашым помнікаммясцовайвартасці)(У. Караткевіч);Вялікіябылістаўкіідля ЕўрасаюзаіНАТА(«Звязда»);Міжнароднаяфедэрацыяфутбола(ФІФА) апублікавала чарговы рэйтынг зборных («Звязда»).

Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Убеларускайірускаймовахназіраюццаразыходжанніўграматычным родзе назоўнікаў, што звязана ў першую чаргу з перагрупоўкай у сістэме скланенняназоўнікаіпрацэсамзацвярдзеннягубныхзычныхуканцыслова ў беларускай мове: верф, дроб, поступ, стэп, насып. У выніку перагрупоўкіскланеннябеларускаямовазахавалаагульнаўсходнеславянскуюформу мужчынскага роду назоўнікаў тыпу боль, цень, мазоль, шынель, а ў рускай мовеадбыўсяпераходтакіхслоўугрупуназоўнікаўжаночагароду.Працэс зацвярдзення канцавых зычных у беларускай мове прывёў да пашырэння групыназоўнікаўмужчынскагародузакошттакіхслоў,яклетапіс,рукапіс, подпіс, фальш, палын і інш., у той час як у рускай мове гэтыя лексічныя адзінкі ўвайшлі ў склад назоўнікаў жаночага роду. У выніку аб’ектыўных моўныхпрацэсаўназіраемнесупадзенніўформахродуназоўнікаўаднолькавай словаўтваральнай будовы: бел. боль, цень, мазоль, шынель, подпіс,

рукапіс, пыл, запіс – назоўнікі мужчынскага роду, руск. боль, тень, мозоль, шинель, подпись, рукопись, пыль, запись – назоўнікі жаночага роду.

Асобную групу складаюць назоўнікі, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца марфемнай і словаўтваральнай будовай, што прыводзіць да разыходжанняў у родзе:

●●у беларускай мове да мужчынскага, а ў рускай да жаночага роду адно-

сяццаназоўнікі:гваздзік–гвоздика,шчупак–щука,валяр’ян–валерьянаіінш.; ●●у беларускай да мужчынскага, а ў рускай да ніякага роду адносяцца назоўнікі:яблык–яблоко,цуд–чудо,статак–стадо,доказ–доказатель-

ство, здзек – издевательство, зваротак – обращение і інш.;

44