- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
ЧАСЦІНЫ МОВЫ
ПРЫНЦЫПЫ І КРЫТЭРЫІ АБ’ЯДНАННЯ СЛОЎ У ЧАСЦІНЫ МОВЫ
Марфалагічныя катэгорыі ўтвараюць складаную сістэму, асновай якой з’яўляецца размеркаванне слоў па часцінах мовы. Часціны мовы – гэта класы, у якія аб’ядноўваюцца словы паводле іх граматычных прымет.
Дляўдакладненняпаняцця«класы»выкарыстоўваюццатэрміны«грама- тычныякласы»(улічваеццаграматычнаяаформленасцьслова),«лексіка-гра- матычныякласы»(падкрэсліваецца,штоўчасцінымовыаб’яднанысловы, анесловаформы),«семантыка-граматычныякласы»(акцэнтуеццаўвагана наяўнасці ў часціны мовы катэгарыяльнага значэння). Усе гэтыя тэрміны дапаўняюць адзін аднаго і ў сукупнасці найбольш поўна перадаюць змест паняцця «часціны мовы».
Сучаснае вучэнне пра часціны мовы складвалася на працягу значнага прамежку часу і мае адносна сталыя традыцыі, звязаныя з этапамі станаўленняіразвіццямарфалогіі.Упершынюсхемучасцінмовыпрымяняльна да сваёй мовы вызначылі грэчаскія вучоныя (II ст. да н. э., Александрыя). З невялікімі зменамі рымляне выкарысталі яе ў лацінскай мове. Латынь была мовай культуры сярэдневяковай Еўропы, таму антычная схема стала прымяняцца і да апісання граматыкі новых еўрапейскіх моў. Класіфікацыя часцін мовы, якой прытрымліваліся М. В. Ламаносаў і яго паслядоўнікі ў рускаймове,узыходзіцьдарымскіхграматык.Расійскіявучоныя,якірымскія,вылучалівосемчасцінмовы,сяродякіхімя,дзеяслоў,дзеепрыметнік, займеннік, прыназоўнік, злучнік, прыслоўе і выклічнік. На працягу дзесяцігоддзяў спіс часцін мовы то пашыраўся, то звужаўся. Так, А. А. Патабня, Ф. Ф. Фартунатаў, А. А. Пяшкоўскі, аналізуючы дзесяць часцін мовы як асноўных,адмаўлялілічэбнікамізайменнікамустатусесамастойныхчасцін мовы. Французскі лінгвіст Ж. Вандрыес у працы «Мова» (1921) разглядаў толькі дзве часціны мовы: імя і дзеяслоў.
ПершаянарматыўнаяграматыкаБ.Тарашкевіча(1918)вылучаладзевяць часцінмовы(імя,прымета,чысло,займя,дзеяслоў,прыслоўе,прыймя,злуч,
17
кліч), да якіх з цягам часу далучылася дзясятая – часціца. І сёння ў беларускіммовазнаўствеўякасціасноўныхвызначаюццадзесяцьчасцінмовы: назоўнік,прыметнік,лічэбнік,займеннік,дзеяслоў,прыслоўе,прыназоўнік, злучнік, часціца, выклічнік.
Уяўленне пра часціны мовы як класы стала добра вядома пасля прац В. У. Вінаградава. Сёння часціны мовы разглядаюцца як класы слоў, якія характарызуюцца трыма асноўнымі прыметамі:
●●катэгарыяльным значэннем (агульнае часцінамоўнае граматычнае значэнне прадметнасці, працэсуальнасці і інш.);
●●пэўным складам марфалагічных катэгорый і агульнай сістэмай форм словазмянення;
●●агульнымі асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі.
Пры аднясенні слова да той ці іншай часціны мовы ў якасці дадатковых прымет разглядаюцца такія, як асноўныя словаўтваральныя характарыстыкі і адметнасць сінтаксічнай сувязі з іншымі словамі ў сказе. Напрыклад, да прыметнікаў адносяцца словы, якія абазначаюць прымету, валодаюцькваліфікацыйнаймарфалагічнайкатэгорыяйступеніпараўнання і словазмяняльнымі катэгорыямі роду, ліку і склону; маюць парадыгму ў складзе 24 склонавых форм, выконваюць сінтаксічную ролю азначэння ці выказніка; дапасуюцца да назоўніка, калі ўжываюцца ў функцыі азначэн-
ня (У глыбінях чалавечай існасці слоў няма (А. Разанаў)), ці кіруюць ускосным склонам, калі функцыянуюць як выказнік (Ён быў шчаслівы ад сустрэчы); пры ўтварэнні прыметнікаў пераважае суфіксацыя.
Словыура!ой!бацюхны!псік!добрыдзень!таксамаадносяццадаадной часціны мовы, таму што яны перадаюць эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не маюць марфалагічных катэгорый і сістэмы форм словазмянення, не выконваюць у сказе ніякай сінтаксічнай функцыі.
У паняцце «катэгарыяльнае значэнне» для самастойных і службовых часцінмовыўкладваеццарознысэнс.Самастойныясловыздольныназываць паняццеіабазначацьпрадмет,прымету,дзеянне,колькасць,штознаходзіць адлюстраваннеўіхкатэгарыяльнымзначэнні(значэннепрадметнасці,працэсуальнай прыметы, непрацэсуальнай прыметы, колькасці). Службовыя словы не выражаюць паняццяў, таму не маюць ярка выражанага значэння. Пад катэгарыяльным значэннем службовых слоў разумеюць іх функцыю ў маўленні. Такія лексічныя адзінкі не валодаюць пэўным складам марфалагічных катэгорый, сістэмай форм словазмянення. Самастойныя і службовыя словы адрозніваюцца і сваімі сінтаксічнымі функцыямі. Самастойныя часціны мовы з’яўляюцца членамі сказа, а службовыя па-рознаму служаць рэалізацыі думкі ў маўленні.
Разам з часцінамі мовы важнымі з марфалагічнага пункту гледжання аб’яднаннямі слоў з’яўляюцца лексіка-граматычныя разрады – групы
18
слоў, якія характарызуюцца падабенствам лексічнага значэння і асаблівасцю формаўтварэння і выражэння катэгарыяльных граматычных значэнняў. Лексіка-граматычныя разрады слоў непасрэдна звязаны з пэўнай марфалагічнай катэгорыяй ці катэгорыямі. Так, з асаблівасцямі выражэння катэгорыі ліку звязаны падзел назоўнікаў на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя. Як правіла, агульныя назоўнікі маюць формы адзіночнага і множнага ліку (рэферат – рэфераты, думка – думкі, дзіця–дзеці),аўласныяназоўніківыступаюцьякадзіночналікавыя(Нарач,
Васіль, Юпітэр) ці множналікавыя (Баранавічы, Афіны, Курапаты). Кан-
крэтным назоўнікам уласціва змяненне па ліках (вечар – вечары, матуля – матулі, неба – нябёсы), а абстрактныя, зборныя і рэчыўныя ўжываюцца ў адной лікавай форме (рамантызм, каменне, малако ці дрыжыкі, духі).
Граматычная апазіцыя ўласціва якасным, адносным і прыналежным прыметнікам. Якасныя прыметнікі супрацьпастаўляюцца іншым разрадам як здольныя мець формы ступеней параўнання (чысты, чысцейшы, найчысцейшы). Прыналежныя прыметнікі ўступаюць у апазіцыю з якаснымі і адносныміпаводлеасаблівасцейскланення:якасныяіадносныязмяняюцца па ад’ектыўным тыпе скланення, а прыналежныя – па змешаным.
Падзел дзеясловаў на асабовыя і безасабовыя звязаны з асаблівасцю выражэнняўіхкатэгорыіасобы:асабовыядзеясловызмяняюццапаасобах
(я збіраюся, ты збіраешся, яна збіраецца і інш.), а для безасабовых дзея словаў катэгорыя асобы не характэрна (днее, ванітуе, нездаровіцца). Свае граматычныяасаблівасцімаюцьтаксамаразрадыколькасныхіпарадкавых лічэбнікаў, разрады займеннікаў, якасных і акалічнасных прыслоўяў.
СІСТЭМА ЧАСЦІН МОВЫ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Традыцыйнымз’яўляеццападзелслоўнадзесяцьчасцінмовы:назоўнік,
прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік,
часціца, выклічнік. Аднак традыцыйная сістэма дзесяці часцін мовы не з’яўляеццаўсучаснайграматычнайнавуцыагульнапрынятай.Так,усучаснай марфалогіі ў якасці асобай знамянальнай часціны мовы вылучаюцца словыкатэгорыістану,цібезасабова-прэдыкатыўныясловы.Якслужбовую часціну мовы кваліфікуюць звязку, у якасці асобнай часціны мовы разглядаюць мадальныя словы. Гэта сведчыць пра тое, што наменклатура і аб’ём часцін мовы пашыраюцца.
Разыходжанніўразуменнісістэмычасцінмовыііхмежневыпадковыя. Яны тлумачацца аб’ектыўнай разнастайнасцю граматычных уласцівасцей
19
слоў,якіяперашкаджаюцькомплекснамупрымяненнюасноўныхкрытэрыяў |
да класіфікацыі часцін мовы. Таму, напрыклад, Л. У. Шчэрба падкрэсліваў |
умоўнасць любой класіфікацыі часцін мовы1. |
Большасць беларускіх лінгвістаў сыходзіцца на думцы, што паводле |
лексіка-граматычных прымет усе часціны мовы можна аднесці да паўна- |
значных ці непаўназначных. |
Паўназначныя (самастойныя) часціны мовы – граматычныя класы |
слоў,якіяслужацьдляабазначэнняпрадметаў,прымет,колькасці,працэсаў |
ці ўказваюць на іх наяўнасць. Да паўназначных часцін мовы адносяцца |
назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе. Да класа |
паўназначных слоў прымыкаюць і безасабова-прэдыкатыўныя словы, ці |
словы катэгорыі стану. Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае і гра- |
матычнае значэнні, выступаюць у ролі галоўных ці даданых членаў сказа: |
І ніколі не ўзыдзе зерне, што ўпала ў бясплодны пясок (В. Вітка). |
Паўназначныячасцінымовыможнападзяліцьнагрупыпаводлерозных |
прымет. У залежнасці ад таго, словы называюць прадмет, дзеянне, прыме- |
ту, колькасць ці ўказваюць на іх, паўназначныя часціны мовы падзяляюц- |
ца на знамяняльныя і ўказальныя. Да знамянальных адносяцца назоўнік, |
прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў і прыслоўе, да ўказальных – займеннік. Як |
указальныя словы кваліфікуюцца займеннікавыя прыслоўі (сюды, адкуль, |
там) і няпэўна-колькасныя словы (колькі, столькі). |
Паводле ступені марфалагічнай самастойнасці паўназначныя часціны |
мовы падзяляюцца на асноўныя і неасноўныя. Да асноўных адносяцца на- |
зоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе, таму што ў іх найбольш выразна |
праяўляюццасемантычныя,марфалагічныяісінтаксічныяпрыметычасціны |
мовы. Назоўнік як часціна мовы, што называе прадмет (будынак, жыццё, |
надзея), супрацьпастаўлены дзеяслову (смяяцца, думаць, тэлефанаваць), |
прыметніку(добры,учарашні,зязюльчын)іпрыслоўю(весела,гучна,здалёк) |
якчасцінаммовы,якіяпа-рознамуназываюцьпрыметы.Прыгэтымдзеяслоў |
абазначаепрацэсуальнуюпрыметупрадмета(транспарцёррухаўся,дзядуля |
адпачывае),прыметнік–непрацэсуальнуюпрыметупрадмета(зялёныліст, |
восеньскікірмаш),апрыслоўе–непрацэсуальнуюпрыметуіншайпрыметы |
(ісціпавольна,вельмівысокі)абопрадмета(кавапа-турэцку,домнасупраць). |
Лічэбнік і займеннік адносяцца да неасноўных часцін мовы, таму што |
прыметы,паякіхкваліфікуюццачасцінымовы,уіхнетаквыразнаакрэсле- |
ны. Так, парадкавыя лічэбнікі (трэці, дзясяты і інш.), займеннікі-прымет- |
нікі (мой, той, які, чый і інш.) паводле сваіх марфалагічных і сінтаксічных |
прымет не адрозніваюцца ад прыметнікаў. Займеннікі-лічэбнікі (столькі, |
1ЩербаЛ.В.Очастяхречиврусскомязыке//Избранныеработыпорусскомуязыку.
М., 1957. С. 63–64.
20
некалькі і інш.) па галоўных граматычных прыметах не супадаюць з колькаснымілічэбнікамі.Асноўнымкрытэрыем,паводлеякогалексічныяадзінкі злікава-колькаснымзначэннемаб’яднаныўлічэбнік,асловызуказальным значэннем – у займеннік, з’яўляецца функцыянальны.
У залежнасці ад здольнасці змяняцца ўсе самастойныя часціны мовы падзяляюццаназменныяінязменныя.Зменныячасцінымовыскланяюцца (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеепрыметнік), спрагаюцца (дзеяслоў),могуцьмецьступеніпараўнання(якасныяпрыметнікі,якасныя прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы). Да нязменных часцін мовы адносяцца прыслоўі і безасабова-прэдыкатыўныя словы, якія не маюць ступеней параўнання, усе службовыя часціны мовы, мадальныя словы, выклічнікі і гукаперайманні.
Непаўназначныя (несамастойныя) часціны мовы – граматычныя класыслоў,якіяневалодаюцьнамінатыўнайфункцыяй,немаюцьсамастойнага лексічнага значэння, не з’яўляюцца членамі сказа (членам сказа можа быцьпрыназоўнікразамсасловам,зякімёнутвараепэўнуюформу):О,якія (часціца) белалозы каля (прыназоўнік) Прыпяці сівой!(А. Вярцінскі).
Непаўназначныя часціны мовы прадстаўлены службовымі часцінамі мовы, якія выступаюць у якасці дапаможных сродкаў пры знамянальных словахіўсказах.Даслужбовыхчасцінмовыадносяццапрыназоўнік,злучнік,часціцаізвязка.Службовыячасцінымовыневалодаюцьнамінатыўнай функцыяй,катэгарыяльнымізначэннямі,граматычнымікатэгорыямііформамі, не з’яўляюцца членамі сказа, іх значэнні праяўляюцца толькі ў спалучэннях са знамянальнымі словамі ці ў структуры сказа.
Прыназоўнікі і злучнікі служаць для выражэння розных сінтаксічных адносін. Прыназоўнікі выражаюць адносіны назоўнікаў (ці іншых слоў, што выступаюць у сінтаксічнай функцыі назоўніка) да слоў, якім яны пад-
парадкаваны:Ускраймаладогажыта–сініявасількі–сініябуквіцыўкнізе лета (А. Разанаў).
Злучнікі выражаюць сувязі паміж асобнымі членамі простага сказа, часткамі складанага сказа, асобнымі сказамі ў тэксце: Калі я разгадаў свой лёс, усім астаткам сіл я ўзняў далоні да нябёс і знаку папрасіў (Г. Бу-
раўкін) (злучнік і злучае аднародныя члены сказа); Як позна зразумеў,
што назямлібацькоўнямабязмоўныхдрэў,маўклівыхвалуноў(М. Танк) (злучнікштозлучаепрэдыкатыўныячасткіўскладаназалежнымсказе);Калі мова мая ўліецца ў агульны людскі акіян – пацячэ ў ім, стрыманая, цёплым Гальфстрымам. І будзе мне сэрца грэць кожным ашчаджаным словам, бо, як жыта, спрадвечная беларуская мова (Р. Барадулін) (злучнік і злучае два сказы).
Часціцы служаць для выражэння сінтаксічных і мадальных значэнняў сказа, а таксама для ўтварэння аналітычных форм ладу дзеяслова: Я знаў
21
толькі адну зорку – пяцікрылую далонь маці (М. Танк); Калі стамлюся некаліпразмеру,адчуць бымнепадтрымкуруктваіх,іяўпрыліўмагутных сіл паверу, бо мы ўдваіх! (А. Пысін).
Звязка – службовае слова, якое ўжываецца для выражэння ладу і часу састаўноганедзеяслоўнагавыказніка.Аддзеясловаадрозніваеццатым,штоў ёйназіраеццапоўнаяцічастковаястраталексічнагазначэння:Дзеньбыўцёплы;
Філасофскіяразвагісяброўбываюцьнезразумелымі;Янабяжыцьшчаслівая.
Як асобая часціна мовы вылучаюцца мадальныя словы – словы, пры дапамозе якіх перадаецца мадальная ацэнка рэчаіснасці або адносіны асо-
бы да ўласнага выказвання: Мая мова – як шчасце на вуснах, хвалявання гарачы прыбой, можа быць, на чужой засмяюся, ўсё ж заплачу з тугі на сваёй (Л. Геніюш).
Замыкаюць сістэму марфалагічных катэгорый выклічнікі і гукаперайманні. Выклічнік – асобая нязменная часціна мовы, якая не мае прымет ні самастойных, ні службовых часцін мовы і выражае розныя эмоцыі і воле-
выяўленні чалавека: ох! ой! гэй-гэй! божухна! гайда! стоп! ша! каравул!: Ой,праліцеся,дажджы!(А. Гарун);Абожухна!Каліжпачнеццадобрая дарога? (У. Дубоўка).
Гукапераймальныясловы–моўныяадзінкі,штопрыблізнаперадаюць гукіжывойінежывойпрыроды:ку-ку,гаў-гаў,шу-шу,цік-так,клё-клё-клё: Ку-гу-гу-гу – загудзела машына, глушачы словы студэнта (М. Гарэцкі); Ку-ку… ку-ку… – чутна з лесу. – Ку-ку… ку-ку… (В. Быкаў); Хтосьці блізка адбіваў касу – клё, клё, клё (І. Мележ).
Марфалагічнае апісанне кожнай са знамянальных часцін мовы ўтрымлівае аналіз яе лексіка-граматычных разрадаў, марфалагічных катэгорый
іпарадыгматыкі (словазмянення). Службовыя часціны мовы і выклічнікі характарызуюцца з пункту гледжання іх функцый і структуры.
Межы паміж часцінамі мовы рухомыя, шырока распаўсюджаны з’явы граматычнай аманіміі, што з’яўляецца вынікам пераходу слоў з адной часціны мовы ў іншую.
Даследаваннючасцінмовыяклексіка-граматычныхкласаўслоўпрысве- чаны працы шматлікіх беларускіх вучоных. Вывучэннем назоўніка займаліся М. А. Жыдовіч і А. І. Наркевіч, прыметніка – М. Г. Булахаў, лічэбніка – П. В. Вярхоў і А. Я. Супрун, займенніка – Т. П. Сцяшковіч. У працах М.Ц.Кавалёвай,Ю.Ф.Мацкевічразглядаюццапытанніграматычнайарганізацыідзеяслова.Даследаваннеграматычныхкатэгорый,граматычныхформ
іграматычных значэнняў дзеяслова і прыслоўя праведзена ў публікацыях П.П.Шубы.Службовыячасцінымовысталіаб’ектамвывучэнняІ.А.Кісялёва (часціцы), А. М. Шаранды (прыназоўнік), П. П. Шубы (прыназоўнік).