Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

●●указальныя (туды, тады, там, тут, так, гэтак, затым); ●●азначальныя (усюды, адусюль, заўсёды, усяк, інакш, па-іншаму); ●●пытальныя (калі, як, дзе, куды, адкуль, чаму); ●●няпэўныя (калісьці, як-небудзь, абы-куды, дзе-колечы); ●●адмоўныя (нікуды, ніколі, нідзе, ніяк).

Паводле лексічнага значэння прыслоўі падзяляюцца на азначальныя і акалічнасныя.

АЗНАЧАЛЬНЫЯ ПРЫСЛОЎІ

Азначальныя прыслоўі абазначаюць якасці, уласцівасці дзеяння, прыметы або прадмета. Яны могуць таксама мець колькаснае значэнне, абазначаць інтэнсіўнасць выяўлення прыметы ці меру яе якасці, могуць абазначацьіспосабажыццяўленнядзеяння.Азначальныяпрыслоўіз’яўляюццасамымішматлікімі,наіхдолюпрыпадаебольшзатрычвэрціадусёй колькасціпрыслоўяў.Сяродпрыслоўяўгэтагалексіка-граматычнагаразраду выдзяляюцца некалькі груп.

Якасныя прыслоўі з’яўляюцца найбольш багатай з лексічнага боку групайпрыслоўяўівельмілёгкаіактыўнапапаўняюццаадпрыметнікавымі ўтварэннямі.Яныабазначаюцьякасцьдзеяння,адказваюцьнапытаннеяк? і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў: разумна, звонка, недальнабачна, яс-

крава, цвёрда, весела, шчымліва, псіхалагічна, па-добраму, інакш, нараўне,

увачавідкі.Вельмічастаразамзнейтральнайінфармацыяйякасныяпрыслоўі нясуцьусабеіяеацэнку,штопавышаеіхфункцыянальнуюролюўтэксцеі дазваляеактыўнавыкарыстоўвацьгэтыяпрыслоўіўякасцімоўна-выяўлен-

чых сродкаў: Млява-радасна заныла сэрца, добрая цеплыня падступіла да горла (В. Праўдзін). У сказе якасныя прыслоўі прымыкаюць да розных часцін мовы (да дзеяслова і яго форм, да прыметніка, прыслоўя, прэдыкатыва) і звычайна выконваюць сінтаксічную функцыю акалічнасці спосабу дзеяння.

Колькасныяпрыслоўінясуцьусабеколькаснуюхарактарыстыкудзеянняіадказваюцьнапытанніколькі?якмнога?даякойступені?Янымогуць абазначаць колькасць дзеяння (вельмі, надта, дужа, залішне, выключна; ледзь, чуць, крыху; амаль, прыблізна, больш-менш), ступень інтэнсіўнасці дзеяння або яго мяжу (дарэшты, ушчэнт, удосталь, даастатку, напавал, датла),меруціступеньякасці(многа,мала,зусім,абсалютна,цалкам, удо-

сталь).Усказеколькасныяпрыслоўіадносяццапераважнадапрыметнікаў або якасных прыслоўяў і з’яўляюцца акалічнасцю меры і ступені: Пахла жывіцай–заспінойраскашоўваўсягустысасоннік,палыномічарнобылем схіл гары спрэс зарос разнатраўем (А. Бароўскі).

227

У выпадку набыцця некаторымі якаснымі прыслоўямі (напр., шырока,

высока, глыбока, даўно, моцна, далёка і інш.) пераноснага значэння яны могуць рэалізоўваць у сказе значэнне меры і ступені і выступаць у гэтым кантэксце як колькасныя прыслоўі: У 1374 годзе часткі мошчаў віленскіх пакутнікаў былі перанесеныя ў вялікі кафедральны сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі, дзе яны вельмі высока шанаваліся (І. Саверчанка).

Спарадычнападобныязначэннімогуцьнабывацьінекаторыяакалічнасныя прыслоўі, напр.: Дарога сама як песня, і таму я часта маўчу, перапоўнены дарогай даверху (У. Караткевіч).

Прыслоўіспосабудзеянняпаказваюць,якадбываеццадзеянне,іадказ­ ваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? Прыслоўі гэтай групы сумяшчаюцьусваімзначэнніякаснуюхарактарыстыкудзеяннязуказаннем на характар, шлях, спосаб ці прыём утварэння дзеяння (нахабна, уручную,

уброд,цішком,сілком,нахрапам,пешкам,бягом,урукапашную,навыварат): Бліснула, асляпіла, і што тут пачалося! Як сталі лупіць па ўсім поплаве – уздоўж, упоперак, крыж-накрыж, трасы, ракеты, дзясятак зараз

(В. Быкаў).

Цесна звязаны з прыслоўямі спосабу дзеяння прыслоўі параўнання і сумеснасці.Гэтыягрупыпрыслоўяўколькаснаневялікія.Яны,якіпрыслоўі спосабудзеяння,адказваюцьнапытанніяк?якімчынам?Усказепрыслоўі параўнання і сумеснасці звязаны пераважна з дзеясловам і выконваюць функцыю акалічнасці спосабу дзеяння.

Прыслоўіпараўнаннядаюцьякаснуюхарактарыстыкудзеянняшляхам параўнання,прыпадабнення(віхрам,роем,зайцам,дыбам, колам,па-брац- ку, па-чалавечы, па-арлінаму): Яны згінаюцца адтуль крукам і падганяюць мяне (С. Манвад).

Прыслоўі сумеснасці спалучаюць якасную характарыстыку дзеяння з указаннем на сумеснасць, сукупнасць або, наадварот, на раздзельнасць,

паасобнасць дзеяння (гуртам, разам, сумесна, удвух, упяцярых, оптам, паасобку): Што ж тады яны – удвох? Ці ўтрох? Але ці справяцца ўтрох? А калі тых будзе болей? (В. Быкаў).

АКАЛІЧНАСНЫЯ ПРЫСЛОЎІ

Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя абставіны, акалічнасці, пры якіх адбываецца працэс, дзеянне або рэалізуецца прымета. Яны паказваюць на знешнюю ў адносінах да азначаемага дзеяння прымету і змяшчаюць у сабе інфармацыю пра месца, час, прычыну, мэту дзеяння. Акалічнасныяпрыслоўіўсказе,якправіла,адносяццададзеясловаівыкон-

228

ваюць сінтаксічную функцыю акалічнасцей месца, часу, прычыны, мэты. Суадноснасазначэннемсяродакалічнасныхпрыслоўяўвылучаюццаадпаведныя падразрады.

Прыслоўі месца абазначаюць прасторавыя адносіны, яны паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне (побач, паблізу, тут, там, уваччу, дома,

далёка, нізка, вакол, пасярэдзіне), указваюць на напрамак накіраванасці дзеяння ці руху – куды або адкуль (сюды, туды, дадому, назад; адусюль, адгэтуль, здалёк, злева, зверху), паказваюць на мяжу распаўсюджвання дзеяння(дасюль,дагэтуль,даверху,данізу).Гэтыяпрыслоўіадказваюцьна пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль?: Уверсе, якраз над іх галовамі, віднелася прагаліна сіняга неба з рэдкім налётам туману (Ц. Гартны); Цяпер яны вольныя і імкнуцца дадому, кожны ў сваім кірунку і пад сваім сцягам (В. Быкаў);Гэтаежаданнеіпрагненневоліяшчэпавялічыласяўімпасля таго, калі сюды пачалі прабівацца крынічкі жывой вады (Я. Колас).

Прыслоўі часу адказваюць на пытанні калі? як доўга? з якога часу? да якога часу? і ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне (раніцай, летась,

сёння,улетку,зімой,даўно) іякдоўгаянопрацягваецца(вечна,доўга,заўсё-

ды), на час, з якога пачынаецца дзеянне (спрадвеку, звечара, спачатку) і да якогаянопрацягваецца(давеку,павек,навек,назаўсёды,дацямна):Плакалі яны дагэтуль па табе, а цяпер узрадуюцца, бо жыць ты будзеш вечна і песню сваю вечна спяваці (У. Арлоў); Маці як бы загадзя папярэджвае: нічога добрага не чакайце! (І. Мележ).

Са значэннем прыслоўяў часу, набываючы ў сказе дадатковую часавую семантыку, могуць ужывацца некаторыя прыслоўі месца (тут, там, дагэ-

туль, дасюль, уперад і інш.): А там – хто ведае? – і сапраўды ў Швецыю з’ездзіш! (А. Федарэнка); Усё стала зразумела. Дзіўна было, як яна дасюль не дазналася (М. Зарэцкі).

Прыслоўіпрычыныпаказваюць,чаму,зякойпрычыны,наякойпадставе адбываеццадзеянне(навошта,чамусьці,спрасоння,здуру,сп’яну,сторапу, згарача, сослепу, без дай прычыны, нізавошта): Я выпадкова ўбачыла яго навуліцы(С. Алексіевіч);НедзівіўсяінеспачуваўГлушаку:заслужана

атрымаў (І. Мележ). Такія прыслоўі адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?

Прыслоўімэтыпаказваюць,дзелячаго,навошта,зякоймэтайадбываеццадзеянне,іадказваюцьнапытаннідлячаго?зякоймэтай?(неспраста,

напаказ,нарокам,сумыслу,знарок,наперакор,назло).Гэтагрупапрыслоўяў вельміневялікаяўколькасныхадносінах.Датагожмэтаваезначэннетакіх прыслоўяўчастасуправаджаеццаўсказедадатковымізначэнняміпрычыны або спосабу дзеяння: Але ці трэба тое разумець? Можа дастаткова яго толькі адчуваць, ведаць, што яно існуе і можа ненарокам датыкнуцца

229

сваімкрыломдатвайгосэрца?(А.Бароўскі); ЗМарынаймянесасваталі самым празаічным чынам: назнарок запрасілі і яе, і мяне ў адну кампанію (В. Кадзетава); Я сумыслу пастаралася, каб вы мяне тут не засталі

(Я. Колас).

Як сведчыць «Беларуская граматыка», «лексічны састаў акалічнасных прыслоўяўразмяркоўваеццапаназваныхчатырохразрадахвельмінераўнамерна.Большзаўсёпрыслоўяўмесца,некалькіменшпрыслоўяўчасуізусім мала прыслоўяў прычыны і мэты. Значэнні прычыны і мэты перадаюцца ў мове іншымі сродкамі: інфінітывам, дзеепрыслоўем, даданымі часткамі складаназалежнага сказа і інш.»1.

СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ

Прыслоўіна(),утвораныяадякасныхпрыметнікаў,маюцьвышэй- шую і найвышэйшую ступені параўнання, якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану або якасці.

Формыступенейпараўнанняякасныхпрыслоўяўаманімічныяформам ступенейпараўнанняякасныхпрыметнікаў.Гэтыяформыбываюцьпростыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя).

Простая(сінтэтычная)формавышэйшайступеніпараўнанняўтва-

раецца практычна ад усіх якасных прыслоўяў, суадносных з прыметнікамі, шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прыслоўя суфіксаў -ей (-эй, -ай) (весела – весялей, даўно – даўней, жыва – жывей, спрытна – спрытней, смела – смялей, ахвотна – ахвотней, дужа – дужэй): Чыя дудка галасней зайграе,тамусынкуўсалдацікіступаць(Нар.);Яхацеўхутчэйвызваліць адсябегэтагадобрага,алевельмізаклапочанагачалавека(Я.Сіпакоў).

Пры гэтым звычайна адбываецца ўсячэнне ўтваральнай асновы, якая супадаезасновайадпаведнагапрыметніка(адсякаеццасловаўтваральнысуфікс -а/- о),атаксамачаргаваннеканцавыхзычныхасновыг, к, хзж, ч, ш:доўг

(доўг-і) – даўжэй, звонк(звонк-і) – званчэй, лёгк(лёгк-і) – лягчэй, сух

(сух-і) – сушэй, ціх (ціх-і) цішэй. У некаторых выпадках утваральная аснова прыслоўя не супадае з матывавальнай асновай прыметніка, тут дадаткова ўсякаецца яшчэ суфікс -к- (-ок-, -ёк-), а суфікс ступені параўнання далучаеццанепасрэднадакораняпрыслоўя:нізка–ніжэй,высока–вышэй,

1 Беларуская граматыка : у 2 ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэд.: М. В. Бірыла, П. П. Шуба]. Мінск, 1985–1986. Ч. 1 : Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. 1985. С. 195.

230

далёка – далей. У выніку працэсу выроўнівання асноў часам паяўляюцца і формы,калісуфікс-к-(-ок-,-ёк-)застаеццаваўтваральнайасновепрыслоўя,

чаргуючыся з -ч- (-ач-, -яч-): каратчэй, шырачэй, далячэй. Гэтыя формы не з’яўляюцца нарматыўнымі для сучаснай літаратурнай мовы. Падобная варыянтнасць форм (гладзей гладчэй, радзей радчэй, глыбей глыбчэй,

глыбачэй)назіраеццазвычайнаўгутарковыммаўленні,алезрэдкусустрака-

ецца і ў мове мастацкай літаратуры: Пад чаравікамі чвякала гразь, лапацеў і лапацеў дождж па намоклай спіне, пілотцы, і невясёлае прадчуванне ўсё глыбей і глыбей караскалася ў душу байца (В. Быкаў); Адбітак фізічнае вінаватасці… адкрывае… імкненне лётаць прамей, быць цвярдзей або радзей, плаваць жвавей або глыбчэй(Л. Вашко); Потым лета настае, і рыбін цар, каб людзей не пудзіць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца

(У. Караткевіч).

Як і ў сістэме якасных прыметнікаў, пры ўтварэнні форм ступеней параўнання прыслоўяў назіраецца суплетывізм асноў: прыслоўі многа, мала, добра, дрэнна ўтвараюць простыя формы вышэйшай ступені параўнання з дапамогайсуфіксаабосуфіксаў-ей(-ай)(апошніяўсучаснайбеларускай мове ўжываюцца значна радзей і існуюць як дублетныя варыянты да форм з суфіксам ) (многа – больш (болей), мала – менш (меней), добра – лепш (лепей), дрэнна – горш (горай)): Я чыесьці словы паўтараю, ды маўчаць я сілы больш не маю: за цябе я кроў аддаць гатоў(Х. Гурыновіч); Найбольш ён пакрыўдзіў старэнькага чараўніка (П. Васючэнка).

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання асобных прыслоўяў могуць лексікалізавацца, г. зн. страчваюць значэнне ступені параўнання і ўжываюцца безадносна да параўнання ў значэнні ‘калісьці’, ‘у мінулым’, ‘потым’. Такое значэнне формы параўнання называецца элятыўным ці эля-

тывам:Даўней,кажуць,праўдапасвецехадзіла…(Ф.Багушэвіч); Раней янасамаўпэўненалічыла,штоніводзінмужчынанездолееўстаяцьперадяе чарамі(І. Шамякін);Далейзноўедземмоўчкі(А.Жураўскі); Пазней да гэтага далучылася вычытанае з разумных кніг (І. Мележ).

Складаная (аналітычная) форма вышэйшай ступені параўнання

ўтвараецца далучэннем да якасных прыслоўяў слоў больш (болей), менш

(меней) (больш цікава, больш прыязна, больш адчувальна, менш складана, меншінфарматыўна,меншрашуча):Наэкзаменеёнзаўсёдыадказваўменш поўна і змястоўна, чым астатнія («Звязда»); Чым больш неверагодна,

фантастычна, экзатычна штось адбываецца – тым хутчэй нашы людзі павераць (А. Федарэнка).

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання якасных пры­ слоўяўутвараеццапрыдапамозепрыстаўкінай-адпростайформывышэй- шайступеніпараўнанняадпаведнагапрыслоўя(найчысцей,найпрыгажэй,

231

найстрашней, найлягчэй), у тым ліку і суплетыўныя формы (найбольш (найболей),найменш(найменей),найлепш(найлепей),найгорш(найгорай)): У глыбіні душы Веры, безумоўна, найбольш імпанаваў Андрэй Шыбянкоў, але яна ні ў чым гэтага не выяўляла (М. Зарэцкі).

Складаная (аналітычная) форма найвышэйшай ступені параўнан-

ня ўтвараецца з дапамогай слоў найбольш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўя, або пры дапамозе слоў за ўсё, за ўсіх, якія далучаюцца да простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўя (найбольш вольна,

найбольш дорага, найбольш вільготна, найменш шчодра, найменш поўна, найменшмоцна;большзаўсё,хутчэйзаўсё,чысцейзаўсіх,бліжэйзаўсіх): Найбольшплённабеларусазнаўстваякнавукаівучэбнаядысцыплінапачала развівацца ў перыяд беларусізацыі (І. Саракавік); Існуюць перыяды ў жыццічалавека,каліімунітэтпрацуенайменшэфектыўна(«Звязда»); Праўда, здольны быў, вучыўся лепш за ўсіх (П. Сыч); Але горш за ўсё – гэта грудзі. Нешта сядзіць там клубком, важкім, цвёрдым, бы камень які

(М. Зарэцкі).

Граматычнае значэнне найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў таксамаможавыражаццаспалучэннемякаснагапрыслоўязпрыслоўямівель-

мі, дужа, надта, надзвычай, выключна, абсалютна (вельмі душэўна, дужа трывожна,надтазагадкава,надзвычайхутка,выключнадобра,абсалютна якасна). Падобныя формы ступені ўжываюцца, калі значэнне высокай або найвышэйшай, гранічнай, максімальнай якасці праяўляецца без параўнання, безадносна да чаго-небудзь іншага, без называння аб’екта параўнання:

Брыль выключна многа піша пра дзяцей і дзяцінства (С. Андраюк); Іх след ззаду надта выразна азначаўся на касагорыне (В. Быкаў); Быць самім сабой – надзвычай дорага (А. Жураўскі).

Складаныя формы ступеней параўнання могуць утварацца ад усіх якасных прыслоўяў. Асабліва актыўна яны ўжываюцца ў выпадках, калі сінтэтычныя формы параўнання маюць абмежаванае ўтварэнне або ўвогуле суфіксальныя кампаратывы пэўных прыслоўяў не ўтвараюцца (больш зразумела, больш ветліва, менш сярдзіта, менш разнастайна, найбольш дасканала, найбольш горда, найменш балюча, найменш маляўніча): Але найбольш зацята я не хацеў – не здзіўляйся – стаць кампазітарам

(У. Арлоў).

Для ўзмацнення значэння ступені пры многіх формах ступеней параўнання прыслоўяў могуць ужывацца часціцы ўсё, яшчэ, як, так, куды,

чым і інш. (усё бліжэй, яшчэ далей, як найбольш, куды горш, чым лепш): Я ўсё выразней адчуваў авантурнасць майго намеру (В. Быкаў); Мне яны [звычайныя словы] гучалі так па-людску, так высока, змястоўна, былі такою светлай разрадкай у невыноснай чарнаце, што я… заплакаў

232