Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Такім чынам, сістэма службовых часцін мовы прадстаўлена прына-

зоўнікамі, злучнікамі, звязкамі, часціцамі. Замыкаюць сістэму марфалагічных адзінак беларускай мовы выклічнікі і гукаперайманні (гукапераймальныя словы).

ПРЫНАЗОЎНІКІ

ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ

Прыназоўнікі – службовыя словы, якія афармляюць падпарадкаванне аднаго знамянальнага слова другому ў словазлучэнні або сказе. У гэтым праяўляюццаадносіныадзіндааднаготыхпрадметаў,дзеянняў,станаў,ад-

знак,якіявыражаныгэтымісловамі:прызнавацьзамайстра,скакацьцераз плот, недалёка ад станцыі метро, дом на ўскрайку сяла, дыскутаваць на працягу гадзіны. Прыназоўнікі (разам з флексіямі) афармляюць тыя самыя агульныяадносіны,штоіўскосныясклоныназоўніка,алездольнывыража ць іх больш канкрэтна і пэўна (параўн.: цябе няма – без цябе няма жыцця). Асноўнаефункцыянальнаезначэннелюбогапрыназоўніка–тыяадносіны паміж сэнсава самастойнымі лексемамі, якія ён афармляе. Семантычна «пустых» прыназоўнікаў не існуе, вар’іруе толькі ступень абстрактнасці. Найбольш абстрактнымі лічацца прыназоўнікі па майстар па наладцы абсталявання, у сумнявацца ў магчымасцях. Калі прыназоўнік выражае больш канкрэтныя значэнні, яго семантыка больш празрыстая: насустрач мары, на самым версе даху, дзякуючы намаганням.

Марфалагічная адзнака любога прыназоўніка – граматычная нязменнасць,інакшкажучы,адсутнасцьграматычныхкатэгорый.Штодасінтаксічнай ролі прыназоўнікаў, то асобна яны не з’яўляюцца членамі сказа, а прымыкаюць да залежнага слова ў словазлучэнні: Можа, свет і любім мы

затое,штоўстрыечнайблізкасціжывём(А. Пысін);Цэлыяднізранку да вечара аддаваў Лабановіч школе (Я. Колас).

Сістэма часцін мовы гнуткая і ўзаемапранікальная. Адной з праяў гэтага з’яўляецца пераход слоў адной часціны мовы ў іншую. Пераход слоў іншых часцін мовы ў прыназоўнікі носіць назву «прэпазіцыяналізацыя» (адлац.praepositio –‘прыназоўнік’).Упрыназоўнікіпераходзяцьназоўнікі

(урэчышчыракі–урэчышчыпраблемы;усвятлемесяца–усвятлепытан- ня;умежахсваёйкраіны–умежахдазволенага;упчаліныхрамках–урам- кахканферэнцыі),прыслоўі(стаяцьвакол–стаяцьваколнас),дзеепрыслоўі

(штохвіліннадзякуючы,ёнадышоў–дзякуючыдапамозе;янафарбуеццане гледзячы ў люстэрка – нягледзячы на абставіны, усё атрымалася). Сёння найбольш актыўна ў разрад прыназоўнікаў пераходзяць назоўнікі.

250

ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ

У лінгвістычнай навуцы не было адзінага погляду на значэнне прыназоўнікаў. Існавалі два пункты гледжання: адны даследчыкі лічылі прыназоўнікі словамі, поўнасцю пазбаўленымі лексічнага значэння, іншыя даводзілі неабходнасць кваліфікаваць іх як словы, якія не зусім згубілі сваю лексічнуюсамастойнасць.Функцыянальнаезначэннепрыназоўнікаабумоў­ лена шэрагам узаемазалежных лінгвістычных фактараў: семантыкай галоўнага слова словазлучэння, уласна прыназоўнікам, семантыкай залежнага кампанента, склонавай формай залежнага кампанента словазлучэння

(параўн.: збялець ад хвалявання – адштурхнуцца ад берага – пачуць ад сяброўкі – адмовіцца ад уласных слоў). Сістэму асноўных граматычных значэнняў прыназоўнікаў акрэсліў яшчэ А. А. Шахматаў, а ўдакладніў В.У.Вінаградаў.Длябеларускагамовазнаўствапершыміспробамівызначыць сістэму адносін у межах падпарадкавальных словазлучэнняў былі работы А.Я.Баханькова,М.Г.Булахава,Б.С.Лапава,А.І.НаркевічаіП.П.Шубы.

Асноўныятыпыадносін,штоафармляюццапрыназоўнікамі,складаюць 14груп:аб’ектныя,атрыбутыўныя,генетычныя,дыстрыбутыўныя,значэнні мерыіступені,прыблізнасці,прыналежнасці,спосабудзеяння,кампаратыўныя, мэтавыя, прасторавыя, прычынныя, трансгрэсіўныя, часавыя.

Аб’ектныя значэнні прыназоўнікаў – такія, пры якіх залежнае сло-

ва словазлучэння абазначае канкрэтны прадмет або абстрактнае паняцце. Самаяаб’ёмнаяпаскладзеізначэнняхфункцыянальна-семантычнаягрупа прыназоўнікаў мае некалькі падгруп:

●●уласна аб’ектныя значэнні (афармляюцца прыназоўнікамі да, к, за,

між/паміж;на+В.скл.;па+М.скл.;аб+В.скл.;проці,супраць,насупраць,

наперакор,насуперак),аб’ектныяадносіныразвілісянаасновепрасторавых:

На філасофскі часам лад настроіш думкі ты ў самоце… (Я. Колас); ●●камітатыўныя(сацыятыўныя)–суправаджаюцьзначэннісаўдзельні-

цтва,сумеснасці(асноўныпрадстаўнікз;пад+В.абоТ.скл.;пры+Т.скл.;

між/паміж): Аб’ектныя адносіны суседзяць з азначальнымі (адносінамі. – Ю. Н.) (П. П. Шуба); Туды, дзе неба з долам абняліся, як браты (Я. Колас); гэта толькі паміж намі;

●●значэнні пазбаўлення, аддалення, адняцця, супрацьпастаўлення, адрознення,афармляюццапрыназоўнікаміад, без, з(‘адкульʼ):Залочанымі пырскамі будзе ўзлятаць з-пад ног раса, збітая з муравы, а прымятая нагамімуравабудзепавольнападымаццанасустрачсонцу(П. Галавач);з + Р. скл.: Ты з хаты выйшла – лёгкая касынка, кавалачак паднебнага блакіту (М. Мятліцкі);па-за,акрамя,апрача,звыш,выключаючы,нелічачыіінш.;

251

●●лімітатыўныя (абмежавальныя) – залежны кампанент словазлучэння ўказвае на сферу распаўсюджання з’явы, прыметы, таму галоўным кампанентам выступаюць іменныя часціны мовы (па, у + М. скл., на, з, між/

паміж,сярод,паводле,наконтішэрагсастаўныхпрыназоўнікаў:удачынен- ніда,усвятле,усэнсе,уфункцыі):Вецер–вялікімастакпа часцілятання (Я. Колас); Назоўнік найчасцей выступае ў функцыі дзейніка;

●●інструментальныяадносіныўсловазлучэннях,дзезалежныкампанент абазначаесродакабопрыладудзеяння(аб, з, на, па,пад, у,цераз,шляхам, з

дапамогай):Хтозвасззамілаваннемнесачыў,якхуценькапаўзе-спяшаецца па далоні малюпасенькая божая кароўка (Я. Галубовіч);

●●значэнні меры і ступені – залежны кампанент выражае ступень праяўлення адзнакі, дзеяння: (без, да; з + Т. скл.; на + В. скл.; над, праз; па +

В. скл.; у + В. або М. скл.) (без краю, без меры, расчуліць да слёз, работа да знямогі, сорамна да слёз, танцы да ўпаду, праз меру доўга, прыгожы на дзіва, высокі на рэдкасць): Над полем без канца, без краю стаіць воблака густога туману(Я. Скрыган).

Атрыбутыўныязначэнніпрыназоўнікаў–колькаснаяабоякаснаяха-

рактарыстыкагалоўнагакампанентасловазлучэннязбокузалежнага.Такое значэнне прыназоўніка распадаецца на квалітатыўнае і квантытатыўнае:

●квалітатыўныя значэнні прыназоўнікаў – азначальныя ў шырокім сэнсезначэнні: ад, да, з,з-пад,з-за, к, ад, за,паміж, на,над,па-над, па,паўз,

перад, пры, у, цераз – накладаюцца на прасторавае значэнне, але ў шэрагу канструкцыйквалітатыўнаезначэннез’яўляеццаасноўным–без; з, за,пад,

над + Т. скл.; пры; у + В. і М. скл.; на + М. скл. (неба без зор, чалавек без хітрыкаў, поле без меж, папка з паперамі, кашуля з узорам, чалавек з вінтоўкай, дзядзька з барадой, справа за подпісам, салат пад маянэзам, дом пад нумарам 9, коўдра ў клетку, ногі ў лапцях, рукі ў мазалях, чырвоны з палоскамі): А ў святыя дні нядзелі ён таксама быў пры дзеле (Я. Колас);

●квантытатыўныя значэнні (колькасныя) – выражаюць адносіны,

прыякіхабавязковымз’яўляеццаўжываннелічэбніка(абоколькасна-імен- нага спалучэння) у залежным кампаненце: да; з +Т. скл.;на + В. скл.; па +

В.скл.; у +В.абоМ.скл.(налічыцьда40рублёў,пражыцьда89гадоў,слова з пяці гукаў, стол з чатырма ножкамі, кабіна на дваіх, дом на тры пакоі, большыўпяцьразоў,працавацьутрызмены,статаку200галоў,нагрузка ў аб’ёме 700 гадзін): Нельга гнацца за двума зайцамі (І. Навуменка).

Генетычныя значэнні – указваюць на паходжанне, склад прадметаў, матэрыялпрыдапамозепрыназоўнікаўад, з,з-пад, на,у.Залежныназоўнік маепераважнаформуР.скл.(чулаадсуседкі,вільгацьадракі,следадкалёс, песняадсэрца,падарунакаддушы,вадазчайніка,дастацьзторбы,фраза з аповесці, вада з крыніцы, хлопец з нашай вёскі, хто з вас, фігуркі з дрэва,

252

копіязкарціны,бутэльказ-падмалака,купіцьузнаёмага,пазычыцьусусе- да):Гаспадыняпаставіланастолцягучаеварэннезмалін(А.Васілевіч).

Дыстрыбутыўныя (размеркавальныя) значэнні выражаюць мэту дзялення,паслядоўнасць,колькасцьадзінакнаасобу.Афармляюццапрына-

зоўнікамі на і па (разбіць на роўныя кавалкі, перабраць па каліву, збіраць па кропельцы, плаціць па гадзінах): Пчолкі звоняць самавіта, збіраючы па кропельках мядок (Я. Колас).

Значэннімерыіступенівыражаюцца,калізалежныкампанентпаказвае меруціступеньдзеяння,праяўленняадзнакі,пазначаюццапрыназоўнікамі

без, да; з+ Т. скл.; на, праз, у (браць без меры, гаварыць без канца, радасць без меж, сціскаць да болю, работа да знямогі, поўны да краёў, раззваніць нацэлысвет,пецьнаўвесьголас,цікаваўпрынцыпе,няправільнаўкорані): Ой, ратуйце, людзі, – я ў гразі па грудзі! (Я. Колас).

Значэнні прыблізнасці – адносіны недакладнай меры – перадаюцца як беспрыназоўнікавымі канструкцыямі (рублёў васямнаццаць, метраў восемдзесят), так і з дапамогай прыназоўнікаў з /са + В. або Р. скл.; блізка,

каля(прайсцізпаўкіламетра,ямугадоўсасто,калягадзіны):Каляпоўдня выглянула сонца (Я. Брыль).

Убеларускаймовезначэнніпрыналежнасці(пасесіўныя)выражаюц-

ца пераважна беспрыназоўнікавымі канструкцыямі (сабачае жыццё, вочы дзіцёнка). З нешматлікіх прыназоўнікаў, якія афармляюць такія адносіны, сумяшчаючы ў сабе таксама іншыя віды адносін, можна назваць ад, у +

Р.скл.;з+Р.скл.;пры (ключадхаты,кураняадпяструшкі,дзеціўяехарошыя, хлопец з добрай сям’і, служыць пры штабе): Такім чынам ён аднаго разу згубіў ключ ад вісячага замка (Я. Маўр).

Зместам адносін спосабу дзеяння (або мадальных) з’яўляецца ўка-

занне на характар праяўлення адзнакі, працэсу, дзеяння або характар яго здзяйснення. Характэрнай прыметай такіх словазлучэнняў з’яўляецца ўжыванне абстрактных (часта аддзеяслоўных) назоўнікаў у ролі залежных кампанентаў. Выражаюцца прыназоўнікамі ад, без, да, з, на, па, скрозь,

шляхам,здапамогай,прыдапамозе,наўздагон/наўздагонак,удагон/уздагон і састаўнымі нараўне з, уперамежку з, упоравень з і інш. (вітаць ад сэрца, бегчыбезаглядкі,знікнуцьбезследу,датвару,поглядз-паділба,праскочыць з разбегу, закахацца з першага погляду, слухаць з увагай, рабіць на заказ, стаяць на каленях, мармытаць пад нос, чытаць па парадку, спяваць у забыцці, бачыць у снах, жыць у рабоце, загартавацца ў баі): Яна ж за гэта ласкі слова на смерць, на ўсё пайсці гатова (Я. Колас).

Кампаратыўныя значэнні прыназоўнікаў рэалізуюцца тады, калі залежны кампанент называе аб’ект параўнання, супастаўлення. Яны афармляюццапрыназоўнікаміад,за+В.скл.;(дамінанта)над+В.скл.;атаксама

253

сінанімічныміканструкцыяміз+В.скл.;пад+В.скл.;перад,проці/супра ць

падобна, накшталт, наконт, у параўнанні з / параўнальна з, на манер: Важней для нас за звон царкоўны скаварады аб прыпек звон (Я. Колас).

Мэтавыязначэннівыражаюцьадносінылагічнагазавяршэннядзеяння, названага галоўным словам словазлучэння. Афармляюцца прыназоўнікамі

да, к, для/дзеля; на + В. скл.; у + В. скл.; ад, з мэтай / у мэтах, у гонар, у знак, у інтарэсах і пад. (рыхтавацца да экзаменаў, імкненне да спакою, клікаць к (сінонім да) абеду, гурок для апетыту, ужывацца для сувязі, паехаць на заработкі, лекі ад кашлю, для цябе, дзеля красы/забавы, пайсці ў людзі/сваты):Каліідзешнакаханне,атабесвіннянаспатканне,–вярніся і сядзі дома (Я. Колас).

Пасля аб’ектных і часавых самая багатая па адценнях значэнняў група прыназоўнікаў, пры дапамозе якіх перадаюцца прасторавыя значэнні. Такія прыназоўнікі выражаюць усе прасторавыя адносіны аб’ектыўнай рэчаіснасці з дапамогай невытворных простых і састаўных прыназоўнікаў, а таксамавялікайколькасцівытворных.Палітрапрасторавыхадносінбагатая, тамуўвеськомплекспрасторавыхзначэнняўможнаразвесцінадзвегрупы:

значэнні напрамку і значэнні месцазнаходжання.

Першаягрупараспадаеццанапрыватныязначэнні:1)указаннекірунку дзеяння (ажыццяўляецца прыназоўнікамі ад, да, з, з-за, з-над, з-па-над, к,

на, паўз, у, міма і вытворнымі наверх, наперад, наперарэз, услед, у кірунку, следам за і інш.: Мной неспазнаная яшчэ, паўз надпісы «Лянок» і «Мода», даплошчыКоласацячэевангельскаяпрахалода(Л.Дранько-Майсюк);

Андрэйпайшоўнасустрачсыну(Я. Колас);2)пераадоленнеадлегласціў прасторы(афармляеццатрымапрыназоўнікамі:праз,скрозьіцераз);3)указанне на адлегласць аб’ектаў у прасторы (да, за, праз, цераз, у): ад вёскі да горада шэсць кіламетраў, лес быў за чатыры вярсты.

Другаягрупапрасторавыхзначэнняўперадаеццапрыдапамозепрына-

зоўнікаў с, за, па-за, каля/ля, між/паміж, на, над, па, пад, перад, пры, у

івытворных бліз, край, сярод, абапал/наабапал/паабапал, блізка/паблізу, збоку, побач, насупраць, унутры, пасярэдзіне і пад., а таксама шэрагам састаўныхпрыназоўнікавыхканструкцыйтыпузбокуад,побачз,недалёкаля

іінш.:Ічуезаяцнадсабоюсмяртэльныхоладстрашныхкрыл(Я. Колас).

Прычынныя(каўзальныя)значэнніраскрываюцькомплекспрычын,

падстаў,матываў,абумоўленасці,нагодыдлядзеяння.Афармляюццапрына-

зоўнікамі ад, для/дзеля, з/са, з-за, за, на, па, пад, праз/цераз, дзякуючы, з прычыны,усілу,нааснове,узалежнасці,усувязіадіінш.;састаўныяпрына-

зоўнікі не характэрны для мастацкага стылю (дрыжаць ад холаду, паліто для саліднасці, маўчаць з прынцыпу, пасварыцца з-за грошай, з голаду / са смеху, адпачні з дарогі, хваліць за працу, падарунак на дзень нараджэння, залаціцца пад сонцам, марудны праз узрост): Спазніцца праз сваіх сяброў

254