Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

3) сінгулятывы, што абазначаюць адну частку рэчыва: Тэрмас, відаць таксама не нямецкі, бо размаляваны дзіўна: з аднаго боку пальма, пад ёй леў, а з другога – ільдзіна, а на ёй – белы мядзведзь(І. Шамякін).

Да некаторых назоўнікаў-сінгулятываў можна далучыць суфіксы з мадэфікацыйным значэннем: саломіна – саломінка, ільдзіна – ільдзінка,

гарошына – гарошынка. Аднак трэба адрозніваць сінгулятывы ад слоў з памяншальна-ласкальным значэннем: упадзінка, драпінка і інш.

АДУШАЎЛЁНЫЯ І НЕАДУШАЎЛЁНЫЯ НАЗОЎНІКІ

Большасцьрасійскіхлінгвістаўкваліфікуюцьадушаўлёнасць/неадушаўлёнасцьякнесловазмяняльнуюкатэгорыюназоўніка,якаяадносіцьназваны прадмет да разраду адушаўлёных (назвы асоб і жывёл) ці неадушаўлёных (усеастатніяназоўнікі).Прыгэтымтакіяназвысукупнасцейлюдзейіжывёл,

як народ, статак, зграя, войска, экіпаж і інш., адносяцца да неадушаўлё-

ных.«Беларускаяграматыка»(1986)традыцыйнаразглядаеадушаўлёнасць/ неадушаўлёнасць як лексіка-граматычны разрад.

Уграматыцы да адушаўлёных назоўнікаў адносяцца назвы людзей,

жывёл, птушак, рыб, насякомых: чалавек, мядзведзь, голуб, ластаўка, мураш, пчала.

Неадушаўлёныя назоўнікі – гэта назвы раслін, рэчаў, прылад, пачуц-

цяў, з’яў прыроды, падзей: ліпа, нож, кефір, павага, гром, падарожжа.

Уасноўнымдаадушаўлёныхназоўнікаўадносяццаназоўнікімужчынскага і жаночага роду. Адушаўлёныя назоўнікі ніякага роду складаюць невялікую групу, у якую ўваходзяць назвы маладых істот (цяля, мышыня, у

тым ліку і дзіця, немаўля, дзяўчо, хлапчаня), назоўнікі з суфіксамі -л-, -дл-,

-ств- (пудзіла, страшыдла, боства), субстантываваныя прыметнікі і дзее-

прыметнікі (насякомае, млекакормячае, земнаводнае).

Адушаўлёнасць/неадушаўлёнасць можа выражацца марфалагічна (пры дапамозеканчаткаў)ісінтаксічна(прыдапамозезалежныхадназоўнікаслоў).

Марфалагічнаадушаўлёнасцьвыражаеццаўсупадзенніформвінавальнага і роднага склонаў назоўнікаў мужчынскага роду ў адзіночным і множ- нымліку,жаночагаініякагаўформахмножнагаліку:брата(В.скл.)–брата

(Р. скл) і братоў (В. скл.) – братоў (Р. скл.); лялек (В. скл.) – лялек (Р. скл.),

ягнят(В.скл.)–ягнят(Р.скл.).Неадушаўлёнасцьпраяўляеццаўсупадзенні форм вінавальнага і назоўнага склонаў для назоўнікаў мужчынскага роду

ўадзіночным і множным ліку, жаночага і ніякага ў формах множнага ліку:

баравік (В. скл.) – баравік (Н. скл.) і баравікі (В. скл.) – баравікі (Н. скл.); сосны (В. скл.) – сосны (Н. скл.), азёры (В. скл.) – азёры (Н. скл.).

33

Усемножналікавыяназоўнікіадносяццаданеадушаўлёных,тамупаказчыкамнеадушаўлёнасціпрыняталічыцьканчаткіназоўнікаўpluralia tantum:

нажніц-ы, варот-ы, сан-і.

Сінтаксічна адушаўлёнасць/неадушаўлёнасць выражаецца пры дапамозе дапасаваных да назоўніка азначэнняў: вядомага сябра (В. скл.) – вя-

домага сябра (Р. скл.), вядомых сяброў (В. скл.) – вядомых сяброў (Р. скл.), юных спартсменак (В. скл.) – юных спартсменак (Р. скл.), здаровых цялят

(В. скл.) – здаровых цялят (Р. скл.) адушаўлёныя назоўнікі; першы пар-

трэт (В. скл.) – першы партрэт (Н. скл.) і першыя партрэты (В. скл.) – першыя партрэты (Н. скл.), маладыя апенькі (В. скл.) – маладыя апенькі

(Н. скл.), іншыя вокны (В. скл.) – іншыя вокны (Н. скл.) – неадушаўлёныя назоўнікі.

Адушаўлёнасць/неадушаўлёнасцьперадаеццаіпрыдапамозелічэбнікаў

два, тры, чатыры, а таксама зборных лічэбнікаў двое, пяцёра, сямёра і

інш., якія спалучаюцца з назоўнікамі. Пры адушаўлёных назоўніках формы лічэбнікаўувінавальнымсклонесупадаюцьзформаміроднагасклону(дз вюх суседак(В.скл.)–дзвюхсуседак(Р.скл.),траіхягнят(В.скл.)–траіхягнят

(Р.скл.)),апрынеадушаўлёных–зформаміназоўнага(дзвебярозы(В.скл.)

дзве бярозы (Н. скл.), двое нажніц (В. скл.) – двое нажніц (Н. скл.)).

Толькі сінтаксічна выражаецца адушаўлёнасць/неадушаўлёнасць не-

скланяльных назоўнікаў: бачу сапраўднага дэндзі, малюю суседавага поні; чую прыемнае сапрана, вітаю сонечны Сарэнта.

Форма вінавальнага склону адушаўлёнага назоўніка супадае з формай назоўнагапрыўмове,штоадушаўлёныназоўнікужываеццаўканструкцыях, якія паказваюць на далучэнне да сукупнасці асоб (узяць у сакратары, ісці ў настаўнікі, браць у суаўтары).

Граматычная адушаўлёнасць/неадушаўлёнасць не супадае з уяўленнем пра жывое і нежывое ў прыродзе. Так, напрыклад, расліны ў батаніцы кваліфікуюцца як жывыя арганізмы, а назоўнікі, што іх называюць, адносяццаданеадушаўлёных.Граматычнадаадушаўлёныхадносяццаназоўнікі, лексічнае значэнне якіх супярэчыць паняццю жывой істоты:

●●назвы фантастычных і міфалагічных персанажаў: вадзянік, ёўнік, ля-

сун, цмок, Пакацігарошак, троль, сфінкс, ідал, гаргона Медуза, бэтман; ●●назвыцацак:робат,лялька,марыянетка,чарапашканіндзя,заяц,ліса; ●●назвыфігурунекаторыхгульнях:кароль,ферзь,слон(шахматы),туз,

валет (карты), шар (боўлінг); ●●назвы мясных і рыбных страў: парася, цяля, шчупак, лешч, карп;

●●назоўнікі нябожчык, тапелец, мярцвяк (але не труп).

Даназоўнікаўзняўстойлівыміпрыметаміадушаўлёнасці/неадушаўлёнасціадносяццатакіяназвымікраарганізмаў,яклічынка,бактэрыя,мікроб, бацыла, эмбрыён, зародак і інш. Гэтыя словы ў літаратуры сустракаюцца

34

з канчаткамі адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў, аднак, на думку вучоных, у сучаснай беларускай мове іх варта кваліфікаваць як неадушаўлёныя назоўнікі і ўжываць з адпаведнымі канчаткамі: Лічыцца, што і біла валодае гаючым дзеяннем: забівае хваробатворныя мікробы («Звязда»); Сумленне да пары да часу жывіла зародкі чалавечнасці, пакуль душа не аказвалася канчаткова разбуранай(В. Шыдлоўскі).

Катэгорыяадушаўлёнасці/неадушаўлёнасціможабыцьсродкамразме- жаванняамонімаў.Астранамічныяігеаграфічныяназвы-амонімы–назоўнікі неадушаўлёныя, а аманімічныя ім назвы багоў з’яўляюцца адушаўлёнымі назоўнікамі: даследаваць Марс, паехаць у Марс (назва паселішча), але баяцца грознага Марса.

У залежнасці ад значэння мнагазначныя словы могуць быць адушаўлёнымі ці неадушаўлёнымі назоўнікамі: Ён, устаўшы, пазіраў у акно на пустуювуліцу,надворнікаўбелымхвартукузмятлоюўруках(М. Гарэц- кі);–Прыехалі,–кіроўцаўключыўдворнік,якіразмазаўфарбупаўсімшкле

(К. Травень).

Пры выкарыстанні слоў у пераносным значэнні прымета адушаўлёнасці аказваецца больш устойлівай, чым неадушаўлёнасці, таму вельмі часта неадушаўлёныяназоўнікіўжываюццазканчаткаміадушаўлёных:Любіўён

[Міндоўг]ігаданні,ітамупрыдварычастабывалітозаклінальнікізмеяў, то жрацы – гадальнікі па печані барана… (В. Іпатава); Кнігі пацягалі хлапчукі і доўга яшчэ з рукапісных пергаментаў рабілі змеяў, пускалі з пагорка на вецер (В. Быкаў).

Дляабазначэннянеадушаўлёныхназоўнікаўчасамвыкарыстоўваюцца формы адушаўлёных: У такім аб’ёме «Пана Тадэвуша» рэкламавалі парыжскія кніжныя каталогі (А. Міцкевіч); Калі ж Якуб Колас дайшоў дасваіхкніг,тохуткаперакладаўдзіцячыя…затым«Новуюзямлю», «Сы- мона-музыку», «Дрыгву» (А. Калубовіч); Не змог узяць у бібліятэцы

«Людзей на балоце».

Некаторыя неадушаўлёныя назоўнікі, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні і абазначаюць асоб, у кантэксце набываюць формы адушаўлёных

(сустрэць арыгінала, прывесці языка).

Назоўнікі тып, вобраз, характар, што выкарыстоўваюцца ў творах літаратурыімастацтва,адносяццаданеадушаўлёныхназоўнікаў:Тое,што бачылі вочы, класці на палатно ў фарбах не спяшаўся, адно для памяці замалёўваў: тыпы палешукоў, твары ды постаці, вопраткі… (В. Карамазаў); Ствараючы вобразы сялян і інтэлігентаў, вясковых мудрацоў, самабытных філосафаў… празаік (К. Чорны) думаў пра тое адвечнае і сапраўднае, чым жыў і жыве народ (М. Тычына).

Сярод адушаўлёных назоўнікаў вылучаюць асабовыя і неасабовыя. Да асабовыхадносяццаадушаўлёныяназоўнікі,якіяабазначаюцьасобупаводле

35