Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

гэтую песню амаль кожны дзень, калі грузіў разам з хлопцамі на машыны высахлы з лета торф: мы прыехалі сюды з горада нарыхтоўваць паліва

(М. Стральцоў); ●●шляхам прэфіксацыі ствараецца новы дзеяслоў закончанага тры-

вання: блакіраваць – заблакіраваць, інфармаваць – праінфармаваць, жа­ ніць – ажаніць, мовіць – прамовіць, ліквідаваць – зліквідаваць. За былым двухтрывальным дзеясловам у гэтым выпадку застаецца толькі значэнне незакончанага трывання.

Відаць, гэты працэс у жывой мове працягваецца, што можна ўбачыць, калі параўнаць падачу дзеясловаў у творах мастацкай літаратуры.

Катэгорыя стану дзеяслова

Незалежны і залежны стан дзеяслова

Стан дзеяслова – гэта катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны паміждзеяннем,названымдзеясловам,ісуб’ектамдзеяння,атаксамапаміж дзеяннем і аб’ектам дзеяння. Дзеянне можа быць актыўна накіравана на які-небудзь прадмет або асобу (на аб’ект дзеяння): пішу пісьмо, збіраюць ягады, заплятаю вянок, люблю сястру, вучым дзяцей. Катэгорыя стану ўласціва асабовым формам дзеяслова, а таксама дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўям. Гэта катэгорыя ахоплівае ўсе дзеясловы – як тыя, што маюць суадносныяпастанедзеясловы,такітыя,штовыражаюцьзначэннетолькі пэўнага стану.

У сучаснай лінгвістычнай тэорыі пашыраным з’яўляецца погляд на катэгорыю стану як на бінарную дзеяслоўную катэгорыю. У адпаведнасці з гэтым падыходам усе дзеясловы адносяцца або да незалежнага, або да залежнага стану.

Катэгорыя стану цесна звязана з прыналежнасцю дзеясловаў да лексіка-граматычных разрадаў пераходных і непераходных дзеясловаў, а таксама разрадаў зваротных дзеясловаў.

Значэнне незалежнага стану набываюць усе пераходныя і непераходныя, у тым ліку і зваротныя, дзеясловы, а таксама безасабовыя дзеясловы, якіяўжываюццаўактыўныхканструкцыях,дзесуб’ектдзеянняз’яўляецца дзейнікамусказе(завыключэннембезасабовыхсказаў,уякіхдзейнікнаогул адсутнічае).Марфалагічнадзеянне,вытворцаміносьбітамякогаз’яўляецца суб’ект (г. зн. дзеянне са значэннем незалежнага стану), выражаюць спрагальныя формы дзеяслова.

Усе прама пераходныя дзеясловы адносяцца да незалежнага стану (бу-

даваць, чытаць, касіць, расказваць, любіць, кахаць, штурхаць, везці). Яны абазначаюць дзеянне, суб’ект якога выражаны іменем у назоўным склоне,

167

што з’яўляецца дзейнікам сказа, а аб’ект, на які накіравана гэта дзеянне, суадносіццазпрамымдапаўненнем:Лабановічапусціўакноіўдыхаўпраз-

рыстае паветра, ачышчанае навальніцаю (Я. Колас); Мы ўспаміналі сяброў, уяўлялі іх заклапочанасць, сумныя твары (І. Шамякін); Эх, каб у яго былі грошы: кніжак, кніжак накупляў бы ён сабе! (Я. Колас).

Граматычнаякатэгорыянезалежнагастануабазначаеадносіныдзеяння, названага дзеясловам, і яго суб’екта да дзейніка і дапаўнення, што робіць яе сінтэтычнай – марфалагічнай і сінтаксічнай. Дакладнае значэнне стану як не чыста марфалагічнай катэгорыі дзеяслова выступае толькі ў канкрэтным сінтаксічным кантэксце. Так, у сказе Рабочыя будуюць домсуб’ектам дзеяннябудуюцьз’яўляеццадзейніксказарабочыя,ааб’ектдзеяннясупадае з прамым дапаўненнем дом.

Далучэннедадзеясловапостфікса-ся (-ца, -цца)пераводзіцьягоўразрад зваротных. У сказе Дом будуецца рабочымі той жа самы суб’ект дзеяння выражаны дапаўненнем у творным склоне рабочымі, а аб’ект дзеяння дом з’яўляецца дзейнікам сказа. Такім чынам, у залежных канструкцыях асоба або прадмет, якія выступаюць у ролі дзейніка, самі не ўтвараюць дзеяння, а толькі падвяргаюцца ўздзеянню з боку актыўнага ўтваральніка дзеяння:

Песнявыконваеццасамадзейнымартыстам;Яшчэзвечаранебазпаўднё­ вагабокузасценьваласядымнаюпавалокаюлёгкіхвоблакаў(Я. Колас).Як бачназпрыкладаў,словы,якіяабазначаюцьрэальнагаўтваральнікадзеяння, маюць форму творнага склону. У такіх канструкцыях значэнне залежнасці праяўляецца вельмі выразна.

Значэннезалежнагастанунабываюцьасабовыяформызваротныхдзея­ словаў,якіяўжываюццаўпасіўныхсінтаксічныхканструкцыях,дзесуб’ект дзеянняз’яўляеццадапаўненнемутворнымсклоне,ааб’ектдзеяння–дзей- нікам. Марфалагічна дзеянне, толькі вытворцам якога з’яўляецца суб’ект, а носьбітам дзеяслоўнай прыметы – аб’ект (г. зн. дзеянне са значэннем залежнага стану), выражаюць спрагальная форма з постфіксам -ся (-ца, -цца) або дзеепрыметнікі.

Дазалежнагастануадносяццадзеясловы,якіяўтварылісяпрыдапамозе постфікса-ся (-ца, -цца)звычайнаадпераходныхдзеясловаўнезакончанага трывання.Угэтымвыпадкусуб’ектдзеяннявыражаеццатворнымсклонам імені, якое з’яўляецца дапаўненнем, а аб’ект – назоўным склонам імені,

якое з’яўляецца дзейнікам: Даброты ствараюцца працай; Наша здароўе

папраўляеццадоктарам.Дапаўненне,выражанаеназоўнікамуформетворнага склону, называецца творным дзеючай асобы.

Найбольшярканезалежныабозалежныстандзеясловаўвыступаетады, калі суб’ект з’яўляецца назвай асобы (або жывой істоты) ці персаніфікаваным прадметам (паняцце або з’ява): Белы золак, як белы паўлін, выхваля-

ецца ўзорамі ззяння там, дзе зноў заблудзіўся ўспамін між спатканнем са

168