Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

В. тысячу метраў, мільён рублёў; Т. тысячай метраў, мільёнам рублёў;

М. (аб) тысячы метраў, мільёне рублёў.

Парадак размяшчэння кампанентаў у спалучэннях лічэбнікаў з назоўнікамі пастаянны: як правіла, лічэбнікі стаяць перад назоўнікамі. Пры перастаноўцы кампанентаў змяняецца значэнне: такія спалучэнні выражаюцьзначэннепрыблізнайколькасціцінедакладнасці,параўн.:дзвегадзіны

ігадзіны дзве, дзесяць дзён і дзён дзесяць.

Усучаснайбеларускаймовеўласнаколькасныялічэбнікімогуцьувахо­ дзіць у склад спецыяльных тэрмінаў і назваў: Уран-235, ТУ-104, «Алімпія-

да-2018», «Песня-2016», выстаўка «Фота-2015», вуліца Францыска Ска-

рыны, 144 і інш. Лічэбнікі ў складзе такіх спалучэнняў заўсёды застаюцца нязменнымі, г. зн. не скланяюцца: прыняць удзел у выставе «Фота-2017»,

будзем ляцець самалётам ТУ-104.

ЗБОРНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ

Зборныялічэбнікіабазначаюцьпэўнуюколькасцьпрадметаўяксукуп-

насць, як адно цэлае: двое мужчын, трое дзяцей, пяцёра ваенных.

Па сваёй словаўтваральнай структуры зборныя лічэбнікі з’яўляюцца суфіксальнымі вытворнымі ад колькасных: з суфіксам -оj(э) (двое, трое),

-ёр(а) (чацвёра, пяцёра), -ер(а) (дзявяцера, дзясяцера). Гэтыя суфіксы да-

памагаюць размежаваць зборныя і пэўнаколькасныя лічэбнікі ва ўскосных склонах: дв-ух і два(j)-іх, пяц-і і пяцяр-ых, чатыр-ох і чацвяр-ых, дзевяц-і і дзевяцяр-ых.

Зборныя лічэбнікі складаюць невялікую групу: яны ўтвараюцца толькі адлічэбнікадвадалічэбнікадзесяць,алепрактычнаўсучаснайбеларускай мовелічэбніківасьмёра,дзявяцера,дзясяцераўжываюццанадзвычайрэдка.

Большасць зборных лічэбнікаў не мае катэгорый роду і ліку, але скланяецца. Катэгорыю роду маюць толькі зборныя лічэбнікі абодва, абедзве: форма абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, абе­ дзве – з назоўнікамі жаночага роду: абодва сыны, абодва студэнты, абе­ дзведачкі,абедзвевучаніцы.Лічэбнікіабодва,абедзвезахоўваюцьродавыя адрозненні ва ўсіх склонах: Р. абодвух, абедзвюх; Д. абодвум, абедзвюм

іг. д. У тых выпадках, калі гутарка ідзе пра асоб мужчынскага і жаночага полуразам,можаўжываццалічэбнікабое:НічыпархітрападміргваеКаці,

іабое выходзяць (К. Крапіва); Алеся і Іван закончылі адну школу, абое

сталіжурналістамі(А. Жук).Лічэбнікабоетаксамазахоўваекатэгорыю скланення: Р. абаіх, Д. абаім і г. д.

102

Зборныя лічэбнікі абазначаюць тую самую колькасць, што і лічэбнікі, адякіхяныўтварыліся,алеадрозніваюццаадіхтым,штомаюцьабмежавануюспалучальнасцьзназоўнікамі.Яныспалучаюццатолькізназваміасоб мужчынскага полу (двое сыноў, чацвёра футбалістаў, пяцёра студэнтаў), з назвамі маладых істот (двое кацянят, трое цялят, шасцёра жарабят), з

множналікавымі назоўнікамі, якія абазначаюць назвы парных прадметаў

(двоеакуляраў,троесутак,чацвёрасаней),зназоўнікамілюдзі,дзеці,коні, гусі, свінні (пяцёра людзей, двое дзяцей, трое коней, чацвёра свіней), з суб-

стантываванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў форме множнага ліку

(двоераненых,троеневядомых,чацвёрапаляўнічых,пяцёраапытваемых).

Спалучаюццазборныялічэбнікііззайменнікамімы, вы,яны, усе:насдвое,

іх трое, усе пяцёра.

У некаторых выпадках зборныя лічэбнікі могуць замяняцца колькас-

нымі: двое братоў – два браты, трое вучняў – тры вучні, пяцёра цялят – пяць цялят, двое коней – два кані. Такога тыпу спалучэнні з’яўляюцца нарматыўнымі, хаця перавага аддаецца спалучэнням са зборнымі лічэбнікамі.

Са зборнымі лічэбнікамі не могуць спалучацца назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу ці назвы жывёл. У гэтых выпадках ужываюцца колькасныялічэбнікі:семсясцёр,чатырыдачкі,трываўкі,восембарсукоў, дзевяць кароў.

ДРОБАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць не цэлыя лікі, а дробавыя велічыні – частку ад цэлага (дзве пятыя, пяць сёмых) або цэлае і частку ад яго (сям-

наццаць цэлых і тры чацвёртыя, восем цэлых і адна пятая).

Паводле структуры дробавыя лічэбнікі з’яўляюцца састаўнымі: у іх першая частка (лічнік) – пэўнаколькасны лічэбнік (тры, чатыры, пяць, дзевяць), а другая (назоўнік) – парадкавы лічэбнік у форме назоўнага ці роднагасклону;назоўнікіпрыіхужываюццатолькіўформероднагасклону:

тры пятыя кіламетра, чатыры сёмыя насельніцтва, шэсць дзясятых

секунды, восем сотых гектара.

Граматычныя формы найменняў парадкавых лічэбнікаў у складзе дробавых залежаць ад пэўнаколькасных лічэбнікаў:

1)калі першай часткай дробавага лічэбніка з’яўляецца слова адна, то парадкавылічэбнікдругойчасткідапасуеццадаяеўжаночымродзеадзіночнага ліку: адна трэцяя, адна пятая, адна сёмая (апушчана слова жаночага роду частка);

2)калі першая частка дробавага лічэбніка ўключае словы два, тры, чатыры,топарадкавылічэбнікдругойчасткіўжываеццаўформемножнага ліку назоўнага склону: дзве трэція, тры сёмыя, чатыры дваццатыя;

103

3) калі першая частка дробавага лічэбніка ўключае словы ад пяці і вышэй, то парадкавы лічэбнік другой часткі ўжываецца ў форме роднага склону множнага ліку: пяць шостых, сем дзявятых, восем сотых.

У рускай мове другая частка дробавага лічэбніка заўсёды мае форму роднага склону, за выключэннем слова адзін у лічніку: две третьих, три пятых,четыреседьмых,восемьсотых,алеоднапятая,однавосьмая,одна сотая (парадкавы лічэбнік мае толькі форму адзіночнага ліку).

Лічэбнікі, якія выражаюць цэлы лік і частку цэлага (змешаныя дробы), пасляназваўцэлагалікумогуцьужываццасазлучнікамі,прыметнікамцэлы, якідапасуеццаданазвыцэлагаліку,ціпрыметнікамізлучнікамразам:дзве

і тры дзясятыя, дзве цэлыя тры дзясятыя, дзве цэлыя і тры дзясятыя; пяць і шэсць сотых, пяць цэлых шэсць сотых, пяць цэлых і шэсць сотых.

Усістэмулікавыхабазначэнняўзмовыматэматыкіпрыйшлословануль, якое таксама можа спалучацца з дробавымі лічэбнікамі: нуль цэлых і тры чацвёртыя, нуль цэлых і пяць шостых, нуль цэлых і сем сотых.

Сярод дробавых лічэбнікаў асобна стаяць словы паўтара, паўтары, якіяабазначаюцьколькасць,штоскладаеццазцэлагаіягопаловы.Лічэбнік паўтара кіруе назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – жано-

чага: паўтара кілаграма, паўтара года, паўтара вядра, паўтары тоны,

паўтары нормы. У сучаснай беларускай мове лічэбнікі паўтара, паўтары з’яўляюццапростымі,аднакгістарычнаяныўзыходзяцьдаспалучэнняўполъ вътора і полъ вътори: першая частка полъ (у значэнні ‘палавіна’), другая часткавътора(парадкавылічэбнікмужчынскагароду)івътори(парадкавы лічэбнік жаночага роду); полъ вътора і полъ вътори – пасля выпадзення рэдуцыраванага ъ выпаў і гук [в], а гук [л] перайшоў у ў нескладовы.

Састаўному пэўнаколькаснаму лічэбніку сто пяцьдзясят сінанімічны складаны па структуры дробавы лічэбнік паўтараста. Гэты лічэбнік не мае граматычных катэгорый роду і ліку і ўжываецца з назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: паўтараста рублёў, паўтараста тысяч, паўтараста дрэў. Лічэбнік паўтараста паходзіць з былога полъ вътора съта (полъвъторасъта).

Паняцці адна другая, адна трэцяя і адна чацвёртая частка адзінак у беларускай мове можа перадавацца і назоўнікамі палавіна (палова), трэць і чвэрць. Назоўнікі трэць і чвэрць могуць выступаць замест субстантываваных парадкавых лічэбнікаў трэцяя, чацвёртая і ў складзе найменняў дробавых лікаў: дзве трэці насельніцтва, тры чвэрці ўраджаю. Усе гэтыя паралельныя найменні дробавых лікаў лічацца сінанімічнымі.

Асаблівасцю дробавых лічэбнікаў з’яўляецца іх здольнасць спалучацца не толькі з канкрэтна-прадметнымі, але і з рэчыўнымі і зборнымі на-

зоўнікамі:адначацвёртаяскрыні,дзветрэціядома,аднадругаяцукру,дзве трэція тлушчу, сем шостых лесу, тры пятыя моладзі.

104

Назоўнікі пры дробавых лічэбніках ужываюцца ў форме адзіночнага ліку,каліўказваюцьначасткуадзінкі,уформемножнагаліку–каліабазна- чаюць частку мноства ці сукупнасці прадметаў: дзве трэція кнігі і дзве трэція кніг. Заўсёды ў форме адзіночнага ліку пры дробавых лічэбніках ужываюцца зборныя і рэчыўныя назоўнікі (дзве пятыя студэнцтва, тры сёмыя бензіну), толькі ў форме множнага ліку – множналікавыя назоўнікі

(адна трэцяя духоў, тры чацвёртыя дражджэй). Назвы адзінак вымярэн-

ня (метр, кіламетр, працэнт, секунда) у спалучэнні з дробавымі лічэбнікамі ставяцца ў адзіночным ліку: адна пятая метра, дзве цэлыя і пяць сёмых працэнта. Тып сінтаксічнай сувязі паміж дробавымі лічэбнікамі і назоўнікамі – кіраванне.

У звязным маўленні спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі з’яўляюцца адным членам сказа: Тры пятыя пасеваў ужо апрацаваны.

Дзве трэція плошчы палёў былі ўзараны пад азімыя.

Дробавыялічэбнікізвычайнаўжываюццаўнавуковыміафіцыйна-дзе- лавым стылях мовы, асабліва часта – у матэматычных працах. На пісьме, як правіла, яны перадаюцца лічбамі: 1/3; 2/5; 3/8.

СКЛАНЕННЕ КОЛЬКАСНЫХ ЛІЧЭБНІКАЎ

Усе колькасныя лічэбнікі паводле асаблівасцей скланення аб’ядноўваюцца ў некалькі груп.

1. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) у адзіночным ліку скланяецца, як указальны займеннік той, а ў множным ліку – як прыметнік з асновай на цвёрды зычны. У словаформе назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду захоўваецца беглы галосны -і-, у астатніх формах ён адсутнічае.

Склон

 

Адзіночны лік

 

Множны лік

мужчынскі род

ніякі род

жаночы род

 

 

 

 

 

 

 

Н.

адзін-

адн-о

адн-а

адн-ы

 

 

 

 

 

Р.

адн-аго

адн-аго

адн-ой(-ае)

адн-ых

Д.

адн-аму

адн-аму

адн-ой

адн-ым

 

 

 

 

 

В.

як Н. або Р.

адн-о

адн-у

як Н. або Р.

 

 

 

 

 

Т.

адн-ым

адн-ым

адн-ой(-ою)

адн-ымі

М. (аб)

адн-ым

адн-ым

адн-ой

адн-ых

 

 

 

 

 

Лічэбнікіадзін,аднозахоўваюцьродавыяадрозненнітолькіўназоўным склоне і страчваюць іх у астатніх склонах.

105

Націск у словах адзін, адно, адна, адны ва ўскосных склонах падае на апошні склад.

Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае дзве варыянтныя фор-

мы – адной, аднае; адной, адною: Усе дзеткі адной маткі, але няроўныя (Я. Сташэвіч);МузыкантыбылізБаранавіч,усезаднаесям’і…(І. Дубянецкая); Адной рукой і вузла не завяжаш(Прыказка); З адною думкаю аб шчасці Беларусі… (Я. Купала).

2. Лічэбнікі два, дзве ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненніімаюцьасновунацвёрдызычны,каліўжываюццазназоўнікамі мужчынскага і ніякага роду (два берагі, два вяслы), і на мяккі, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду (дзве ракі). Адрозненне паміж цвёрдым і мяккім тыпамі асноў захоўваецца і ва ўскосных склонах. Гэтыя лічэбнікі маюць канчаткі, падобныя на канчаткі прыметнікаў у множным ліку, але адрозніваюцца ад іх галосным гукам [у].

Н.

дв-а

абодв-а

 

дзв-е

абедзв-е

Р.

дв-ух

абодв-ух

 

дзв-юх

абедзв-юх

Д.

дв-ум

абодв-ум

 

дзв-юм

абедзв-юм

В.

 

 

як Н. або Р.

 

Т.

дв-ума

абодв-ума

 

дзв-юма

абедзв-юма

М. (аб)

дв-ух

абодв-ух

 

дзв-юх

абедзв-юх

У творным склоне лічэбнікаў два, дзве захавалася форма парнага ліку на -ма: двума, дзвюма.

Формавінавальнагасклонулічэбнікаўдва,дзвезалежыцьадтаго,дапасуюццаяныдаадушаўлёныхцінеадушаўлёныхназоўнікаў:бачудвадубы,

бачу дзве бярозы, але бачу двух сяброў, бачу дзвюх сябровак.

3.Лічэбнікітры,чатырынемаюцьформроду.Утворнымсклонегэтых лічэбнікаў таксама захавалася форма парнага ліку. У родным, давальным і месным склонах яны нагадваюць канчаткі прыметнікаў у множным ліку, але адрозніваюцца ад апошніх галосным гукам [о].

Н.

тр-ы

 

чатыр-ы

Р.

тр-ох

 

чатыр-ох

Д.

тр-ом

 

чатыр-ом

В.

 

як Н. або Р.

Т.

тр-ыма

 

чатыр-ма

М. (аб)

тр-ох

 

чатыр-ох

106

4. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення (тыпу радасць).

Н.

пяць-

шэсць-

адзінаццаць-

трыццаць-

Р.

пяц-і

шасц-і

адзінаццац-і

трыццац-і

Д.

пяц-і

шасц-і

адзінаццац-і

трыццац-і

В.

пяць-

шэсць-

адзінаццаць-

трыццаць-

Т.

пяцц-ю

шасц-ю

адзінаццацц-ю

трыццацц-ю

М. (аб)

пяц-і

шасц-і

адзінаццац-і

трыццац-і

У форме творнага склону гэтых лічэбнікаў гук [ц’] у пазіцыі паміж галоснымі падаўжаецца і на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем ад-

паведнай літары: пяццю, дзевяццю, дзесяццю, адзінаццаццю, дванаццаццю, але шасцю.

У лічэбнікаў адзінаццаць дзевятнаццаць ва ўсіх склонавых формах націск прыпадае на склад на: адзіна́ццаці, шасна́ццаці; сямна́ццаццю, васямна́ццаццю, дзевятна́ццаццю.

5. Лічэбнікі сорак, сто пры скланенні маюць толькі дзве формы: для назоўнага і вінавальнага – сорак, сто, для астатніх – сарака, ста. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму, г. зн. з’яўляецца нескланяльным.

Н.

сорак-

ст-о

дзевяност-а

Р.

сарак-а

ст-а

дзевяност-а

Д.

сарак-а

ст-а

дзевяност-а

В.

сорак-

ст-о

дзевяност-а

Т.

сарак-а

ст-а

дзевяност-а

М. (аб)

сарак-а

ст-а

дзевяност-а

6. У лічэбніках пяцьдзясят – восемдзесят, утвораных ад двух слоў (напр.: пяць + дзясят (ад дзесяць)), скланяюцца абедзве часткі на ўзор назоўнікаў ІІІ скланення.

Н.

пяць- -дзясят-

шэсць- -дзесят-

восем- -дзесят-

Р.

пяц-і-дзесяц-і

шасц-і-дзесяц-і

васьм-і-дзесяц-і

Д.

пяц-і-дзесяц-і

шасц-і-дзесяц-і

васьм-і-дзесяц-і

В.

пяць- -дзясят-

шэсць- -дзесят-

восем- -дзесят-

Т.

пяцц-ю-дзесяцц-ю

шасц-ю-дзесяцц-ю

васьм-ю-дзесяцц-ю

М. (аб)

пяц-і-дзесяц-і

шасц-і-дзесяц-і

васьм-і-дзесяц-і

107

Яквідацьзпрыведзенайпарадыгмы,формыроднага,давальнагаімеснага склонаў гэтых лічэбнікаў супадаюць.

Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) націск у гэтых лічэбніках падаенаканчатакпершайчасткі:пяці́дзесяці,шасці́дзесяці;сямю́дзесяццю, васьмю́дзесяццю.

7. У лічэбніках дзвесце – дзевяцьсот скланяюцца абедзве часткі; другая частка(лічэбніксто)захоўваестаражытныяформы-сот,-стам,-стамі,-стах. Першая частка лічэбнікадзвесце ў назоўным і вінавальным склонах захоўвае формужаночагародудзв-е,уастатніхпрымаеформумужчынскагародудв-а.

Н.

дзв-е-сц-е

сем- -сот-

дзевяць- -сот-

Р.

дв-ух-сот-

сям-і-сот-

дзевяц-і-сот-

Д.

дв-ум-ст-ам

сям-і-ст-ам

дзевяц-і-ст-ам

В.

дзв-е-сц-е

сем- -сот-

дзевяць- -сот-

Т.

дв-ума-ст-амі

сям-ю-ст-амі

дзевяцц-ю-ст-амі

М. (аб)

дв-ух-ст-ах

сям-і-ст-ах

дзевяц-і-ст-ах

8. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова, як адпаведны просты або складаны лічэбнік.

Н. дзв-е-сц-е сем--дзесят- тр-ы

Р. дв-ух-сот- сям-і-дзесяц-і тр-ох

Д. дв-ум-ст-ам сям-і-дзесяц-і тр-ом

В. дзв-е-сц-е сем--дзесят- тр-ы

Т. дв-ума-ст-амі сям-ю-дзесяцц-ю тр-ыма

М. (аб) дв-ух-ст-ах сям-і-дзесяц-і тр-ох

9. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі жаночага роду на -а () з асновай на зацвярдзелы зычны (тыпузадача); мільён, мільярд – як назоўнікі мужчынскагародузнулявымканчаткамзасновайнацвёрдызычны(тыпудом).

Н.

тысяч-а

мільён-

мільярд-

Р.

тысяч-ы

мільён-а

мільярд-а

Д.

тысяч-ы

мільён-у

мільярд-у

В.

тысяч-у

мільён-

мільярд-

Т.

тысяч-ай

мільён-ам

мільярд-ам

М. (аб)

тысяч-ы

мільён-е

мільярдз-е

108

10. Зборныя лічэбнікі двое, трое скланяюцца, як займеннікі мае, твае, свае;чацвёра,пяцёраіг.д.–якколькаснылічэбнікадны.Уформахускосных склонаў націск падае на канчатак.

Н.

дво-е

тро-е

 

чацвёр-а

сямёр-а

 

 

 

 

 

 

Р.

два-іх

тра-іх

 

чацвяр-ых

семяр-ых

 

 

 

 

 

 

Д.

два-ім

тра-ім

 

чацвяр-ым

семяр-ым

 

 

 

 

 

 

В.

 

 

як Н. або Р.

 

 

 

 

 

 

 

Т.

два-імі

тра-імі

 

чацвяр-ымі

семяр-ымі

 

 

 

 

 

 

М. (аб)

два-іх

тра-іх

 

чацвяр-ых

семяр-ых

 

 

 

 

 

 

Прыскланеннізборныхлічэбнікаўабодва іабедзвепершаячастка(або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як лічэбнікі два, дзве.

Н.

абодв-а

абедзв-е

 

 

 

Р.

абодв-ух

абедзв-юх

 

 

 

Д.

абодв-ум

абедзв-юм

 

 

 

В.

як Н. або Р.

 

 

 

Т.

абодв-ума

абедзв-юма

 

 

 

М. (аб)

абодв-ух

абедзв-юх

 

 

 

Націск у лічэбніках абодва, абедзве заўсёды фіксаваны і захоўваецца на другім складзе: або́два, або́двум, або́двума і г. д.; абе́дзве, абе́дзвюм, абе́дзвюма і г. д.

Зборны лічэбнік абое ўжываецца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу, а таксама сукупнасці дзяцей і маладых істот. Скланяецца гэты лічэбнік наступным чынам:

Н.

або-е

 

 

Р.

аба-іх

 

 

Д.

аба-ім

 

 

В.

аба-іх

 

 

Т.

аба-імі

 

 

М. (аб)

аба-іх

 

 

11.Прыскланеннідробавыхлічэбнікаўзмяняюццадзвечасткі:лічнік– як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы лічэбнік.

109

Н.

дзв-е пят-ыя

пяць- сём-ых

Р.

дзв-юх пят-ых

пяц-і сём-ых

Д.

дзв-юм пят-ым

пяц-і сём-ым

В.

дзв-е пят-ыя

пяць- сём-ых

Т.

дзв-юма пят-ымі

пяцц-ю сём-ымі

М. (аб)

дзв-юх пят-ых

пяц-і сём-ых

Пры скланенні дробавых лічэбнікаў, якія абазначаюць змешаны лік, змяняюцца ўсе часткі.

Н.

тр-ы цэлыя і адн-а чацвёрт-ая

шэсць-

цэлых пяць-

дзявят-ых

Р.

тр-ох цэлых і адн-ой чацвёрт-ай

шасц-і цэлых пяц-і дзявят-ых

Д.

тр-ом цэлым і адн-ой чацвёрт-ай

шасц-і цэлым пяц-і дзявят-ым

В.

тр-ы цэлыя і адн-у чацвёрт-ую

шэсць-

цэлых пяць-

дзявят-ых

Т.

тр-ыма цэлымі і адн-ой чацвёрт-ай

шасц-ю цэлымі пяцц-ю дзявят-ымі

М.

тр-ох цэлых і адн-ой чацвёрт-ай

шасц-і цэлых пяц-і дзявят-ых

(аб)

 

 

 

 

12.Лічэбнікіпаўтара(успалучэннізназоўнікамімужчынскагаініякага роду),паўтары(успалучэннізназоўнікаміжаночагароду)ваўсіхсклонах маюць аднолькавую форму і захоўваюць родавыя адрозненні.

Назоўнік пры лічэбніках паўтара, паўтары ўжываецца ў адзіночным ліку (паўтара рубля, паўтары тысячы), а ва ўскосных склонах (за выключэннем вінавальнага і роднага) прымае форму множнага ліку.

Н.

паўтар-а (рубля)

паўтар-ы (тоны)

Р.

паўтар-а (рублёў)

паўтар-ы (тоны)

Д.

паўтар-а (рублям)

паўтар-ы (тонам)

В.

паўтар-а (рубля)

паўтар-ы (тоны)

Т.

паўтар-а (рублямі)

паўтар-ы (тонамі)

М. (аб)

паўтар-а (рублях)

паўтар-ы (тонах)

Аднолькавую форму ва ўсіх склонах захоўвае і лічэбнік паўтараста.

Н.

паўтар-а-ст-а (рублёў)

Р.

паўтар-а-ст-а (рублёў)

Д.

паўтар-а-ст-а (рублям)

В.

паўтар-а-ст-а (рублёў)

Т.

паўтар-а-ст-а (рублямі)

М. (аб)

паўтар-а-ст-а (рублях)

110