Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Часціцабыўжываеццатады,каліслова,пасляякогаянастаіць,заканч­ ваецца зычным гукам. Калі ж яно заканчваецца галосным гукам, то гэта часціцанабываеформуб,параўн.:зрабіўбы,выйшаўбынахвілінку,слоўнік бы ўзяў і зрабіла б, выйшлі б на хвілінку, кніжку б узяў і да т. п.

Нярэдка значэнне пажадальнасці ажыццяўлення дзеяння перадаецца інфінітывам дзеяслова і часціцай бы: пачытаць бы, абедаць бы пара, пе-

райсці б гэта поле, прамчацца б хутчэй за ўсіх.

Часамформаўмоўнагаладуперадаеветлівуюпросьбу,рэкамендацыю,

пажаданне: прасіў бы вас паслухаць, хацеў бы параіць, параіў бы не ўмешвацца ў гэту справу, аднеслі б гэту рэч.

Катэгорыя часу дзеяслова

Граматычнаякатэгорыячасудзеяслова–гэтасістэмапроціпастаўленых радоў дзеяслоўных форм, якія абазначаюць адносіны дзеяння да часу яго здзяйснення. Структура гэтых радоў часавых форм залежыць ад трывання дзеяслова, паказвае на адсутнасць тоеснасці паміж граматычным часам і нашыміўяўленняміабчляненнірэальнагачасу.Тамуграматычнаякатэгорыя часу цесна звязана з катэгорыяй трывання. Дзеясловы незакончанага трываннямаюцьтрыформычасу:цяперашняга,прошлагаібудучагаскладанага (думаю, думаў, буду думаць). Дзеясловы закончанага трывання маюць дзве формы часу: будучага простага і прошлага (падумаю, падумаў).

Са спрагальных форм дзеяслова марфалагічная катэгорыя часу характэрна толькі для дзеясловаў абвеснага ладу і не ўласціва дзеясловам загаднага і ўмоўнага ладу. Акрамя спрагальных форм, гэта катэгорыя маецца ў дзеепрыметніка.

Такім чынам, марфалагічная катэгорыя часу складаецца з трох часоў: цяперашняга, будучага і прошлага. Фармальны паказчык прошлага часу – суфікс-л-,якіўмужчынскімродзечаргуеццаз-ў (чытала,чыталі,чытаў), у будучым складаным такім паказчыкам выступаюць формы будучага часу дзеясловабыць (буду,будзеш,будзе,будзем,будзеце,будуцьчытаць).Фор-

мыцяперашнягаібудучагапростагачасуфармальныхчасавыхпаказчыкаў немаюць–уіхпаказчыкамічасувыступаюцьасабовыяформыдзеясловаў. Паколькіапошніятаксаманемаюцьфармальныхадрозненняў,будучыпросты можна было б назваць часам цяперашнім у будучым.

Час як філасофская катэгорыя існавання ўсяго існага не мае пачатку і канца, не мае пункту адліку. Граматычная катэгорыя часу дзеяслова якраз абапіраецца на пункт адліку, за які звычайна прымаецца момант гутаркі. Пунктамадлікуможабыцьілюбыіншымомантчасу,напрыкладчасіншага дзеяння (ён лічыў, што выканае заданне раней тэрміну). У марфалагічнай

173

структурычасавыхформякога-небудзьфармальнагавыражэннягэтыяадроз- ненні не знаходзяць. Катэгарыяльныя значэнні форм часу арыентуюцца на адзінызыходныпунктадліку–граматычны.Гэтаабстрактнаеграматычнае паняцце адлюстроўвае як момант гутаркі, так і любы іншы момант, у адносінах да якога вызначаецца час дзеяння ў мове.

Калі граматычны час дзеяслова адлічваецца ад пэўнага пазамоўнага моманту, то гэта будзе пазамоўнае ўжыванне форм часу. Калі ён звязаны з якім-небудзь іншым момантам, то ў гэтым выпадку ўжыванне часавых форм носіць адносны характар. Напрыклад, у сказе Я буду працаваць пры ўжыванні дзеяслова ў будучым часе пункт адліку часу – момант гутаркі, пасля якога наступіць дзеянне, выражанае дзеясловам працаваць, якое будзе выконваць гаворачы. У сказе Я абяцаў, што буду працаваць дзеяслоў буду працаваць выражае будучае дзеянне, якое адносіцца да моманту, што выражаны дзеясловам абяцаў.

Цяперашні час дзеяслова

Формы дзеясловаў цяперашняга часу ўжываюцца ў прамым значэнні ў дзвюх разнавіднасцях: як формы актуальнага цяперашняга часу (калі дзеянне супадае з момантам гутаркі) і як формы неактуальнага цяперашняга часу.Прыактуальнымцяперашнімчаседзеяннесуадносіццазмомантам,

у якім адбываецца гутарка: Аня збірае ягаду за ягадай у вязаны лазовы кораб, час ад часу кладзе сунічку ў рот (І. Мележ); Праходзіць ноч, і

меркнуць зоры (Я. Колас). Адначасовасць дзеяння з момантам гутаркі можападкрэсліваццасродкамікантэксту,напрыкладсловамівось,здаецца,

вунь, формамі загаднага ладу тыпу гляньце, паглядзіце: Паглядзіце, ён ужо

завяршае работу. Граматычнае значэнне актуальнага цяперашняга часу, безумоўна, сумясціма толькі з дзеясловамі незакончанага трывання: Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы (П. Глебка).

Неактуальныцяперашнічасзнаходзіцьвыражэннеўнекалькіхварыянтах, асноўным з якіх з’яўляецца цяперашні час, што абазначае пастаян-

нае дзеянне або дзеянне, якое паўтараецца: Нясе Прыпяць сухадольнаму Дняпру сваю багатую даніну (Я. Колас).

Цяперашні абстрактны час можа ўжывацца ў мастацка-вобразнай функцыі,асабліваўпаэзіі(цяперашніапісальны),калідзеяннеякбыпрахо­ дзіцьперадвачамімастака:Восьякцяпер,перадамноюўстаекуточактой прыгожа…Ібачулесякаляхаты…(Я. Колас).Цяперашніабстрактнычас выступаеўрэмарках,якіякаментуюць,удакладняюцьсітуацыюдраматыч-

ныхтвораў:Гарлахвацкіпадыходзіцьдастала,бярэкостку(К. Крапіва).

Цяперашнічасшырокавыкарыстоўваецца іў пераносным ужыванні. Формы цяперашняга часу могуць абазначаць дзеянне, якое адбывалася

174

ў мінулым, да цяперашняга часу, пра што сведчаць кантэкст, дзеясловы прошлага часу ў гэтым жа сказе або ў папярэдніх сказах: Абмерла Агатка:

незнаёмычалавекдаяезверамідзе.ДзіказакрычалаАгатка,бегчыкінулася (Я. Колас); Была сярэдзіна восені, якраз тая пара, калі ў вёсках капаюць бульбуінадзямлёюранкамсцелецца нетодым,нетотуман,аднёмзчыстага падсінелага неба свеціць цёплае яснае сонца… (В. Гігевіч). Гэта цяперашнігістарычнычас.Ёнужываеццаўаўтарскаймоведляактуалізацыі мінулых падзей.

Цяперашнічаспрыабазначэннібудучагадзеяннямаедзверазнавіднас- ці.Першаяразнавіднасць–цяперашнічасазначаенамервыканацьдзеянне:

Перад тым як засяваць гароды, у нашай вёсцы заўсёды паляць трэскі, шумавінне. Выграбаюць з дрывотняў, падворкаў, паветак – адусюль, куды толькініпазакідаеіхгнілаявосеньілютаязіма(Б. Сачанка);Убудучым годзе я еду за мяжу; Праз дзень бяром з сабой неабходны інструмент і

адпраўляемся на пошукі.

Другая разнавіднасць – формы цяперашняга часу могуць абазначаць уяўнае дзеянне. Гаворачая або пішучая асоба малюе карціну будучых дзеянняў, якія як бы стаяць перад яе вачыма ў гэты момант, зараз: Уявіце сабе,

што вы знаходзіцеся ў Афрыцы: людзі гавораць на незразумелай мове, паводзяць сябе зусім інакш, чым у нас, носяць зусім іншае адзенне.

Прошлы час дзеяслова

Асноўнае значэнне прошлага часу – гэта ўказанне на несупадзенне дзеяння з момантам гутаркі аб ім. Дзеясловы прошлага часу абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі або да якога-не-

будзь іншага моманту: Пад бяростай вясновы сок пачаў хадзіць, брадзіць, нібытаёнсілаюіростамхацеўмянездзівіць(А. Бялевіч).Раздзяляюць два тыпы ўжывання прошлага часу: прошлы час закончанага трывання і прошлы час незакончанага трывання.

Дзеясловы прошлага часу незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і не звязана з цяперашнім часам, без указання на часавую паслядоўнасць дзеянняў, хоць дзякуючы кантэксту і лексічнамузначэннюгэтапаслядоўнасцьможабыцьзразумелай.Ужываецца такі прошлы час у апісаннях: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. На вуліцы, як і раней, мітусіўся снег. Яго белая заслона закрывала будынкі і дрэвы. Навокал ўсё гуло, трэслася, выла, скуголіла (Я. Колас).

Дзеясловыпрошлагачасузакончанагатрываннямогуцьабазначаць­ дзеянне, якое завяршылася ў мінулым, а яго вынік звязаны з момантам гутаркі: У цябе замерзлі рукі, надзень рукавіцы. Вынік падобнага дзеяння можаадносіццанедамомантугутаркі,адамомантутыхпадзей,якіяапісва­

175

юцца: Увесь час думала пра дзяцей. Змарнела ўся; Я быў ступіў ужо да бліндажа, як раптам у цеславіне нешта зашоргалася, затрапяталася, а потым ураз трывожна піскнула, палахліва заценькала, забілася нейкая птушка (М. Стральцоў).

Часта такое выкарыстанне прошлага часу закончанага трывання назы-

ваюць перфектнай разнавіднасцю прошлага часу.

Дзеяслоўныяформыпрошлагачасузакончанагатрываннямогуцьужывацца без указання на вынік папярэдняга дзеяння. Момант дзеяння ў такім выпадку няпэўны, проста расказваецца пра мінулыя падзеі: Ён прысеў,

спакойназакурыў,паглядзеўнанебаіпайшоўдалей.Гэтааорыставаеўжы-

ванне прошлага часу. Яно выкарыстоўваецца пры апавяданні пра мінулыя дзеянні, якія ў часе ідуць адно за адным.

У беларускай мове побач з простымі формамі прошлага часу сустракаюцца і складаныя. Усё гэта рэшткі былой сістэмы часу, якія захаваліся ў асобных дыялектах і таму назіраюцца ў гутарковай мове асобных людзей і ў мове мастацкай літаратуры.

Складаныя формы прошлага часу ўтвараюцца з прошлага часу да-

паможнага дзеяслова быць (быў, была, было, былі) і дзеяслова прошлага часу: быў пайшоў, была пайшла, было пайшло, былі пайшлі. Зрэдку замест трох родавых форм ужываецца адна форма ніякага роду: ён было сказаў,

яна было сказала.

Складаныя формы прошлага часу звычайна абазначаюць дзеянне, якое даўно прайшло. Часцей ужываюцца ў сказах з аднароднымі выказнікамі, калі яны абазначаюць ранейшае па часе дзеянне і пазнейшае: Якраз тады

прыехалі былі з горада рабочыя і прынялі шэфства над вёскай; Пайшоў было далей, але хутка спыніўся. У складаназалежным сказе, калі выказнік у галоўнай частцы абазначае дзеянне ў цяперашнім часе, у даданай частцы таксама ўжываецца форма складанага прошлага: Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае, хто я: я – пякучка крапіва

(К. Крапіва).

Зрэдкускладаныпрошлычасужываеццаіўпростымсказедляабазначэння дзеяння, якое раней прайшло: Ён раней цябе гэта быў убачыў.

Формы прошлага часу ўтрымліваюць марфемы, якія ўказваюць на іх род і лік: суфікс (або нулявы суфікс) і нулявы канчатак (убачыў, загроб, прыліп, уцёк, замерз, памёр, абсох) – мужчынскі род, адзіночны лік; суфікс -л- і канчатак (спявала, купіла) – жаночы род, адзіночны лік; суфікс -л- і канчатак (пад націскам), (не пад націскам) (пякло, паліла) – ніякі род, адзіночны лік; суфікс -л- і канчатак (убачылі, спявалі) – множны лік пры адсутнасці родавых адрозненняў. Асабовыя канчаткі дзеясловаў цяперашняга, будучага простага часу і дзеяслова быць у будучым складаным часе ўказваюць таксама на лік дзеясловаў.

176

Выразныміпаказчыкаміформпрошлагачасуз’яўляеццасуфікс-л- і кан- чаткіжаночагародуініякагароду(),множнагаліку;умужчынскім родзе -л- чаргуецца з : была, было (чытала), былі, быў.

Каліінфінітыўзаканчваеццана-сці,дзесадпавядаеўцяперашнімчасе дабо тасновы,тоўформахпрошлагачасусуфіксдалучаеццадагалоснага асновы: плесці (пляту) – плёў, пляла, пляло, плялі; весці (вяду) – вёў, вяла, вяло, вялі.

У дзеясловах, інфінітыў якіх заканчваецца на -чы, а ў цяперашнім або будучым простым часе аснова заканчваецца на -к, у форме прошлага часу

мужчынскагародувылучаеццанулявысуфікс,іянызаканчваюццазычнымк:

^

^

цячы – цякуць – цёк , зарачыся – заракуцца – зарок ся, пячы – пякуць –

пёк^. Астатнія формы ўжываюцца з суфіксам -л-: цякла – цякло – цяклі,

зараклася – зараклося – заракліся, пякла – пякло – пяклі.

У дзеясловах з інфінітывам на -чы форма прошлага часу мужчынскага роду заканчваецца зычным інфінітыўнай асновы, пасля якога вылучаецца нулявы суфікс, а ва ўсіх астатніх родавых формах далучаецца суфікс -л-:

сцерагчы – сцярог^ – сцерагла – сцерагло – сцераглі.

Дзеясловызсуфіксам-ну-формыпрошлагачасуўтвараюцьпа-рознаму. Найбольшая група дзеясловаў з суфіксам -ну- ў інфінітыве захоўвае гэты суфікс і ў формах прошлага часу: крыкнуць – крыкнуў, крыкнула (н. і ж. р.),

крыкнулі; буркнуць – буркнуў, буркнула, буркнулі; скрыпнуць – скрыпнуў, скрыпнула, скрыпнулі; глянуць – глянуў, глянула, глянулі. Яны ўтвараюць прадуктыўны словазмяняльны клас.

У дзеясловах, якія абазначаюць стан прадмета, суфікс -ну-, як правіла,

выпадае: мокнуць – мок, сохнуць – сох, здохнуць – здох, патухнуць – патух,

згаснуць – згас. Але пад уплывам першай групы некаторыя з гэтых дзея­ словаўмогуцьізахоўваць-ну-ўформахпрошлагачасу:загрузнуць–загруз

і загрузнуў, зачахнуць – зачах і зачахнуў, горкнуць – горк і горкнуў.

Будучы час дзеяслова

Дзеясловыбудучагачасуабазначаюцьдзеянне,якоебудзеадбываццаці абавязковаадбудзеццапаслямомантугутаркі.Будучычасможабыцьпросты

(запішу,нарву,устану)іскладаны(будупісаць,будурваць,будуўставаць).

Формыбудучагапростагачасуўжываюццадляабазначэнняканкрэтнагадзеяння,якоеадбудзеццаўбудучым:Заразпрыйдзенастаўнікіпачнецца ўрок. Значна радзей будучы час абазначае дзеянне, якое паўтараецца: Вам

прыйдзецца пастаянна падпарадкоўвацца каму-небудзь. Будучы просты час можа ўказваць на дзеянне, якое адбудзецца ў будучым, але захоплівае і цяперашняе: Не скончыцца ніколі гэта дарога, па якой ты ідзеш; Хлопец захопіцца палётам і забывае пра ўсё на свеце.

177

Парадыгма будучага простага часу супадае з парадыгмай цяперашняга часу з тым толькі адрозненнем, што формы будучага простага ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання, г. зн. адрозніваюцца ад форм цяперашнягачасупрыстаўкаміабосуфіксамі,якіяслужацьдляўтварэнняформ закончанага трывання.

Асоба

 

Цяперашні час

 

 

Будучы час

 

 

 

адзіночны лік

 

 

 

 

 

 

 

 

1-я

піш-у

 

стука-ю

 

напіш-у

 

стукн-у

2-я

піш-аш

 

стука-еш

 

напіш-аш

 

стукн-еш

3-я

піш-а

 

стука-е

 

напіш-а

 

стукн-е

 

 

 

 

множны лік

 

 

1-я

піш-ам

 

стука-ем

 

напіш-ам

 

стукн-ем

2-я

піш-аце

 

стука-еце

 

напіш-аце

 

стукн-еце

3-я

піш-уць

 

стука-юць

 

напіш-уць

 

стукн-уць

Формыбудучагаскладанагачасуўтвараюццаадасабовайформыдзея­ слова быць і інфінітыва спрагальнага дзеяслова незакончанага трывання.

Асоба

Адзіночны лік

Множны лік

1-я

буд-у пісаць

будз-ем пісаць

2-я

будз-еш пісаць

будз-еце пісаць

3-я

будз-е пісаць

буд-уць пісаць

Дзеясловы будучага простага часу могуць выражаць пабуджэнне да дзеяння, надаваць адценне неабходнасці дзеяння, служыць для перадачы загаду: А цяпер паслухаем, што скажа старшыня; Галіна Пятроўна прынясе саджанцы, ты возьмеш рыдлёўку, а ты – вядро вады.

Формы будучага простага часу шырока ўжываюцца ў бяззлучнікавых і складаназлучаных сказах са значэннем умовы або выніку дзеяння: Восень

прыдзе, паспеюць яблыкі, іншыя фрукты, вітамінаў будзе хоць адбаўляй.

Звычайна асабовыя формы дапаможнага дзеяслова быць знаходзяцца непасрэднаперадінфінітывам.Аднакумовемастацкайлітаратурыўстылістычныхмэтахдапаможныдзеяслоўможазнаходзіццаіпасляінфінітыва,а таксама пры адным дапаможным дзеяслове можа быць некалькі інфініты-

ваў. Напрыклад: Будзеш летам ты хадзіць на плыты, на загоны! (Я. Ко-

лас); Будуць ветры за вугламі выць, і плакаць і стагнаць (Я. Колас);

Ты, матуля-Зямля, ўсюды будзеш для нас самай яркаю зоркай свяціцца

(Н. Гілевіч).

178