- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
дзеяслоў, могуць кіраваць назоўнікам: дзесяць аркушаў, пяцёра ваўчанят,
надрукаваць артыкул, зарэгістравацца на сайце.
Радзей назоўнік спалучаецца з нязменнымі словамі: інфінітывам (жа-
данне вучыцца, імкненне развівацца), прыслоўем (прагулка пешшу, кава па-турэцку).
ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
У лексіка-граматычныя разрады словы аб’ядноўваюцца на аснове тых кампанентаўлексічнагазначэння,якіяўплываюцьнаформаўтварэнне(г.зн. абумоўліваюць прыватныя граматычныя ўласцівасці слоў).
Назоўнікі падзяляюцца на наступныя лексіка-граматычныя разрады:
1)агульныя і ўласныя;
2)канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя;
3)адушаўлёныя і неадушаўлёныя.
АГУЛЬНЫЯ І ЎЛАСНЫЯ НАЗОЎНІКІ
З улікам таго, як называецца прадмет (як індывідуальны ці як прадстаўнік цэлага класа), усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя.
Агульныя назоўнікі – гэта назвы прадметаў як прадстаўнікоў цэлага класа аднародных (канспект, рэцэнзія, філолаг, пірог, валошка, выбары,
пяшчотаіінш.),тамуянывыступаюцьносьбітаміпрымет,уласцівыхпрадметам дадзенага класа.
Уласныяназоўнікі–гэтаіндывідуальныяназвы,якіявылучаюцьпрад-
мет з шэрагу агульных: Павел, Мазыр, Белы Камень, Гусіная Дарога і інш.
Янынез’яўляюццаносьбітаміпрымет,уласцівыхпрадметампэўнагакласа. Да ўласных назоўнікаў адносяцца:
●●імёны,імёныпабацьку,прозвішчы,псеўданімы,мянушкі(Настасся,
Аленка,Васільеўна,Буткевіч,Каліноўскі,МацейБурачок,Лявоніха,Крывы, Зубатая);
●●клічкі жывёл (Туман, Сняжок, Пярэстая, Рагуля, Зорка); ●●геаграфічныя і астранамічныя назвы (Прыпяць, Няміга, Нарач, Калін-
кавічы,Барысаў,Халопенічы,Плутон,Венера,сузор’еЛебедзя,патокЛеаніды); ●●назвыўстаноў,прадпрыемстваў(Мінскітрактарнызавод,рэдакцый-
на-выдавецкаяўстанова«Літаратураімастацтва»,ААТ«Камунарка», НацыянальнаяакадэміянавукБеларусі,турыстычнаеагенцтва«Беларыенцір»);
26
●●органаў друку (выдавецкі дом «Звязда», газета «Навіны Палесся»,
выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»); ●●твораўлітаратуры,мастацтва,архітэктуры(раман«Людзінабалоце»,
балет«Рагнеда»,карціна«Мінск3ліпеня1944года»,палацРумянцавых-Па- скевічаў, Мірскі замак);
●●гістарычных падзей, эпох (Кастрычнік, Адраджэнне); ●●назвымараквырабаў,гатункаўтавараў(тэлевізар«Віцязь»,шампунь
«Вітоша», яблыня «Мара»); ●●сродкі перамяшчэння (экспрэс «Мінск – Варшава»);
●●кодавыя найменні (самазвал МАЗ-500, самалёт ТУ-154); ●●назвы свят, фестываляў, конкурсаў (Дажынкі, Дзень беларускага
пісьменства , Дзеньмаці,Каляды,фестываль«Славянскібазар»,конкурсма-
ладыхвыканаўцаў«Заспявай.BY» ііншыягрупыіндывідуальныхнайменняў. Можна лічыць, што ўласнае імя – гэта спецыфічная моўная функцыя, якую могуць выконваць самыя разнастайныя моўныя адзінкі. Напрыклад,
аповесць «Пайсці і не вярнуцца», казка «Каму чорт дзяцей калыша», опера «Сівая легенда», карціна «Палёт над горадам» і інш.
Сяродуласныхназоўнікаўвылучаюцьуласныяназоўнікіўвузкімсэнсе слова і найменні. Да ўласных назоўнікаў у вузкім сэнсе слова адносяцца тапонімы і антрапонімы, а таксама клічкі жывёл. Гэта абмежаваная група лексічных адзінак, склад якіх папаўняецца і пашыраецца вельмі павольна. Для такіх слоў характэрна паўтарэнне ў маўленні. Так, вельмі часта паўтараюцца імёны (Зміцер, Максім, Дар’я, Васіліна і інш.), імёны па бацьку
(Пятровіч, Сяргеевіч, Іванаўна, Данілаўна і інш.), прозвішчы (Кавалёнак, Сушчэня, Верабей, Ігнатоўскі і інш.), мянушкі (Касы, Задзіра, Маўчун
іінш.),клічкіжывёл(Ваўчок,Рагуля,Белкаіінш.),атаксаманазвыпаселішч
(Залессе,НоваеСяло,Пяскііінш.),рэк,азёр(Цна, Уса,Доўгае,Белаеіінш.).
Ва ўласных назоўніках – найменнях выкарыстоўваюцца агульныя назоўнікі ці спалучэнні слоў, пры гэтым агульныя назоўнікі змяняюць сваю функцыю, але, як правіла, не змяняюць значэнне: кафэ «Васількі», раман «Зямля», паэма «Магіла льва», цукеркі «Знічка» і інш. У якасці найменняў могуць выступаць і ўласныя назоўнікі: гасцініца «Дзвіна», кафэ «Нарач», крама «Палессе» і інш.
Падзел назоўнікаў на агульныя і ўласныя абумоўлены не толькі асаблівасцюлексічныхзначэнняў,алеіадрозненнемграматычныхуласцівасцей гэтых слоў. Агульныя назоўнікі могуць утвараць апазіцыю паводле ліку
(зубр – зубры, кавярня – кавярні, прафесар – прафесары), а ўласныя маюць форму толькі аднаго (як правіла, адзіночнага) ліку (Вітаўт, Настасся,
Мазыр, Белае).
27
Адсутнасць форм множнага ліку ва ўласных назоўнікаў тлумачыцца іх асноўнайфункцыяй–служыцьдляіндывідуалізацыіпрадмета.Увыпадкуне- абходнасцітакіяформымогуцьутвараццапаводлеагульнагаправіла.Напрыклад,формамножнагалікуўласныхімёнвыкарыстоўваеццадляабазначэння некалькіх асоб ці прадметаў, якія маюць аднолькавую назву: у групе тры Настассі, на паўночным захадзе Беларусі шаснаццаць Белых азёрі інш.
Формы множнага ліку прозвішч ужываюцца для абазначэння асоб: ●●паводле роднасці і сваяцтва (браты Івановы, дынастыя Янкоўскіх, замак Радзівілаў): Два нашы спартсмены – браты Сяргей і Андрэй Івановы (адзін з іх працуе токарам, другі – слесарам) у складзе каманды рэспублікі ўзыходзілі на Эльбрус, і толькі яны ўдваіх дасягнулі яго вяршыні
(«Звязда»); Род Радзівілаў – самы годны род (А. Дудараў); ●●з аднолькавымі прозвішчамі: Самае распаўсюджанае прозвішча ў
сталіцы – Іваноў, паведамляюць Мінск-Навіны. Услед за Івановымі ідуць
Казловы (4700 чалавек), Кавалёвы (4300), Казлоўскія (3900) («Звязда»).
Мяжа паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі рухомая. Уласныя назоўнікіпераходзяцьуагульныя,калівыкарыстоўваюццадляабагульненага абазначэння многіх асоб з аднолькавымі рысамі характару ці іншых прадметаўзпэўнымітыповыміпрыметамі.Такоеўжываннез’яўляеццавынікам пераносу:
1)паводле падабенства (мецэнат, донжуан, геркулес): Увечары таго
ждня паэт і мецэнат ужо гутарылі ў багатай бібліятэцы пасла, якой зайздросцілі нават кардыналы (У. Арлоў); Ах ты, мой сінявокі донжуан! – абняла яго Наташа(Л. Адамовіч);
2)сумежнасці:Панама–назвакраіны,панама–назвагалаўногаўбора паводле геаграфічнага наймення; Ампер, Кулон, Джоўль – прозвішчы вучоных, ампер, кулон, джоўль – назвы фізічных адзінак паводле прозвішча;
Браўнінг, Наган, Маўзер – прозвішчы канструктараў, браўнінг, наган, маў-
зер – назвы зброі паводле прозвішча канструктара: А па чым у вас гэтая прыгожая панама? («Звязда»); Дастаў з кішэні маўзер, агледзеў яго ўважліва, дзелавіта (А. Федарэнка).
Прыпераходзеўласныхназоўнікаўуагульныяадбываеццапашырэнне аб’ёму лексічнай семантыкі слова: яно абазначае не адзін прадмет, а цэлы клас аднародных прадметаў. Часта становяцца агульнымі імёны літаратурныхперсанажаў,калівыкарыстоўваюццадляхарактарыстыкітыповыхрыс асобы: Дагэтуль сустракаюцца ў жыцці – сучасныя гарлахвацкія і тулягі («Звязда»); Ды знойдуцца заўсёды івановы, што памахаць яму гатовы
(К. Крапіва).
Абагульненыя значэнні могуць набываць тапонімы: Не бядней мы за славутыя еўропы, – проста надта заклапочаны народ… (Е. Лось).
28
Арфаграфічнайпрыметайусіхагульныхназоўнікаўслужыцьнапісанне іх з малой літары. Аднак агульныя назоўнікі, якія ўтрымліваюць у сваім значэнні станоўчую канатацыю, пішуцца з вялікай літары: Сэрцы брат-
нім народам і праўду сваю раздалі – Клімукі, Кавалёнкі, Караткевічы, Мележы, Пысіны (П. Панчанка); І, хто ведае, чаму, адкуль?.. І хто ж прагнетаго,хоча?..НаПушкінаў скрозьхапалакуль,ножнасябеКупалы точаць (А. Лойка); Забурліла сіне мора ад віхроў, выйшлі Волгі, Дняпры выйшлі з берагоў (Я. Купала).
Пераход агульных назоўнікаў ва ўласныя адбываецца тады, калі назвы прадметаў, якія звычайна не з’яўляюцца індывідуальнымі, у пэўным кантэксце індывідуалізуюцца, вылучаюцца з шэрагу аднародных. Пры гэтым адбываецца звужэнне іх семантыкі (удзячны Настаўніку, гімн Маці
і інш.): Мы тройчы дзеці ў вечным крузе: мы – дзеці роднае сям’і, і дзеці Маці-Беларусі,і–дзеціМатухны-Зямлі(Н. Гілевіч);ДаЛёсунаадказнае спатканне пайшлі Здароўе, Шчасце і Каханне (В. Лукша); Той знойдзе ўсё, з кім Дабрачыннасць дружыць, да славы даплыве ён – гэта добра знаю... (А. Міцкевіч).
КАНКРЭТНЫЯ, АБСТРАКТНЫЯ, ЗБОРНЫЯ І РЭЧЫЎНЫЯ НАЗОЎНІКІ
Даканкрэтныхназоўнікаўадносяццатыя,якіяназываюцьпрадметы, што можна палічыць: назвы прадметаў рэчаіснасці (зямля, брат, матуля,
неба,сшытак, лес,нажніцы),з’яўпрыроды(гром,вецер,маланка),дзеяння, часу, стану (хвароба, практыкаванне, мітынг).
Большасць канкрэтных назоўнікаў, за выключэннем множналікавых
(граблі, цымбалы) і некаторых уласных (Нарач, Баранавічы), мае формы адзіночнага і множнага ліку.
Канкрэтнымназоўнікамсупрацьпастаўляюццаабстрактныя,зборныяі рэчыўныя,штоабазначаюцьпрадметы,якіянемагчымапалічыць.Гэтыяназоўнікіўжываюццапераважнаўформахадзіночнагаліку(singularia tantum). Назоўнікіsingularia tantum могуцьужываццаіўформахмножнагаліку,аднак у такім выпадку назіраюцца пэўныя адхіленні ў значэнні слоў (снег – снягі Антарктыды,шум–шумыўсэрцы,глыбіня–глыбініпамяці):Белайсцяной трыснягі,чэзнешляхміжпрысад,–калінеўрадасцьснягі,караюснегапад (А. Лойка); У глыбінях чалавечай існасці слоў няма (А. Разанаў).
Абстрактныяназоўнікіабазначаюцьназвыстану,якасцей,апрадмечаныхдзеянняў,уласцівасцей,разумовыхпаняццяў(гонар,весялосць,цеплыня, стральба,патрыятызм,жаль).Абстрактныяназоўнікіўжываюццаўформе
29
адзіночнагалікуіспалучаюццатолькізняпэўна-колькаснымісловамі(многа шчасця,маладаверу).Некаторыяабстрактныяназоўнікімаюцьтолькіформу множнага ліку (выбары, паводзіны).
Усучаснайбеларускаймовеназіраеццатэндэнцыядапашырэнняўжывання абстрактных назоўнікаў у форме множнага ліку, што звязана з імкненнеммовыдаканкрэтызацыі.Пашыранаеўжываннеформмножнагаліку характэрнадляаддзеяслоўныхіадпрыметнікавыхабстрактныхназоўнікаў, якіявыкарыстоўваюццаўваеннайсферы,сферыпалітыкі,эканомікі,вытвор-
часці, экалогіі, гандлю і інш. (выкіды, продажы, стрэльбы, дамоўленасці, неаднароднасці, акліматызацыі і інш.): Толькі за мінулы год шкодныя выкіды ў атмасферу зменшылі на сто тон («Звязда»); Школьны сезон у цэнтральным універмагу – гэта выставы-продажы, дэманстрацыі новых мадэляўадзенняіабутку,распродажыпазніжаныхцэнах,рэкламныягульні і акцыі, музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні («Звязда»); Дзяржсакратар нагадаў: «Упершыню дамоўленасці аб зоне свабоднага гандлю быліпадпісаныўрамкахСаюзнайдзяржавыБеларусііРасіі»(«Звязда»); Так, вядома, былі спачатку і свае складанасці, кшталту акліматызацыі на працоўным месцы («Звязда»); То былі харошыя хлопцы, яго выхаванцы: наводчыкі Токараў і Галаўня, узводны малады лейтэнант Конкін, ягоны старшы на батарэі, з якім яны цэлы год на выдатна выконвалі ўсе батарэйныя стрэльбы (В. Быкаў).
Пры размежаванні канкрэтных і абстрактных назоўнікаў, акрамя крытэрыю ўспрымання прадмета органамі пачуццяў, бярэцца пад увагу здольнасцьлексічнайадзінкімецьформыадзіночнагаімножнагаліку,спалучацца з уласнаколькаснымі лічэбнікамі (метад – метады, два метады;
выпуск – выпускі, тры выпускі).
Зборныяназоўнікіабазначаюцьсукупнасцьаднародныхпрадметаўяк адно цэлае. Да гэтага лексіка-граматычнага разраду адносяцца назоўнікі, якія выражаюць значэнне сукупнасці пры дапамозе суфіксаў:
●●-ств(а)/-цтв(а): дваранства, сялянства, студэнцтва;
●●-j(о), -j(э) (у тым ліку j асіміляваны): куп’ё, звяр’ё, пер’е, калоссе, галлё, сучча;
●●-оў(е), -аў(ё), -эў(е): кустоўе, гадаўё, карчэўе; ●●-ар(а): дзетвара, машкара; ●●-от(а), -ат(а): галота, лістота, бедната;
●●-ур(а), -атур(а): прафесура, агентура, мускулатура; ●●-ыj(а),-ерыj(а): арыстакратыя, піянерыя, жандармерыя; ●●-нік, -оўнік, -эўнік: ажыннік, ракітнік, бульбоўнік, іржэўнік; ●●-няк: хмызняк, дубняк, вішняк; ●●-ат/-ят, -ыят: пралетарыят, антыкварыят; ●●-арый: інструментарый.
30
Прышырокімразуменнізборнасцідагэтагалексіка-граматычнагаразра- думогуцьбыцьаднесеныназоўнікі,штоназываюцьсукупнасцьпрадметаў лексічна: хлам, мэбля, моладзь і інш.
Зборныяназоўнікінемогуцьмецьформымножнагаліку(рыззё,калоссе, ламачча).Граматычнанез’яўляюццазборныміназоўнікі,якіяабазначаюць сукупнасць прадметаў, што можна палічыць (народ – народы, статак – статкі, зграя – зграі): Народ – не зборышча, не гурт… Калі ён сам сябе ўсвядоміў, сваю гісторыю, свой лёс, свае правы ва ўласным доме, – тады народ,тады–ёнёсць(Н. Гілевіч);«Народыславяцца,–казаўСуддзя, –
парадкам»(А. Міцкевіч).
Дазборныхнеадносяццаназоўнікізканкрэтнымзначэннемтыпузерне, непрыяцель (войска ворага) і інш.
Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы рэчываў, якія можна па дзяліцьначасткі,прыгэтымчасткамаеасаблівасціцэлага(малако, хлеб, золата,цэмент,шоўк,нейлон, селен).Рэчыўныяназоўнікімогуцьабазначаць:
●●хімічныя рэчывы (злучэнні): сера, золата, алюміній; аміяк, азон, нітрат;
●●карысныявыкапніівырабызіх:малахіт,яшма,лазурыт;бензін,газ, дзёгаць; нарзан, баржом;
●●прадукты гаспадарчай дзейнасці чалавека:
а)пладысельскагаспадарчыхііншыхкультур:жыта,ячмень,проса,
каліна; б) лекавыя расліны: падарожнік, рамонак, падбел;
в) вырабы з футра жывёл: норка, ліса, цыгейка, каракуль; ●●прамысловую прадукцыю:
а) сплавы і злучэнні: мельхіёр, бронза, латунь; б) тканіны: аксаміт, габардзін, паркаль;
в) медыкаменты: парацэтамол, баралгін, нітрагліцэрын, валідол; г) будматэрыялы: цэмент, кафля, паркет, ламінат, фарба; ●●прадукты харчавання: мука, крупы, халаднік, вяршкі, салата, булён,
чай, квас, медавуха; ●●атрыбуты прыроды:
а) атмасферныя ападкі і іншыя з’явы прыроды: снег, дождж, град, а
таксама шэрань, лёд; б) назвы глебы: чарназём, суглінак;
в) арганічныя ўгнаенні: гной, перагной і інш.
У адрозненне ад зборных назоўнікаў рэчыўныя, як правіла, не маюць марфалагічныхсродкаўвыражэннярэчыўнагазначэння.Янозвычайнавыражаецца лексічна.
31
Граматычная прымета рэчыўных назоўнікаў – ужыванне ў форме або адзіночнага (крухмал, воцат, пшаніца, лён, кісларод), або множнага ліку (дрожджы, духі, апілкі).
Калірэчыўныяназоўнікіабазначаюцьгатункі,відырэчываўцівырабы з іх, то могуць ужывацца ў форме адзіночнага і множнага ліку (прыгожыя алмазы, кітайскія шаўкі, смачныя сыры, розныя віны): У Беларусі здабываюць бурштын, разведваюць россыпы тытану, цырконію, малібдэну, ужо знайшлі першыя алмазы… (П. Севярынец); Там [у вёсках] у сялян выменьвала на кофтачкі, сарочкі, спадніцы і соль вяндліну, сыры, сала, крупы, абадраныя ў ступах (І. Шамякін); І я там быў з гасцямі, піў і мёд, і віны… (А. Міцкевіч).
Рэчыўныя назоўнікі спалучаюцца з няпэўна-колькаснымі словамі ці з адзінкамі метрычных вымярэнняў (шмат соды, два кілаграмы мёду, мала азоту, 0,25 г аспірыну).
Сярод канкрэтных агульных назоўнікаў, што ўжываюцца для наймення прадметаў, якія вылучаюцца з масы рэчыва ці з ліку аднародных, вы дзяляецца асобная група адзінкавых назоўнікаў – сінгулятываў (ад лац. singularis – ‘адзіночны лік’), напр.: чарот – чараціна, снег – сняжынка,
бульба–бульбінаіінш.Так,якіканкрэтныяназоўнікі,сінгулятывымогуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі (тры чараціны, пяць сняжынак) і мецьформыадзіночнагаімножнагаліку(чараціна–чараціны,сняжынка– сняжынкі, бульбіна – бульбіны).
Словаўтваральнайбазайдлянекаторыхсінгулятываўпаслужылірэчыўныя назоўнікі: гарох – гарошына, чай – чаінка і інш. Аднак ад большасці рэчыўных назоўнікаў нельга ўтварыць сінгулятывы: аміяк, хлеб, асфальт, сок і інш.
Значэнне адзінкавасці ў асноўным выражаецца пры дапамозе суфіксаў -ін- (-ын-). Паводле семантыкі можна вылучыць наступныя групы сінгулятываў:
1)сінгулятывы,штоабазначаюцьчасткупарнагапрадмета:Мянушкуад словакалоша(штаніна)давалітым,хтонасіўштанынавыпуск(У. Юрэвіч); Яно і бачна, што вы – ашмянскі шляхціц: адна калашына ў халяве, а другая – апушчана (Г. Марчук);
2)сінгулятывы, што абазначаюць адзінкавы прадмет як частку адна-
родных (валасы – валасіна, жалеза – жалезіна, салома – саломіна): Так, як ніхто, ён [чалавек] пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай (К. Чорны); Я з натугаю апрытомнеў і расплюшчыўвочы:панашайвуліцыімчалаўсётаясамаяжалезіна,іцішыня хавалася пад коўдру (С. Яновіч);
32