Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

цінскі); Трэба нам і захады і меры, каб між светлых беларускіх рос зноў расцвіў чаравічок венерын і званочак сіні ў лесе рос (П. Панчанка).

Пры пераходзе з аднаго разраду ў іншы змяняюцца не толькі значэнні прыметнікаў,алеііхграматычныяпрыметы.Пераходзячыўякасныя,адносныя прыметнікі страчваюць уласцівасць называць прымету праз адносіны да іншага прадмета: мірны (час) – ‘які мае адносіны да міру, не ваенны’ і мірны (чалавек) – ‘не варожы, схільны да згоды’; сардэчны (клапан) – ‘які мае адносіны да сэрца’і сардэчны (прыём) – ‘шчыры’.

Каліякасныяпрыметнікіпераходзяцьуадносныя,тострачваюць уласцівасцьмецьступеніпараўнання,перадавацьзначэннесуб’ектыўнайацэнкі, утвараць назоўнікі з адцягненым значэннем, прыслоўі на і іншыя граматычныя прыметы, характэрныя для якасных прыметнікаў. Пры пераходзе адносныхіпрыналежныхпрыметнікаўуякасныяіхграматычныяпрыметы, як правіла, не змяняюцца. Аднак адносныя прыметнікі пры пераходзе ў якасныя часам набываюць уласцівасці якасных: сардэчны (якасць) – самы сардэчны прыём, мацярынская сардэчнасць, сардэчна вітаць.

У пераносным значэнні якасныя прыметнікі пераважна ўжываюцца ў навуковым стылі (мяккі зычны, цяжкая індустрыя, лёгкая прамысловасць,

бурывугаль),аадносныяіпрыналежныя–умастацкім(заечыпаўкажушок,

мядзведжая хада, воўчы апетыт).

ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ

Поўная форма прыметніка – форма,якаяўназоўнымсклонеадзіноч- нагалікумужчынскагародумаеканчатак():нов-ы,сін-і;жаночага–-ая

(-яя): нов-ая, сін-яя; ніякага – -ое, -ае (-яе): густ-ое, нов-ае, сін-яе; у множ-

ным ліку для ўсіх родаў – -ыя (-ія): нов-ыя, сін-ія.

Поўныяпрыметнікізмяняюццапародах,лікахісклонах.Усказепоўныя прыметнікібываюцьазначэннемівыказнікам:Пасяліўсяёнузбожжыівід-

нееццаздалёктакісіненькі,прыгожы,беларусківасілёк(М. Чарняўскі); Будзь так весел, як вясна, будзь так моцны, як зіма (Нар.).

Як кароткую форму прыметніка кваліфікуюць форму якаснага прыметніка, якая ў назоўным склоне адзіночнага ліку мае:

●●нулявы канчатак у мужчынскім родзе: рад, повен, дуж; ●●канчатак -а – у жаночым родзе: чутна, рада, шчасліва;

●●канчатак-анепаднаціскаміканчатак-опаднаціскам–уніякімродзе:

усё мілагучна, дно добра відно; ●●канчатак () – у назоўным склоне множнага ліку: павінны, дорагі.

82

Кароткія прыметнікі змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца. Кароткуюформумаюцьнеўсеякасныяпрыметнікі.Утварэннекароткай

формы якасных прыметнікаў абмежавана. Яна не ўтвараецца:

а) ад прыметнікаў са значэннем масці жывёл (буланы, пярэсты); б)вытворныхпрыметнікаўсазначэннемколеру(бардовы,фісташкавы);

в) прыметнікаў у складзе ўстойлівых спалучэнняў (хуткая дапамога,

жывая прырода, глыбокая старасць).

Прыналежныяпрыметнікітаксамамаюцькароткуюформуўназоўным і вінавальным склонах пры неадушаўлёных назоўніках; форма супадае з формаміназоўнікаўуназоўнымівінавальнымсклонахіўсказез’яўляецца азначэннем (бацькаў- гнеў, Міхасёў- план, мядзведзев-а галава, вавёр- чын-агняздо,удаччын-усвятліцу,Галін-удушу):Бацькаўгнеўдаўномінуўся (Я. Колас); Я сам разам з бацькам прынёс і закапаў гаршчок, на баку якогабылавыціснутамядзведзевагалава(Л. Дайнека);Ятабебратава палітодам.Ікапялюш.Будзешштопан(І.Шамякін); Аднагоразукнязь Святаслаўпадняўсяўдаччынусвятліцуізагаварыўпразамужжа(У. Арлоў);СтомаўсёбольшагортвалаГалінудушуіцела(У.Федасеенка).

Кароткаяформаўласцівапрыналежнымпрыметнікамуформеназоўнага і вінавальнага склонаў, калі яны спалучаюцца з адушаўлёнымі назоўнікамі жаночага і ніякага роду: вучыць Марыліну дачку, падвезці суседаву бабулю, сустрэць сестрыно дзіця, пакарміў Міхасёва цяля.

Прыналежныяпрыметнікі,якіядапасуюццадаадушаўлёныхназоўнікаў мужчынскага роду, у вінавальным склоне маюць поўную форму: Сёння кот не чакаў сустрэць тут анікога, нават дзедавага ўнука Цімку (Р. Бензярук);Прывёўяшчэсвайгобрата,калгаснагабудаўніка,дысестрынога мужа… (З. Прыгодзіч); З гэтага моманту Тонікавага каня празвалі

«Насця» (К. Чорны).

У адрозненне ад кароткай формы прыналежных прыметнікаў, якая ў сказез’яўляеццаазначэннем,кароткіяформыякасныхпрыметнікаўвысту-

паюцьтолькіўролівыказніка:Цяпервідзёнвыразнейснегвалос,насцятых вуснах запяклася стома (С. Грахоўскі); Каб здарова была, як зіма, а вясёла, як вясна, а ціха, як лета, а багата, як восень (Нар.).

Ад кароткай формы прыметніка трэба адрозніваць сцягнутую форму, якая сустракаецца ў творах вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры. Сцягнутая форма прыметніка – форма якаснага прыметніка, у якой назіраецца сцяжэнне канчаткаў у форме назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага (толькі для жаночага і ніякага роду) і множнага ліку

(вясёлу песню, чыста поле, дзявочы дні): Люблю мой сад ў марозну зіму, як ў крышталях увесь дрыжыць, як дзяцел, сеўшы на галіну, зімову песню загудзіць (Цётка); Ой, вясна-красна, што нам прынясла? (Нар.).

83

СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ

Ступеніпараўнанняпрыметнікаў–класіфікацыйнаяграматычнаякатэ- горыя прыметніка. Агульным значэннем катэгорыі ступеней параўнання прыметнікаў з’яўляецца выражэнне ступені прыметы прадмета, што перадаеццапрыдапамозевышэйшайінайвышэйшайступенейпараўнання,якія характэрны толькі для якасных прыметнікаў.

Катэгорыяступенейпараўнанняўбеларускаймовемаемарфолага-сінтэ- тычныіаналітычныхарактар.Аналітычныміформаміступенейпараўнання з’яўляюцца спалучэнні прыметнікаў са словамі больш (менш), найбольш (найменш) і самы. Гэтыя словы адносяць да службовых па наступных прычынах:

●●іхзначэннінеадрозніваюццаадзначэнняўсінтэтычныхформкампара-

тываісуперлатыва:мацнейшы–большмоцны,вышэйшы–найбольшвысокі; ●●словыбольш(менш),найбольш(найменш)неўказваюцьнавышэйшую

ці найвышэйшую ступень параўнання ў адносінах да слова многа; ●●слова самы ў спалучэнні з прыметнікам губляе займеннікавую функ-

цыю і толькі з прыметнікам выражае найвышэйшую ступень прыметы; ●●словы больш (менш), найбольш (найменш) і самы рэгулярна выка-

рыстоўваюцца для ўтварэння форм вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання: камяністы – больш камяністы – самы камяністы.

У лінгвістычнай літаратуры пры кваліфікацыі ступеней параўнання прыметніка звяртаецца ўвага на так званую станоўчую, ці звычайную, нулявую, ступень параўнання. Пад станоўчай ступенню параўнання разумеюць прыметнік у яго пачатковай форме: лёгкі, вясёлы, прыгожы, яркі, зялёны.Значэннестаноўчайступеніпараўнаннявыражаеццаформаміроду, лікуісклону(укароткіхпрыметнікаў–формаміродуіліку)безспалучэнняў прыметнікаў са словамі больш (менш) ці найбольш (найменш), самы.

Вышэйшая ступень параўнання, кампаратыў (ад лац. camparativas – ‘параўнальныʼ) – форма якаснага прыметніка, якая паказвае, што прымета праяўляецца ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметаміцізпапярэднімстанамаднагоітагожпрадмета(Днепрдаўжэй-

шы за Прыпяць, я стаў больш вясёлым, вораг большы за немца, нешта лепшае за раніцу, даць больш падрабязнае апісанне): У час абстрэлу ты сам сабе гаспадар, лейтэнант-узводны, і большага за немца ворага тут няма . Быкаў); Даследчыкдаебольшпадрабязнаеапісаннезмітраўскіх Дзядоў(Г. Каханоўскі); Няма нічога лепшага за раніцу ў матчынай хаце(М. Хведаровіч).

84

Найвышэйшаяступеньпараўнання,суперлатыў(адлац.superlativus–

‘найвышэйшыʼ) паказвае на гранічную ступень якасці (самую высокую ці самую нізкую) прадмета ў параўнанні з іншымі прадметамі (добры – най-

лепшы або самы лепшы, дарагі – найдаражэйшы або самы дарагі): Будзь такой,якбылакалісьці,хоцьвяртаццазаўждыняпростаукраінуспазнаных ісцін,украінунайлепшыхтостаў(М. Шабовіч);Алеждома,уМенску, упалаючымгорадзеасталасяроднаямаці,самыдарагіЯнкуКупалучалавек

(Я. Сіпакоў).

Такім чынам, вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання могуць мецьпростую(сінтэтычную)іскладаную(аналітычную)формы.Сінтэтычныя формы ўтвараюцца шляхам далучэння формаўтваральных афіксаў, а аналітычныя – шляхам далучэння да прыметніка слоў больш, менш, самы.

Простая (сінтэтычная) форма вышэйшай ступені параўнання

прыметнікаў утвараецца ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфікса

йш-(-ейш-):высокі–вышэйшы,цікавы–цікавейшы,аўнекаторыхпрымет-

ніках – пры дапамозе іншых асноў: добры – лепшы, дрэнны – горшы. Назоўнікі пры вышэйшай ступені параўнання ўжываюцца ў вінаваль-

нымсклонезпрыназоўнікамзаціўканструкцыісазлучнікамчым (дзядуля мудрэйшызаўнука,янаразумнейшаязамяне,кнігацікавейшая,чымфільм, яна прыгажэйшая, чым на фота і інш.): Я адчуў, што яна разумнейшая за мяне (В. Быкаў); У жыцці яна была значна прыгажэйшай, чым на фота(А. Жураўскі).

Пры абазначэнні ўзросту форма вышэйшай ступені параўнання ад прыметнікаў малады і стары ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ейш-

(-эйш- ):маладзейшы,старэйшы;ужываннеформмалодшы,старшыз’яўля-

ецца адхіленнем ад літаратурнай нормы: Максім сябраваў з дзяўчынай,

старэйшай за яго на тры гады.

Прыметнікі малодшы, старшы ў тэрміналагічных спалучэннях пры абазначэнніафіцыйныхпасадізванняўлексікалізуюццаітрацяцьзначэнне вышэйшайступеніпараўнання(малодшылейтэнант,старшаякладаўшчыца): Прыходзіў на зборышчы і камандзір узвода, немалады, прысадзісты, трохірыжаватымалодшылейтэнант(І. Навуменка);Узорадказнага стаўлення работніка да справы – гэта старшая кладаўшчыца Наталля Леанідаўна Новікава («Звязда»).

Прыметнік малодшы ўжываецца ў значэнні ‘больш позні паводле часу свайго з’яўлення’ (малодшая сястра, малодшае пакаленне): Я – іхні сын, ці, можа, брат малодшы, як да святла, цягнуўся я да іх (Ю. Свірка);

У якасці антоніма да слова малодшы ўжываецца прыметнік старэйшы:

А помніш, як у вайну… – сказаў раптам старэйшы сын (Л. Арабей).

85

Складаная (аналітычная) форма вышэйшай ступені параўнання

прыметнікаўутвараеццашляхамспалучэнняпрыметнікаўсасловамібольш

(болей),менш(меней)(высокі–большвысокі,чым…;цікавы–меншцікавы, як…;самастойны–большсамастойныза…):Тонкаяізграбная[жанчына], ад чаго здаецца больш высокай, чым ёсць(А. Жураўскі).

Да форм вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы

яшчэ, куды (куды больш значнае, яшчэ мудрэйшы, яшчэ болей грувасткі)

іўзмацняць іх значэнне: Нас апанавалі вясёлыя людзі ў нябачанай, спартыўнага крою форме, грубых грувасткіх гамашах, яшчэ болей грувасткіх каскахзчахламі(В. Быкаў);Відаць,штоёнведаенетакое, акудыбольш значнае (В. Быкаў).

Суфіксы -эйш- (-ейш-) служаць для ўтварэння не толькі форм ступеней параўнання, але і новых слоў. У такім выпадку яны не паказваюць на ступень праяўлення прыметы (ранейшы, даўнейшы і інш.): Што?.. можа

ідаўнейшыя часы можна будзе памянуць? (К. Каганец); На Ганніным твары былі ранейшы неспакой, сумяціца (І. Мележ).

Формы вышэйшай ступені параўнання на -эй (-ей), якія часта сустракаюцца ў паэтычным маўленні, сёння лічацца парушэннем літаратурнай нормы:Iштоёсцьнасвецемілейзацябе,парамаладогажыцця,калідуша яшчэ нявінная і чыстая, як ранішняя майская роска? (Я. Колас); Узмах валасатай рукі, што трымае нож, страшны. Ды лёгенькі росчырк пяра часам бывае страшней (М. Рудкоўскі).

Простаяформанайвышэйшайступеніпараўнанняпрыметнікаўутва­ раецца ад простай формы вышэйшай ступені параўнання пры дапамозе прыстаўкі най-: добры – лепшы – найлепшы, вялікі – большы – найбольшы: Камінная зала – найлепшы прытулак самоты(І. Багдановіч); І ўсё ж маці Анастасся прыйшла да Руты і перажыла тут свой найгоршы час

(К. Тарасаў).

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараеццашляхамдалучэнняслоўсамы(самая,самае,самыя),найбольш, найменш да звычайнай ступені якасных прыметнікаў (найбольш трагіч-

ны, самы зорны): Тут, дзе далонямі сцеплена глеба, дзе па-над дахамі вя- зы-званіцы,самаезорнае,мройнаенеба,самыячыстыяўтравахкрыніцы (М. Мятліцкі); Найбольш трагічнымі для Княства былі падзеі 1479– 1480 гадоў (П. Урбан).

Значэнне найвышэйшай ступені якасці перадаецца і спалучэннем звычайнай ступені прыметніка з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай (вель-

мі цяжкі, надзвычай працавіты): Правільна, мусіць, робяць даследчыкі, штоабыходзяцьгэтуюдалікатную,вельміцяжкуютэму(Я. Сіпакоў);

86

Па сваёй натуры і па даўняй прывычцы Раманіха была надзвычай пра-

цавітая (Э. Ажэшка).

Элятыў(адлац.elativus –‘узвышаны’)–формапрыметніка,прыдапа- мозеякойгранічнаяступеньякасціперадаеццабезсупастаўленнязякасцю іншых прадметаў: найстаражытнейшы касцёл, самая верная сяброўка.

Урускаймовеэлятыўнаезначэннетаксамаперадаеццасінтэтычнайформай найвышэйшайступеніпараўнання,якаяўтвараеццапрыдапамозесуфіксаў

-айш-, -ейш-: глубочайшая грусть, древнейший костел, умнейший человек.

Ужываннерускайформыэлятывазаместбеларускайформынайвышэйшай ступені параўнання лічыцца парушэннем літаратурнай нормы.

Сярод якасных прыметнікаў сустракаюцца словы, якія не могуць утва­ раць усіх форм ступеней параўнання. Гэтыя абмежаванні звязаны з адметнасцю лексічнага значэння і марфемнай будовы прыметнікаў. Словы, што абазначаюць прымету, няздольную мець розныя ступені праяўлення, выступаюць толькі ў форме звычайнай ступені параўнання.

Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі, якія:

1)абазначаюць:

●●колькасна нязменную якасць, сталую прымету: замужняя, голы,

мёртвы, жывы;

●●прымету паводле знешняга выгляду: рагаты, крывы, барадаты,

бясхвосты, гарбаты;

●●масці жывёл: буры, вараны, пярэсты, буланы, сівы;

●●колерпразадносіныдапрадметаў:бронзавы,васільковы,чарнічны,

бэзавы, стальны, лімонны;

●●непаўнатуякасцізсуфіксам-ават-(-яват-):белаваты,сумнаваты, цемнаваты, сіняваты;

2)з’яўляюцца складанымі словамі: цёмна-бардовы, жаўтароты, бе-

лагрывы.

Не ўтвараюцца простыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнанняадякасныхпрыметнікаўзсуфіксамісазначэннемсуб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці -ав- (-яв-), -утк- (-ютк-), -аньк-, -еньк- (-эньк-), -эзн-, -ізн-: маладжавы, бялявы, чысцюткі, шэранькі, новенькі, старэнькі, шы-

рачэзны, вялізны. Не маюць простых форм ступеней параўнання прымет-

нікі з суфіксамі -лів- (засушлівы, кемлівы), -іст- (-ыст-) (шаўкавісты, пералівісты, задзірысты), -уч- (-юч-) (пякучы, калючы), -авіт- (цягавіты, хваравіты), -ічн- (-ычн-) (гераічны, песімістычны), -ічк- (невялічкі), некаторыя прыметнікі з суфіксамі -н- (надзейны, даходны), -к- (ліпкі, мылкі), -л- (чулы, працяглы) і інш.

87