- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
Пры спалучэнні лічэбніка з назоўнікам утвараецца сінтаксічна непа дзельнае словазлучэнне, якое заўсёды выступае як адзін член сказа: Два снегіры,дзвекропелькізарынамокруюгалінкувольхіўпалі(Н. Мацяш)–
дзейнікі.
У сказе лічэбнікі выконваюць сінтаксічную ролю як галоўных членаў сказа – дзейніка і выказніка (Два і пяць – сем), так і даданых – азначэння
(Восьбынахвілювярнуцьмарвасільковаеранне!Першаетоекаханневось бынахвілювярнуць(М. Шабовіч)),дапаўнення(Сямёрааднагонечакаюць (Прыказка)), акалічнасці (Поезд Масква – Мінск прыбывае ў восем гадзін трыццаць хвілін).
Як правіла, лічэбнікі знаходзяцца ў прэпазіцыі да назоўнікаў: пяць ча-
лавек, дзве групы, трыццаць дзён. Пры адваротным парадку (чалавек пяць,
групы дзве, дзён трыццаць) змяняецца сэнс словазлучэння: яно набывае значэнне прыблізнай колькасці.
Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць назоўнікі з лікавым значэннем тыпу
адзінка, двойка, тройка, пяцёрка, дзясятка, сотня. Хоць такія словы і вы-
ражаюцьназвуколькасці,аднакянынеўваходзяцьусістэмулічэння;асноўным у іх выступае значэнне прадметнасці: Дзясяткі пар вачэй глядзелі на яго па-рознаму (І. Шамякін); З пяцёркай байцоў застаўся камандзір на заставе…(М. Лынькоў);Можаздзясятакморквачаківырваўзграды (Я. Колас); Скача полем тройка коней, роўны сані ездакоў: Дзед Мароз, Зіма ў кароне і Снягурачкі з бакоў (Н. Галіноўская). Усе лікавыя на-
зоўнікімаюцьродавыяадрозненні:таяпяцёрка,таясотня,тойдзясятак; змяняюццапалікахімогуцьспалучаццазлічэбнікамі:аднадзясятка–тры дзясяткі;могуцьмецьпрысабеазначэнне:гэтыяпяцёркі,першыядзясяткі;
ад іх можна ўтварыць іншыя назоўнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі:
двоечка,пяцёрачка,соценька,дзясятачак;адіхнеўтвараюццапарадкавыя
ісастаўныя лічэбнікі.
Узалежнасціадкатэгарыяльнагазначэнняіграматычныхуласцівасцей лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя (два, тры, дзесяць, адзінаццаць) і парадкавыя (першы, другі, трэці, дваццаты, соты).
КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
Колькасныя лічэбнікі абазначаюць адцягненыя лікі (тры, сем, двацца ць, сто), колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага (адна другая, тры цэлыя і пяць сёмых), указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні (пяць сотжыхароў,шматкніг,паўтарытоны).Гэтанайбольшпашыранаягрупа лічэбнікаў.
97
Узалежнасціадзначэнняіграматычныхасаблівасцейколькасныялічэбнікі падзяляюцца на пэўнаколькасныя і няпэўнаколькасныя.
Пэўнаколькасныялічэбнікіабазначаюцьколькасцьпэўнагалікуцэлых адзінак ці аднародных прадметаў (два, пяць, дзевяць, трыццаць рублёў,
сто гадоў), пэўную колькасць як сукупнасць (трое сутак, двое кацянят), дробавы лік (адна другая, тры цэлыя і пяць сёмых) і ўжываюцца як у коль-
касна-лікавым, так і ў адцягнена-лікавым значэнні. Да пэўнаколькасных лічэбнікаў адносяцца: уласнаколькасныя (пяць, сто, дзвесце), зборныя
(двое, чацвёра, пяцёра) і дробавыя (адна трэцяя, дзве сёмыя, дзве цэлыя і пяць восьмых).
Асобную групу сярод колькасных лічэбнікаў складаюць няпэўнаколь-
касныя лічэбнікі тыпу многа, мала, шмат, столькі, гэтулькі, некалькі.
Яны абазначаюць няпэўную колькасць прадметаў ці з’яў рэчаіснасці. Пры гэтымяныўступаюцьусінтаксічнуюсувязьзназоўнікаміўформероднага склону: некалькі чалавек, мала цукру, многа непрыемнасцей, шмат гадоў.
У спалучэннях з дзеясловамі такога тыпу словы з’яўляюцца прыслоўямі:
шмат працаваць, многа ведаць, столькі гаварыць, гэтулькі прайсці.
Значэнне няпэўнай колькасці маюць і некаторыя назоўнікі тыпу
безліч, процьма, мноства, цьма: Безліч бароў і рачулак звоняць бясконца… (П. Броўка); У гэтым годзе ў глінішчы была процьма грыбоў (Я. Сіпакоў);Пачаўсясход,іадмноствалюдзейзагула,загаманілахата
(В. Адамчык).
УЛАСНАКОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
Уласнаколькасныялічэбнікіназываюцьпэўнылік(два,тры,сорак,сто і г. д.) ці колькасць прадметаў у выглядзе цэлых велічынь (восем сталоў,
тры студэнты, пятнаццаць рублёў).
Колькасныскладуласнаколькасныхлічэбнікаўубеларускаймовез’яўляецца нешматлікім: уключае 39 слоў. Гэта лічэбнікі ад аднаго да дзесяці
(10 слоў), ад адзінаццаці да дзевятнаццаці (9 слоў), назвы дзясяткаў (дваццаць,трыццаць,сорак,пяцьдзясятіг.д.)(8слоў),сотняў(сто,дзвесце,трыста, чатырыста, пяцьсот і г. д.) (9 слоў) і тысяча, мільён, мільярд. Аднак іхрознымікамбінацыяміможнавыражацьусенеабходныялікавыявелічыні.
Уласнаколькасныя лічэбнікі з’яўляюцца неаднароднымі паводле сваёй структуры (будовы). Яны падзяляюцца на простыя невытворныя (адзін – дзесяць, сорак, сто і інш.), простыя вытворныя (адзінаццаць – дваццаць, трыццаць), складаныя (пяцьдзясят – восемдзесят, дзвесце – дзевяцьсот) і састаўныя (сто сорак пяць, дзвесце трыццаць чатыры і інш.).
98
Дапростыхневытворныхадносяццалічэбнікізаднымкоранемікан-
чаткам:адзін-□–дзесяць-□,сорак-□,дзевяност-а,ст-о,тысяч-а,мільён-□,
мільярд-□,більён-□іінш.;практычнаадіхутварылісяўсеіншыялічэбнікі. Простыявытворныялічэбнікіўтвораныпрыдапамозесуфіксаў-аццаць
(адзін-аццаць, дв-аццаць), -анаццаць (дв-анаццаць), -ынаццаць (тр-ынац- цаць), -наццаць (чатыр-наццаць, пят-наццаць, шас-наццаць) і -ыццаць (трыццаць).
У структуры складаных лічэбнікаў выдзяляюцца два і болей карані:
сем-□-дзесят-□, дзв-е-сц-е, дзевяць-□-сот-□, чатыр-ы-ст-а-сарак-а-пяц- і-тысяч-н-ы.
Састаўныя лічэбнікі ўтвараюцца шляхам спалучэння некалькіх асобных слоў, якія абазначаюць адзін лік, адну колькасць: трыццаць-□ тр-ы,
дзв-е-сц-е дваццаць-□дв-а, тр-ы-ст-а чатырнаццаць-□.
Уласнаколькасныялічэбнікіз’яўляюццанеаднастайнымііпасваіхмарфалагічных асаблівасцях. Большасць лічэбнікаў гэтай групы (ад трох – да дзевяцісот) не маюць катэгорыі роду; усе яны, за выключэннем лічэбніка адзін, не змяняюцца па ліках. Гэтыя лічэбнікі не могуць спалучацца з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі і з’яўляюцца толькі сродкамі выражэння ліку: да трох прыкласці тры атрымаецца шэсць (3 + 3 = 6 ); пяць плюс тры – восем (5 + 3 = 8).
Уласнаколькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці і ў адносінах да катэгорыіадушаўлёнасці.Гэтакатэгорыязнаходзіцьвыражэннеўспалучэн-
няхназоўнікаўзлічэбнікаміадзін, два,тры,чатыры:бачуадзіндуб–бачу аднагостудэнта;бачудва(тры,чатыры)дубы –бачудвух(трох,чатырох)
студэнтаў.Калілічэбнікідва,тры,чатырыўваходзяцьускладсастаўных лічэбнікаў, то катэгорыя адушаўлёнасці не знаходзіць свайго выражэння:
выклікалі дваццаць два (тры, чатыры) студэнты.
Лічэбнік адзін мае родавыя адрозненні: ён дапасуецца ў родзе да на-
зоўніка: адзін твор, адна кніга, адно апавяданне. Яму ўласцівы формы адзіночнага і множнага ліку: адзін год – адны акуляры. Форму множнага ліку лічэбнік адзін мае толькі тады, калі ён спалучаецца з множналікавымі назоўнікамі тыпу адны суткі, адны акуляры, адны дзверы, і ў спалучэннях зпарныміназоўнікамі,якіяўжываюццапераважнаўформемножнагаліку:
адны боты, адны туфлі, адны шкарпэткі. У такіх выпадках форма множ-
нага ліку абазначае адзін прадмет, а гэта значыць, што дапасаванне мае чыста фармальны характар. У іншых выпадках форма адны перастае быць лічэбнікам і пераходзіць у разрад іншых слоў: Адны ліпы цвітуць уздоўж дарогі (у значэнні часціцы толькі); Дзеці засталіся дома адны (у значэнні
‘ўадзіноцтве’,‘бездарослых’–прыслоўе);Мыходзімулесаднымісцежкамі (у значэнні ‘тымі ж самымі’– займеннік).
99
Лічэбнікдватаксамамаекатэгорыюроду:два–длямужчынскагаінія-
кагароду(двабраты,двадубы,двазаданні,дваакны);дзве–дляжаночага роду (дзве кнігі, дзве сястры, дзве дарогі). Лічэбнікі два і дзве паслядоўна захоўваюцьродавыяадрозненніваўсіхсклонавыхформах:двухсыноў,дзвюх сясцёр; двум сынам, дзвюм сёстрам; двума сынамі, дзвюма сёстрамі; двух братах, дзвюх сёстрах.
У лічэбніках тысяча, мільён, мільярд род вызначаецца формай гэтых слоў: тысяч-а – жаночы род, мільён-□, мільярд-□ – мужчынскі род. Яны маюцькатэгорыюадзіночнагаімножнагаліку:тысяча–тысячы,мільён– мільёны, мільярд – мільярды.
Словы тысяча, мільён, мільярд у сучаснай беларускай мове могуць выступаць і як лічэбнікі, і як назоўнікі і з’яўляюцца функцыянальнымі амонімамі.
Прыметы лічэбнікаў:
1)асобна ўзятыя словы тысяча, мільён, мільярд маюць чыста лікавае значэнне,выражаюцьтолькіадцягненыязначэннілікуіз’яўляюццаабавязковымі членамі ў лічбавым радзе;
2)напісьмесловытысяча,мільён,мільярдсвабодназамяняюццалічбамі
(тысяча – 1000; мільён – 1 000 000; мільярд – 1 000 000 000);
3)словы тысяча, мільён, мільярд, як і ўсе астатнія колькасныя лічэбнікі, удзельнічаюць у лічэнні – вылічэнні (складанні, адыманні, множанні,
дзяленні) (1000 – 500 = 500; 1000 : 50 = 20 і г. д.);
4)ад слоў тысяча, мільён, мільярд утвараюцца парадкавыя лічэбнікі
(тысяча – тысячны, мільён – мільённы, мільярд – мільярдны); 5) лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд побач з іншымі лічэбнікамі ўвахо
дзяцьускладсастаўныхлічэбнікаў(дваццацьтысячтрыстасямнаццаць;
адзін мільён пяцьсот сорак чатыры тысячы семсот восемдзесят два); 6) лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд у спалучэнні з назоўнікамі ўтва-
раюць сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні са значэннем дакладнай колькасці: Тысяча кіламетраў была пройдзена за сорак дзён; Пры разліку выплацілі мільён рублёў.
Прыметы назоўнікаў:
1)назоўнікі тысяча, мільён, мільярд могуць ужывацца ў форме множнага ліку. Але пры гэтым значэнне дакладнага ліку страчваецца і слова набывае значэнне вялікай колькасці, няпэўнага мноства: Тысячы людзей
выйшлі на барацьбу з ляснымі пажарамі («Звязда»); Мільёны людзей сочаць за падзеямі ў свеце;
2)назоўнікітысяча,мільён,мільярд,уадрозненнеадколькасныхлічэбнікаў, могуць мець пры сабе дапасаваныя азначэнні: апошняя тысяча, дзя-
сятая тысяча, апошні мільён, той мільён і г. д.;
100
3) ад назоўнікаў тысяча, мільён, мільярд могуць быць утвораны словы суб’ектыўнай ацэнкі: тысяча – тысячка, мільён – мільёнчык. Акрамя таго,
пры ўтварэнні складаных слоў яны таксама паводзяць сябе як назоўнікі, напр.:тысячагадовы,мільённагалосы(злучальнаягалоснаяаслужыцьдля спалучэння асновы двух назоўнікаў: тысяч-а і год; мільён і голас).
Неабходнаразмяжоўвацьуласнаколькасныялічэбнікііназоўнікізліка-
вым значэннем тыпу адзінка, двойка, тройка, пяцёрка, дзясятка, сотня.
Лікавыя назоўнікі, у адрозненне ад лічэбнікаў, змяняюцца па ліках (двой-
ка – двойкі, пяцёрка – пяцёркі), маюць пастаянную прымету роду (адзінка, двойка, чацвёрка, сотня – жаночага роду, дзясятак – мужчынскага роду),
могуць спалучацца з дапасаванымі да іх азначэннямі (смелая чацвёрка,
апошні дзясятак) і з лічэбнікамі (дзве чацвёркі, пяць дзясяткаў).
Сінтаксічныя сувязі ўласнаколькасных лічэбнікаў з назоўнікамі неаднолькавыя. Яны могуць выражацца ў форме дапасавання або кіравання.
Лічэбнікіадзін,адна,адно,адныдапасуюццаданазоўнікаўліку,родзе і склоне:
Н. адзін клён, адна хвоя, адно дрэва, адны акуляры; Р. аднаго клёна, адной хвоі, аднаго дрэва, адных акуляраў;
Д. аднаму клёну, адной хвоі, аднаму дрэву, адным акулярам; В. адзін клён, адну хвою, адно дрэва, адны акуляры;
Т. адным клёнам, адной(-ою) хвояй(-яю), адным дрэвам, аднымі акулярамі;
М. (аб) адным клёне, адной хвоі, адным дрэве, адных акулярах.
Лічэбнікі два (дзве), тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікамі ў форме назоўнагасклонумножнагаліку:два дубы,дзве бярозы,тры дрэвы,чатыры тоны.
Прыметнікі,дзеепрыметнікі,займеннікіад’ектыўнага(прыметнікавага) тыпу, парадкавыя лічэбнікі, якія ўваходзяць у склад спалучэнняў з лічэбнікамі два (дзве), тры, чатыры, таксама ўжываюцца ў форме назоўнага склонумножнагаліку:двамаладыядубы,дзвевысокіябярозы,трывысокія дрэвы, першыя чатыры тоны.
Лічэбнікі ад пяці і далей, акрамя састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікаміадзін, два,тры,чатыры,кіруюцьназоўнікаміўформероднагаскло-
ну множнага ліку: пяць гадзін, дваццаць шэсць кілаграмаў, сто дваццаць кіламетраў, двесце восемдзесят дзевяць тон.
Лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд ва ўсіх склонах таксама кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку:
Н. тысяча метраў, мільён рублёў; Р. тысячы метраў, мільёна рублёў; Д. тысячы метраў, мільёну рублёў;
101