Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

●●убеларускайжаночы,аўрускаймовемужчынскіродмаюцьназоўнікі:

жырафа – жираф, мазута – мазут, табака – табак, цыкорыя – цикорий

і інш.; ●●у беларускай мове да жаночага, а ў рускай да ніякага роду адносяцца

назоўнікі: рабрына – ребро, электрычнасць – электричество, назва – название, расліна – растение, творчасць – творчество і інш.;

●●у беларускай мове ніякі род, а ў рускай мужчынскі маюць назоўнікі:

савяня – совенок, зубраня – зубренок, святло – свет, жэрабя – жребий, выццё – вой, шво – шов і інш.;

●●у беларускай мове да ніякага, а ў рускай да жаночага роду адносяцца назоўнікі: шнураванне – шнуровка, бацвінне – ботва, жыццё – жизнь, асяроддзе – среда, пераноссе – переносица і інш.

Пры параўнанні назоўнікаў паводле родавай адпаведнасці ў рускай і беларускаймовахвыяўляюццалексічныяадзінкі,якіяўаднойзмоўмаюць­ ­ дваадпаведнікі:бел.бясцэнак(м.р.)і бесцань(ж.р.)–руск.бесценок(м.р.),

бел. роднасць (ж. р.) – руск. родственность (ж. р.) і родство (н. р.).

КАТЭГОРЫЯ ЛІКУ НАЗОЎНІКАЎ

Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення

Катэгорыя ліку назоўніка – некласіфікацыйная (словазмяняльная, непастаянная)марфалагічнаякатэгорыя,якаявыражаеадносіныпрадметаўда іхколькасцііпададзенаяксупрацьпастаўленнеформадзіночнагаімножнага ліку (хата – хаты, чалавек – людзі, племя – плямёны).

Дзвеформылікумаюцьназоўнікі,якіяназываюцьпрадметы,штоможна палічыць.Прадметна-сэнсавуюасновуфарміраваннякатэгорыілікусклада- юць канкрэтныя назоўнікі. Аднак, акрамя іх, у функцыянаванні катэгорыі лікупрымаюцьудзелісловы,якіянемагчымапалічыць:зборныя,рэчыўныя, абстрактныя назоўнікі.

Адрозненне паміж формамі ліку канкрэтных назоўнікаў заснавана на колькаснымсупрацьпастаўленніпрадметаўіз’яўрэчаіснасці(адзін–многа):

музей – музеі, мінчанін – мінчане, валошка – валошкі.

Формыадзіночнагалікуўтакіхвыпадкахвыражаюцьканкрэтнуюадзін­ кавасць, формы множнага ліку з’яўляюцца вытворнымі ад іх, пры гэтым формы ліку захоўваюць адзінства і цэласнасць лексічнага значэння слова.

Асобым значэннем форм адзіночнага ліку назоўнікаў, якія маюць супрацьпастаўленне паводле ліку, з’яўляецца абагульнена-зборнае значэнне: адзінкавыпрадметутакіхвыпадкахразглядаеццаякпрадстаўнікусягокласа аднародных прадметаў.

45

Шырокавыкарыстоўваюццатаксамаформыадзіночнагалікуўзначэнні непадзельнагамноства,сукупнасці.Найчасцейгэтазначэнневыяўляеццаў слоў наступных лексічных груп:

●●назвыасобпаводлесацыяльнагастатусу,родузаняткаў,нацыянальна-

сці, тэрытарыяльнай прыметы: Вежу мінае ваяк, толькі свабоды падданы: зможаны будзе прусак, будзе і швед зваяваны(І. Багдановіч);

●●назвысадавіны,гародніны,ягад,грыбоўіінш.:Звядуццажолуд іарэх

(Н. Гілевіч);Будзеім [дзецям]грыб іягада,якойнебачыліўроднайхаце

(В. Казько); ●●назвыпарныхпрадметаў:Ёнхочажыць...Прэч,ценімроку!Тамсэрцу

цяжка, цёмна воку (Я. Колас); Выходзіць, што еўрапейскае мастацтва абуваецца ў мужыцкі лапаць (З. Бядуля);

●●назвы прадметаў, якія існуюць у сукупнасці: І вочы сінія, а волас

белаваты… (А. Міцкевіч); Шмат у каго, праўда, гарэў на іх зуб, ды толькі ніхто не наважваўся падступіцца (В. Казько).

Уназоўнікаў–назваўпрадметаў,якіянемагчымапалічыць,формыліку незвязанызвыражэннемколькаснагасупрацьпастаўлення.Даіхадносяцца абстрактныя,зборныя,рэчыўныяіўласныяназоўнікі.Такіяназоўнікімаюць формыаботолькіадзіночнага,аботолькімножнагаліку,тамуіхкваліфіку­ юцьякадзіночналікавыя(singularia tantum)імножналікавыя(pluralia tantum) адпаведна.

Лікназоўнікаўможнавызначыцьмарфалагічна–прыдапамозеканчат-

каўісуфіксаў(дуб–дубы,зямля–землі,неба–нябёсы,парасё–парасяты) і

сінтаксічна–шляхамвызначэннялікудапасаванагаазначэнняабовыказніка

(маладыяягняты,выступілістудэнты).Граматычнымсродкамвыражэння колькасці служаць канчаткі назоўніка: лес- ляс-ы. Гэта марфалагічны спосаб выражэння лікавых адрозненняў. У словазлучэнні і сказе могуць назірацца лікавыя паказчыкі іншага тыпу – формы ліку дапасаваных да назоўнікаў прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, а таксама формы ліку дзеясловаў:

старажытны строй – старажытныя строі, рассмяянае дзіця – рассмяяныя дзеці; адбылася падзея – адбыліся падзеі. Гэта сінтаксічны спосаб выражэння колькасці.

Лік нескланяльных назоўнікаў вызначаецца толькі сінтаксічна (вясно-

выя паліто, прыгожыя зебу, фламінга стаялі ў вадзе). Для нескланяльных назоўнікаў, якія не маюць сваіх канчаткаў, гэта адзіны спосаб выражэння колькасці: Рэдка хто задумваецца, перш чым ужываць падобнае клішэ («Звязда»);Многакаштоўныхклішэзпомнікаўбеларускайстарасвеччыны ва Усходняй Беларусі(Л. Хмяльніцкая).

Толькісінтаксічна–прыдапамозеспалучэннязлічэбнікамадныізбор- нымі лічэбнікамі, а для назоўнікаў, што абазначаюць парныя прадметы,

46

шляхамспалучэннясасловампара(адныштаны,троештаноў,дзвепары штаноў) – выражаецца лік множналікавых назоўнікаў, што абазначаюць прадметы, якія можна палічыць: І толькі цяпер Ляшкевіч зразумеў, дзе знаходзіцца, што адбылося за адны суткі вольнага жыцця (В. Праў­- дзін); Акружылі ўвесь рынак, выпускалі праз трое «варот», правяраючы дакументы, рэчы, абшуквалі нават кішэні (І. Шамякін); Сярод абутку былілапці,чуні,апоркі,розныхвідаўіфасонаўразбітыячаравікіі,мабы ць, натрыцічатырысотнілюдзейніводнайпарыпрыстойныхботаў(І. На-

вуменка).

Сярод дадатковых сродкаў выражэння граматычных адрозненняў назоўнікаў паводле ліку наступныя:

1)змена месца націску: сын – сыны;

2)чаргаванні ў канцы асновы: сусед – суседзі;

3)усячэнне,нарашчэннеічаргаваннесуфіксаўуканцыасновы:селянін

сяляне, кацяня – кацяняты; 4) замена кораня: чалавек – людзі.

Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове

Якужоадзначалася,неўсеназоўнікімаюцьформыабодвухлікаў.Ёсць адзіночналікавыяімножналікавыяназоўнікі.Дляіхформаадзіночнагаабо множнага ліку з’яўляецца пастаяннай марфалагічнай прыметай.

Адзіночналікавыя(singularia tantum)назоўнікі–назоўнікі,якіяўжы-

ваюцца толькі ў адзіночным ліку. Да іх адносяцца:

1)уласныя назоўнікі: Васіль, Панчанка, Нясвіж;

2)абстрактныя назоўнікі: сівізна, гарэнне, адчай;

3)рэчыўныя назоўнікі: нафта, нітрагліцэрын, мука;

4)зборныя назоўнікі: праменне, мэбля, моладзь;

5)назвы грамадска-палітычных вучэнняў, плыняў, працэсаў, навук: ка-

піталізм, пурызм, біёніка, антрапаніміка;

6)назвы гульняў, відаў спорту: гандбол, хакей, фітнес, бодзібілдынг;

7)запазычаныя нескланяльныя словы: піке, папуры, рагу;

8)субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі: марожанае, абяз-

больваючае.

Некаторыяадзіночналікавыяназоўнікі(абстрактныяірэчыўныя)могу ць утвараць формы множнага ліку, але пры гэтым адбываюцца нязначныя семантычныя змены (хрып – хрыпы ў лёгкіх, глыбіня – марскія глыбіні, аксаміт – дарагія аксаміты, віно – крымскія віны): Зіма пайшла, свае забраўшыстрахіуледзянуюскрынюзаплячыма(І.Багдановіч); Там,дзе гуліпшаніцы іжыты,стаяцьснапы,якрыжыябраты(П.Панчанка).

47

У навукова-тэхнічнай літаратуры адзіночналікавыя назоўнікі вельмі часта ўжываюцца ў форме множнага ліку. Аднак множны лік рэчыўных назоўнікаў мае адносіны не да ўласна ліку, а да семантычных асаблівасцей слоў: эпаксідныя смолы, растваральныя солі, сінтэтычныя кіслоты і інш.

У большасці выпадкаў падобныя спалучэнні тэрміналагізуюцца. Зборныя назоўнікі не могуць мець формы множнага ліку.

Уласныяназоўнікіўжываюццаўформемножнагаліку,каліпераходзяць у агульныя ці абазначаюць прадстаўнікоў аднаго роду ці людзей з адноль-

кавымі прозвішчамі: Людовікі – не указ мне, ні кардынал Рышылье, – той песні спявае прыўкрасна, хто іх, нібы слёзы, лье (А. Лойка); Агінскія – старажытнымагнацкіродгерба«Агінец»(«Звязда»);Усемынеможам выбраць вольнай хвіліны, каб наведаць свае мясціны – Глыбачкі, Жывалкі, Замошшы(Р.Барадулін); Атройкасамыхраспаўсюджаныхбеларускіх прозвішчаў – Новікавы, Пятровы і Карповічы («Звязда»).

Множналікавыя (pluralia tantum) назоўнікі – назоўнікі, якія ўжыва-

юцца толькі ў множным ліку. Да іх адносяцца:

1)уласныя назвы (Пухавічы, Афіны, Курылы);

2)назвы абстрактных паняццяў (дрыжыкі, хітрыкі, паводзіны);

3)назвы рэчываў (дровы, апілкі, вяршкі);

4)назвы зборных паняццяў (кадры, нізы, грошы);

5)назвы састаўных і парных прадметаў (абцугі, акуляры, вусны);

6)назвы народных звычаяў, гульняў (вячоркі, запоіны, хованкі, шах-

маты);

7)назвы адрэзкаў часу і з’яў прыроды (суткі, канікулы, замаразкі);

8)назвырозныхграмадскіхпадзейіз’яў(выбары,перамовы,манеўры);

9)субстантываваныя прыметнікі (азімыя, цытрусавыя, сутачныя,

асятровыя).

Некаторыя з такіх назоўнікаў абазначаюць прадметы, якія можна палічы ць, але іх адзінкавасць і множнасць не выражаецца формай ліку:

Я памог Барысу адшукаць у цемры яго акуляры (В. Быкаў); Начальнік узняўнамяневочы,схаваныязадзвюмапараміакуляраў(Я.Васілёнак).

Назоўнікі pluralia tantum не могуць ужывацца ў адзіночным ліку.

У агульнаславянскай і стараславянскай мовах былі тры формы ліку: адзіночны, множны і парны. Форма парнага ліку выкарыстоўвалася пры абазначэнні парных прадметаў (бока, руцэ, назе, рога) і калі гаворка ішла пра два прадметы (оба брата, два стола).

ПачынаючызXIII ст.формапарнагалікувыцесніласяформамімножнага ліку. Аднак у беларускай мове захаваліся былыя формы творнага склону парнага ліку плячыма, вачыма, дзвярыма, якія ўжываюцца паралельна з формамі множнага ліку плячамі, вачамі, дзвярамі. Гэта форма захавалася і ўлічэбнікудзвесце:Задзвярыма,углыбінівестыбюля,–уваходныядзверы,

48