- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
прафесіі і роду дзейнасці (настаўнік, тэрапеўт); месца жыхарства (палачанін, віцябчук); нацыянальнай прыналежнасці (беларус, грузін); паводле розных якасцей (маўчун, хвалько) і інш. Неасабовыя назоўнікі – адушаўлёныя назоўнікі, якія не называюць асоб: конь, авечка, чмель, матылёк,
вусень і інш.
ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ НАЗОЎНІКАЎ
КАТЭГОРЫЯ РОДУ НАЗОЎНІКАЎ
Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
Катэгорыя роду назоўніка – кваліфікацыйная (несловазмяняльная, пастаянная) марфалагічная катэгорыя. У беларускай мове яна пададзена супрацьпастаўленнем мужчынскага (брат, дом), жаночага (вярба, зямля)
ініякага роду (акно, сузор’е), якое назіраецца ў форме адзіночнага ліку. У форме множнага ліку супрацьпастаўленне паводле роду сціраецца, таму множналікавыя назоўнікі не адносяцца ні да аднаго з трох родаў.
Катэгорыя роду можа вызначацца лексіка-семантычна, марфалагічна і сінтаксічна.
Семантычныкрытэрый(аднесенасцьдабіялагічнагаполу)упершую чаргу ўлічваецца пры вызначэнні роду адушаўлёных назоўнікаў. Паводле семантыківызначаеццародадушаўлёныхназоўнікаў,якіяабазначаюцьасоб
ічасткова жывёл (бацька (м. р.) – маці (ж. р.), сын (м. р.) – дачка (ж. р.),
певень(м.р.)–курыца(ж.р.),баран(м.р.)–авечка(ж.р.),алеяшчарка, ла- стаўка,муха–толькіж.р.,верабей,шчупак,конік–толькім.р.).Назоўнікі,
нездольныяўказвацьнаполжывойістоты,адносяцьданіякагароду(дзіця,
кацяня, пыляня, пудзіла, боства).
Род неадушаўлёных назоўнікаў вызначаецца фармальна, паколькі назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду не адрозніваюцца паводле граматычнай семантыкі.
Марфалагічнаевыражэннеродуназоўнікаўажыццяўляеццасістэмай канчаткаў слова ў адзіночным ліку.
Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак, а ў родным склоне ўжываюцца з канчаткамі -у (-ю) ці -а (-я): попел – попелу, аптымізм – аптымізму, алей – алею, горад – горада, багет – багета, каваль – каваля, Васіль – Васіля,
36
Лоеў – Лоева. Як назоўнікі мужчынскага роду кваліфікуюцца назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне і з канчаткам -і (-ы) у родным склоне адзіночнага ліку: бацька – бацькі, дзядуля – дзядулі,
Ілья – Ільі, тата – таты, тамада – тамады, старшына – старшыны,
Міша–Мішы.Мужчынскіродмаюцьсубстантываваныяпрыметнікіідзее прыметнікі, што ў назоўным склоне заканчваюцца на -ы, а ў родным – на
-ага(-ога) (дзяжурны–дзяжурнага,паранены–параненага,стары–ста-
рога, вартавы – вартавога), а таксама прозвішчы асоб мужчынскага полу
(Сержпутоўскі, Ігнатоўскі, Агінскі).
Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчатак -і (-ы), а
ў творным -ай (-яй) ці -ой (-ёй): елка – елкі, елкай; Вера – Веры, Верай; Ветка – Веткі, Веткай; вясна – вясны, вясной; Зося – Зосі, Зосяй; бабуля – бабулі, бабуляй; зямля – зямлі, зямлёй; Нароўля – Нароўлі, Нароўляй.
Жаночы род уласцівы назоўнікам, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчатак -і (-ы): радасць – радасці, гладзь – гладзі, Гарынь–Гарыні,печ–печы,Нарач–Нарачы.Дажаночагародуадносяцца субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў назоўным склоне ўжываюцца з канчаткам -ая (-яя), а ў родным – з канчаткамі -ай, -ой, -яй
(прыёмная – прыёмнай, ардынатарская – ардынатарскай, маладая – ма-
ладой, замужняя – замужняй), а таксама прозвішчы асоб жаночага полу
(Пятроўская, Язерская, Садоўская).
Даназоўнікаўніякагародуадносяццавосемслоўна-мя:полымя, семя,
імя,племя,бярэмя, цемя,стрэмя,вымя,атаксаманазоўнікізканчаткамі-а,
-о, -е, -ё ў назоўным склоне адзіночнага ліку, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчатак -а (-я): возера – возера, сяло – сяла, шчасце – шчасця, адчуванне – адчування, забыццё – забыцця, Дзятлава – Дзятлава, Беразіно – Беразіна.
Якназоўнікініякагародукваліфікуюцьназвымаладыхістотзканчаткам -я (-ё) у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя назоўнікі ў родным склоне ўжываюцца з канчаткам -і: цяля(-ё) – цяляці, ягня(-ё) – ягняці, жу-
раўляня(-ё) – жураўляняці.
Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам -ае (-ое) (салодкае, мінулае, цудоўнае, заліўное), а таксама тапанімічныя назвы (Краснае, Доўгае, Негарэлае).
Аднак не заўсёды можна вызначыць род паводле фармальнага паказчыка. Напрыклад, канчатак -а (-я) у форме адзіночнага ліку могуць мець назоўнікі мужчынскага (бацька, старшыня), жаночага (вясна, матуля) і ніякага роду (возера, цяля).
37
Словаўтваральны сродак таксама з’яўляецца паказчыкам роду. У слове лясн-ік суфікс -ік паказвае, што назоўнік мужчынскага роду, у назоўніку студэнт-к-асуфікс-к-дапамагаеаднесцілексемудажаночагароду,асуфікс -нн- у слове прызна-нн-е адносіць яго да ніякага роду. Пры дапамозе словаўтваральных сродкаў можа выражацца і род назваў жывёл: лось – ласіха,
ласіца, воўк – ваўчыца, шпак – шпачыха, індык – індычка і інш.
Часцейвыкарыстоўваеццасінтаксічнаевыражэннеродупрыдапамо-
зе дапасаванага азначэння (засеянае поле, выдатны адказ, мой канспект,
першыэкзамен);састаўногаіменнагавыказніка,выражанагапрыметнікам, дзеепрыметнікам, займеннікам і інш. (неба сіняе, аповесць цікавая, трава скошана);простагадзеяслоўнагавыказніка,выражанагадзеясловамуформе абвеснага ладу прошлага часу, умоўнага ладу (Максім паехаў, лён зацвіў бы) і інш.
Пры сінтаксічным выражэнні роду пад увагу бярэцца тое, што да назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца словы, якія спалучаюцца:
●●з поўнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што ў форме назоўнага склонуадзіночнагалікумаюцьканчаткі-іабо-ы:Светшчодры.Светмяне паўторыць... Ну, а не свет, дык Беларусь. – Мне – досыць (У. Караткевіч); Узмах валасатай рукі, што трымае нож, страшны. Ды лёгенькі росчырк пяра часам бывае страшней (М. Рудкоўскі); Сафійскі сабор у Полацкунельгаразглядацьякспрошчаныварыянткіеўскагаіноўгарадскага сабораў (Т. Габрусь);
●●якаснымі, адноснымі і прыналежнымі прыметнікамі, займен- нікамі-прыметнікамі,якіяўназоўнымсклонеадзіночнагалікумужчынскага родумаюцьнулявыканчатак:А,пажыўшыўзаморскайдалечы,паглядзеўшы рэкламнырай,зразумеўя,дамоўпрылятаючы,якмнедорагмойродныкрай (Г.Бураўкін); Трэбанамізахады,імеры,кабміжсветлыхбеларускіхрос зноў расцвіў чаравічок венерын і званочак сіні ў лесе рос (П. Панчанка); Але як змяніўся дзедаў сад! (Н. Тулупава); Мой гаспадар Змяіны Цар, ты ведаеш, як словы над вогнішчам купальскіх чар складаюцца ў замовы
(А. Сыс); ●●парадкавымі лічэбнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, якія ў фор-
ме назоўнага склону адзіночнага ліку маюць канчаткі -і або -ы: Пяцьсот трынаццаты пакой – цяплынь і сонечны спакой (В. Шымук); Такі наш век: не падай у знямозе! Жыві між бур, маланак і трывог(П. Панчанка); Кожны год да нас прыходзіць новым, адыходзіць змрочным і старым
(П. Панчанка); ●●дзеясловаміабвеснагаладупрошлагачасуіўмоўнагаладу,кароткімі
прыметнікамі,якіямаюцьнулявыканчатак:Зялёныблакітуспыхваўімгнен-
на, на страху настоены і чысціні(Л. Дранько-Майсюк); Ты схадзіў
38
бы, Максімка, да іх, праведаў бы (І. Шамякін); Волен, княжа, караць, галаву волен зняць, толькі дум не скуеш ланцугамі (Я. Купала).
Назоўнікіжаночага роду характарызуюццаяксловы,прыякіхдапасаваныя азначэнні і выказнікі афармляюцца пры дапамозе канчаткаў -ая, -яя, -а, -я. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія спалучаюцца:
1)з поўнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -ая (-яя): Хаваецца між дамоў зіхатліваяпоўня–цыганканябёсаў(А. Разанаў);Анайлепшаятаядарога, што вядзе на бацькоўскі парог (А. Бялевіч); Белая сарочка з хатняй палатніны багата вышываная(У. Караткевіч);
2)адноснымі і прыналежнымі прыметнікамі, займеннікамі-прымет- нікамі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку жаночага роду маюць кан-
чатак -а: Ён [тэатр], па вялікім рахунку, і існуе толькі тады, калі паміж
сцэнай і залай узнікае тая самая «вольтава дуга», якая і ёсць сутнасць тэатральнага мастацтва (В. Анісенка); Спадчына – песня матчына просіцца ў белы свет (М. Скобла); Многія рэчы ў хаце – Коласава аўтэнтыка – дзверы, клямкі, печ («Звязда»); Рака наша слаўная, Нёман, чысцейшая чэрвеньскіх рос... (А. Астрэйка);
3) парадкавымі лічэбнікамі і займеннікамі-прыметнікамі, якія ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -ая (-яя): Тым часам набліжалася ноч, трэцяя страшная ноч (Я. Маўр); Жыццё – тэатр, у кожнага – свая роля(С. Алексіевіч);
4)дзеясловаміабвеснагаладупрошлагачасуіўмоўнагаладу,кароткімі прыметнікаміідзеепрыметнікамі,якіямаюцьканчатак-а:Зімапайшла,свае забраўшыстрахіуледзянуюскрынюзаплячыма(І.Багдановіч); Можа, інакш, зусім інакш пайшла б яго дарога (І. Мележ); Будзь здарова, радня пакрыві,будзьбяссмертна,радняпадуху!(Н. Мацяш);Тут,дзедалонямі сцепленаглеба,дзепа-наддахамівязы-званіцы,самаезорнае,мройнаенеба, самыя чыстыя ў травах крыніцы(М. Мятліцкі).
Як назоўнікі ніякага роду кваліфікуюцца словы, што звязваюцца пры дапамозе дапасавання і каардынацыі з лексічнымі адзінкамі, якія маюць канчаткі -ае, -ое, -яе, -а, -я, -ё, -о: Неба, абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй (Я. Колас); Сузор’е ўзышло з трох зорак… (А. Сыс); Так блізка роднае сяло, і яно так далёка (Я. Колас);Усётутзнаёмаіблізка:ігэтагара,ірака,дыханнелюбімага Мінска, і неба – цвяток васілька(Ю.Свірка); Усё жыццё жывём расстаннем(Р. Барадулін);Патойбокрэчкімястэчкавіднобыловыразна
(К. Чорны).
У нескланяльных назоўнікаў сінтаксічнае выражэнне роду з’яўляецца адзіным (смачны сулугуні, ураджайная кальрабі, галоўны рэферы, тарна-
39