Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

масіўныя,дубовыя,акутыяпацямнелымібронзавыміцвікамізквадратнымі галоўкамі(У.Караткевіч); Стоячызадзвяраміўкухні,янаколькіхвілін прыслухоўвалася (Я. Колас); Дзед… быў выдатным майстрам-сурвэт- нікам, якога ведаў сам князь Радзівіл, і пакінуў пасля сябе сшытак з двумастамі ўзорамі-дасэнямі адмысловага ткацкага рамяства (М. Тычына).

У народных гаворках поўдня Беларусі шырока распаўсюджаны формы парнага ліку.

Несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў

убеларускай і рускай мовах

Убеларускай і рускай мовах назіраецца несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў. У беларускай мове такія назоўнікі, як клопат,

плён, змрок, чарніла, бяліла, макарона, ярына, ужываюцца толькі ў форме адзіночнага, а ў рускай мове – толькі ў форме множнага ліку (хлопоты,

плоды, сумерки, чернила, белила, макароны, яровые).

Множналікавымбеларускімназоўнікамдвайняты,прыгаршчы,дрыжы-

кі, каноплі, суадносіны, паводзіны, уводзіны адпавядаюць рускія адзіночналікавыя назоўнікі двойня, пригоршня, дрожь, конопля, соотношение, поведение, введение.

Беларускіяназоўнікігрудзі,дзверы,карункіўжываюццатолькіўмнож- нымліку,аадпаведныяімрускіясловымаюцьформуабодвухлікаў–грудь– груди, дверь – двери, кружево – кружева. У беларускай мове некаторыя назоўнікімаюцьформыабодвухлікаў(гадзіннік– гадзіннікі),аўрускайне ўтвараюць суадносных пар (часы – толькі множнага ліку).

Рускім назоўнікам множнага ліку тыпу крылья, бревна, полозья, сучья адпавядаюцьбеларускіяназоўнікімножнагалікуізборныяназоўнікі:крылы

і крылле, бярвёны і бярвенне, палазы і палоззе, сукі і сучча.

КАТЭГОРЫЯ СКЛОНУ НАЗОЎНІКАЎ. ЗНАЧЭННІ СКЛОНАЎ

Склон назоўніка – гэта некласіфікацыйная (словазмяняльная, непастаянная) марфалагічная катэгорыя, якая паказвае на сінтаксічную сувязь назоўніка з іншымі словамі ў словазлучэнні і сказе (гучыць песня, няма песні,

дзякую песні, слухаю песню, захапляюся песняй, чуваць у песні).

Катэгорыя склону выражаецца праз сістэму канчаткаў назоўніка. У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў, сярод якіх назоўны прамы, а ўсе астатнія–ускосныя.Назоўнысклонбеспрыназоўнікавы,месныўжываецца толькі з прыназоўнікам, а іншыя ўскосныя склоны могуць ужывацца як з прыназоўнікам, так і без яго.

49

У старажытнай беларускай мове існаваў яшчэ сёмы – клічны – склон. Яго рэшткі засталіся ў сучаснай беларускай мове (дружа, голубе, браце). Усказетакіяформыслоўвыступаюцьуролізваротка:Ой,саколю,непрыме-

цен, ды вялік жаночы труд! (Я. Колас); Дай, божа, добрую прыгоду, каб больш налета было мёду (Я. Колас).

Прамы склон – назоўны склон, таму што яго форма не залежыць ад сувязі з іншымі словамі ў сказе ці словазлучэнні. Назоўнік у назоўным склоне з’яўляецца ў сказе дзейнікам, выказнікам ці звароткам: Чалавек – гэта цэлы свет (К. Чорны); Квітней, жыццё (зваротак), на ўсёй зямлі

(Э. Агняцвет).

Ускосныясклоны–усесклоны,акрамяназоўнага,тамуштоформына- зоўнікаў у гэтых склонах залежаць ад сувязі з іншымі словамі: Прыляцяць зноў пчолы з пасек на салодкі сок (К. Кірэенка).

Асноўныя значэнні склонаў:

1)суб’ектнае (назоўнік абазначае творцу дзеяння);

2)аб’ектнае (назоўнік абазначае прадмет, на які накіравана дзеянне);

3)азначальнае (назоўнік абазначае прымету прадмета);

4)акалічнаснае(назоўнікабазначаепрадметпаводлеадносіндамесца, часу, умовы, прычыны і інш.);

5)колькаснае (назоўнік разам з лічэбнікам утварае колькасна-іменнае спалучэнне і абазначае колькасць прадметаў).

Прыватныя значэнні склонавых форм рэалізуюцца толькі ў кантэксце. Назоўны склон можа абазначаць:

●●суб’ект дзеяння ці стану, выражаны ў слове, што выконвае сінтак-

січную функцыю дзейніка: Чалавек жа, нават і акамянелы, не бывае без сэрца (К. Чорны); Ва ўсім тварэнні Боскім на зямлі закладзены свой цуд нерасчытаны(І. Багдановіч);

●●прэдыкатыўнае вызначэнне суб’екта, якое выражаецца ў слове, што выконваефункцыювыказніка:Нетрэбакахацьмянезарамяство,перш-на- перш, я проста жанчына (Я. Янішчыц).

Назоўны склон шырока прымяняецца па-за тэкстам як форма, што мае толькі назыўную функцыю, напрыклад у слоўніках, у наменклатурных пераліках прадметаў (спісах), у подпісах адказных асоб (пад дакументамі) і аўтараў твораў. Назоўнікі ў форме назоўнага склону сустракаем у подпісах падтворамівыяўленчагамастацтва(ВінсэнтванГог«Сланечнікі»,Гаўрыла Вашчанка «Жнівень», Вольфганг Амадэй Моцарт «Рэквіем», Андрэй Мдывані «Рагнеда»), у загалоўках твораў (Янка Купала «Бандароўна», Янка Брыль «Маці», Васіль Быкаў «Кар’ер») і інш.

У межах тэксту назоўны склон выкарыстоўваецца ў функцыях: ●●галоўнага члена назыўнога сказа: Цішыня. Замёр маёвы шум, шум

вясны і гаманлівых сёлаў (М. Сурначоў);

50

●●зваротка:Круціцеся,колы,сціраючыгуму(Л.Дранько-Майсюк);

Зямлячка, шануй сваё семя, на роднай зямлі караніся(Р. Барадулін); ●●«назоўнага ўяўлення»: Нёман! Колькі ў гэтай назве для мяне хвалю-

ючага і таямнічага (Я. Крамко); ●●прыдатка: То Вілія, Літвы дзяціна, няслася пышна між абрываў

(Я. Колас); ●●рэплікіўдыялогу:Грышадастаўзбагажнікаіпадаўдзедускрутак.–

Гасцінец… (Ф. Янкоўскі); – Янкоўскі! Беларус ці паляк? (Ф. Ян-

коўскі).

Усегэтыяфункцыітаксамазвязанызназываннемпрадметаізадсутнасцю сінтаксічнай залежнасці назоўніка ад іншых слоў у межах сказа.

Роднысклонвызначаеццаразнастайнасцюзначэнняў.Ёнможаабазначаць:

●●прамы аб’ект:

а) частку ад цэлага – родны парцыяльны (чарка мёду, аркуш паперы,

кропляклею,акраецхлеба):Беларусьнакуцеўхацесваёйсела, чарка мёду ў руцэ, пазірае смела (Я. Купала); Назаўтра ранічкай маці, як звычайна, ласкава разбудзіла Іванку на гары, падала звязаны ў ручнік сняданак – кавалак вяндліны і акраец хлеба (В. Быкаў); б) аб’ект пры адмаўленні (не выканаць задання, не сабраць даку-

ментаў, не прасіць кахання, не кранацца травы, не патушыць агню): Кахання – не просяць (М. Рудкоўскі); У дзьмухаўцах пад ліпамі паляна.Бяжышінекранаешсятравы(М. Мятліцкі);Агнюмаслам не патушыш (Прыказка);

в) аб’ект часовага карыстання (папрасіць ручкі, даць брытвы, узяць нажа,пазычыцьпамяла): – І, гэта,дайцемневашайбрытвы,–папрасіў камбат.–Пагаліццахачу(В. Быкаў);Пеўнік,пеўнік,адчыні!Памяла мнепазыч.ПрыехалігосцізЗамосця,нямачымпечвымесці,пірагіпячы

(Беларус. нар. казкі); ●●аб’ектдзеяння,утымлікуіпрыаддзеяслоўныхназоўніках(зберагчы

для сыноў, дайсці да існасці, стаўленне да прыроды, уборка сена, рэцэнзаванне артыкула, напісанне манаграфіі): Каб завеі жыццёвая замець не завеяла нашых слядоў, гімнасцёрку, як бацькаву памяць, я збярог для сваіх

сыноў (М. Хведаровіч); Да існасці, да сутнасці дайсці – ідзе мільён – не многія даходзяць (М. Рудкоўскі); Балюча кусаюцца авадні. Самая касьба і ўборка сена (З. Бядуля); Назвы, што характарызуюць выгляд, форму і расфарбоўку расліны… сведчаць назіральнасць народа і яго эма-

цыянальнаестаўленнедапрыроды(Э. Ажэшка);Напісаннеманаграфіі

было даручана Пічэту…(Л. Хмяльніцкая); ●●аб’ект паводле сацыяльнай ролі (тата нявесткі, сябар сям’і, каман-

дзір групы):Відаць,яго [ложак]тата нявесткі – мы ведалі ўжо,штояна

51

з гарадка – прыдбаў пасля ліквідацыі гета (Я. Брыль); Васіль Васільевіч

(смяецца). Сябар сям’і! (А. Федарэнка); Мабыць, яму як камандзіру групы сказалі ў штабе даставіць старшыну на базу (В. Быкаў);

●●прымету прадмета (край азёр, чалавек справы, лісце клёнаў, снег без марозу, вянок з васілёчкаў): Ёсць адна вёска ў нашым краі блакітных азёр (Я. Брыль);Зноўснегбезмарозу–зноўдзёнаднастайныхгурма,якпост­ мадэрнісцкая нудная проза, дзе выйсця ў героя няма(А. Пісьмянкоў); На галоўцы вянок з сініх васілёчкаў, а чырвон паясок стан абвіў дзявочы

(Я. Купала); ●●прыналежнасць(таварышбацькі,жартысяброў,словывыкладчыка,

дом Купалы): Я быў знаёмы з адным чалавекам, які яго ведаў. Таварыш майго бацькі (С. Алексіевіч); Васіль чуў гэтыя жарты сяброў, але не крыўдзіўся(У.Краўчанка); ДомстаяўКупалыпадтаполяйгэтай,каля дома ружы у садку цвілі, тут гучалі песні нашага паэта аб шчаслівай долі роднае зямлі (К. Буйло);

●●час(управіццаданочы,чакацьдавясны,падрыхтавацьзвечара,шаснаццатагаверасня):Дычастапастукваедзяцел,нібыспяшаеццаўправіцца даночы(А. Наварыч);Гэтабылошаснаццатагаверасня–апошнідзень панскай улады (Я. Брыль);

●●прастору (ісці ўскрай збажыны, жыць каля лесу, ляжаць уздоўж дарогі, лунаць сярод анёлаў): Вабна ляжаць агромністыя валуны ўздоўж дарогі(Г. Далідовіч); Сцяпан ішоў няспешным крокам ускрай высокай збажыны. Наўкол стаяў вясёлы строкат – Купалле гралі цвыркуны (Н. Гілевіч); Снiш свае сны – і ў iх лунаеш сярод анёлаў і не звяртаеш увагi на пастку(А. Разанаў);

●●мэту (нараджацца для жыцця, служыць дзеля здзяйсненняў, расці дзеля радасці): Усё ж яны [дзяўчаты] нараджаюцца не для вайны – для жыцця (В. Быкаў); Нават кветкі не раслі проста так… Дзеля красы,

дзеля радасці…(С. Алексіевіч); ●●прычыну(неслухаццаадстраху,заплакацьадкрыўды,страпянуццаз

радасці):Цітоадстраху,ціадкрыўдынеслухалісяногі(Г.Далідовіч);

Аж з радасці страпянуўся, на ўсе бокі аглянуўся…(Ф. Багушэвіч); ●●колькасць(шэсцьдзясяткаў,некалькіімгненняў,пяцьвякоў):Чакаўад

жыццяпрыемныхздарэнняў–атрымаўтолькінекалькіімгненняў(А. Ракавец);Прыкладчыстайлюбові,якойнескарылі,даўСкарына…Празпяць мімалётных вякоў у праслаўленым Полацку(Д. Бічэль-Загнетава).

Давальны склон выражае значэнні:

●●ускоснага аб’екта як адрасата дзеяння (тэлефанаваць знаёмаму,

слаць падзяку рукам, напісаць кіраўніку, аддзячыць людзям): Давялося тэлефанавацьзнаёмаму,яківедаегэтыямясціны(«Звязда»);Тамуглыток

52

узяўшыпершы, яшлюпадзякутымрукам,штожвіркапалі,кабнайлепшай даста ць вадзіцы землякам (В. Ярац); Старайся людзям працаю аддзя­ чыць(Д. Бічэль-Загнетава);

●●суб’ектастану(людзямхочаццашчасця,бабулінездаровіцца,багатаму неспіцца,Галілеюпадабаецца):Кажуць,багатамунеспіцца(Я. Брыль);

Галілею гэта дужа падабаецца (М. Зарэцкі); ●●прыметы прадмета (падарунак імянінніку, помнік Купалу): Люблю

Траецкае,ВостраўСлёз,скверыкізпомнікаміБагдановічу,Купалу і…МаратуКазею(Б. Пятровіч);Вольгапасля,увечары,знекаторайнават урачыстасцю,якпадарунакімянінніку,паднеслаямукнігу(І.Шамякін).

Асноўнае значэнне вінавальнага склону – прамы аб’ект пры пераходных дзеясловах са значэннем актыўнага дзеяння і значэннем адносін

(чытацькнігу,ведацьбеларускуюмову,слухацьклёкат,паслацьспатканне): Цібульбузпрысакулуплю,ціслухаюбусліныклёкат,чамутагонайбольш люблю, хто мне спраўляе большы клопат(Д. Бічэль-Загнетава); Скажы,мойнайсвятлейшыкнязь,каліпашленамБогспатканне?(І. Баг-

дановіч). Іншыя значэнні:

●●суб’екта стану (старога гэта непакоіла, хлопца б’е і трасе): Гэта

інепакоіла старога, стрымлівала дабівацца якой-небудзь падтрымкі ад непадступнага знаёмага (І. Мележ); Хлопца б’е і трасе, на дварэ яго нельга пакінуць(Я. Нёманскі);

●●прадметадумкі,маўлення,пачуцця(выказвацьпадзяку,цаніцьадзінку, напісацьпразімовыямесяцы):Канадскіятурыстывыказваюцьпадзяку за гасціннасць(І. Шамякін);Цанюадзінку–мастака:ўсяброўстверозум

ірука (П. Броўка); Як напісаць пра зімовыя месяцы коратка, вычар-

пальна? (А. Наварыч); ●●прасторы і месца (скочыць у равок, цячы на поўдзень, павесіць пад

столь): Я скочыў у равок, узяў трубку (В. Быкаў); Сярод гэтага лесу на поўдзень цячэ рэчка – павольна, ціха (Я. Маўр);

●●часу (перадыхнуць з хвіліну, пачаць праз гадзіну, з’явіцца пад вечар):

Перадыхнуўшы з хвіліну, ён пачаў падварушваць каня (К. Чорны); Праз гадзінупачнуінтэрактыўнаекамунікаванне(А. Жураўскі);Сынспачаткуаднекваўся,спасылаўсяназанятасць,алепадвечарусёжтакіз’явіўся

(А. Кудласевіч);

●●мэты (пайсці ў арэхі, з’ехаць на вучобу, ісці на спатканне): Хлопцы пайшліўарэхі,амненебылокалі(І. Навуменка);Праўда,нагодяз’ехаў

на Сахалін – на вучобу (В. Быкаў); Ну, што ж, іду з ім на спатканне.

Пабачу сам, чаго ён варт(Н. Гілевіч); ●● меры і ступені (стаміцца праз меру, важыць паўцэнтнера, кашта-

вацьтысячу):Калістамлюсянекаліпразмеру,адчуцьбымнепадтрымку

53

рук тваіх… (А. Пысін); – Во! – задаволена сказаў ён і хуценька апусціў гарохавінне. – Паўцэнтнера важыць. Сіла! (В. Быкаў).

Творны склон выражае наступныя значэнні:

●●ускоснага аб’екта, у тым ліку і ў безасабовых сказах (даражыць кожным днём, сілкавацца чорным хлебам, абдаць хваляй, пахла мукой): Большбыдаражыўкожнымднёмсваім,кабдругіразбыўмаладзюсенькім (М. Танк); Сілкуецца зноў хлебам чорным зямнога жыцця вечны круг… Зярністыя шэрыя жорны ніколі не спыняць свой рух(С. Законнікаў); Яна свавольна туфелькі зняла, падаўшы мне далонь, каб не сарвацца, сцю-

дзёнай хваляй ногі абдала (Н. Гілевіч); Пахла мукой, кіслым цестам,

гарачыя яшчэ былі печы, пахла хлебам… (І. Шамякін); ●●сродкудзеяння–творныінструментальны(распісваццаалоўкам,аб-

малотвядзеццакамбайнамі):Мітрошатогаблюешто-небудзьухаладочку, а потым, маме на радасць, распішацца на кожнай стружцы тоўстым сталярскім алоўкам, то возьме рыдлёўку, шнур і выпроствае ў полі мяжу (Я. Брыль);Алеўсё-такіабмалотнаватнамаленькіхучасткахвядзецца камбайнамі («Звязда»);

●●суб’ектнаеўпасіўныхканструкцыях(дрэваўсыпанаяблыкамі,хмара расшчапілася маланкай, усё нішчыцца вайною): Кожнае дрэва тут яго і кожнае ўсыпана яблыкамі (В. Казько); Усё вайною нішчыцца, усё, усё знішчаецца (А. Куляшоў);

●●сумеснасці (явар з калінаю, сын з бацькам, Сцяпан са Сцяпаніхай): Шэпчуццаяварзкалінаюўсумнайдаліненадярам(Я. Купала);Сцяпан са Сцяпаніхай зроду не зналі далёкіх дарог. Дык дзевяць дзясяткаў як лёду на шчасце ім лёс прыбярог (Я. Янішчыц);

●●азначальнае(жанчыназвачамібезданіглыбокай,кафэзмадэрнісцкімі малюнкамі): Не так зашмат такіх жанчын з вачыма бездані глыбокай,

здушой наіўнай і высокай, як подых ціхіх аблачын (Н. Галавач); Вядомае артыстычнае кафэ ў Кракаве з мадэрнісцкімі малюнкамі на сценах

(У. Караткевіч); ●●часавае (вяртацца познім вечарам, ісці спякотным летам, спыніцца

сёлетняйвосенню):Познімзавейнымвечарам,апошнімвечарамдваццаць дзявятагагода,вяртаўсяАпейказ«раёна»дадому(І. Мележ);Яклетам спякотным за днямі дні ішлі па іржышчы калючым… (П. Панчанка); Сёлетняйвосенню,шпацыруючыўстарадаўнімпаркупаблізуМасквы, мы

зжонкаю спыніліся ля адной клумбы (У. Дубоўка);

●●прасторавае – без прыназоўніка і з прыназоўнікам (плысці над да-

рогаю, імчацца полем, спыніцца за вёскай): Тут месяц ні пры чым. Няхай плыве ягоны серп над палявой дарогаю – адзіны серп на сённяшнім жніве

(А. Куляшоў);Пайшлі!Азаяц–скок!Іполемпаімчаўся(А.Міцкевіч);

54

●●спосабудзеянняіпараўнання(пульсавацькрыніцай,сыпаццапылам, спявацьхорам,пытаццазболем):Пульсуекроўмаяспрадвечнаюкрыніцай (У. Дубоўка); Пылам сыплюцца лёгкім іголкі з неабсяжных нябесных палёў (Н. Арсеннева); Потым дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі» (Я. Колас); Хлопец жалобу носіць на полі. Ён у бярозы пытаецца з бо-

лем (П. Броўка).

Калі творны склон ужываецца ў складзе іменнага выказніка, ён мае значэннетворнагапрэдыкатыўнага:Філолагампрацавалатолькізпаўгода,

а ўвесь астатні час – настаўніцай пачатковых класаў («Звязда»); Вось майстрамспортустаў,цяперхачусвойтурклубадкрыць(Л.Адамовіч); Я памірала. Тысячу разоў. Даўжніцаю была зіме і маю (Я. Янішчыц).

Месны склон мае значэнні:

●●месцадзеяння(нешукацьнаморы,лунацьнавышыні,спецьусадах): Нешукайсабе,мойбратку,зветрамБацькаўшчыну-маткунінасушы,ні на моры, ні у шчасці, ні у горы (Я. Купала); Лётаць і лунаць на вышыні маеш права – поўзаць немагчыма (Р. Барадулін); Мы помнім выразна і свежа,штоспееўТурцыіўсадах,аказкудзіўнайБелавежыледзьразбіраем па складах (М. Рудкоўскі);

●●часу(скакацьнасвітанку,цямнецьасёмайгадзіне,пачацьпадабацца ўюнацтве):Звычайнаўгайяныўжоскачуцьнасвітанку(А.Міцкевіч); Увесьгодцямнееасёмайгадзіне,іночідзеньмаюцьпадванаццацьгадзін, з невялікімухілам,боНоваяГвінеяляжыцьнедалёкаадэкватара(Я. Маўр); Трохі пазней, у юнацтве, пачаў падабацца Лермантаў, і я зразумеў, чаму

(В. Быкаў); ●●прычыны, падставы, спосабу дзеяння (падыходзіць па нявопытнас-

ці, наведваць па старым звычаі, не запальваць па звычцы): Маладыя ласі блукаюць у пошуках новага месца жыхарства і часам па нявопытнасці падыходзяць блізка да людзей («Звязда»); Па старым звычаі кароль і вялікікнязьЖыгімонтчасадчасунаведваўЛітву(Л. Казлоў);АлеГанна не запальвала лямпы: па звычцы берагла газу (І. Мележ);

●●стану (быць у захапленні, слухаць у здзіўленні, закрычаць у роспачы):

І кожны будзе ў захапленні, мусіць… (В. Зуёнак); Хлопчык слухаў у здзіўленні (Я. Колас); – Што з Клёнам? – у роспачы закрычала Вера Хрысцінюк (Л. Дайнека);

●●ускоснагааб’екта(выцірацьабпадол,дакументабадукацыі,тужы ць па шчасці): Салдат змрочна выцірае ад пяску снарад, пасля – аб падол гімнасцёркі рукі (В. Быкаў); Ніякіх дакументаў аб адукацыі ў мяне не было – усё праглынула вайна (В. Быкаў); Хістаецца ў руках чаша з бяросты, чаша, поўная вясной і табой (Я. Янішчыц).

Катэгарыяльнае значэнне склону заўсёды выражаецца сумесна з катэгорыяй ліку, пры гэтым улічваюцца род і адушаўлёнасць назоўніка.

55