Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ

Некаторыя лічэбнікі ў кантэксце могуць пераходзіць у іншыя часціны мовы (у назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, прыслоўі, часціцы).

У функцыі іншых часцін мовы асабліва часта выступае колькасны лічэбнік адзін (адна, адно). Гэты лічэбнік, страціўшы лікавае значэнне, трансфармуецца:

1)у назоўнік са значэннем ‘асобны чалавек’ ці ‘што-небудзь асобнае’ (прадмет, абставіны, думка): Усе за аднаго, адзін за ўсіх(Прыказка);

Адзін з сошкай, а сямёра з лыжкай(Прыказка); Адзін у полі не воін (Прыказка); Увесь дзень Васіль думаў аб адным, як адбудзецца гэта сустрэча (І. Мележ);

2)прыметніксазначэннем‘тойсамы’,‘тоесны’,‘аднолькавы’:Андрэйі Віцябыліравеснікамі,ушколесядзелізааднойпартай,жыліўаднойвёсцы,

апасля паступілі ў адзін інстытут (А. Васілевіч);

3)займеннік са значэннем няпэўнасці – ‘якісьці’, ‘нейкі’: Сёння мне ўзгадваеццааднагісторыя,якуюмнекалісьрасказаўбацька(Я. Сіпакоў);

4)часціцу са значэннем ‘толькі’, прычым нярэдка побач з лічэбнікам ужываецца і гэта часціца: Між голых сцен, несамавітых, такіх панурых, абабітых,астаўсястоладзіннамесцы…(Я. Колас);Іадноёйзасталося, штопакорлівамаўчаць(П. Броўка);Прыаднойтолькідумцыпабачыцца

зляснічым мароз прабягаў па скуры Васіля (Я. Колас);

5)прыслоўе са значэннем ‘аднойчы’, ‘разам’, ‘адзінока’: Аднаго дня

на світанні ён і Паддубны выходзілі з хаты Тацяны (П. Пестрак); Здаецца, ахапіў бы ўвесь свет і зліўся ў адно з ветрам лёгкім… (З. Бядуля);

Даспявае маліна ў зялёным садку; ходзіць красна-дзяўчына адна па цяньку

(А. Куляшоў).

У множным ліку лічэбнік адзін страчвае лікавае значэнне і набывае значэнненяпэўныхзайменнікаўнекаторыя,якіясьціічасціцытолькі:Адны

(некаторыя) працавалі, другія адпачывалі (Я. Брыль); Прыйшлі ў парк адны (толькі) студэнты.

Спалучэнні тыпу адно аднаго, адзін аднаму, адзін пра аднаго таксама маюцьзайменнікаваезначэнне:Братоўцягнеаднодааднаго;Маладыяка-

хаюцьадноаднаго;Сябрыдапамагаюцьадзінаднаму,яныклапоцяццаадзін прааднаго,сустракаюццаадзінзадным;Жанчыныразумеюцьаднаадну.

Парадкавыялічэбнікі,страчваючызначэннепарадкавагаліку,упэўных спалучэнняхмогуцьнабывацьзначэннеякаснайпрыметыітымсамымпераходзіцьупрыметнікі:першыснег,першаягародніна(узначэнні‘пачатковае,

ранняе’), першы вучань у класе, вагон першага класа, першая прыгажуня

115

(у значэнні ‘самы лепшы’) – ці ў займеннікі: першы сустрэчны (у значэнні

‘любы’), другая краіна, другія краявіды (у значэнні ‘іншы’).

Набазеколькасна-якаснагазначэнняпарадкавыхлічэбнікаўможаразві- ваццазначэннепрадметнасці,ілічэбнікісубстантывуюцца:Напершае – суп,

на другое – катлеты, на трэцяе – кісель. Словы першае, другое, трэцяе

сталіназоўнікамі,уякіхнабазепрадметнасцізахаваласязначэннеколькасці (значэнне парадку пры пераліку: першае ядуць у пачатку, за першым другое, за другім трэцяе, але не наадварот) і значэнне якасці: першае – гэта рэдкіястравы:супы,баршчыіг.д.;другое–гэтастравызмяса,рыбыіг.д.; трэцяе – гэта дэсерт.

Спалучэнні адзін – другі (адзін за другім, адзін да другога) набываюць усказезайменнікаваезначэнне:Каровызлосныябягуць,аднадругуюб’юць рагамі і толькі штурхаюць нагамі (Я. Колас).

Словы тысяча, мільён, мільярд і падобныя таксама субстантывуюцца, каліяныўжываюццазпаясняльнымісловамі(прыметнікамі,займеннікамі):

Атрымаў першую тысячу, мае мільёны, ротшыльдаўскія мільярды.

ЗАЙМЕННІК

ЗАЙМЕННІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ

Займеннік–гэтапаўназначнаячасцінамовы,якаяненазываепрадметы, прыметы, колькасць, а толькі ўказвае на іх. Займеннік ужываецца замест іменных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, лічэбніка – мы, яны, такі,

мой, нехта, некалькі): Адно адчуй, як я кахаю, адно спазнай, як я люблю (Н. Гілевіч);Нехтабразнуўсталёваюпесняй,звонкасыпнуўшыіскрамі словы (А. Мілюць); Нідзе няма такіх бяроз, як на маёй Радзіме. Такіх русявых доўгіх кос, такіх азімін(Н. Загорская).

Этымалогія слова «займеннік» надзвычай празрыстая. Гэта калька з грэч. antonimia (anti ‘замест’ + onyma ‘імя’), лац. pronomen. Паводле да­ дзенаймадэлібыўутвораныітэрмін«займя»,штовыкарыстоўваўсяўпершым выданні граматыкі Б. Тарашкевіча. З цягам часу тэрмін «займя» быў заменены на «займеннік». Займеннік – «той, што замяшчае імя».

Яшчэ ў старажытнасці займеннік адрозніваўся ад самастойных часцін мовы адсутнасцю значэння і здольнасцю ўказваць на прадметы, прыметы і колькасць. Паводле гэтай прыметы займеннік супрацьпастаўляецца ўсім астатнім паўназначным часцінам мовы.

Уграматычнайнавуцыстатусзайменнікаўвесьчасзмяняўся.Аднывучоныя(А.А.Патабня,А.М.Пяшкоўскі,Л.У.Шчэрба)невылучалізайменнік як асобную часціну мовы, а кожную з груп займеннікавых слоў разглядалі ў складзе адпаведнай часціны мовы (назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, прыслоўяў).Другія(А.А.Шахматаўіягопаслядоўнікі)лічылі,штозаймен- нікавыяназоўнікіізайменнікавыяпрыметнікі–гэтаядрогрупызайменніка- вых слоў, і былі схільны вылучаць гэта ядро ў асобны лексіка-граматычны клас. Трэція (В. У. Вінаградаў, аўтары «Русской грамматики» 1980 г. і інш.) прызнавалі мэтазгодным разглядаць у складзе займенніка як асобнай час- цінымовытолькізайменнікавыяназоўнікі(займеннікі-назоўнікі),богэтыя словы маюць індывідуальныя асаблівасці ў выражэнні граматычнага роду.

Пытанне пра вызначэнне меж і аб’ёму такой часціны мовы, як займеннік, застаецца спрэчным. Займеннік лічыцца «спрэчнай» часцінай мовы, таму што словы, якія адносяць да разраду займенніка, не валодаюць адзі­

117

ным катэгарыяльным значэннем і ўласнымі граматычнымі катэгорыямі, а паўтараюць граматычныя формы назоўнікаў, прыметнікаў і лічэбнікаў. У аснове аб’яднання слоў з указальным значэннем у адну часціну мовы ляжыць функцыянальнае прызначэнне – указваць на прадметы, прыметы, якасці, колькасць.

Падставай для аб’яднання такіх розных з граматычнага пункту гле­ джання слоў у адну часціну мовы з’яўляецца іх агульнае функцыянальнае прызначэнне – указваць на прадметы, прыметы і колькасць. Указальнасць як агульная прымета ўсіх займеннікавых слоў з’яўляецца іх лексіка-семан- тычнай, а не граматычнай рысай. Знамянальныя словы (студэнт, дождж,

выбары, сур’ёзны, бацькаў, дзевяць, сямнаццаты і інш.) абазначаюць пэў-

ныя прадметы, з’явы, прыметы, колькасці, а займеннікавыя словы толькі ўказваюцьнапрадмет,з’яву,прымету,колькасць(яна,нехта,увесь,столькі, ніякі). І. Я. Лепешаў, сцвярджаючы, што «займеннікі, як “запасныя ігракі” нафутболецідублёрыўтэатры,выходзяцьнаполеабонасцэну,калітрэба “вызваліць ад гульні” знамянальнае слова»1, тым самым падкрэслівае, што функцыянальнымзначэннемзайменнікавыхслоўз’яўляеццанетолькіўказальнасць, але і здольнасць замяшчаць словы іншых часцін мовы.

Указальны і замяшчальны характар значэння займеннікаў канкрэтызуецца, становіцца зразумелым толькі ў кантэксце: Мова – жывая істота.

Яна жыве, а не існуе (К. Чорны); Зямля для ўсіх, хто там, для ўсіх, хто тут, – адзіная сапраўднасць і бясспрэчнасць, у ёй адной – іх вечнасць і нявечнасць.Янадляўсіхвышэйшысуд(А. Куляшоў);Шматшчасліўцаў за ёй палявала па няходжаных сцежках ласёў, нават верш быў, дзе Янка Купала кляў падманную кветку лясоў (А. Куляшоў).

Займеннікам як словам, пазбаўленым намінатыўнага значэння, уласцівы граматычныя катэгорыі іменных часцін мовы. Аднак граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону ў займеннікаў выражаюцца спецыфічна. Род назоўнікаў кваліфікуецца як пастаянная граматычная катэгорыя, а ў займеннікаў – як фармальная катэгорыя, якая праяўляецца ў іх непаслядоўна. Лексіка-граматычнае значэнне роду маюць асабовыя займеннікі, што ўказ­ ваюць на трэцюю асобу: ён (указвае на асобу мужчынскага полу ці прадмет мужчынскага роду), яна (указвае на асобу жаночага полу ці прадмет жаночага роду), яно (указвае на маладую істоту ці прадмет ніякага роду). Словазмяняльную катэгорыю роду маюць займеннікі, якія суадносяцца з прыметнікамі:сам,увесь,той,каторы,нейкііінш.Родавыязначэннітакіх займеннікаў выражаюцца марфалагічна, пры дапамозе канчаткаў: сам-□,

1Лепешаў І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні : дапаможнік. Гродна, 2002. С. 175.

118

сам-а, сам-о, сам-і; катор-ы, катор-ая, катор-ае, катор-ыя. Сінтаксічна выражаеццазначэннеродуўзайменнікахяі ты:язнайшоўіязнайшла,ты паведаміўітыпаведаміла.Некаторыязайменнікі,родякіхневызначаецца, выражаюцьграматычнаезначэннеродупраздапасаваннецікаардынацыюз іншымісловамі:нехтаўсміхнуўся,нічоганезбылося,хтосьціновы,што-не- будзь смачнае.

Граматычная катэгорыя ліку таксама праяўляецца ў займенніках непа­ слядоўна. Лік маюць займеннікі, якія суадносяцца з прыметнікамі (сам – самі,увесь–усе,той–тыя,каторы–каторыяіінш.),асабовыязайменнікі,

штоўказваюцьнатрэцююасобу(ён,яна,яно–яны).Паводлеграматычных прымет асабовыя займеннікі я і ты кваліфікуюцца як адзіночналікавыя, а мы і вы – як множналікавыя.

Катэгорыясклонуяксловазмяняльнаяграматычнаякатэгорыя,якаязалежыцьадфункцыянальнагазначэнняіграматычныхсуадносінзайменнікаў

зназоўнікамі,прыметнікамі,лічэбнікамі,характэрнадляўсіхзайменнікаў:

хт-о, к-аго, к-аму, к-ім; стольк-і, стольк-іх, стольк-ім, стольк-імі.

Паводле асаблівасцей словазмянення вылучаецца некалькі груп займеннікаў.Якназоўнікізмяняюццаасабовыяізваротнызайменніксябе.Для асабовыхзайменнікаўхарактэрнысуплетывізмасноў:я–мян-е,мн-е,мн-ой (мн-ою).Формызайменнікаўтыі вытолькіўнекаторыхсклонахсупадаюць

зназоўнікамі (Д. н-ам, в-ам – дарог-ам, ляс-ам; Т. н-амі, в-амі – дарог-амі,

ляс-амі). У родным, вінавальным і месным склонах займеннікі мы і вы маюць канчатак -ас (н-ас, в-ас). Зваротны займеннік сябе скланяецца, як займеннікты,аленемаеформыназоўнагасклону.Займеннікіён,яна,яно, яны змяняюцца паводле прыметнікавага тыпу скланення: ён – яго (j-аго), яму(j-аму),ім(j-ім).Усеастатніяразрадызайменнікаўваўскосныхсклонах у асноўным паўтараюць парадыгму скланення прыметнікаў: ус-яус-ёй

(ус-яе), ус-ёй, ус-ю, ус-ёй (ус-ёю); нехт-а нек-ага, нек-аму, нек-ім і інш.

Усе скланяльныя займеннікі-назоўнікі, акрамя слова што і вытвор-

ных ад яго (нешта, нішто, што-небудзь, абы-што і інш.), кваліфікуюц-

ца як адушаўлёныя, таму што ў родным і вінавальным склонах іх формы супадаюць.

Усказезайменнікімогуцьвыконвацьрознуюсінтаксічнуюфункцыю: ●●дзейніка:Ноччунапланецесонечнагараюзалатуюпоўнюп’юнагбом да дна я (Т. Дарошка); Мы ганім у нашых бацькоў перажыткі, а руні

ячменнай не адрознім ад жыта(Р. Барадулін); ●●выказніка: Час такі – да хуткасцяў ахвоч, нават з мёдам – часта

несалодкі. Малітоўны погляд карых воч Моны Лізы? Не, палескай цёткі! (Я. Янішчыц);Верым,штолепшаячасткажыцця–тая,якуюпражыць мы збіраемся(Р. Барадулін);

119

●●дапаўнення: Ды йдзе жыццё. Ў яго свае законы: то сонейка абніме, то мароз (Я. Янішчыц); І кожны міг, як ты са мной, мне ззяе зоркай залатой (А. Мілюць);

●●азначэння: Ад мовы той, што ў цемры мне свяціла, не адракаўся і не адракуся (Н. Гілевіч); Каб завеі жыццёвая замець не завеяла нашых слядоў,гімнасцёрку,якбацькавупамяць,язбярогдлясваіхсыноў(М. Хве-

даровіч); ●●акалічнасці: У цішы так хораша і ясна. Не шкада, што кружыцца

дачасна зелянцовы лісцік нада мной (Я. Янішчыц); Хата жывая, пакуль маладое гадуецца ў ёй(Р. Барадулін); Не паміраюць ад кахання, а паміраюць без яго (З. Дудзюк);

●●уваходзіцьускладразвітогазваротка:Прыляж,маядаверліваямама,

спяю табе, як мне спявала ты (Н. Мацяш); Любоў мая, ты песня, i маркота, і спелы бор, i вольны гон ракi(Я. Янішчыц).

Займеннік выкарыстоўваецца ў маўленні ў дзвюх асноўных функцыях. Першая функцыя быць сродкам пераводу абстрактнай сістэмы мовы ў сферу актуалізаванага маўлення. Другая функцыя тэкстаўтваральная, ці анафарычная (замяшчальная). Яна мае на мэце ўказанне на элементы кантэксту, іх паслядоўнасць і сувязі: Што знаходзіцца паміж смеласцю і нахабствам, што раздзяляе гэтыя, такія блізкія, а па сутнасці – такія далёкія паняцці, што не дае ім зліцца, злучыцца, з’яднацца ў адно? Выхаванасць, прыстойнасць, самапавага (Я. Сіпакоў).

Займеннікі не вызначаюцца словаўтваральнай актыўнасцю. Большасць займеннікаў утворана пры дапамозе марфалагічнага спосабу сло- ваўтварэння–шляхампрэфіксацыііпостфіксацыі.Прыдапамозепрыставак абы-,не-ўтварылісяняпэўныязайменнікі(абы-хто,абы-які,нехта,нешта), а пры дапамозе прэфікса ні- – адмоўныя (ніхто, нішто). Постфіксальным спосабамутвораныняпэўныязайменнікішто-небудзь,які-небудзь,хтосьці, штось,што-кольвек.Частказайменнікаўутварыласяпрыдапамозезрашчэн- няадносныхзайменнікаўзадмоўнымі(хто-ніхто,што-нішто,які-ніякі)ці займеннікаў сёй, сёе, сякі, што не ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове,

зуказальнымі займеннікамі (сёй-той, сёе-тое (тое-сёе), сякі-такі).

Убеларускай мове шырока прадстаўлена з’ява пранаміналізацыі (ад лац. pronomen – ‘займеннік’) – пераходу іншых часцін мовы ў займеннікі або набыццё ў пэўным кантэксце словамі іншых часцін мовы функцыі зай­ меннікаў. У займеннікі могуць пераходзіць:

1)прыметніківядомы,пэўныўзначэнні‛нейкі’(увядомымсэнсе,упэўнымсэнсе,напэўнымэтапе):Яны,немцы,упэўнымсэнсебылідаверлівыя, верылі, што яна шукае брата(І. Шамякін);

120

2)прыметнік цэлы (цэлая, цэлае) у ролі азначальнага займенніка ўвесь

(уся, усё): Табе зрабіўся блізкім цэлы свет! А ці бліжэйшым стаў табе сусед?(Н. Гілевіч);

3)прыметнікі і дзеепрыметнікі даны, дадзены, наступны ў значэнні ўказальныхзайменнікаўгэты,той (уданымкантэксце,удадзенымомант

унаступнуюхвіліну):Калінаводчыкнадумаўзрабіцьтак,значыцьуданым выпадку лепей не зробіш (В. Быкаў); У наступную хвіліну далечыня зямлі, якая відна была, паплыла (К. Чорны);

4)лічэбнікіадзін(адна,адно,адны),другі (другая,другое,другія)часта набываюцьзначэнненяпэўныхзайменнікаўнейкі,якісьці:О,боязьзадругога

чалавека!.. Адна ты робіш чалавека з нас (Н. Мацяш); Нямела ноч. Чорныявольхідрамалі.Аднызоркігаслі,другіязапаліліся(З. Бядуля);Адны трымаюцьносвысока,другіяўдолспускаюцьвока(Я. Колас).Уапошнім сказе, акрамя пранаміналізацыі, назіраецца яшчэ і з’ява субстантывацыі.

З займеннікавым значэннем ужываюцца спалучэнні адна адну, адзін

аднаго, адно другога і пад.: Дайшлі з табой да радасці вянца. Згубіць адно аднога небяспечна. Як персцень без пачатку і канца, так мы – адно, су­ цэльнае, навечна (С. Дзяргай); Як путнікі, заблуканыя ўночы, стаялі мы пад труднай ношкай дум; адно другому пазіралі ў вочы і слухам клікалі найменшы шум (Я. Купала).

РАЗРАДЫ ЗАЙМЕННІКАЎ ПАВОДЛЕ ЛЕКСІЧНАГА ЗНАЧЭННЯ

І СУАДНОСІН З ІНШЫМІ ЧАСЦІНАМІ МОВЫ

Займеннікікласіфікуюццапаводлефункцыянальна-семантычныхігра- матычныхпрымет.Прыфункцыянальна-семантычнайкласіфікацыібяруцца пад увагу значэнні займеннікаў і асаблівасці іх выкарыстання ў маўленні. Традыцыйна паводле семантыкі і функцыі вылучаюць дзевяць разра-

даў займеннікаў: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя (неазначальныя).

Граматычная класіфікацыя ўлічвае граматычны паралелізм займеннікаў і іменныхчасцінмовы.Калібрацьпадувагуадзінзкрытэрыяўкваліфікацыі займеннікаў(здольнасцьужываццазаместіменныхчасцінмовы,мецьтакія ж граматычныя катэгорыі), то да гэтай часціны мовы будуць адносіцца лексічныя адзінкі, суадносныя з назоўнікамі, прыметнікамі і лічэбнікамі. Займеннікавыя словы, якія паводле граматычных прымет суадносяцца з назоўнікамі, называюцца займеннікі-назоўнікі (абагульнена-прадметныя

121

займеннікі),зпрыметнікамі–займеннікі-прыметнікі(абагульнена-якасныя займеннікі)ізлічэбнікамі–займеннікі-лічэбнікі(абагульнена-колькасныя займеннікі).

АСАБОВЫЯ ЗАЙМЕННІКІ

Паводлеграматычнайкласіфікацыіасабовыязайменнікісуадносяццаз назоўнікамі.Сяродасабовыхзайменнікаўвылучаюцьасабовыя(я, ты, мы, вы) і асабова-ўказальныя (ён, яна, яно, яны).

Асабовыя займеннікі 1-й асобы ўказваюць на моўцу (я) ці на групу асоб,ускладзеякойзнаходзіццамоўца(мы):О,колькіразпрасіўяназначыць мне спатканне; о, колькі раз хацеў я прызнацца ёй ў каханні! (М. Танк); Мы ля помніка моўчкі стаім, прыгадаўшы паходы былыя (П. Броўка).

Асабовыя займеннікі 2-й асобы ўказваюць на таго ці на тых, да каго звяртаюцца (ты, вы), або на групу асоб (персаніфікаваных прадметаў), у складзе якой знаходзіцца адрасат маўлення (вы = ты + ён, яна, яно, яны):

Ты апусці далоні мне на плечы. І я змаўчу (А. Пысін); Як хмара чорная ці летуценне-мара. Двухтысячны, насоўваешся ты, а я – герой ці марная ахвяра, абсяжнасці абшар ці драбнаты?.. (А. Лойка); У поклічы, у родным слове гэтым я чую вас, паўночныя ільды(Л. Дранько-Майсюк).

Асабова-ўказальныязайменнікіён,яна,яно,яныўказваюцьнаасобу,

прадметціасобы,прадметы,якіянеўдзельнічаюцьумаўленчымакце.Гэтыя займеннікі могуць ужывацца для замены адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў. Ён і яна – і сусвет не пустуе(Р. Барадулін); Бруіцца белай радасцюабрус.Ёнхлебспавіў!Іпоўніцьсвятамхатувясельныколер,сціплы і багаты. І цешыцца надзеяй беларус (Г. Булыка); О, якія белалозы каля Прыпяці сівой! Акрапілі іх марозы срэбразорнаю расой (А. Вярцінскі); І з маладым шаленствам, і з хлыннаю лянотай, яно ёсць, узвышэнства, высокай самай нотай (А. Лойка).

Асабовыязайменніківалодаюцьграматычнымікатэгорыяміназоўнікаў– родам,лікамісклонам,якіяхарактарызуюццашэрагам асаблівасцейякпаводле выражэння, так і паводле значэння і функцыянавання.

Катэгорыя роду марфалагічна выражаецца толькі ў займенніках, што ўказваюць на трэцюю асобу адзіночнага ліку, і, у адрозненне ад форм роду назоўнікаў, з’яўляецца словазмяняльнай, таму займеннікі ён, яна, яно супрацьпастаўляюцца паводле роду ўнутры парадыгмы.

Займеннікія, тывыражаюцьформыродунемарфалагічна,асінтаксічна. Пры гэтым формы роду азначаемых слоў ці прэдыкатываў з’яўляюцца паказчыкам аднесенасці асобы да пэўнага полу: Няўжо сама не разумееш:

122

ты самая прыгожая ў гэтым гарадку?!(Г. Далідовіч); – Што гэта ты такі хуткі сёння? – здзіўляецца камандзір (В. Быкаў); Світае мне ўначы,явысветлентабою(Р.Барадулін); Здароўтабе,ляснаяазярына! У сітнягова-сонечнай кайме ты заўсміхалася так светла мне, што ўсю душу раптоўна азарыла (Н. Гілевіч).

Катэгорыя ліку ў займенніках, што ўказваюць на 1-ю і 2-ю асобы, па- дадзенарознымісловамі(я–мы,ты–вы).Семантычнаформыадзіночнагаі множнагалікунесуадносяццапаміжсабой.Займеннікія ітыўказваюцьна адрасанта і адрасата маўлення і з’яўляюцца адзіночналікавымі. Займеннікі мы івыўказваюцьнараздзяляльнуюзборнасцьасоб,сяродякіхзнаходзіцца моўца ці адрасат маўлення, і кваліфікуюцца як множналікавыя.

Катэгорыя ліку ў займенніках, што ўказваюць на 3-ю асобу, пададзена ў граматычных формах адной і той лексемы (ён, яна, яно – яны). Гэтыя займеннікі маюць катэгорыю ліку, якая праяўляецца ўнутры парадыгмы.

Катэгорыя склону асабовых займеннікаў адрозніваецца ад катэгорыі склону назоўніка перш за ўсё сваімі марфалагічнымі формамі. Асаблівасцю склонавай сістэмы займеннікаў з’яўляецца суплетывізм асноў. Ён праяўляеццаўсупрацьпастаўленніназоўнагасклонуўсімастатнімсклонавым формам: А жыццё – гэта светлая тайна, бо жывём на зямлі толькі раз. І красуецца яркая мальва для мяне, для цябе, для ўсіх нас(Г. Зінкевіч).

Займеннікі я і ты ў родным і вінавальным склонах маюць канчатак , ва ўсіх астатніх ускосных склонах канчаткі займеннікаў супадаюць з канчаткамі назоўнікаў другога скланення з асновай на цвёрды ў адзіночным ліку. У творным склоне ўжываюцца варыянтныя канчаткі -ой (-ою): мной і мною,табойітабою.Займеннікімыі выўродным,вінавальнымімесным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас.

Н.

я-

ты-

м-ы

в-ы

Р.

мян-е

цяб-е

н-ас

в-ас

Д.

мн-е

таб-е

н-ам

в-ам

В.

мян-е

цяб-е

н-ас

в-ас

Т.

мн-ой(-ою)

таб-ой(-ою)

н-амі

в-амі

М. (пры)

мн-е

таб-е

н-ас

в-ас

Займеннікі, што ўказваюць на 3-ю асобу, ва ўскосных склонах маюць аснову j- і склонавыя канчаткі прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку (ён, яна, яно) і множнага ліку з асновай на мяккі ці заднеязычны (яны). Займеннік яна ў творным склоне мае варыянтныя канчаткі j-ой і j-ою.

123

Н.

ён-

 

ян-о

ян-а

ян-ы

Р.

 

яго (j-аго)

яе (j-ае)

іх (j-іх)

 

 

 

 

 

Д.

 

яму (j-аму)

ёй (j-ой)

ім (j-ім)

В.

 

яго (j-аго)

яе (j-ае)

іх (j-іх)

Т.

 

ім (j-ім)

ёй, ёю (j-ой, j-ою)

імі (j-імі)

 

 

 

 

 

М. (пры)

 

ім (j-ім)

ёй (j-ой)

іх (j-іх)

 

 

 

 

 

 

Спецыфічнасць значэння і граматычных прымет уплывае на функцыянаванне асабовых займеннікаў у маўленні:

1)займеннікіты, вы, мымогуцьужываццаўабагульненымзначэнні:Не шукайтышчасця,доліначужымдалёкімполі(Я. Купала);Вынехварэй- цетолькіназазнайства–страшнейшуюхваробуўсіхвякоў(Ю. Свірка); Мудрэйшыякажуць:навыпрабаванні–немы,асусветы,замкнёныяўнас

(Т. Бондар); 2) займеннік вы можа ўжывацца пры звароце да некалькіх асоб ці да

аднаго чалавека: Свет у ракетным гудзе, ён слухае спакваля… А вы дабрэйце, людзі, і ўспомніць вас зямля (С. Законнікаў); О не, мадам! Для насалоды ён не прыдасца, верш мой, вам. Я – не салонны, я – салёны. Вы

памыліліся, мадам! (Н. Гілевіч). Напісанне займенніка з вялікай літары служыцьсродкамвыражэнняветлівасцііпаважлівагастаўленнядаадрасата маўлення:ГляджунаВас,ірадыядаслёз,штомыжывёмнагэтымбелым свеце(М. Шабовіч);Цікавінка,дзяўчо,былінка,япамыляласятойчас!.. Разбіта шыбіна на шклінкі у доме тым, дзе помню Вас(Я. Янішчыц).

Займеннік мы можа ўжывацца:

●●для ўказання на адну асобу (так званае «аўтарскае» мы): як мы ўжо адзначалі, як нам здаецца;

●●абазначэння няпэўнай дзейнай асобы: нам заўсёды патрэбна пад-

трымка родных; ●●выражэннясумеснагадзеяння(бацькі́ідзіцямы: ўжопачаліхадзіць,

мынавучылісячытаць)ціінтымнасці(урачіпацыент:Ну,дыкякмыцяпер сябе пачуваем?).

Функцыянальнай спецыфікай займеннікаў, што ўказваюць на 3-ю асобу, з’яўляецца ўласцівасць замяшчаць назоўнікі толькі ў сумежных сказах тэксту.Займеннікзвычайнапаказваенапапярэднібліжэйшыдаягоназоўнік тагосамагародуіліку:Ябыўудзячнылёсу,штоёнпадарыўнамгэтупару назыходзедня(В. Быкаў).Прыпарушэннігэтагаправілаўзнікаедвухсэн-

соўнасць,атоікур’ёз:Калігаварыцьшчыра,дыкзалубінадказваеаграном, боёняшчэзвосеніляжыцьпадбрызентаміпакрыўсяцвіллю(«Вожык»).

124

ЗВАРОТНЫ ЗАЙМЕННІК

Зваротнызайменніксябесуадносіццазназоўнікаміўказваенасуб’ект, яківыступаеўякасціаб’ектаўласнагадзеянняцістану.Займенніксябеможа адносіццада1,2і3-йасобыўадзіночнымімножнымлікуіўсказез’яўляец- ца дапаўненнем: Ад сябе не схавацца, ад сябе не ўцячэш (П. Панчанка);

Намтыявяртаюццакветкі,штосамісабе ўзгадавалі(Е. Лось).Усувязі з гэтым у сказе зваротны займеннік выконвае замяшчальную функцыю ў адносінах да любога носьбіта дадзенага дзеяння ці стану.

Зваротны займеннік не мае марфалагічна выражаных катэгорый роду і ліку, але род і лік могуць выражацца сінтаксічна пры дапамозе займенніка

сам: Травінка кволая – і тая не ўзрастае дзеля самой сябе (Н. Мацяш); Найцяжэй судзіць сябе самога, чым у другога плямінку знайсці (С. Гра-

хоўскі).

Як правіла, зваротны займеннік сябе ўжываецца ў адносінах да назваў асоб:Адсябехтоможаадвыкнуць,можаібудзепатрэбнысабе(Р.Бара-

дулін). Радзей сустракаецца функцыянаванне займенніка ў адносінах да неадушаўлёныхназоўнікаў:ЯшчэдаўтварэнняВялікагаКнястваЛітоўскага насельніцтваБеларусі,якпадкрэсліваеархеолаг,нетолькізабяспечвала сябе жалезам сваёй вытворчасці, але і вывозіла яго(Г. Каханоўскі, А. Каханоўскі); Гэта дубава смерць абрала сабе такую форму, каб скончыць яго жыццё на зямлі (Я. Колас); Даследчык фальклору на канкрэтных прыкладах толькі аднаго рэгіёна паказаў, як шмат тоіць у сабе

кожны край(Г. Каханоўскі,А. Каханоўскі).

Каліўсказеўзгадваюццадзвеасобы,топрыўжываннізайменнікасябе ўзнікае двухсэнсоўнасць: Я знайшоў памочніка ў сябе ў кабінеце. Каб пазбавіцца двухсэнсоўнасці, рэкамендуецца перабудаваць сказ такім чынам:

Язнайшоўпамочнікаўсваімкабінеце.Язнайшоўпамочніка ўягокабінеце.

Усувязізтымштозваротнызайменнікуказваенааб’ектныяадносіны, ён не мае формы назоўнага склону. Ва ўскосных склонах займеннік сябе змяняецца,якзайменнікты:уроднымівінавальнымёнмаеформысяб-е, а ўдавальнымімесным–саб-е.Утворнымсклонезайменнікмаеварыянтныя формы саб-ой і саб-ою.

Н.

ты-

Р.

сяб-е

цяб-е

Д.

саб-е

таб-е

В.

сяб-е

цяб-е

Т.

саб-ой(-ою)

таб-ой(-ою)

М. (пры)

саб-е

таб-е

125

ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ

Прыналежныя займеннікі пададзены займеннікамі-прыметнікамі, якія ўказваюць на прыналежнасць прадмета асобе ці іншаму прадмету і ў ска-

зе з’яўляюцца азначэннем: Між імён, праслаўленых на свет, былі імёны нашых блізкіх і знаёмых (П. Глебка); Для сваёй адзінае дачушкі, на вякі (вядома ж, на вякі!) вышыла матуля мне падушкі, лёгкія, як дым, пухавікі

(Я. Янішчыц). Прыналежныя займеннікі могуць уваходзіць і ў склад зваротка:Меднастволы,яквыліты,высіццабор,зацвітаенаўзлескублакітны чабор, заглядзелася сонца ў люстра азёр, – гэта ты, мая Беларусь!

(П. Панчанка).

Займеннікі мой, мая, маё, мае, твой, твая, тваё, твае семантычна суадносяцца з асабовымі займеннікамі, што ўказваюць на 1-ю і 2-ю асобы адзіночнага ліку: мой – я; твой – ты: А вось маёй адсталасці прычына – прыёмны мой пакой, мая дзяржава – кухня, дзе пры цяпельцы ў дзежцы цестапухне(Д.Бічэль-Загнетава); Хваляваннемдушанапоўніцца, і, самотны, увесь на віду, ціхім голасам, родным Полацкам я да ліку твайго

прыпаду (Н. Гальпяровіч).

Займеннікі наш, наша, наша, нашы суадносяцца з асабовымі займен-

нікамімножнагаліку:наш (мой+твой,мой+ягоіінш.)–мы; ваш(твой+ яго,твой +твойіінш.)–вы:Стотысяч годняхайваколшумяцьпалі,сто тысяч год няхай вакол гудуць дубровы, пакуль гучыць вакол святая наша мова, пакуль ёсць беларусы на зямлі(У. Караткевіч); Першыя громы! Сэрцу вы мілы. Люб мне ваш смех паміж гор (Я. Колас).

Уфункцыізайменніка,якіўказваенапрыналежнасць3-йасобе,ужыва- юцца нязменныя формы роднага склону асабовага займенніка (яго, яе, іх):

Народможадаравацьпісьменнікаммногае,аленеможадаравацьмаўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс (М. Танк); Дзе ж васілёк на сукенцы яе, дзе ж на ягонай кашулі? (М. Калачынскі); К чужой не прымяраўся мерцы,неездзіўначужымкані.Сяброўявыбіраўпасэрцы,паіхдушэўнай цеплыні (А. Астрэйка).

Займеннікі яго, яе, іх выконваюць у тэксце замяшчальную функцыю. УсказеСтудэнтчытаеяго(яе, іх)рэфератгаворыццапратое,штосуб’ект дзеяння чытае рэферат, які належыць іншай асобе, згаданай вышэй.

Прыналежныя займеннікі свой, свая, сваё, свае ўказваюць на прыналежнасць прадмета любой асобе, прадмету: Я напісаў багата розных кніг,

ды без вачэй і цёплых рук тваіх я б хараства зямлі сваёй не зведаў (З. Марозаў); Я б не сказаў, што кожны доктар вядзе свой род ад Скарыны (М. Лужанін); Зямлячка, шануй сваё семя, на роднай зямлі караніся

(Р. Барадулін).

126

Для ўказання на прыналежнасць трэцяй асобе выкарыстоўваюцца і словыягоны,іхні:Жыццё гатоўпражыць за лепшуюузнагароду:служыць карэньчыкам народу, крылом быць для ягоных слоў(С. Панізнік); У горадзе – адны званы. А вораг тут ля гарадской сцяны, і чуцен звон ягоны(Я. Сіпакоў); Шкадаванне па канваліях было такое моцнае, што на імгненне ён адчуў іхні тонкі лесавы водар (У. Арлоў); Я – іхні сын, ці, можа, брат малодшы, як да святла, цягнуўся я да іх (Ю. Свірка).

Ушматлікіхнавуковыхпрацахзайменнікіягоны,іхнікваліфікуюццаяк прастамоўныя.Аднак,якадзначаеІ.Я.Лепешаў,гэтыязайменніківыкарыстоўваюцца і ў мастацкім, і ў публіцыстычным стылі. Так, займеннік іхні ўваходзіць у лік першых пяцісот найбольш ужывальных лексічных адзінак

істаіць паводле частотнасці ўжывання побач з такімі словамі, як паветра, зялёны,есцііінш.)1.Тлумачальныяслоўнікі(ТСБМ,ТСБЛМ)кваліфікуюць займеннік іхні як агульнаўжывальнае слова.

Прыналежныя займеннікі валодаюць словазмяняльнымі катэгорыямі роду, ліку і склону, якія залежаць ад роду, ліку і склону назоўніка.

Убеларускаймовепрыналежныязайменніківыкарыстоўваюццапобач з асабовымізайменнікамі,якіяў сказез’яўляюццадзейнікамі:Я прачытаў твой (ваш, яго) артыкул. Займеннік свой ужываецца толькі тады, калі прадмет,даякогаёнадносіцца,належыцьсуб’ектудзеянняцістану:Я(ты,

ён) прачытаў свой артыкул.

У гутарковым маўленні займеннікі мой, твой, ваш часта субстантывуюцца ў значэнні:

●●‘мая (твая, ваша) сям’я, родныя, блізкія’: Іншыя б сябе ратавалі, а

мае без мяне нікуды (В. Быкаў); ●●‘сын, дачка, муж, жонка, каханы, каханая’: Мой тут?; Мая пачала

вывучаць англійскую мову; Вунь – не скончыцца вайна да новага года – старшы мой, Дзмітрый, пойдзе (В. Быкаў).

Прыналежныя займеннікі паўтараюць парадыгму змянення прыметнікаў. Займеннікі мой, твой, свой у форме мужчынскага і ніякага роду ў родным склоне маюць канчатак -го, а ў давальным канчатак -му: май-го,

твай-го, свай-го, май-му, твай-му, свай-му.

Асаблівасцю скланення прыналежных займеннікаў жаночага роду з’яўляецца тое, што яны ў родным і творным склонах маюць варыянтныя канчаткі. У родным склоне займеннікі мая, твая, свая маюць канчатак

-ой (маj-ой, тваj-ой, сваj-ой) і канчатак -э (маj-э, тваj-э, сваj-э). Займен-

нікі наша, ваша адпаведна ўжываюцца з канчаткамі -ай (наш-ай, ваш-ай) і -ае (наш-ае, ваш-ае). У творным склоне займеннікі жаночага роду маюць

1 Лепешаў І. Я. Пазнач. твор. С. 175.

127

канчаткі -ой (-ою), -ай (-аю): маj-ой(-ою), тваj-ой(-ою), сваj-ой(-ою), наш- ай(-аю), ваш-ай(-аю).

Займеннікі з канчаткамі -э і -ае ў родным склоне ўжываюцца ў гутарковым маўленні, у мове мастацкай літаратуры як сродак характарыстыкі персанажаціз’яўляюццаасаблівасцюмовысамогааўтара:Частвойнастаў,

проба твае годнасці прадаўжаецца (В. Быкаў); Муха зноў знік у раўку, прыпаўшы да свае трубкі (В. Быкаў).

Ужываннеформтворнагасклонузканчаткамі-ою,-аютаксамахарактэр- надлягутарковагаімастацкагастыляў:Падоўгустаялі–кожны,мусіць, са

сваёюдумаю–лялітаратурнайкампазіцыі«Восеньпаэта»(Я. Сіпакоў); Мойсябарзвашаюкрасуняйсышлісятакадноздругім,штобудзепроста неразумна не паспрыяць у шчасці ім!(Н. Гілевіч).

Канчаткі прыналежных займеннікаў у множным ліку супадаюць з канчаткамі прыметнікаў на цвёрды і заднеязычны.

Склон

Мужчынскі

Ніякі род

 

Жаночы род

Множны лік

 

род

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Н.

мой-

маё (маj-о)

мая (маj-а)

мае (маj-э)

 

 

 

 

 

 

 

 

Р.

 

май-го

 

маёй, мае (маj-ой, маj-э)

маіх (маj-іх)

Д.

 

май-му

 

маёй (маj-ой)

маім (маj-ім)

В.

як Н. або Р.

маё (маj-о)

маю (маj-у)

як Н. або Р.

Т.

 

маім (маj-ім)

 

маёй, маёю (маj-ой, маj-ою)

маімі (маj-імі)

М. (пры)

 

маім (маj-ім)

 

маёй (маj-ой)

маіх (маj-іх)

 

 

 

 

 

 

 

Склон

 

Мужчынскі род

Ніякі род

 

Жаночы род

Множны лік

Н.

 

наш-

 

наш-а

 

наш-а

наш-ы

Р.

 

 

наш-ага

 

 

наш-ай(-ае)

наш-ых

Д.

 

 

наш-аму

 

 

наш-ай

наш-ым

В.

 

як Н. або Р.

наш-а

 

наш-у

як Н. або Р.

Т.

 

 

наш-ым

 

 

наш-ай(-аю)

наш-ымі

М. (пры)

 

 

наш-ым

 

 

наш-ай

наш-ых

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прыналежныязайменніківыступаюцьсловаўтваральнайбазайдляслоў іншых часцін мовы. Ад прыналежных займеннікаў утварыліся назоўнікі

(сваяк), прыметнікі (свойскі), прыслоўі (па-мойму, па-твойму, па-свойму,

па-нашаму,па-вашаму)іінш.Нязменныяформыяго, яе, іхсталіўтваральнай асновай для слоў ягоны, ейны, іхні.

128

УКАЗАЛЬНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ

Указальныя займеннікі пададзены займеннікамі-прыметнікамі і зай­ меннікамі-лічэбнікамі. Да займеннікаў-прыметнікаў адносяцца словы гэты, той, такі, гэтакі (гэткі). Яны маюць залежныя словазмяняльныя катэгорыіроду,лікуісклону,дапасуюццаданазоўніка,усказевыконваюць функцыюазначэнняівыказніка:Угэтывек,штоадвучыўмаўчаць, у кож-

ным абудзіўшы сверб размовы, я веру у нясказаныя словы, якім, магчыма, і не прагучаць (Н. Гілевіч); Такі жыцця закон суровы... Хто вінаваты, а хто правы? Бывае, справу вершаць словы, а ход падзей рашаюць справы

(А. Камароўскі).

Займеннікі гэты (гэта, гэтыя), той (тая, тое, тыя) адрозніваюцца адценнямізначэння:тойуказваенааддаленыяпрадметы,агэты–набольш блізкія: Не нажыў я багацця, але ў сэрцы збярог гэту сцежку юнацтва паміж гулкіх дарог (Г. Пашкоў); Аб тым, што дзень ці два гасціць і дыхаць тым паветрам свежым, сказаць баюся, бы ўпусціць гладыш са шчасцем беласнежным(Я. Янішчыц).

Даўказальныхзайменнікаў-прыметнікаўадносяццаісловытакі,гэтакі (гэткі). Яны ў спалучэнні з іншымі часцінамі мовы ўказваюць:

а)навыдзяляльныяпрыметыпрадмета(такі+назоўнік):Такомукраю– век стаяць: ён так трывала скроены(М. Рудкоўскі);

б)большуюступеньпрыметыіпазначэннінабліжаюццадаўзмацняль-

найчасціцы(такі+прыметнік):Омацімова!Тваёсловапаветрадлядушы жывой.Заўсёдымнесялянка-моватакігаючыгомантвой(В. Жуковіч); Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, з гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы,–якісонцанетуліцьрасквечаныхніў,якізорылюдзямнеўглядаюцца ўночы (Я. Купала);

в) невядомыя моўцу прыметы прадмета (такі + пытальны займеннік):

Хто вы такі? Што гэта такое?

Займенніктакіўформеніякагародуназоўнагаціроднагасклонуможа ўжываццаўабстрактнымзначэнні‛нештаасаблівае’:Штотызнайшоўтут

такога? Ён заўсёды такое скажа.

Укантэксцеўказальныязайменнікі-прыметнікімогуцьнабывацьзначэн- не прадметнасці і выступаць у ролі дзейніка ці дапаўнення: Гэта Беларусь мая, і калі спяваю я, чуе Беларусь мая, як люблю яе (А. Кунец); Тых, хто носіць небасхіл у сэрцы, нельга ні уджаліць, ні забіць(У. Караткевіч).

Займеннікігэты,той,такі,гэтакіскланяюцца,якпрыметнікі,імаюць парадыгму ў 24 формы.

129

Склон

Мужчынскі род

 

Ніякі род

Жаночы род

Множны лік

 

 

 

 

 

 

Н.

т-ой

 

т-ое

т-ая

т-ыя

Р.

т-аго

 

т-ой(-ае)

т-ых

Д.

т-аму

т-ой

т-ым

В.

як Н. або Р.

 

т-ое

т-ую

як Н. або Р.

Т.

т-ым

 

т-ой(-ою)

т-ымі

М. (пры)

т-ым

 

т-ой

т-ых

Да займеннікаў-лічэбнікаў адносяцца словы гэтулькі, столькі. Яны ўказваюць на колькасць, якая будзе названа ці была згадана раней: Праз

столькігодякожныммаемДрывяты,Браслаўзноўкусню…(М. Пазнякоў); О Нёман, родная рака! Дзе тыя плыні, а з імі тое шчасце, гэтулькі

надзеяў?(А. Міцкевіч).

Займеннікі-лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, скланяюцца, як лічэбнік двое ці як прыметнік у множным ліку.

Н.

стольк-і

двое (двоj-э)

гнутк-ія

Р.

стольк-іх

дваіх (дваj-іх)

гнутк-іх

Д.

стольк-ім

дваім (дваj-ім)

гнутк-ім

 

 

 

 

В.

 

як Н. або Р.

 

 

 

 

 

Т.

стольк-імі

дваімі (дваj-імі)

гнутк-імі

М. (пры)

стольк-іх

дваіх (дваj-іх)

гнутк-іх

Указальныя займеннікі з’яўляюцца словаўтваральнай базай для нека- торыхпрыслоўяў:такі–так,гэтакі–гэтак.Адзайменнікастолькіўтва- рылася слова столечкі.

АЗНАЧАЛЬНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ

Паводлеграматычнайсуадноснасцізіншымічасцінамімовыазначальныя займеннікі кваліфікуюцца як займеннікі-прыметнікі. Да іх адносяцца займеннікі сам, самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, любы, іншы (інакшы).

Пры дапамозе займеннікаў сам і самы моўца выдзяляе той ці іншы прадмет у выказванні, звяртае ўвагу на яго значнасць.

Займеннік сам (сама, само, самі) указвае:

●●на прадмет як утваральніка дзеяння: Уяўленне аб рэчаіснасці і сама

рэчаіснасць–розныярэчы(Я. Колас);Неспадзявайсянапрарокаў–будзь сам прарокам, чалавек (А. Бачыла);

130

●●важнасць прадмета ці асобы: На маю бяду, то быў сам камандзір нашай супрацьтанкавай брыгады (В. Быкаў).

Займеннік самы (самая, самае, самыя):

●●указвае на крайнюю мяжу праяўлення якасці, дзеяння ў прасторы ці часе:Трапезнаямечаносцаўразмяшчаласякалясамагаўваходу(Л.Дайне - ка);Беднажмаяхаткарасселасязкраю,міжпяскоў,каменняў,лясамага гаю, ля самага бору, на беражку лесу…(Ф. Багушэвіч);

●●служыць для ўтварэння аналітычнай формы найвышэйшай ступені параўнання прыметніка: Тут, дзе далонямі сцеплена глеба, дзе па-над дахамі вязы-званіцы, самае зорнае, мройнае неба, самыя чыстыя ў травах крыніцы (М. Мятліцкі); Самая страшная рэч – абыякавасць. Калі з ёй не змагацца, яна, як дрыгва, можа загубіць любога чалавека (М. Танк); Я хачу прайсці па зямлі самым верным, любімым сынам, каб дарогі мяне вялі пад вятрамі прасторам сінім(Г. Бураўкін).

Займеннікі сам, самы маюць залежныя катэгорыі роду, ліку і склону і дапасуюццаданазоўнікаў.Прызмяненнізайменнікасам(сама,само)націск падаенапершыгалосныканчатка,апрызмяненнізайменнікасамы(самая, самае)–нааснову.Займеннікіжаночагародусама ісамаяўроднымітворнымсклонахмаюцьварыянтныяканчаткі.Уроднымсклонезайменніксама

маеканчаткі-ой(сам-ой-ое(сам-ое),асамая–-ай(сам-ай-ае(сам-ае).

Творны склон займенніка сама пададзены словаформамі з канчаткамі -ой

(сам-ой) і -ою (сам-ою), самая – -ай (сам-ай) і -аю (сам-аю).

Н.

сам-

сам-о

сам-а

сам-і

сам-ы

 

 

 

 

 

́

Р.

сам-ога

сам-ой(-ое)

сам-іх

сам-ага

 

 

́

 

 

́

Д.

сам-ому

сам-ой

сам-ім

сам-аму

 

 

́

 

 

́

В.

сам-ога

сам-о

сам-у

сам-іх

як Н. або Р.

 

́

 

 

 

 

Т.

сам-і́м

сам-ой(-ою)

сам-імі

сам-ым

 

 

 

 

 

́

М. (пры)

сам-і́м

сам-ой

сам-іх

сам-ым

 

 

 

 

 

́

Займеннікувесь(уся,усё, усе)маезначэннесукупнасцііўказваенапрадмет ці аднародныя прадметы, узятыя ў поўным аб’ёме: Усё жыццё – адно імгненне. Зацвіў… Час прыйдзе адцвісці… (П. Броўка); Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль (Р. Барадулін).

Займеннікі ўсякі (усялякі), кожны ўказваюць на прадмет, вылучаны з групы аднародных ці розных прадметаў: Сябе самога скіроўвае чалавек у сваю, ім задуманую, рэчаіснасць, і ў волю ўкладае вагу, і мае апірышчам

131

іпрыпынкам усякі раз вышыню (А. Разанаў); Да кожнай з’явы на свеце трэба падыходзіць са словамі: чаго? і чаму? Бо гэта і ёсць пачатак мудрасці і філасофіі (Я. Колас); Каханая, ты ўсім сусветам правіш між небам і зямлёй адна. I кожны колас – паслухмяны клавіш, а кожная саломіна – струна (В. Вітка); Каня, праўда, мелі, ды ўсялякі інвентар

(А. Крэйдзіч).

Займеннік іншы (інакшы) паказвае на адрозненне прыметы, якас-

ці прадмета: Мова родная, мова дзядоў! Іншай мовы мы сэрцам не чуем (Л. Геніюш); І думаў, пэўна, пра магчымасць пісьма інакшага і рытму (Л. Дранько-Майсюк);Ядзякуюсябрамзадружбу(інакшыхнехачу сяброў), зямлі – за хлеб, лясы і ружы, сям’і – за чуласць і любоў (П. Пан-

чанка).

Займеннікі ўвесь, усякі (усялякі), кожны, любы, іншы (інакшы) маюць залежныя катэгорыі роду, ліку і склону і скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі [н’]. Займеннікі жаночага роду ў формах роднага і творнага склонаў маюць варыянтныя канчаткі. У родным склоне – -ёй і -яе (ус-ёй і ус-яе),-айі-ае (кожн-айікожн-ае,інш-айіінш-ае),-ойі-ое (люб-ойілюб-

ое). У творным склоне займеннікі жаночага роду ўжываюцца з канчаткамі

-ёй і -ёю (ус-ёй іўс-ёю), -ай і -аю (кожн-ай і кожн-аю, інш-ай і інш-аю), -ой

і-ою (люб-ой і люб-ою).

Склон

Мужчынскі род

 

Ніякі род

Жаночы род

Множны лік

 

 

 

 

 

 

Н.

увесь-

 

ус-ё

ус-я

ус-е

 

 

 

 

 

 

Р.

ус-яго

 

ус-ёй(-яе)

ус-іх

 

 

 

 

 

Д.

ус-яму

 

ус-ёй

ус-ім

 

 

 

 

 

В.

як Н. або Р.

 

ус-ё

ус-ю

як Н. або Р.

 

 

 

 

 

 

Т.

ус-ім

 

ус-ёй(-ёю)

ус-імі

 

 

 

 

 

М. (пры)

ус-ім

 

ус-ёй

ус-іх

 

 

 

 

 

 

Азначальныязайменнікіпаслужылісловаўтваральнайбазайдлязаймен-

нікавыхпрыслоўяў:усякі–па-ўсякаму,усялякі–усяляк,іншы–па-іншаму, інакшы – інакш.

Азначальныязайменнікімогуцьвыступацьуроліазначэння,выказнікаі іншыхчленаўсказа:Кожнычалавекносіцьусабененапісануюкнігу–кнігу цікавую, непаўторную (М. Танк); Там жа, на поўначы, лес быў інакшы і шумеў іначай: магутна, дзіка, пагрозліва (В. Быкаў); Жыццё ўвесь час – цяжкі экзамен (П. Броўка).

132

ПЫТАЛЬНЫЯ І АДНОСНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ

Займеннікіхто,што,які,чый,каторы,колькіўзалежнасціадкантэксту могуць быць пытальнымі або адноснымі.

Усе пытальныя займеннікі ўказваюць на невядомыя моўцу прадме-

ты, прыметы, колькасць: Зямля! Што зрабілі з табою, з тваёю крынічнай душою? (М. Башлакоў); І якая гэта доля – ласкі мацеры не знаць, казкі, песні свайго поля на чужыя прамяняць?! (Я. Колас); Вы, лісты мае! Колькі вас,колькіпаабапалтраншэйіканаў?Васварожыязбіліасколкі, а не вецер з галін пазрываў (А. Куляшоў); А спяваеце песні на мове якой? Кажаце, што на многіх, толькі не на сваёй? (М. Танк).

Адносныязайменнікіхто,што,які,чый,каторы,кольківыступаюць уролізлучальныхслоўускладаназалежнымсказеіпаказваюцьнаадносіны паміж галоўнай і даданай часткамі: Не гаварыце кепскага пра тую, якой

не ведаеце і не знаеце: пра яснавокую і маладую – у парушынках першай снежнайзамеці(Н. Гілевіч);ІваўсіхнасёсцьРадзіма,штоімёнынашы помніць(М. Танк);Мінеццаўсё:пустаяслава,мода,ізастанеццатолькі сэнс адзін тых слоў, каторым саладзей ад мёду банкетнага быў палявы палын(А. Куляшоў).Угалоўнайчастцыскладаназалежнагасказамогуць ужывацца ўказальныя займеннікі: Каторы конь цягне, таго і паганяюць (Прыказка); Якое вогнішча, такі і дым (Прыказка).

Пытальныяіадносныязайменнікіпададзенызайменнікамі-назоўнікамі, займеннікамі-прыметнікамі і займеннікамі-лічэбнікамі.

Дазайменнікаў-назоўнікаўналежацьадносныяхто,штоіпытальныя

хто? што?: Ці бульбу з прысаку луплю, ці слухаю бусліны клёкат, чаму таго найбольш люблю, хто мне спраўляе большы клопат? (Д. Бічэль­ - Загнетава); Калі не буду я сабою, хто стане поруч і за мной? (М. Лужанін); Лягчэй сто гоняў да кахання, чым крок, што з любай дзеліць нас (П. Броўка); А што там, што там за ракой? Прыходзь – і зразумееш: тут замець рупнаю рукой насыпала сувеі (В. Матэвушаў).

Пытальныя займеннікі-назоўнікі не валодаюць граматычнымі катэгорыямі роду і ліку. Катэгорыя роду займеннікаў хто (што) выражаецца сінтаксічна: займеннік хто патрабуе формы мужчынскага роду дзеяслова:

Хтопрыйшоў?Хтоздзяўчатнепрыйшоўнарэпетыцыю?Пытальнызай-

меннікшто?звычайнаспалучаеццасасловаміўформеніякагароду:Што адбылося?Штогэтатакое?Пытальнызайменнікхто?прыспалучэнніз указальнымі займеннікамі такі (такая, такія) можа ўказваць на адзін або некалькі прадметаў і выражаць супрацьпастаўленне паводле ліку: Хто ён

такі? Хто яны такія?

Адносным займеннікам-назоўнікам катэгорыі роду і ліку таксама не ўласцівы. Родавыя і лікавыя адрозненні перадаюцца сінтаксічна пры дапа-

133

мозе роду і ліку слоў, з якімі спалучаецца займеннік: Славяншчына. Вякоў зямны паклон тканіне, што жыццё ўвабрала ў колер (Г. Булыка).

Парадыгма змянення займеннікаў гэтага разраду складае шэсць форм. Пры змяненні займеннікаў хто, што назіраецца суплетывізм асноў: ва ўскосных склонах займеннік хто мае аснову к-, а займеннік што – аснову ч-, за выключэннем вінавальнага склону, які супадае з назоўным.

Н.

хт-о

шт-о

 

 

 

Р.

к-аго

ч-аго

 

 

 

Д.

к-аму

ч-аму

 

 

 

В.

к-аго

шт-о

 

 

 

Т.

к-ім

ч-ым

 

 

 

М. (пры)

к-ім

ч-ым

 

 

 

Пытальныя займеннікі-прыметнікі які? чый? каторы? і адпаведныя адносныязайменнікімаюцьзалежныякатэгорыіроду,лікуісклону.Адносныя займеннікі-прыметнікі могуць выступаць у ролі галоўных і даданых членаўсказа:Рэжаберагвада,наякімдзікібэз,яквясноюдалёкай,зацвітае над плынню ракі пад бусліны турботлівы клёкат (В. Ярац); Прынамсі, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвіне, пышны палац (Я. Колас); Чый я ёсць, з якога краю(Ф. Багушэвіч); Я ж, чый роспачны крык анямела у горле замоўк, як змагу адзінотай згібення кавар-

намулёсускарыцца?(А. Звонак).Пытальныязайменнікі-прыметнікі,як правіла, выконваюць сінтаксічную ролю азначэння: Чый гэта анёл, голас такі гарачы? Чыё гэта птушанё па-беларуску плача? (А. Сыс); Якую гэта пакутную і загадкавую рысу падвяла смерць яшчэ ў адным жыцці? (В. Быкаў); О, таямніца кніг, скажы, з якіх людскіх глыбінь ты цуды здабывала? (А. Куляшоў).

Пытальныяіадносныязайменнікі-прыметнікіскланяюцца,якпрымет- нікі. Ва ўсіх склонах займеннік чый і яго родава-лікавыя варыянты маюць аснову чыj-. Формы займеннікаў мужчынскага і ніякага роду ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, супадаюць. Займеннік жаночага роду чыя ў родным і творным склонах адзіночнага ліку мае варыянтныя канчаткі. У родным і творным склонах займеннік чыя можа мець канчатак -ой (чыjой). Такая форма характарызуецца частотнасцю ўжывання і пашырана ва ўсіх стылях маўлення. У родным і творным склонах для займенніка чыя адпаведнаварыянтныміз’яўляюццаканчаткі-э (чыj-э) і -ою (чыj-ою).Слова- формызтакіміканчаткаміхарактэрныдлямастацкагаігутарковагастыляў.

134

Склон

Мужчынскі

Ніякі род

Жаночы род

Множны лік

род

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Н.

чый-

чыё (чыj-о)

чыя (чыj-а)

чые (чыj-э)

 

 

 

 

 

Р.

чый-го

чыёй, чые (чыj-ой, чыj-э)

чыіх (чыj-іх)

 

 

 

 

Д.

чый-му

чыёй (чыj-ой)

чыім (чыj-ім)

 

 

 

 

 

В.

як Н. або Р.

чыё (чыj-о)

чыю (чыj-у)

як Н. або Р.

 

 

 

 

 

Т.

чыім (чыj-ім)

чыёй, чыёю (чыj-ой, чыj-ою)

чыімі (чыj-імі)

 

 

 

 

М. (у)

чыім (чыj-ім)

чыёй (чыj-ой)

чыіх (чыj-іх)

 

 

 

 

 

Займеннік-лічэбнікколькі?маетолькікатэгорыюсклону:Колькіразоў гісторыяпаказвалачалавецтву,штояносляпое(С.Давідовіч); Колькіж табесонцаваротаўмінула?(В. Чаропка);«Колькімлюдскімпакаленням свяцілі гэтыя зоркі», – разважаў настаўнік… (Я. Колас).

Займеннік колькі не мае граматычнага ліку і роду, таму яго парадыгма пададзена шасцю формамі. Гэты займеннік змяняецца, як зборны лічэбнік двое ці прыметнік у множным ліку.

Н.

кольк-і

двое (двоj-э)

гонк-ія

 

 

 

 

Р.

кольк-іх

дваіх (дваj-іх)

гонк-іх

 

 

 

 

Д.

кольк-ім

дваім (дваj-ім)

гонк-ім

 

 

 

 

В.

 

як Н. або Р.

 

 

 

 

 

Т.

кольк-імі

дваімі (дваj-імі)

гонк-імі

 

 

 

 

М. (пры)

кольк-іх

дваіх (дваj-іх)

гонк-іх

 

 

 

 

АДМОЎНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ

Адмоўныязайменнікіабагульненаўказваюцьнаадсутнасцьпрадмета ці прыметы і ўжываюцца ў адмоўных сказах, у якіх пры выказніку ёсць часціца не або словы нельга, няма і інш.: Гліна: адзіная спадарожніца, для якой ніхто не бывае мінулы (А. Разанаў); Божа, паспагадай усім, – каб цяплелі пагляды людскія, каб у старца не кралі кія, нічыіх не кралі радзім (Р. Барадулін); Нічога мне ў свеце не трэба – ні неба, ні зор – без Зямлі

(Г. Бураўкін). Адмоўныя займеннікі могуць ужывацца і ў няпоўных сказах з прапушчаным выказнікам: Прапішыце бярэзнік мне белы, каб далей ад вірлівай шашы, каб нікога, нікога, нікога, каб нікога, апроч цішыні

(А. Пісьмянкоў).

135

Займеннікі гэтага разраду пададзены займеннікамі-назоўнікамі і зай- меннікамі-прыметнікамі.

Займеннікі-назоўнікі ніхто, нішто не маюць граматычных катэгорый родуіліку,алезмяняюццапасклонах:Родныкрайніхтоневыбірае,выбірае родны край цябе(Р. Барадулін); Нішто так не міла, як хатні агонь, што сэрца астылае грэе (Л. Геніюш); Сакавітыя пожні мурожныя не заменіш нічым і нідзе, і зямлю, дзе сцяжыначка кожная у прыветлівы дом прывядзе (А. Ставер).

Займеннікі-назоўнікі скланяюцца, як займеннікі хто, што, аднак пры змяненні націск падае на першы галосны канчатка: ніко́га, нічо́га, ніко́му,

нічо́му, ні ад ко́га, ні да чо́га і інш.

Займеннікі-прыметнікініякі,нічыймаюцьсловазмяняльныякатэгорыі роду, ліку і склону, якія залежаць ад роду, ліку і склону назоўніка: нічый шлях, нічыя зямля, нічыё адзенне, нічые кветкі. Скланяюцца такія займен-

нікі, як прыметнікі.

Н.

ніяк-і

 

нічый-

 

 

 

 

Р.

ніяк-ага

 

нічый-го

 

 

 

 

Д.

ніяк-аму

 

нічый-му

 

 

 

 

В.

 

як Н. або Р.

 

 

 

 

Т.

ніяк-ім

 

нічыім (нічыj-ім)

 

 

 

 

М.

ні (пры) як-ім

 

ні (пры) чыім (чыj-ім)

 

 

 

 

Займеннікініхто,нішто,ніякі,нічыйзпрыназоўнікаміпішуццаасобна:

ні да чо́га, ні да ко́га, ні з кім, ні пры я́кіх, ні ў чыіх і інш. Дапускаецца ўжы-

ваннеакцэнталагічныхварыянтаўзнаціскамнадругімскладзенідакаго́, ні да чаго́, ні з які́,мале ў сучаснай літаратурнай мове найбольш ужывальныя варыянты з націскам на першым складзе.

НЕАЗНАЧАЛЬНЫЯ (НЯПЭЎНЫЯ) ЗАЙМЕННІКІ

Усеняпэўныязайменнікіўказваюцьнапрадмет,асобу,прымету,колькасць,якіямоўцуневядомыціпадаюццаякневядомыя:Нехтаспяшаецца,

камусьцінеспіцца,некагагоніцьрадасцьадкрыцця, а можа,бядаітрывога (С. Грахоўскі); Народ мой, дзякую табе, што і на міг мне не дазволіў, каб я кагосьці абязволіў, жыў у кагосьці на гарбе(Г. Бураўкін).

Няпэўныя займеннікі пададзены займеннікамі-назоўнікамі, займен- нікамі-прыметнікамі і займеннікамі-лічэбнікамі.

136

Дазайменнікаў-назоўнікаўадносяццасловы,штоўказваюцьнаняпэў- ныя асобы і ў сказе з’яўляюцца дзейнікам ці дапаўненнем (нехта, хтосьці,

хто-небудзь,абы-хто):Толькібведаць,ашчаслівыбыўбы,штомойсціплы плённепрападзеінароднайматчынайсялібехоцькамусьці ўсэрцазападзе (Н. Гілевіч);Зняўлоўныхрухаў,зпаўтаноўіблікаўсплятаесэнсжыцця нябачны хтось(І. Багдановіч); Абы-хто і абы-калі да Уладарова не трапіць(Г. Далідовіч).

Да разраду займеннікаў-назоўнікаў адносяцца і займеннікі, што ўказ­ ваюць на няпэўныя прадметы: нешта, штосьці, што-небудзь, абы-што.

Усказеянывыконваюцьфункцыюдзейніка,выказнікацідапаўнення:У са-

моймове–асаблівапаэтычнай,тамуштояназбліжаназпершапачаткам, прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення (А. Разанаў); Страціў слова, страціў спадчыннае слова – штосьці страціў у душы абавязкова (Н. Гілевіч); Не, гэта не абы-што, гэта – рэдкасць (І. Мележ).

Неазначальныя займеннікі-назоўнікі скланяюцца, як займеннікі хто і што.

Н.

нехт-а

нешт-а

хт-о-сьці

абы-шт-о

 

 

 

 

 

Р.

нек-ага

неч-ага

к-аго-сьці

абы-ч-аго

 

 

 

 

 

Д.

нек-аму

неч-аму

к-аму-сьці

абы-ч-аму

 

 

 

 

 

В.

нек-ага

нешт-а

к-аго-сьці

абы-шт-о

 

 

 

 

 

Т.

нек-ім

неч-ым

к-ім-сьці

абы-ч-ым

 

 

 

 

 

М. (пры, у)

нек-ім

неч-ым

к-ім-сьці

абы-ч-ым

 

 

 

 

 

Да займеннікаў-прыметнікаў адносяцца займеннікі, якія маюць словазмяняльныязалежныякатэгорыіроду,лікуісклонуіўтвораныпрыдапа-

мозе прыставак і постфіксаў: некаторы, нейкі, нейчы (нечы), якісьці, чыйсьці, які-небудзь, каторы-небудзь, чый-небудзь, абы-які, абы-чый. У сказе займеннікі-прыметнікіўасноўнымвыконваюцьфункцыюазначэння:Алеаб тым,штоўнечымсэрцывыбух,пароюнаватблізкіянезнаюць(М. Танк); І ў сцюжу нечай ласкай ты сагрэты, і ў спёку пекане цябе зіма (П. Панчанка); Болей за ўсё на свеце Косця любіў чытаць кніжкі – дзіцячыя, прыгодніцкія ці не надта цікавыя з класікі – абы-якія, каб толькі чытаць

(В. Быкаў).

Займеннікі-прыметнікіскланяюцца,якадпаведныяпытальныяціаднос- ныязайменнікі.Прыгэтымузайменнікунекаторынаціскваўсіхсклонавых формахзахоўваеццанаапошнімскладзеасновы:некато́рага,некато́раму,

некато́рым і інш.

137

Н.

нейк-і

некатор-ы

 

чый- -сьці

абы-як-і

Р.

нейк-ага

некатор-ага

 

чый-го-сьці

абы-як-ога

Д.

нейк-аму

некатор-аму

 

чый-му-сьці

абы-як-ому

В.

 

 

як Н. або Р.

 

Т.

нейк-ім

некатор-ым

 

чыj-ім-сьці

абы-як-ім

М. (аб)

нейк-ім

некатор-ым

 

чыj-ім-сьці

абы-як-ім

Займеннікі-лічэбнікі прадстаўлены словам некалькі. Гэты займеннік утвораныпрыдапамозепрыстаўкі,немаекатэгорыйродуіліку,скланяецца, як займеннік колькі, і ў спалучэнні з назоўнікам з’яўляецца адным членам сказа: Мы, як і некалькі пакаленняў нашых папярэднікаў, да самазабыцця захоплена гулялі ў «вайнушку» (У. Арлоў); Некалькі загонаў аддзяляла яе ад мужа-аратага, і ён таксама голасна адгукнуўся (Э. Ажэшка).

Утвараюцца няпэўныя займеннікі ад пытальных пры дапамозе: ●●прыставак не-, абы-: нехта, нешта, нечы (нейчы), нейкі, некаторы,

некалькі; абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый, абы-каторы; ●●постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, што-небудзь, чый-не­

будзь,які-небудзь;хтосьці(хтось),штосьці(штось),якісьці(якісь),чыйсьці (чыйсь).

Займеннікізпостфіксам-небудзьадрозніваюццаадзайменнікаўзпост- фіксам-сьцітым,штодазначэнняняпэўнасціўпершыхдалучаеццазначэнне выдзялення:Калітыкамусьціхоцьтрошкіпатрэбен,дыкхочаццашчодра і радасна жыць (С. Грахоўскі); Чытай ды пахадзі па свеце і штосьці новаескажы(П. Броўка);Хтояна,гэтаганарліўка,якаятакабыходзіцца,нібыянанетолькінараўнезім,аБогведаешто.Кабянабылаіпраўда

кім-небудзь асаблівым... (І. Мележ).

Указанненаняпэўнасцьасобыўзайменнікахзпрыстаўкайабы-нярэдка можа спалучацца з адмоўнай характарыстыкай гэтай асобы: Але ж чаму дарма зямлю абы-каму параздавалі? (С. Хурсік). Далучэнне да такога займеннікачасціцынедапамагаехарактарызавацьчалавеказлепшагабоку:

Ад таго з не абы-якой цікавасцю ўбіраў усё, што бачылася: пафарбаваная, сіняватая старая печ, прыладдзе для печы і венік у куце ля дзвярэй… (І. Мележ); Ён і цясляр, ён і сталяр, і першы грыбнік ва ўсім лесе, і не абы-які пчаляр (Я. Колас).

Няпэўныязайменнікінехта інештапаслужылісловаўтваральнайбазай для слоў з памяншальна-ласкальным значэннем нехтачка і нештачка.

У творах мастацкай літаратуры сустракаюцца няпэўныя займеннікі, большасцьякіхутварыласяшляхамзрашчэння.Такіязайменнікіўказваюць

138