Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

рашні ← учарашні), суфіксальным (лясісты ← лес, мядовы ← мёд), нульсуфіксальным(воўчы←воўк,нафтаперапрацоўчы←нафтаперапрацоўка), прэфіксальна-суфіксальным (перадз’ездаўскі ← перад з’ездам, наднёманскі ← над Нёманам, даваенны ← да вайны), прэфіксальна-нульсуфіксаль-

ным (бязрукі ← без рук, бязрогі ← без рог) спосабамі ўтварэння, а таксама складаннем (цёмназялёны ← цёмны і зялёны, шарападобны ← падобны да шара,паўночна-заходні←паўночныізаходні).Якразнавіднасцьскладання варта разглядаць складана-суфіксальны (усёдаравальны ← усё дараваць,

сямівугольны←семвуглоў)іскладана-нульсуфіксальны(чарнавокі←чор-

ныявочы,белакрылы←белыякрылы)спосабыўтварэнняпрыметнікаў.Для прыметнікаў характэрны такі марфолага-сінтаксічны спосаб утварэння, як зрашчэнне(глыбокапаважаны←глыбока+паважаны,вышэйадзначаны← вышэй + адзначаны, вечназялёны ← вечна + зялёны).

Прыметнікі ўтвараюцца і пры дапамозе марфолага-сінтаксічнага спосабу.Упрыметнікімогуцьпераходзіцьіншыячасцінымовы,упрыватнасці такаяформа дзеяслова, якдзеепрыметнік.З’ява пераходудзеепрыметнікаў упрыметнікіназываеццаад’ектывацыяй(адлац.adjectivum –‘прыметнікʼ). Такія дзеепрыметнікі страчваюць уласцівасць абазначаць працэсуальную прымету, адрываюцца ад дзеяслоўнай парадыгмы і становяцца прыметнікам, які змяняецца паводле ад’ектыўнага тыпу скланення (шыпячы гук,

неўміручая крыніца, гаючае лісце, выдатны вучоны, бліскучыя здольнасці, разгублены выгляд, траскучы мароз, дрымучы лес, калючы дрот, любімы горад, знаёмая постаць, спелыя яблыкі, рослы хлопец, пажылы чалавек і інш.): Чырвань руж балючых, палотнаў свойскіх бель, шэпт крыніц неўміручых – васількоў купель (А. Лойка); Твае вусны былі на ўсе раны гаючымі лісцямі... (М. Танк); Пацяплею ў праменях зораў, пад пявучай сасной забарую (Д. Бічэль-Загнетава); Ад царквы бегла, спатыка­ ючыся ў снезе, знаёмая постаць(Л. Рублеўская).

ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ

ЯКАСНЫЯ, АДНОСНЫЯ І ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ПРЫМЕТНІКІ

Узалежнасціадспосабувыражэнняпрыметы–непасрэдна(сухі,мала- ды, востры, сляпы) ці праз адносіны аднаго прадмета да другога (вячэрні, драўляны,лісіны,татаў)–прыметнікіпадзяляюццанаякасныя,адносныяі прыналежныя: Ушчырым(якасны)барынеспакойзагаю–засну,паклаўшы пад вуха матчын (прыналежны) прыпол, зямлю маю, – падушку з гусінага

77

(адносны) пуху (Д. Бічэль-Загнетава). Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў адрозніваюцца шэрагам лексічных, словаўтваральных і граматычных прымет.

Якасныяпрыметнікіз’яўляюццапрамымінайменняміпрыметіабазначаюць прыметы прадметаў, што ўспрымаюцца непасрэдна праз лексічнае значэнне слова. Прыметнікі гэтага разраду могуць абазначаць:

●●форму ці памер (круглы стол, малы сабака); ●●колер (блакітныя незабудкі, ружовы бант);

●●фізічныяабодушэўныяўласцівасцііякасці(вёрткіхлопец,сумленная суседка, пякучы боль, ядавітая змяя, ціхія вуліцы, чужы выхад);

●●смак і пах (кіслыя журавіны, салодкая кукуруза, духмяны хлеб); ●●агульную ацэнку (свабодны выхад, вядомы вучоны) і інш.

Паводлепаходжанняякасныяпрыметнікібываюцьвытворныя(бэзавы,

чарнабровы, добразычлівы) і невытворныя (густы, жоўты, ціхі). Здоль­ насць якасных прыметнікаў мець непадзельную на марфемы аснову (белы, сіні, доўгі, густы, кіслы, чужы і інш.), у адрозненне ад прыметнікаў іншых лексіка-граматычных разрадаў, звязана з іх уласцівасцю абазначаць прыметупрадметапа-заягоадносінамідаіншыхпрадметаў:Жаваўкіслыя

журавіны, ашчадна выбіраючы з кішэні па дзве-тры ягады разам (В. Бы- каў);Памылкіпрывядуцьцябеўадчай–чужогавыхадунепазычай(Д. Бі-­

чэль-Загнетава).Вытворныяякасныяпрыметнікіўтвараюццапераваж- на пры дапамозе марфалагічнага спосабу словаўтварэння: Па ціхіх вулках,

па трактах гулкіх прайшлі маленства, юнацтва леты (А. Куляшоў); Яшчэ нямала дзён цікавых і раніц светлых і ласкавых (Я. Колас); Бялявы светлавалосы,светлавокі,белагатваручалавекатрымаўукраінскую мянушку (У. Юрэвіч).

Якасныя прыметнікі маюць ступені параўнання (высокі – вышэйшы,

больш (менш) высокі, найвышэйшы, самы высокі, найбольш (найменш) вы-

сокі), могуць ужывацца ў поўнай і кароткай форме (поўны – повен, поўна,

малады – молад, малада), абазначаць ацэначныя прыметы (паўнаваты,

маладзенькі, высозны). Ад якасных прыметнікаў утвараюцца суадносныя прыслоўіібезасабова-прэдыкатыўныясловына-а (высокі–высока,поўны– поўна, цёплы – цёпла, вясёлы – весела), адцягненыя назоўнікі з суфіксамі

-асць(-осць),-ат-,-ізн-,-ызн-інулявымафіксам(малады–маладосць,поў- ны–паўната,сівы–сівізна,крывы–крывізна,чырвоны–чырвань).Якасныя прыметнікі могуць спалучацца з прыслоўямі меры і ступені (надзвычай высокі, вельмі малады), уступаць у антанімічныя адносіны (высокі – нізкі, малады – стары, поўны – пусты).

Адносныяпрыметнікіабазначаюцьпрыметупрадметапразадносіныда іншагапрадмета,з’явыцідзеянняімогуцьабазначацьпрыметуўадносінах:

78

●●да асобы: салдацкае жыццё, студэнцкі білет, сяброўская сустрэча; ●●жывёлы: конскі капыт, зверскія расправы; ●●прадмета:універсітэцкітэатр,класныкіраўнік,медыцынскідаведнік;

●●матэрыялуірэчыва:бурштынавыяпацеркі,паркалёваясукенка,паркетная падлога, пшанічныя палі;

●●дзеяння, стану, прызначэння: капіравальная машына, вылічальная тэхніка, спальнае месца;

●●меры, вагі, колькасці: пудовы мех, кілаграмовы скрутак, трохпавярховы будынак;

●●месца: мінскія заводы, вясковы жыхар, еўрапейскі горад; ●●часу: учарашняя газета, летнія месяцы, вераснёўскі сход.

Усеадносныяпрыметнікіз’яўляюццавытворнымііўтвараюццаадроз-

ных часцін мовы (драўляны ← дрэва, гранатавы ← гранат, ляўкоўскі Ляўкі,паднебны←паднебам,двайны←двое,учарашні←учора,награвальны ← награваць):Паспеў іболей таго спазнаці,верш апусціўшы ўсонечны шоўк: дзяўчына, жанчына, жонка і маці – таксама гранатавы ланцужок

(Л. Дранько-Майсюк);Салодкап’еццасок.Ляўкоўскі сок(Ю. Свір-

ка); Ты з хаты выйшла – лёгкая касынка, кавалачак паднебнага блакіту (М. Мятліцкі); Трапіўшы пад двайны ўдар, немцы ўжо зусім спуджана кінуліся назад (В. Быкаў); Больш сучасны варыянт цеплавентылятара мае керамічны награвальны элемент («Звязда»).

Для адносных прыметнікаў характэрны суфіксы з элементамі -н-, -ск-, -ав- (-яв-), -ов- (-ёв-) (літарны, вясенні, бацькоўскі, студэнцкі, банкаўскі, амерыканскі, бярозавы, звеннявы, паркалёвы, гандлёвы і інш.): Баліць ад усяго люцей бацькоўскі боль за дзяцей(Р. Барадулін); Твой студэнцкі білет ззяе золатам ціснёных літар, і падаеш яго ў акенцы тэатральных адміністратараўзнепараўнальнайсціпласцю(Л. Рублеўская);Пілімы бярозавы і кляновы сок. Бярозавік і кляновік(С. Алексіевіч).

Адносныя прыметнікі ўжываюцца толькі ў поўнай форме, не маюць ступеней параўнання, не могуць спалучацца з прыслоўямі меры і ступені, утвараць прыслоўі на , антанімічныя пары. Ад некаторых адносных прыметнікаў могуць утварацца безасабова-прэдыкатыўныя словы на :

зорны – зорна, месячны – месячна, хлебны – хлебна і інш.

Адноснымпрыметнікамуласціваабазначэннепастаянныхпрыметпрадмета. Для іх характэрна сінанімічная суаднесенасць са словазлучэннямі, што змяшчаюць слова, ад якога ўтвораны дадзены прыметнік: драўляны стол – стол з дрэва, залаты пярсцёнак – пярсцёнак з золата, бясхвосты певень – певень без хваста, бібліятэчная кніга – кніга з бібліятэкі і інш.

Розніцаўтым,штоспалучэннізназоўнікаміпадкрэсліваюцьраздзельнасць прадметаў, а спалучэнні з прыметнікамі – адрознівальную прымету аднаго прадмета.

79

Прыналежныя прыметнікі паказваюць на прыналежнасць прадмета асобе, жывёле ці персаніфікаванаму прадмету: Пецеў пакой, буслава крыло, Нёманавы хвалі. Прыналежныя прыметнікі, што абазначаюць індывідуальную прыналежнасць, утвараюцца ад асновы ўласных або агульных адушаўлёных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -ын (-ін), -аў (-еў), -оў

(-ёў) (Марылін букет, Алесеў матацыкл, дзедаў кажух, Майсюкова хата, матуліна слова): Да хаты Майсюковай іду я па сняжку у хустачцы пуховай, у белым кажушку(Л. Дранько-Майсюк); І кожны радок быў да сэрца прытулены, што Біблію слова матуліна берагу, каб не сурочылі

(Р. Барадулін).

Прыналежныя прыметнікі скланяюцца паводле змешанага тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму

(буслава гняздо, матуліну хустку, сестрыно паліто, Дняпровы хвалі), за выключэннем прыметнікаў мужчынскага роду вінавальнага склону пры адушаўлёных назоўніках (бабулінага брата, Максімавага сына).

У беларускай мове ёсць і прыметнікі, якія ўказваюць не на індывідуальныя, а на тыповыя прыметы, уласцівасці тых ці іншых жывых істот і ўтвараюццаадасноўагульныхназоўнікаў,штоабазначаюцьназвыжывёлці асоб,прыдапамозесуфіксаў-ын-(-ін-),-яч-цінулявогасуфікса(птуш-ын-ы

шчэбет,ліс-ін-ыясляды,ягн-яч-аяпоўсць,дзіц-яч-аясляза,мядзведж-^-ая

сцежка, чалавеч-^-ы род): Вечна жыць жывому, што заклікана, весці ў свет Наступнага чалавечы род (А. Звонак); У кожнай дзіцячай слязе – вобраз маці (М. Танк). Гэтыя прыметнікі ва ўсіх склонах адзіночнага і множнага ліку маюць поўную форму.

ПЕРАХОД ПРЫМЕТНІКАЎ З АДНАГО РАЗРАДУ Ў ІНШЫ

У сувязі з тым што вялікая колькасць прыметнікаў – мнагазначныя словы, адносіць іх да таго ці іншага разраду варта з улікам спалучальных магчымасцей і кантэксту. Некаторыя прыметнікі могуць ужывацца ў пераносным значэнні і набываць прыметы іншых разрадаў. Для беларускай мовыхарактэрныпераходпрыналежныхпрыметнікаўуякасныяіадносныя, адносных у якасныя, а якасных – у адносныя (у складзе тэрміналагічных спалучэнняў). Так, у словазлучэннях залатая карона, крыштальны палац, назіральны пункт прыметнікі з’яўляюцца адноснымі, а ў словазлучэннях

залатаязорка,крыштальнызвон,назіральныМіндоўг–якаснымі:Ікожны міг, як ты са мной, мне ззяе зоркай залатой (А. Мілюць); А на дне яго [віра]падкрыштальнайвадойляжыцьцудоўнайпрыгажосціюнакублакітным адзенні з срэбрам, з залатой каронай на галаве (У. Караткевіч); З палёў шырокіх вецярок прыносіць крыштальны звон даспелага калос-

80

ся (П. Панчанка); А ты рашыў – пабудуеш для каровы крыштальны палац – будзеш з малаком (А. Дзялендзік); Яўсей агледзеў гарышча, заглянуў у акенца, у адно, у другое, быццам выбіраў назіральны пункт ці вывучаў сектар абстрэлу (І. Шамякін); Неяк назіральны Міндоўг прыкмеціў, што Агна змяніла на кроснах узор (К. Тарасаў).

У словазлучэннях белы снег, кіслая страва, каляровыя домікі прымет-

нікі ўжываюцца ў прамым значэнні і адносяцца да разраду якасных, а ў тэрміналагічных спалучэннях белы мядзведзь, кіслая глеба, каляровыя ме-

талы прыметнікі выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні і з’яўляюцца адноснымі:НадБелайРуссю–белыснег,нібытачыстаесумленне,нібыта светлае збавенне за самы патаемны грэх (А. Грачанікаў); Тэрмас, відаць, таксама не нямецкі, бо размаляваны дзіўна: з аднаго боку пальма, пад ёй леў, а з другога – ільдзіна, а на ёй – белы мядзведзь (І. Шамякін); Па звычаі мясцовых сялян – адна страва кіслая, а другая прэсная (Э. Ажэшка); Калі ў вас кіслая глеба, то не толькі буракі не накопяць цукру,алеіўіншыхкараняплодахягобудземала(«Звязда»);Трыкаляровыя домікі – чырвоны, зялёны і сіні – стаялі над спакойнай лясной ракой, у якой жылі асляпляльна белыя гарлачыкі… (Л. Дайнека); Новагародская зямля была краінай развітых рамёстваў. Тут… апрацоўваліся каляровыя

ікаштоўныя металы (М. Ермаловіч).

Условазлучэнняхкурынаеяйка,лісіныхвостпрыметнікіпрыналежныя, условазлучэнняхкурыныбулён,лісіныкаўпак–адносныя,аўсловазлучэн-

нях курыны розум, лісіны твар – якасныя: Яны [папуасы] прынеслі скуркі райскіх птушак і кавалак золата велічынёю з курынае яйка (Я. Маўр); НаварыстыкурыныбулёняшчэўXІІстагоддзілічыўсялякарствамсупраць грыпуіпрастуды(«Звязда»);Упаўлінакурыны розум,курынаяслепата і, як усялякая курыца, ён грабе ад сябе(В. Чаропка) ; Сухі пыл узвіваўся ўгору, плыў над людзьмі, як рыжы лісіны хвост (Л. Дайнека); Каўпак лісіны ссунуўзгалавыпамалу(А.Міцкевіч); Усмешкабылапа-дзіцячы хітраватая, твар лісіны, але ў нечым прыемны (У. Караткевіч).

Усклад фразеалагічных адзінак, што ўзыходзяць да легенд грэчаскай

ірымскай міфалогіі, біблейскіх сюжэтаў, могуць уваходзіць прыметнікі,

утвораныяадуласныхназоўнікаў(арыяднінаніць,аўгіевыстайні,ахілесава пята, дамоклаў меч, пракрустава ложа, танталавы мукі). Такія адзін­кі з’яўляюццанепадзельныміўстойлівымівыразамі,маюцьвобразнаезначэнне (арыядніна ніць – пуцяводная ніць, ахілесава пята – найбольш слабае месца),могуцьвыступацьуролітэрміналагічныхспалучэнняў(венерынчаравічак – шматгадовая травяністая расліна, адамаў яблык – кадык у мужчыны, антонаўагонь–заражэннекрыві),указвацьнааўтарапэўнагавынаходніцтва

(эзопава мова, піфагоравы штаны): Ада, Арыяда, Арыядна! Мне б цябе і любіцьісніць,толькідзе,скажы,Арыядна,арыяднінатваяніць?(А. Вяр-

81