Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

●●фізічныіпсіхічныстанчалавекацііншайжывойістоты:нездаровіцца,

не верыцца, трасе, сціснула; ●●магчымасць, неабходнасць дзеяння: спатрэбіцца (сустрэць), па­

шчаслівіцца (убачыць), удасца (даехаць); ●●дзеянне стыхійнай сілы: нанесла, пацягнула, зацерушыла, прарвала.

Безасабовыя дзеясловы дзеляцца на дзве групы: з постфіксам -ся (-ца, -цца) (зваротныя): змяркаецца, думаецца, спіцца – і без яго (незваротныя): замяло, заслала, пахне, цягне, вечарэе, днее.

Выдзяленне безасабовых дзеясловаў адбываецца толькі на аснове іх канкрэтнагазначэнняпрыадсутнасціякіх-небудзьфармальныхпаказчыкаў безасабовасці: Пасля дажджу пацішэла, толькі буйныя кроплі каціліся са стрэх(У. Караткевіч)і Пацішэла шалёная спрэчка гармат (П. Пан-

чанка).

Катэгорыі роду і ліку дзеяслова

Марфалагічная катэгорыя роду дзеяслова выражае адносіны дзеяння да прадмета, абазначанага назоўнікам мужчынскага, жаночага або ніякага роду, а таксама адносіны дзеяння да асоб мужчынскага або жаночага полу. Катэгорыя роду праяўляецца ў прошлым часе і формах умоўнага ладу.

Марфалагічнае значэнне роду выражаецца флексіямі: значэнне мужчынскага роду – нулявой флексіяй, жаночага роду – флексіяй -а, ніякага роду – флексіямі , : бацька пісаў, сястра пісала, дзіця плакала, дрэва расло; бацька пісаў бы, сястра пісала б, дзіця плакала б, дрэва расло б.

Форманіякагародуадрозніваеццаадформмужчынскагаіжаночагароду тым, што яна абазначае дзеянне як безасабовае: Сцямнела; Не знайшлося ні адной кніжкі.

Умножным ліку дзеясловы не маюць родавых адрозненняў: бацькі пісалі, сёстры пісалі, дзеці плакалі, дрэвы раслі і г. д.

Марфалагічнаякатэгорыялікувыражаеадносіныдзеяннядааднагоабо некалькіх суб’ектаў. Дзеяслоўныя формы могуць выражаць суаднесенасць дзеяннязаднымягоўтваральнікам(адзіночнылік)абобольшчымзадным утваральнікам(множнылік).Утваральнікамдзеянняможабыцьасоба(формы 1, 2, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку), а таксама прадмет (формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку).

Уасабовыхформахцяперашнягачасуізагаднагаладупаказчыкамліку з’яўляюцца асабовыя канчаткі: чыта-ю, чыта-еш, чыта-е і чыта-ем, чы- та-еце, чыта-юць; чытай! і чытай-це! У прошлым часе і ўмоўным ладзе значэннеадзіночнагалікувыражаеццародавыміфлексіямі:нулявой, і:

чытаў, чытал-а, ішл-о. Значэнне множнага ліку выражаецца флексіяй -і:

чытал-і, ішл-і.

181