Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ўласцівасцькіраваць,тамувыступаеякпрыслоўе.Toe жназіраеццаіўслове

акамянеўшы ў сказе Ён стаяў нібы акамянеўшы, маўчаў і не варушыўся.

Звычайнадзеепрыслоўепераходзіцьупрыслоўе,калістаіцьпаслядзея­ слова, да якога адносіцца: Ён страляў лежачы; Гэта трэба зрабіць не марудзячы.

Дзеепрыслоўныязваротызаслабленымдзеяслоўнымзначэннеммогуць­ выступаць у ролі прыназоўнікаў (улічваючы што-небудзь, уключаючы што-небудзь, канчаючы што-небудзь, пачынаючы што-небудзь, не лічачы чаго-небудзь, зыходзячы з чаго-небудзь), а таксама ў якасці пабочных словазлучэнняў:Мною,кажучысловамівядомагапаэта,авалодаўнеспакой,

ахвота да перамены месцаў. Часцей за ўсё такія прыназоўнікі ўжываюцца ў публіцыстыцы і афіцыйна-справавым маўленні: Адносіны ўзаемада-

памогі і супрацоўніцтва працягваюцца, зыходзячы з агульных інтарэсаў («Звязда»); У паветры слаўся ледзьве ўлоўны пах чабору, а вада ў Віліі, нягледзячы на нядаўнія дажджы, была празрыстая (Я. Галубовіч); Улічваючы факт татальнай «акупацыі» тэатральнай прасторы Беларусі камедыямі нізкапробнай вартасці, становіцца зразумелым абранне менавіта гэтай п’есы («Культура»).

УЖЫВАННЕ ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ

У сучаснай беларускай мове нарматыўным з’яўляецца ўжыванне дзее- прыслоўятолькіпрынаяўнасцідзейніка–суб’ектадзеяння:ЗямляРадзімы!

Ў сэрцы боль салодкі хто не адчуў, сустрэўшыся з табой? (А. Звонак).

Згэтагавынікае,штодадатковаедзеянне,абазначанаедзеепрыслоўем,павінна выконвацца той асобай (прадметам), якая з’яўляецца суб’ектам. Дзеепрыслоўеадноснасвабоднаразмяшчаеццаўсказеісемантычнаспалучаецца з дзейнікам: Бацька слухаў вершы Янкі Купалы, то ўздыхаючы­ , то падпіраючы галаву рукою, то дзесьці ціха ходзячы ў сваіх думках (Я. Скры-

ган).Нельгаўаднымсказеўжывацьдзеепрыслоўеідзеяслоў-выказнік,якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў, паколькі такое ўжыванне лічыццапарушэннемлітаратурнайнормы:Назбіраўшыпоўныякошыкігры-

боў, дзяцей захапіў вялікі азарт; Слухаючы цікавую лекцыю, у студэнтаў узнікалі пытанні; Падыходзячы да горада, у дзяўчынкі з’явілася думка вярнуцца назад.

Існуюць два прыёмы самаправеркі правільнасці ўжывання дзеепры­ слоўяў:

●●перабудовасказа–заменадзеепрыслоўядзеясловам,затымзлучэнне аднародных дзеясловаў злучнікам і: Алесь спыніўся, прайшоўшы з кіла-

метр. – Алесь прайшоў з кіламетр і спыніўся;

220

●●дзеепрыслоўеможнапераставіцьбліжэйдадзейніка:Алесьспыніўся,

прайшоўшы з кіламетр. – Алесь, прайшоўшы з кіламетр, спыніўся.

Нарматыўнымі з’яўляюцца наступныя выпадкі ўжывання дзеепры­ слоўяў:

●●упэўна-асабовыхаднасастаўныхсказах:Знаходзячыся тут,уяўляеш усё больш ярка і выразна;

●●сказах,дзевыказніквыражаныспалучэннемслоўкатэгорыістану(лёг-

ка,проста,трэба, варта,добра,неабходнаіінш.)зінфінітывам:Неабходна было рухацца наперад, маючы ў авангардзе адзін батальён.

Уабагульнена-асабовыхсказахасноўнаеідадатковаедзеянні,абазнача- ныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы,алеянаўсведамляеццаабагульнена,яклюбы,кожны(утакіхвыпадкахможнаўставіцьзайменнікіты,яны):Нехвалісясеўшы,ахвалісяз’еўшы (Прыказка); Гуляючы, розуму не прыдбаеш(Прыказка).

Нельга ўжываць дзеепрыслоўі:

●●пры выказніках, выражаных словамі днее, вечарэе, падмарожвае,

відаць, чуваць; ●●у безасабовых сказах, дзе няма інфінітыва.

Не дапускаецца змешваць суфіксы дзеепрыслоўяў закончанага і неза-

кончанага трыванняў: напішучы (напісаўшы), меўшы (маючы), чакаўшы (чакаючы), ставіўшы (ставячы), быўшы (будучы) і інш.