Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Адметную групу аднатрывальных дзеясловаў незакончанага трывання складаюцьпарныядзеясловыруху:весці–вадзіць,везці–вазіць,гнаць–га- няцца,ехаць–ездзіць,ісці–хадзіць,несці–насіць,плысці–плаваць.Першыя ўгэтыхпарахдзеясловыабазначаюцьдзеянне,накіраванаеўадзінбок(весці,

везці, гнаць і інш.), другія (вадзіць, вазіць, ганяць і інш.) могуць выражаць дзеянне, накіраванае ў розныя бакі (ездзіў усюды) і туды і назад (ездзіў на базар), і дзеянне, якое паўтараецца (ездзіў часта). Адпаведна, дзеясловы тыпу весці, везці, гнаць называюцца дзеясловамі маторна-някратнымі, а дзеясловы тыпу вадзіць, вазіць, ганяць – маторна-кратнымі.

Аднатрывальнымі могуць быць дзеясловы закончанага трывання. Да няпарных дзеясловаў закончанага трывання, як правіла, адносяцца:

●●прыставачныя дзеясловы са значэннем пачатку дзеяння: засмяяцца,

забегаць, закрычаць, завыць; пабегчы, пакаціцца, паляцець; узварухнуцца,

уз’юшыцца (яны ўтвараюцца пры дапамозе прыставак за-, па-, уз-); ●●дзеясловы з узмацняльным значэннем дзеяння: разбушавацца, раз-

бегацца, расхвалявацца (утвараюцца пры дапамозе прэфікса раз- (рас-) і постфікса -ся (-ца));

●●дзеясловызабмежавальнымзначэннем(дзеяннеабмежаванапэўным прамежкамчасу):падыхаць,пабегаць;прахварэць,прагаварыць,прабегаць

(утвараюцца пры дапамозе прэфіксаў па-, пра-); ●●дзеясловы з агульным значэннем канчатковага завяршэння дзеяння:

адбалбатаць, адгараваць, адкаснуцца, адпакутаваць, аднераставаць, ад-

каласаваць (утвараюцца пры дапамозе прэфікса ад-); ●●дзеясловы,якіяабазначаюцьаднаразоваераптоўнаедзеянне:махнуць,

рухнуць, рынуць, кальнуць (утвораны пры дапамозе суфікса -ну-); ●●дзеясловы,якіяабазначаюцьпоўнаезадавальненнесуб’ектадзеяннем:

нагуляцца, набегацца, нагаварыцца, набедавацца, насмяяцца (утвараюцца пры дапамозе прэфікса на- і постфікса -ся (-ца));

●●дзеясловы з двайнымі прыстаўкамі, першай з якіх з’яўляюцца па- і

на-: паабкошваць, панагінацца, панадбудоўваць, паадрываць, пазагорт­ ваць, пазбіраць, паўсцягваць, папакошваць, пападціскаць, пазараўноўваць, парасшнуроўваць; нааддзіраць, навыбіваць, назграбаць, нападкрэсліваць, напрыбудоўваць, навыварочваць, нараскручваць.

Двухтрывальныя дзеясловы

Двухтрывальнымі лічацца дзеясловы, якія могуць быць ужыты са значэннем як незакончанага, так і закончанага трывання. Двухтрывальныя дзеясловы можна раздзяліць на дзве групы:

●●пераважную большасць складаюць дзеясловы, якія ўтвораны ад запазычаных асноў пры дапамозе суфіксаў -ава- (-ява-), -ізава-, (-ызава-),

165

-іра ва- (-ырава-): адрасаваць, арандаваць, дэклараваць, дэлегаваць, калькаваць,лімітаваць,рапартаваць,сіласаваць,тытулаваць,фальсіфікаваць; актывізаваць,вітамінізаваць,вулканізаваць,лабіялізаваць,манапалізаваць, цэнтралізаваць,характарызаваць;лесіраваць,матывіраваць,дэкаціраваць, прэміраваць, адсарбіравацца, гафрыраваць, дэкарыраваць;

●●дзеясловы з незапазычанымі асновамі, якія складаюць нешматлікую групу: абяцаць, даследаваць, кальцаваць, мінаваць, прапанаваць, радзіць, раніць, расследаваць.

Значэнне незакончанасці або закончанасці дзеяння ўстанаўліваецца

зкантэксту і пры дапамозе суседніх дзеясловаў, якія маюць фармальнае выражэнне трывання. Напрыклад: Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа (Я. Колас);Дзедарандаваўстаруюсялянскуюхаткузгародамдлябульбы (З. Бядуля);Усёмагудараваць,ахлусню–ніколі(А. Асіпенка);Крытык!Родненькі!Даруймнезмаёймузай!Кіравацьтотыкіруй,дыневельмі тузай (К. Крапіва); (Сцяпанаў. – В. Р.) паспеў ужо атакаваць чацвёрку «фокераў», аб якіх папярэджваў наводчык (А. Алешка); Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара… (Лявон. – В. Р.) атакаваў свайго госця безліччу пытанняў (М. Лынькоў). У залежнасці ад кантэксту такія дзеясловы выступаюць толькі ў адным з пэўных трыванняў (паспеў атакаваць закончанае трыванне і Лявон атакаваў госця – незакончанае трыванне).

Толькі значэнне незакончанага трывання маюць двухтрывальныя дзея­ словы ў спалучэнні з фазавымі дзеясловамі пачаць, кончыць, стаць: пачаў атакаваць, пачну авансаваць, кончыў авансаваць, стаў рэагаваць.

Хоць група двухтрывальных дзеясловаў у сучаснай беларускай мове папаўняеццазакоштноваўтварэнняўзпрадуктыўнымсуфіксам-ава-,разам

зтым у працэсе асваення гэтых дзеясловаў адбываецца і ліквідацыя двухтрывальнасці. Яна адбываецца двума шляхамі:

●●шляхам суфіксацыі ўтвараецца дзеяслоў, які набывае значэнне незакончанага трывання і ўспрымаецца як парны па трыванні з зыходным:

ліквідаваць – ліквідоўваць, мабілізаваць – мабілізоўваць, прапанаваць – прапаноўваць,рэалізаваць–рэалізоўваць.Забылымдвухтрывальнымдзея­ словам застаецца толькі значэнне закончанага трывання. Гэтыя дзеясловы ўтвараюццанаўзорсуадносныхтрывальныхпарзакончанагаінезакончанага трывання, у якіх формы з суфіксам незакончанага трывання -оўва- суадносяцца з дзеясловамі, што маюць аснову на -а (абслухаць – абслухоўваць,

выкарыстаць выкарыстоўваць, нарыхтаваць нарыхтоўваць): З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена... то нарыхтаваць дроў (І. Шамякін); Я чуў

166