Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

на няпэўныя асобы, прадметы і прыметы (які-ніякі, хто-ніхто, сёй-той,

што-нішто, што-кольвек, тое-сёе, сякі-такі): І не дзіва, што сябры ўжо не ўсміхаюцца прыемна, а сёй-той, калі сустрэне, толькі палец падае мне (М. Танк); Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, араць бульбу (У. Каваленка); Калі я пачаў ужо што-кольвек разумець, калі мне падышло сем гадкоў, то маці мая заўсёды прыносіла мне з места гасцінца… (Ц. Гартны);Сякі-такімужчына–абыдровыдылучына(Прыказка).

Н.

шт-о-кольвек

хт-о-ніхт-о

сяк-і-так-і

сёй- -т-ой

Р.

ч-аго-кольвек

к-аго-нік-аго

сяк-ога-так-ога

с-яго-т-аго

Д.

ч-аму-кольвек

к-аму-нік-аму

сяк-ому-так-ому

с-яму-т-аму

В.

шт-о-кольвек

к-аго-нік-аго

як Н. або Р.

с-яго-т-аго

Т.

ч-ым-кольвек

к-ім-нік-ім

сяк-ім-так-ім

с-ім-т-ым

М. (у, пры)

ч-ым-кольвек

к-ім-нік-ім

сяк-ім-так-ім

с-ім-т-ым

ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ

У кантэксце некаторыя займеннікі могуць пераходзіць у іншыя паўназначныя часціны мовы:

а) у назоўнік: Беларусь – край светлых чараў – кожнаму знаёма (С. Панізнік); Марына перастала расказваць Зоі свае навіны. Ды тая і не цікавілася імі (І. Грамовіч); Нашы ўсе да аднаго палеглі тут, а ён вось жывы (В. Быкаў); Як цяжка ўсім да простых ісцін праз лес хлусні старой дайсці(П. Панчанка);

б) прыслоўе: Дай бог арла варонай не назваць, варону жа арлом – нічога(М. Багдановіч); Паруля хвілінку прамаўчала і зазірнула нечага ў спальную(Ц. Гартны);Што тыспіш,што тыспіш,беларускімужык?

(Я. Купала).

Прыфункцыянальнымпераўтварэннізайменнікаўадбываеццаіхпераход у непаўназначныя часціны мовы:

а) у злучнік: Я імя тваё звонам падкоў высякаю, што іскры, Рагнеда (У. Мазго); Ніхто чалавека не тыраніць больш, чым ён сам сябе

(В. Быкаў); б) часціцу:

●яно: Нам-то яно ўсё роўна. Мы салдаты (В. Быкаў); Так трэба, а як яно выйдзе – тое залежыць не толькі ад яго (В. Быкаў);

139

●табе: Вось табе і змяняецца клімат (А. Наварыч); Яна табе і вухам не павядзе; ●●сабе: Іх рэчка называецца Лошыцай, і Лошыца цячэ сабе аж да

Свіслачы (А. Наварыч); Нішто сабе дамок! Палац (В. Быкаў); ●●гэта: І яшчэ было чым міла тое поле хлапчуку, гэта тым, што дзед Курыла там яго трымаў руку (Я. Колас); Гучанне слова – гэта яго жыццё, яго дыханне (В. Вітка); ●●той(тая,тое,тыя):ПатрэбнамнетаяЛюська,яксабакупятая

лапа(В. Быкаў);Сябе,яктойагоньпатухлы,грэю,лаўлюзтрывогай кожны сумны ўздых…(Р. Барадулін); ●●усё: Чалавек – не канцылярская паперка: нумар паставіў, падшыў,

зарэгістраваўіўсётут(Я. Колас);Усёжпазнаешіпаўдарахсэрца, дзе наша, дзе чужая старана (М. Танк); ●●які (якая, якое, якія): Якія цёплыя ў надзеі промні! Якія лёгкія ў

чакання крылы! (Д. Бічэль-Загнетава); Які вялікі цяжар нясе на плячах той, за каго хоча трымацца многа людзей (К. Чорны); ●●колькі: Дружа! Кінь на неба вока – колькі зорак, колькі зор!

(Я. Колас); А колькі кабеты пацешак згубілі ў бухматых стагах!

(Я. Янішчыц); ●●што за: Эх, што за хваля і як дужа, разгонна, смела і агромна

плыве па струнах тых з-пад Нёмна! (Я. Колас); Што за час, што за час такі!(Г. Аўласенка).