Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

НАЗОЎНІК

НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ

Назоўнік – часціна мовы, што аб’ядноўвае словы з катэгарыяльным значэннемпрадметнасці,якоевыражаеццаўсловазмяняльныхмарфалагічных катэгорыях ліку і склону і несловазмяняльнай катэгорыі роду.

Тэрмін«назоўнік»,якімногіяіншыятэрміныбеларускаймовы,паводле паходжанняз’яўляеццаўласнабеларускім.Упершымвыданні«Беларускай граматыкі для школ» (1918) Б. Тарашкевіч для абазначэння гэтай часціны мовывыкарыстаўтэрмін«імя»,аўпятымзамяніўягонакалькузпольскай мовы – «прадметнік» (польск. rzeczownik). У новай рэдакцыі граматыкі тэрмін «прадметнік» быў заменены на «назоўнік», які ўзыходзіць да часта ўжывальнага ў 20-я гг. XX ст. слова «назова».

Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці праяўляецца ў тым, што назоўнікі называюць уласна прадметы ці абазначаюць прыметы і дзеянні як прадметы.

Значэнне прадметнасці характэрна:

●●для назваў прадметаў (крэсла, дапаможнік, білет); ●●асоб (мужчына, дэпутат, пісьменніца, беларуска); ●●жывёл (вожык, казуля, камар, змяя); ●●раслін (пралеска, вярба, дуб, папараць);

●●сукупнасцей прадметаў (гарнітур, народ, экіпаж, зграя); ●●рэчываў (малако, чугун, селен); ●●назваў прамежкаў часу (тыдзень, канікулы); ●●колькасці (мільён, дзясятак);

●●якасцей, уласцівасцей (смеласць, дабрыня, аптымізм, геройства); ●●дзеянняў (гутарка, плаванне, прабежка); ●●стану (радасць, сон, маўчанне) і інш.

Дамарфалагічныхпрыметназоўнікаадносяццаграматычныякатэгорыіроду,лікуісклону.Склонілікз’яўляюццанекласіфікацыйнымікатэго-

рыямі(сасна,сасны,сасну,сосны,сосен,соснаміінш.),арод–пастаяннай,

нязменнай: сасна (ж. р.), доктар (м. р.), цяля (н. р.). У беларускай мове род

23

назоўніка пададзены супрацьпастаўленнем мужчынскага (брат, дом), жаночага(вярба,зямля)ініякагароду(акно,сузор’е),якоеназіраеццаўформе адзіночнагаліку.Назоўнікі,штоўжываюццатолькіўформемножнагаліку,

роду не маюць: духі, Смалявічы, выбары.

Аналізуючыкатэгорыілікуіродуназоўніка,П.П.Шубакваліфікуеіхяк намінатыўныя,тамуштограматычнаезначэннеадзіночнагаімножнагаліку, а таксама мужчынскага, жаночага і ніякага роду вызначаецца незалежна ад іншых часцін мовы. Што да склону, то гэту катэгорыю мэтазгодна разглядацьяксінтаксічную,тамуштограматычныязначэннісклонурэалізуюцца толькі ў кантэксце1.

Назоўнікможабыцьлюбымчленамсказа.Асноўнаясінтаксічнаяфунк- цыяназоўніка–быцьдзейнікамідапаўненнем:Дыйдзежыццё.Ўягосвае законы: то сонейка абніме, то мароз (Я. Янішчыц); Люблю свой край,

зялёны і спакойны (Г. Бураўкін). Няздольнасць слова выступаць у ролі гэтых членаў сказа гаворыць пра тое, што яно не з’яўляецца назоўнікам.

Усказеназоўнікможавыконвацьролювыказніка,азначэння,акалічнас- ці,атаксамаз’яўляццазвароткаміпрыдаткам:Час–непадкупныісправядлі-

высуддзя!(М. Танк);Аўсёжвінаватыія:суладдзеўпрыродзепарушана, паменшалаптушаксям’я,ірыбабяздумнапатручана(Ю. Свірка);Між спелага жыта сінее валошка (Я. Колас); Народ мой (зваротак), дзякую табе,штоінамігмненедазволіў,кабякагосьціабязволіў,жыўукагосьці нагарбе(Г.Бураўкін); Хаваеццаміждамоўзіхатліваяпоўня цыганка нябёсаў (прыдатак) (А. Разанаў).

Назоўнікіўтвараюццапрыдапамоземарфалагічныхінемарфалагічных спосабаўсловаўтварэння.Дляназоўнікахарактэрнытакіямарфалагічныя спосабы словаўтварэння, як суфіксальны (крэатыўнасць ← крэатыўны,

дзюдаіст←дзюдо,студэнцтва←студэнт),нульсуфіксальны(чырвань← чырвоны, глуш ← глухі, падагрэў ← падаграваць, рэзь ← рэзаць, скокі ← скакаць), прэфіксальны (суаўтар аўтар, дэцэнтралізацыя ← цэнтралі- зацыя,звышзадача←задача,антыспам←спам),прэфіксальна-суфіксаль- ны (узмор’е ← мора, сучаснік ← час, надвячорак ← вечар, безбілетнік ← білет), прэфіксальна-нульсуфіксальны (непаседа ← пасядзець, просінь ← сіні, бездараж ← дарога).

Да марфалагічных спосабаў словаўтварэння назоўніка адносіцца і складанне, якое пададзена словаскладаннем (прэм’ер-міністр ← прэм’ер

і міністр, генерал-маёр ← генерал і маёр, боўлінг-клуб ← боўлінг і клуб, інтэрнэт-газета←інтэрнэтігазета),асноваскладаннем(водалячэнне

1Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.

С. 37.

24

лячэнне вадой, самакіраванне ← кіраванне самім, хлебазавод ← завод хле-

ба, першадрукар ← першы друкар) і складаннем з суфіксацыяй, у тым ліку нулявой(двукроп’е←два+кропка,аднадумец←адзін+думка,сенакос← сена + касіць, вершаплёт ← плесці вершы, крокамер ← крок + мераць).

Для назоўніка як часціны мовы характэрны і адметныя словаўтваральныяпрыметы:існуюцьмарфемыіспосабысловаўтварэння,якіяпрадстаўле- нытолькіўгэтымграматычнымкласе.Напрыклад,суфіксы-іч,-нік,-льнік,

-ар (-яр), -ц-, -асць (-осць), -іх-, -ств- і інш.: віцьбіч, ажыннік, выхавальнік, пясняр, кіроўца, смеласць, каваліха, студэнцтва. Да ўласна назоўнікавых адносяцца такія спосабы словаўтварэння, як абрэвіяцыя (УВА – установа вышэйшай адукацыі, МТС – мабільная тэлевізійная сістэма, СМІ – сродкі масавай інфармацыі, ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, гарвыканкам – гарадскі выканаўчы камітэт, будатрад – будаўнічы атрад),

універбацыя(частазсуфіксацыяй)іўсячэнне(залікоўка заліковаякніжка,

профі ← прафесіянал).

Назоўнікіўтвараюццаіпрыдапамоземарфолага-сінтаксічнагаспосабу. Дляіххарактэрназ’явасубстантывацыі(адлац.substantivum –‛назоўнік’)– пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у разрад назоўнікаў: дзяжурны,

ваенны,маладое,блізкія,прэміяльныя,цытрусавыяіінш.:Усёжыццёскладаецца то з мімалётных радасных сустрэч, то з нечаканых і цяжкіх расстанняў з блізкімі тваімі, з хлебам, з сонцам... (М. Танк); Хата жывая, пакуль маладое гадуецца ў ёй(Р. Барадулін).

У назоўнікі могуць пераходзіць і іншыя часціны мовы:

1)прыслоўі: Знішчалі «ўчора» і таму не мелі права на «заўтра»

(У. Караткевіч);

2)займеннікі: Кожны з нас – звяно ў ланцугу пакаленняў, якія нам пе-

радаюць сваю радасць і боль, думы і запаветы (М. Танк);

3)лічэбнікі: Але закон жыцця суровы: аднолькава шчаслівыя абое спяшаемся ў завейныя сады, дзе па крутых сумётах за табою не паспяваюць познія гады (С. Грахоўскі);

4)выклічнікіігукаперайманні:Даўстрыманае«дапабачэння»іцвёрда рушыў да дзвярэй (І. Мележ); Гэта не перашкаджала яму [пеўню] быць

здольным певуном і кожнае начы гучна выводзіць сваё непераможнае «ку-

ка-рэ-эку (М. Лынькоў).

Назоўнік характарызуецца тым, што можа мець пры сабе дапасаванае азначэнне, якое выражаецца прыметнікам (старажытны горад, новы бу-

дынак), лічэбнікам (першая спроба, чацвёрты вагон), займеннікам (наша радзіма,усязямля),дзеепрыметнікам(прачытаныраман,пабеленыясцены).

Назоўнік здольны кіраваць залежным словам (лісце каштанаў, сцяг Перамогі). У сваю чаргу, іншыя часціны мовы, у прыватнасці лічэбнік,

25