Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

ДЗЕЯСЛОЎ

ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ

Дзеяслоў – гэта знамянальная часціна мовы, якая абазначае дзеянне, працэс ці стан як працэс і выражае гэта значэнне праз марфалагічныя катэгорыі трывання, стану, ладу, часу і асобы. Дзеяслоў мае таксама катэгорыі лікуіроду(уформахпрошлагачасуіваўмоўнымладзе),алеяныўласцівы і іншым часцінам мовы.

Значэнне працэсу маюць усе дзеясловы, незалежна ад іх лексічнага значэння.Дзеяслоўпрадстаўляеякпрацэс(працэсуальнуюпрымету)іфізіч-

нае дзеянне (бегчы, капаць, грузіць), і стан (спаць, ляжаць, сядзець, быць),

іадносіны (мець, любіць, належаць, пераважаць), і прыметы дзеяння (зелянець, падмярзаць, цямнець, сінецца). Усе прыватныя значэнні дзеяслова аб’ядноўваюцца тым, што яны ўспрымаюцца як працэс, які адбываецца ў часе і характарызуецца рознымі адносінамі з аб’ектам ці суб’ектам.

Дзеяслоў–адназсамыхшматлікіхчасцінмовы,атаксамаарганізацый- ны цэнтр сказа. Семантычнай спецыфікай дзеяслова як камунікатыўнай адзінкі тлумачацца тыя абставіны, што дзеяслоў валодае максімальным наборам сінтаксічных прымет і мае ў сказе самую вялікую колькасць сінтаксічных сувязей.

Паколькіасноўнайфункцыяймовыз’яўляеццакамунікатыўная,тоікожныэлементяепавіненбыцькамунікатыўным,г.зн.несціпэўнысамастойны адрэзакінфармацыі.Угэтыхадносінахдзеяслоўякадзінкалексічнагаўзроўню прадстаўлены сістэмай уласцівых яму лексічных значэнняў. Як адзінку граматыкідзеяслоўхарактарызуесістэмаўласцівыхямуграматычныхформ

іграматычных значэнняў.

На аснове аб’яднання розных лексіка-семантычных груп дзеясловаў выдзяляюццадзеясловыперамяшчэння,маўлення,гучання,псіхічнагастану і інш. У якасці лексічнай адзінкі дзеясловы могуць абазначаць:

●●фізічнаедзеянне(будаваць,малаціць,касіць,рабіць,фарбаваць,зграбаць, збіраць, піліць);

●●перамяшчэнне (ісці, хадзіць, бегчы, ехаць, ляцець, плыць);

141

●●стан як працэс (кіпець, ляжаць, варыцца, стаяць); ●●стан чалавека, у тым ліку псіхалагічны (жыць, спаць, дыхаць, нара­

джацца, паміраць, абурацца, радавацца, сумаваць, хвалявацца); ●●стан прыроды (падмаражвае, вечарэе, світае);

●●пераход з аднаго стану ў іншы (прачынацца, задрамаць, закіпаць, замярзаць, раставаць);

●●маўленнеідумку(гутарыць,расказаць,гаварыць,разважаць,думаць).

Семантычны аб’ём дзеяслова вялікі, у параўнанні з іншымі часцінамі мовыдзеяслоўвалодаеізначнабольшайколькасцюсродкаўдлявыражэння самых розных значэнняў, аб’яднаных агульным граматычным значэннем працэсуальнай прыметы. Поўная парадыгма кожнага асобнага дзеяслова ўтрымлівае ў агульнай колькасці больш чым 80 словаформ, якія адрозніваюцца адна ад другой.

Сістэмнасць дзеяслоўных форм знаходзіць сваё адлюстраванне ў багатай лексічнай сінаніміцы, калі розныя па гучанні словы абазначаюць аднолькавы або вельмі блізкі змест (знаць – ведаць, спыняць – стрымлі-

ваць, пагарджаць – грэбаваць, гадаць – варажыць (на картах), згінуць – прапасці). Часта шматграннасць лексічных значэнняў прасочваецца праз наяўнасцьпрацяглыхсінанімічныхрадоўдзеясловаў,якіяўжытыўадным і тым жа кантэксце, характарызуюць розныя адценні дзеяння або стану суб’екта, напр.: Ён пайшоў у лес; Ён пакрочыў у лес; Ён пабег у лес; Ён

паімчаўся ў лес; Ён панёсся ў лес; Ён пацягнуўся ў лес; Ён пашпарыў у лес; Ён пакілдыбаў у лес; Ён накіраваўся ў лес; Ён пашпацыраваў у лес; Ён пакульгаў у лес; Ён паскакаў у лес; Ён махнуў у лес; Ён паляцеў у лес; Ён сігануў у лес.

У сінанімічныя адносіны ўступаюць часцей за ўсё вытворныя дзея­ словы. Сярод іх:

●●дзеясловы, утвораныя ад аднаго кораня з дапамогай прыставак

(абагнаць – перагнаць (бегуна), выспець – паспець (пра яблыкі), прызнавацца – сазнавацца чым-небудзь));

●●пары беспрыставачнага і прыставачнага дзеясловаў (варыць – адвар-

ваць (бульбу), канчаць – заканчваць (школу), лічыць падлічваць (грошы), вучыць – навучаць (маладых));

●●прэфіксальныя дзеясловы з рознымі сінанімічнымі асновамі

(зажы ць – загаіцца (пра рану), саўладаць – справіцца (з сабой), напало­ хаць – настрашыць (каго-небудзь), вывінціць – выкруціць (лямпачку), заплюшчыць – зажмурыць (вочы));

●●незваротны–зваротныдзеяслоў(бялець–бялецца,састарэць–саста- рыцца, забыць – забыцца, заблудзіць – заблудзіцца).

142

Адметным праяўленнем сістэмных адносін у дзеяслоўнай лексіцы з’яўляеццанаяўнасцьантанімічныхпроцілегласцей:радавацца–сумаваць,

заходзіць – выходзіць, гаварыць – маўчаць, маладзець – старэць, хваліць – ганіць.Сяродаднакарэнныхантонімаўсамуюпашырануюгрупускладаюць прыставачныя дзеясловы (адбегчы – падбегчы, уліць – вы­ліць, сабраць – разабраць, пераляцець – недаляцець, адкаціць – падкаціць). Шматлікую групу складаюць антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, уласцівасцей (атакаваць – контратакаваць, запаліць – пату­ шыць, узброіць – раззброіць, набыць – страціць, паўнець – худзець, хваля­ ваць–супакойваць,мабілізаваць–дэмабілізаваць).Найбольшвыразнапро-

ціпастаўленасць значэнняў выяўляецца ў кантэкстах: Лёс – латарэйнае кола ўдачы: тут нехта смяецца, а там нехта плача(Л. Філімонава); Я вясёлым сцяжынкам рад – тройчы высах і вымак. Быццам з Засяй прымаем парад каласоў і травінак (А. Куляшоў).

Лексіка-семантычныя варыянты аднаго і таго ж дзеяслова таксама могуць выражаць антанімічныя значэнні. Напрыклад, дзеяслоў пазычыць у залежнасці ад кантэксту можа абазначаць ‘даць у доўг’і ‘ўзяць у доўг’(па-

зычыць грошы сябру і пазычыць грошы ў сябра). Такая здольнасць слова выражаць супрацьлеглыя значэнні без змянення сваёй формы называецца энантыясеміяй(адгрэч.enantios –‘процілеглы’іsema –‘знак’).Уагульнай сістэме лексічных апазіцый фармальным выражэннем ужывання слова ў процілеглых значэннях заўсёды з’яўляецца кантэкст: залячыць – ‘загаіць,

вылечыць’: Рану залячыў, але вуха так і засталося двайное (А. Кула-

коўскі) і ‘няўмелым лячэннем давесці да цяжкага стану, да смерці’: Па-

цыент Рахубу нейкі трывожыць, ці то не далячыў ён яго, ці то залячыў

(Я. Васілёнак).

Удзеясловах-звязкахтыпубыць,мець,хацецьлексічныязначэннінаогул адсутнічаюць.

Усё разгледжанае паказвае, наколькі складанай з’яўляецца тыпалогія міжслоўных апазіцый у межах лексіка-семантычных катэгорый дзеяслова.

Граматычнае значэнне працэсуальнай прыметы дзеяслова выражаецца марфалагічнымі катэгорыямі асобы, ліку, часу, а таксама роду, трывання і стану. Катэгорыі асобы, ліку, часу, роду характарызуюцца як уласна граматычныя, катэгорыі трывання і стану – як лексіка-граматычныя. Амаль усе катэгорыідзеясловасловазменныя,акрамякатэгорыітрывання–янанеслова­ зменная,акатэгорыястанучастковасловазмення,ачасткованесловазменная,

кваліфікуючая (будаваць – будавацца, будуецца; пісаць – пісацца, пішацца).

Дзеяслоўхарактарызуеццаскладанайсістэмайкатэгарыяльныхзначэнняў.Марфалагічныякатэгорыідзеясловаадрозніваюццасаставам(складам) форм, якія яны ахопліваюць:

143

●●усімформамдзеяслова,утымлікудзеепрыслоўямідзеепрыметнікам, уласцівы катэгорыя трывання і катэгорыя стану. Астатнія марфалагічныя катэгорыі ёсць толькі ў пэўных класаў форм;

●●катэгорыяйладувалодаюцьусеспрагальныяформы,алеянанеўласціва формам інфінітыва, дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўям;

●●катэгорыячасуёсцьтолькіўформабвеснагаладу,алеянаадсутнічае ў формах умоўнага і загаднага ладу;

●●катэгорыя асобы ўласціва формам абвеснага ладу (акрамя форм прошлагачасу)іформамзагаднагаладу.Невалодаюцькатэгорыяйасобыформы ўмоўнага ладу, інфінітыва, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі;

●●катэгорыя ліку характэрна для ўсіх форм дзеяслова, акрамя форм інфінітыва і дзеепрыслоўяў;

●●катэгорыяродуўласціва–уадзіночнымліку–толькіформампрошла- гачасуіўмоўнагаладу;удзеепрыметнікаўкатэгорыяродуадносіццадатых марфалагічных катэгорый, якія звязваюць дзеепрыметнік з прыметнікам.

Марфалагічныя катэгорыі дзеяслова знаходзяцца ў розных адносінах з лексічнымізначэнняміслоў,зіхлексіка-граматычныміразрадамі.Найбольш цесна звязаны з лексікай катэгорыі трывання і стану. Для іх характэрна распаўсюджанне няпарных утварэнняў: наяўнасць несуадносных дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання, якія не ўтвараюць трывальных пар, а таксама наяўнасць несуадносных дзеясловаў незалежнага стану ў залежным стане. Гэта значыць, што існуюць дзеясловы толькі закончанага або толькі незакончанага трывання. Такія дзеясловы называюцца адна-

трывальнымі (абнародаваць, грымнуць, страпянуцца, пабегаць – толькі закончанага трывання, а супрацоўнічаць, недамагаць, ганарыцца – толькі незакончанагатрывання).Катэгорыятрыванняз’яўляеццанесловазменнай. Дзеясловырозныхграматычныхтрыванняўразглядаюццаякрозныясловы, а гэта значыць, што яны адрозніваюцца не толькі фармальна-граматычна, але і лексічна. Формы трывання з’яўляюцца словаўтваральнымі, розныя значэнні якіх фарміруюць розныя словы. Рознатрывальныя аднакаранёвыя дзеясловы маюць розныя парадыгмы, напр.: рашаць незак. – рашаю, ра-

шаеш, рашае, рашаем, рашаеце, рашаюць; рашаў, рашала, рашалі; рашай, рашайце;рашаючы ірашыцьзак.–рашу,рэшыш,рэшыць,рэшым,рэшыце, рэшаць; рашыў, рашыла, рашылі; рашы, рашыце; рашыўшы.

Аднымзважныхпраяўленняўсувязімарфалагічныхкатэгорыйдзеясловазлексікайз’яўляеццамагчымасцьслоў,узалежнасціадіхпрыналежнасці дапэўнагалексіка-граматычнагаразраду,выражацьтыяцііншыямарфала- гічныя значэнні ці ўступаць у супрацьпастаўленні ў межах марфалагічных катэгорый.

144

З катэгорыяй трывання цесна звязаны лексіка-граматычныя разрады дзеясловаў, якія называюцца спосабамі дзеяслоўнага дзеяння. Спосабы дзеяслоўнага дзеяння – гэта такія семантыка-словаўтваральныя групоўкі (аб’яднанні) дзеясловаў, у аснове якіх ляжаць фармальна выражаныя мадыфікацыі(змены)значэнняўбеспрыставачныхдзеясловаўзпунктупогляду часавых, колькасных і спецыяльна выніковых характарыстык. Напрыклад, значэнне ‘пачатак дзеяння’можа быць выражана прыстаўкамі за-, уз- (ус-) (заапладзіраваць,зазвінець,узнервавацца,усхвалявацца);‘давядзеннедзеян- нядавыніку’–прыстаўкаміпад-,вы-,да- (падлічыць,падмесці,вылушчыць,

выстрыгчы, дабегчы, дагаварыць); ‘шматразовае паўтарэнне дзеяння’ –

прыстаўкамі за-, па-, на- (заходзіць, памалківаць, названіваць).

У фарміраванні спосабаў дзеяслоўнага дзеяння прымаюць удзел таксама і суфіксы. Так, значэнне ‘аднакратна ўтворанае дзеянне’ можа быць выражанасуфіксам-ну- (прыгнуць,мігнуць,крыкнуць, глянуць),‘працяглае, неабмежаванае дзеянне’ – суфіксамі -ва-, -іва-, -оўва- (спісваць, абуваць,

падтрымліваць, аб’ядноўваць, параўноўваць).

Спосабы дзеяслоўнага дзеяння цесна звязаны з катэгорыяй трывання: аднаіхгрупааб’ядноўваедзеясловынезакончанагатрывання,якіяабазначаюцьпастаяннасць,бесперапыннасцьдзеянняабомаюцьдадатковаезначэнне мнагакратнасці, перапынку ў дзеянні (супрацоўнічаць, адсутнічаць, заляцацца, пашчыпваць, перастуквацца); другая група аб’ядноўвае дзеясловы закончанага трывання, якія маюць значэнне імгненнага дзеяння, а таксама цэласнасціпрацэсу(рвануцца,расплакацца,грымнуць,хлынуць;наглядзецца,

павойкаць). У многіх выпадках суаднясенне трыванняў базіруецца на проціпастаўленні лексічных значэнняў дзеяслоўных асноў, што дае падставы лічыць катэгорыю дзеяслоўнага трывання лексіка-граматычнай.

Словазмяняльныя катэгорыі асобы і ладу ў меньшай ступені залежаць ад лексікі, аднак гэта залежнасць праяўляецца ў самой магчымасці ці немагчымасціўтварацьтыяцііншыяформы.Так,асабовыядзеясловымаюць формы 1, 2, 3-й асобы, безасабовыя дзеясловы маюць толькі форму 3-й

асобы адзіночнага ліку (думаю, думаеш, думае, думаем, думаеце, думаюць;

вечарэе, світае, халадае). Сярод асабовых дзеясловаў ёсць такія, якія не ўжываюцца ў формах 1-й, 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама ў формах загаднага ладу. Адсутнасць гэтых форм звязана з лексічным значэннем дзеясловаў. Некаторыя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое ўласціва жывёлам, раслінам, прадметам, з’явам прыроды (несціся (пра птушак), цяліцца, апарасіцца, кукарэкаць, бляяць; прарасці, пажаўцець, зелянець, распускацца; ржавець, цячы, кіпець; днець, святлець, яснець,

марозіць,таяць).Неўжываюццаформы1-й,2-йасобыадзіночнагалікуад дзеясловаў, лексічнае значэнне якіх несумяшчальнае з адзінкавым дзеячам

(павыходзіць, збегчыся, згуртавацца, пападаць, набегчы).

145

Агульная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных форм – здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы: пісаць пісьмо, пішу пісьмо, пішу ць пісьмо, пісаў пісьмо, буду пісаць пісьмо, пісаў бы пісьмо, пішы пісьмо, пішучы пісьмо, напісаўшы пісьмо і г. д.; ісці з сябрам, іду з сябрам, ідуць з сябрам, ішоў з сябрам, буду ісці з сябрам, ішоў бы з сябрам, ідзі з сябрам, ідучы з сябрам, ішоўшы з сябрам і г. д.

Да ўсіх дзеяслоўных форм можа прымыкаць прыслоўе: хутка прачы-

таць, хутка прачытаю, хутка прачытаў, хутка прачытай, хутка прачытаў бы, хутка прачытаны, хутка прачытаўшы; добра намаляваць, добра намалюю, добра намаляваў, добра намалюй, добра намаляваў бы, добра намаляваны, добра намаляваўшы.

Значэнні катэгорый ладу, часу, асобы дзеяслоўныя формы выражаюць, выступаючы ў ролі выказніка (прэдыката). За такімі катэгорымі замацавалася назва «прэдыкатыўныя катэгорыі». Астатнія катэгорыі называюцца непрэдыкатыўнымі.

Дзеяслоў як часціна мовы мае шырокую семантыку, што абумоўлена яго роляй у сказе. Асноўная сінтаксічная функцыя прэдыкатыўных форм дзеяслова ў сказе – функцыя выказніка: Ранішні туман развеяўся, і

ў блякла-сінім зімовым небе ззяла белае сонца (Я. Радкевіч); Заваліла, засыпалаганакбелайпамяццюбелыхначэй(Я. Янішчыц);Ціха,самотна журыліся берагі рэчкі Свіслач. І белаю трывогаю, і жальбаю гайдалася на яеплыняхрачноежыхарства(К. Кірыенка);Хлопцыадразужзасыпалі дзядзькуТамашапытаннямі: «Агэташто?Адлячаго?»(А.Якімовіч); Налятаўшыся,кожнаептушанёзноўвярталася ічакала,калімаціпрынясе пачастунак (В. Вітка).

Атрыбутыўныяформыдзеясловамогуцьвыкарыстоўваццаўролііменнайчасткісастаўногавыказніка,уроліазначэнняціакалічнасці.Інфінітыў можа выступаць у ролі любога члена сказа.

СЛОВАЎТВАРЭННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ

Словаўтварэнне дзеясловаў адбываецца некалькімі спосабамі. Найбольшактыўнымізіхз’яўляюццасуфіксальны,прэфіксальны,постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны.

Прадуктыўнымспосабамутварэннядзеясловаўз’яўляеццасуфіксальны.Гэтымспосабамутвараюццадзеясловыадасноўдзеясловаў,назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, выклічнікаў (вісець веш-а-ць, ба-

даць бад-ну-ць, спісаць спіс-ва-ць; крэдыт крэдыт-ава-ць, дзея

146

дзей-ніча-ць,пах пах-ну-ць;важны важн-іча-ць,хітры хітр-аваць, багаты багац-е-ць; двое дваj-і-ць, чацвёра чацвяр-ы-ць; вы вы- ка-ць, я я-ка-ць, ты ты-ка-ць; ох ох-а-ць, ах ах-ка-ць).

Прэфіксальныя дзеясловы ўтвараюцца толькі ад саміх дзеясловаў.

Прадуктыўныя прыстаўкі аб- (аба-, а-): аб-віць, аба-гнаць, а-тынкаваць­ ; ад- (ада-): ад-несці, ада-грэць; вы-: вы-везці, вы-слаць; да-: да-ляцець, да-­йсці;з- (с-,са-):з-біць,с-пісаць,са-браць;за-:за-сеяць,за-браць;на-:на- ву­чыць,на-грэць;па-:па-зваць,па-хваліць;пра-:пра-везці,пра-жыць;пры-: пры-вучыць,пры-крыць;раз- (раза-,рас-):раз-ліць,раза-грэць,рас-пытаць.

Утварэнне дзеясловаў з дапамогай двайных прыставак паад-, пана-, папа-, параз- малапрадуктыўнае ў беларускай мове: паад-сылаць, пана-чапляць, папа-хадзіць. Дзеясловам іншамоўнага паходжання ўласцівы запазычаныя прыстаўкі дэ-, дэз-, дыс-, рэ-, экс-, ім-: дэ-мабілізаваць, дэз-арганізаваць, дыс-кваліфікаваць, рэ-канструяваць, экс-партаваць, ім-партаваць.

У большасці выпадкаў дзеяслоўныя прыстаўкі маюць два значэнні – лексічнаеі граматычнае.Пры далучэнні прыстаўкідадзеяслова змяняецца яго лексічнае значэнне, а ўтвораныя прэфіксальныя дзеясловы набываю ць значэннезакончанагатрывання:гаварыць аб-гаварыць,ад-гаварыць,на-га- варыць, па-гаварыць, пад-гаварыць, папа-гаварыць.

Постфіксальныя дзеясловы заўсёды матывуюцца толькі дзеясловамі:

апранаць апранац-ца, мыць мыц-ца, стрыгчы стрыгчы-ся. Постфікс

-ся (-ца) далучаецца да пераходных дзеясловаў і робіць новыя ўтвораныя дзеясловы непераходнымі.

Прэфіксальна-суфіксальным спосабам утвараюцца дзеясловы ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў: снег за-снеж-ы-ць, вецер вы-ветр-ы-ць, поўны на-поўн-і-ць, прамы вы-прам-і-ць, іграць на-ігр-

ыва-ць, бліскаць па-бліск-ва-ць. Утварэнне прэфіксальна-суфіксальных дзеясловаўадлічэбнікаў,займеннікаў,прыслоўяўпрадстаўленаадзінкавымі прыкладамі:двое у-двоj-і-ць,свой пры-своj-і-ць,інакш пера-йнач-ы-ць.

ГРАМАТЫЧНЫЯ ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА

Дзеяслоў мае багатую і складаную сістэму форм. Сучасная сістэма форм дзеяслова ўключае чатыры разрады:

1)інфінітыў(неазначальнаяформадзеяслова)(пісаць,чытаць,будаваць,

несці, лезці, пячы, стрыгчы);

2)спрагальныяформы(чытаю,чытаеш,чытае,будучытаць,чытаў, чытай, чытаў бы і г. д.);

147

3)дзеепрыметнікі(пішучы,чытаючы,заросшая,маўчаўшая,загарэлы, пачырванелы, намаляваны, забыты, зжаты);

4)дзеепрыслоўі(думаючы,мыючы,намаляваўшы,схіліўшы,падвёўшы).

Дзеяслоўныя формы ў залежнасці ад марфалагічных прымет і сінтак-

січныхфункцыйдзеляццанаспрагальныяінеспрагальныя.Другізвышэйпрыведзеныхразрадаў(спрагальныяформы)супрацьпастаўляеццаастатнім тром (неспрагальныя формы).

Спрагальныміз’яўляюццаасабовыяформыдзеяслова,якіязмяняюцца па асобах, ладах, часах, родах (у прошлым часе і ўмоўным ладзе) і ліках

(думаю,думаеш,думае,думаюць;думаў,думала,думалі;будудумаць;думай, думайце; думаў бы, думала б, думалі б).

Да неспрагальных форм дзеяслова адносяцца: неазначальная форма дзеяслова(інфінітыў),дзеепрыметнікідзеепрыслоўе(змайстраваць,змай-

страваны, змайстраваўшы; абамлець, абамлелы, абамлеўшы).

Нязменныя формы дзеяслова – інфінітыў і дзеепрыслоўе, яны маюць катэгорыітрыванняістану(гаварыць–гаворачы,думаць–думаючы,чыта цьчытаючы– незакончанае трыванне;пагаварыць– пагаварыўшы, абдумаць– абдумаўшы, прачытаць– прачытаўшы– закончанае трыванне;чытаць кнігу чытаючыкнігу,сустрэцьнастаўніцу сустрэўшынастаўніцу,абдумаць сачыненне – абдумаўшы сачыненне– катэгорыя незалежнага стану).

Зменнаяформадзеяслова–дзеепрыметнік,дляягохарактэрныасноўныя марфалагічныякатэгорыідзеяслова(трывання,стану,часу)іпрыметніка(роду,

ліку,склону):напісанаесачыненне,прачытанаякніга–закончанаетрыванне,

прошлы час; пажаўцелыя лісты дрэў – незалежны стан, прошлы час).

Інфінітыў, ці неазначальная форма дзеяслова, – гэта нязменная, не-

спрагальнаяформадзеяслова,якаяабазначаедзеяннеабостан,аленеўказвае наасобу,лікічас:Ісціпапрыціхлымначнымгарадкубылопрыемна(І. На-

вуменка);ПачытацьЯнкуСіпакова–узбагаціццасловам(М. Лобан).

Інфінітыў умоўна разглядаецца як зыходная, пачатковая форма дзея­ слова,якаяўжываеццадляназываннятагоцііншагадзеяння,тамуменавіта ў гэтай форме дзеясловы падаюцца ў слоўніках. Гэта дзеяслоўная форма характарызуецца толькі катэгорыямі трывання і стану: рабіць – зрабіць – зрабіцца;мыць памыць–памыцца.Толькіўасобныхкантэкстахінфінітыў можа набываць катэгорыі часу і ладу: а ён – страляць (у сэнсе ‘пачаў страляць’ – значэнне прошлага часу); злавіць яго! (значэнне загаднага ладу); напісаць бы (у безасабовых сказах – значэнне ўмоўнага ладу).

Фармальныміпрыметаміінфінітываз’яўляюццаінфінітыўныясуфіксы

-ць, -ці, -чы: рабіць, пісаць, чытаць, есці, несці, везці, бегчы, валачы.

Пераважная большасць дзеясловаў мае суфікс -ць, які далучаецца да асновынагалосны:думаць,спаць,малоць,палоць,дудзець,ляцець, дурэць,

148

хадзіць, лічыць, сохнуць. Суфікс -ці далучаецца да асновы, якая заканчва-

еццазычнымгукам:грэбці,несці,плесці,расці,церці,раўці.Зсуфіксам-чы

ўжываеццаневялікаяколькасцьдзеясловаў,асноваякіх,якправіла,заканч­ ваецца на заднеязычны: бегчы, легчы, магчы, прэгчы, стрыгчы, сцерагчы, берагчы, секчы і сячы, завалакчы і завалачы, а таксама дзеясловы пячы, цячы, таўчы, валачы.

Уфальклорных,атаксамаўпаэтычныхтворахчасамзамест цьужыва-

ецца -ці: (Маці. – В. Р.) будзе біці, добра знаю; не так біці, як караці, яшчэ шэльмайназываці(З нар. песні);Гэтамацідзяцейратаваціздубровы ідзе! (А. Куляшоў).

Удзеясловах брысці, весці, гусці, класці, красці, месці, плесці, прасці,

сесці,цвісціўвынікугістарычныхчаргаванняўзубныхзычных іперад суфіксам -ці (-ти) з’явіўся зычны с: мет-ти месці, параўн. мят-у; плет-

ти плесці,параўн.плят-у;прад-ти–прасці,параўн.прад-у;вед-ти–весці

параўн. вяд-у.

Літаратурнай нормай дапускаецца ўжыванне варыянтных форм інфінітыва на -сці/-ць толькі для дзеясловаў плысці і плыць, гнісці і гніць, а таксама для ўсіх вытворных ад гэтых дзеясловаў: адплысці/адплыць, пе-

раплысці/пераплыць, выплысці/выплыць, паплысці/паплыць і г. д.; дагнісці/ дагніць, перагнісці/перагніць, прагнісці/прагніць, абгнісці/абгніць і г. д.

Усказеінфінітыўможавыконвацьразнастайныясінтаксічныяфункцыі. Ён можа ўжывацца ў ролі галоўных і даданых членаў сказа.

Напрыклад, у ролі галоўных членаў сказа інфінітыў выступае ў на-

ступных прыказках: Жыццё пражыць – не поле перайсці; На полі працаваць – ураджай здабываць; У дружбе жыць шчаслівым быць; Старанна працаваць–краінумацаваць;Змагаццазапраўду–гэтазначыцьпраходзіць самую высокую навуку ў свеце (К. Чорны); Праменні дабрыні няцяжка распазнаць, калі умееш сам іх людзям аддаваць(Г. Дашкевіч).

Уформеінфінітывадзейнікможаабазначацьдзеяннеякягоназву:Тва-

рыць, мысліць – гэта быў сродак перамагчы хваробу, самога сябе (М. Васілеўскі); Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю

(П. Пестрак).

Інфінітыў можа выконваць ролю даданых членаў сказа – дапаўнен-

ня: Бацька глянуў на сына незвычайным суровым позіркам, які загадваў змоўкнуць (Р. Няхай); Птушаняты неадступна лёталі за бацькамі і прасілі есці (Р. Ігнаценка); азначэння: Надышла пара вяртацца ў горад (М. Стральцоў); І ўсё ж да Чубара даволі хутка вярнулася здольнасць разважаць(І. Чыгрынаў); Даўно ўжо бацька жыў думою разжыцца ўласнаю зямлёю (Я. Колас); акалічнасці мэты, прычыны: У дзень, як лек-

цыі канчалі, на рэчку хлопцы выбягалі крыху пакоўзацца на лёдзе ці так

149