Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

імінеіснуе.Адныітыяждзеясловыўзалежнасціадкантэкстумогуцьбыць пераходныміабонепераходнымі:чытацькнігу(перах.)–здольнасцьчытаць

(неперах.); есці бутэрброд (перах.) – пачаць есці самастойна (неперах.);

пецьпесню(перах.)–пяюцьпеўні(неперах.).Гэтаазначае,штокатэгорыяпе- раходнасці/непераходнасцідзеясловаўз’яўляеццасемантычна-сінтаксічнай.

ЗВАРОТНЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ

Дзеясловы могуць абазначаць дзеянне, якое накіравана на суб’ект або аб’ект.Узалежнасціадгэтагаяныпадзяляюццаназваротныяінезваротныя.

Да зваротных адносяцца дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што накіравананасамсуб’ектісканцэнтраванаўсамімсуб’екце.Галоўнайфар- мальнайпрыметайтакіхдзеясловаўз’яўляеццанаяўнасцьпостфікса-ся,які, далучаючысядадзеяслоўныхформінфінітывана-цьабодаформ3-йасобы адзіночнага ці множнага ліку, па фанетычных прычынах пераходзіць у -ца

(-цца):мыць–мыцца,мые–мыецца,мыюць–мыюцца;бараніць–бараніц- ца,бароняць–бароняцца;разгаварыць разгаварыцца;распарыць­ –распа- рыцца; вітаць – вітацца. У астатніх выпадках захоўваецца -ся: берагчыся,

стрыгчыся,несціся.Асноўнаяколькасцьзваротныхдзеясловаўутвараецца ад прама пераходных: прычасаць валасы – прычасацца, убачыць сябра – убачыцца, вымыць твар – вымыцца, запісаць песню – запісацца. Прама пераходныядзеясловызвычайнаўтвараюцьпарынезваротныхізваротных дзеясловаў: купаць – купацца, займаць – займацца, кіраваць – кіравацца, расцерці – расцерціся, абпячы – абпячыся.

Зваротныя дзеясловы, утвораныя ад пераходных дзеясловаў, паводле значэнняпадзяляюццананекалькіразрадаў:уласна-зваротныя,узаемна-зва- ротныя, агульна-зваротныя, ускосна-зваротныя, пасіўна-якасныя, актыў- на-безаб’ектныя, зваротна-пасіўныя, зваротна-залежныя:

●уласна-зваротныя дзеясловы паказваюць, што дзеянне накіравана на суб’ект, на самога ўтваральніка: абуць сябе – абуцца, брыць сябе – брыцца, бараніць сябе – бараніцца, красіць сябе – красіцца, прычэсваць сябе – прычэсвацца­ , стрымліваць сябе – стрымлівацца. Такія дзеясловы сінанімічныя па значэнні словазлучэнням са зваротным займеннікам сябе:

Пракоп моўчкі расперазаўся і зняў сярмягу (Я. Колас); ●узаемна-зваротныядзеясловыабазначаюцьдзеянне,якоеадбываецца

паміж дзвюма ці некалькімі асобамі. Кожная з іх адначасова з’яўляецца і суб’ектам,іаб’ектамузаемадзеяння:вітацца,цалавацца,сустракацца, абнімацца, ругацца. Значэнне такіх дзеясловаў можна перадаць спалучэннем адпаведнага дзеяслова са словазлучэннем адзін аднаго (абнімаюць адзін

154

аднаго – абнімаюцца): І бацька і сын павіталіся за рукі (Я. Колас). Бліз-

кіміпасваімзначэннідагэтыхдзеясловаўз’яўляюццадзеясловысумеснага дзеяння, якія маюць значэнне ‘абмяняцца парадамі з кім-, чым-небудзь’

(мірыцца, дзяліцца, спрачацца): Старога Юстыня ў засценку паважалі, нават параіцца да яго прыходзілі (А. Чарнышэвіч);

●агульна-зваротныядзеясловыўказваюцьнаўнутраны,духоўныстан суб’екта(асобыціжывойістоты),назнешніяфізічныязменыўстанеціруху,

дзеянніпрадмета(радавацца,весяліцца,хвалявацца,крыўдзіцца,хмурыцца; спыніцца, нахіліцца, кінуцца, каціцца, кружыцца, рухацца, мяняцца): Усё нуджуся я па вёсцы роднай… (З. Бядуля); Абрысы вуліцы губляліся ў змроку (К. Чорны);

●ускосна-зваротныя дзеясловы абазначаюць, што пэўнае дзеянне суб’ектутвараедлясябесамога,насваюкарысць,усваіхінтарэсах(вучыцца,

прыбірацца,будавацца,частавацца,карміцца,збірацца,запасацца):Гэтыя тры дні Лабановіч жыў і сталаваўся ў пісара (Я. Колас);

●пасіўна-якасныядзеясловыўказваюцьнаўласцівасцьпрадметапад- вяргаццанейкамудзеянню(гэтаасабліваяркавыступаеўформахцяпераш-

няга часу) (провалака гнецца, шкло б’ецца, ніткі рвуцца, метал плавіцца): Дзяры лыкі, калі дзяруцца (З. Бядуля);

●актыўна-безаб’ектныядзеясловыўказваюцьнапастаянства,харак- тэрнасцьякога-небудзьдзеяннядлясуб’екта,прычымгэтадзеяннеўсведам- ляецца як прымета, уласцівая самому суб’екту (сабака кусаецца, крапіва пячэцца,каровабадаецца,пятухб’ецца):АлеЮзікаўконьхадзіўнавыгане, ніяк не хацеў лавіцца і нават два разы ўбрыкнуў Юзіка… (К. Крапіва);

●зваротна-пасіўныядзеясловывыражаюцьпасіўныяўспрыняцціасо- бы,прычымназвагэтайасобывыступаеўякасціўскоснагааб’ектаўдавальным склоне, а дзейнікам з’яўляецца назва таго, хто (ці што) успрымаецца

(яму ўспомніўся сон, мне бачыліся слёзы, ёй чуюцца песні, сніцца малому дзіўны сон): Я не знаю, калі палюбілася сонцу зямля, а зямлі палюбілася сонца, – не ведаю я… (А. Куляшоў).

●зваротна-залежныя дзеясловы маюць адценне залежнасці, аднак творныдзеючайасобыненазваны(выдавалісякніжкі,размяркоўвалісясро­ дкі,прывозяццатавары,выпускалісякніжкі):Пачаласяліквідацыяасобных нямецкіх груп, знішчаліся цэлыя часці, разбураліся варожыя камунікацыі, знішчаліся эшалоны, сеялася паніка ў асяроддзі ворага (К. Чорны).

Звычайна ў семантычных адносінах зваротныя дзеясловы паступова адштурхоўваюцца ад адпаведных незваротных, імкнучыся стварыць самастойную лексічную адзінку з іншым значэннем. Так, у пары мыць – мыцца зваротны дзеяслоў цалкам супадае ў сваім лексічным значэнні з незваротным і мае той жа суб’ект дзеяння. У пары стрыгчы – стрыгчыся зваротны дзеяслоў у якасці суб’екта часцей за ўсё падразумявае зусім не тую асобу,

155

якая рэальна ажыццяўляе дзеянне, хоць лексічнае значэнне ў гэтай пары застаецца адным і тым жа. Калі ж узяць пару раздаць – раздацца, то зваротнаяформачасцейзаўсёмаезначэнне,зусімнесуадноснаесазначэннем незваротнага дзеяслова: яна набыла значэнне ‘расшырыцца, расступіцца, рассунуцца,раздзяліцца’,увынікучагозрэдкустаўужываццаіаманімічны дзеяслоў (раздаць боты па калодцы).

У выніку такіх разыходжанняў у значэнні нярэдкія выпадкі, калі пры наяўнасці зваротных дзеясловаў іхнезваротныя адпаведнікіадсутнічаюць­ :

разбрысціся, нараўсціся, разраўсціся, разлегчыся, зарачыся, адрачыся, зрачыся, дамагчыся, каяцца, карыстацца, здавацца, здароўкацца, здарыцца, напівацца.

Пэўнае пашырэнне ў літаратурнай мове атрымалі і набылі статус літаратурнай формы зваротныя дзеясловы, утвораныя ад некаторых непераходныхдзеясловаў.Сяродіхнайбольшуюгрупускладаюцьдзеясловы,што абазначаюцьстанпрадмета,паякімгэтыпрадметадрозніваеццаадіншых:

чарнецца (зімовы лес чарнеецца), чырванецца (неба чырванеецца), бялецца

(полебялеецца).Адпаведныяімнезваротныядзеясловызвычайнаазначаюць набыццё пэўнай якасці, параўн.: чарнецца і чарнець, сінецца і сінець.

Другую групу падобных дзеясловаў складаюць зваротныя дзеясловы, якія маюць безасабовае значэнне: спаць спацца, ляжаць – ляжацца,

жыць – жыцца, сядзець – сядзецца, стаяць – стаяцца, дыхаць – дыхацца, ікаць – ікацца, імгліць – імгліцца, працаваць – працавацца. Усе гэтыя дзея­ словывыражаюцьдухоўныабофізічныстанчалавека,якіёнперажываенезалежнаадсваёйволі.Многіязіхчасцейужываюццазадмоўнайчасціцайне.

Да трэцяй групы належаць тыя зваротныя дзеясловы, якія выступаюць у якасці сінонімаў незваротных: адысці – адысціся, стукаць – стукацца, блукаць – блукацца, зіхацець – зіхацецца, запытаць – запытацца.

Урэшце існуе значная колькасць дзеясловаў, якія маюць толькі зварот-

нуюформу:баяцца,каяцца,смяяцца,старацца,сумецца,адцурацца,саромецца, ганарыцца, змагацца, супраціўляцца, працівіцца, ленавацца, скар­ дзіццаіінш.Усеянынабываюцьагульнаезначэннеабмежаванасцідзеяння самім яго суб’ектам, засяроджанасці дзеяння ў самім вытворцы дзеяння.

Непераходныядзеясловызакончанагатрыванняўзлучэннізпостфіксам -ся (-ца) і прыстаўкай ад- маюць значэнне спынення дзеяння: адбамбіцца,

адгарадзіцца, адаспацца, адваявацца, ад’ехацца, адступіцца, адсядзецца, адляжацца, адбегчыся.

Непераходныя дзеясловы з прыстаўкамі вы-, да-, на- пры далучэнні постфікса -ся (-ца) маюць значэнне інтэнсіўнага дасягнення выніку для са-

могасуб’екта:выспацца,вылежацца,дазваніцца,дастукацца,наплакацца, насядзецца.

156