Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

Катэгорыя асобы дзеяслова

Асабовыя дзеясловы

Катэгорыя асобы паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка (суб’екта) да гаворачай асобы. Гэтыя адносіны граматычна выражаюцца праз словазмяняльныя формы дзеяслова, што адносяцца да 1, 2, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Форма 1-й асобы адзіночнага ліку паказвае, штосуб’ектамдзеянняз’яўляеццасамагаворачаяасоба(іду,гавару,малюю, хвалююсяіг.д.).Форма2-йасобыадзіночнагалікуазначае,штосуб’ектам дзеяння з’яўляецца субяседнік гаворачай асобы (ідзеш, гаворыш, малюеш, хвалюешсяіг.д.).Форма3-йасобыадзіночнагалікуназываедзеянне,якое ажыццяўляе суб’ект, што не ўдзельнічае ў размове (ідзе, гаворыць, малюе,

хвалюецца і г. д.).

Формы ўсіх трох асоб у якасці суб’ектаў дзеяння могуць мець як адушаўлёныя, так і неадушаўлёныя назоўнікі, пры гэтым у выпадку з 1-й і 2-й

асобамі яны персаніфікуюцца: Я, сялянская карова, прашу слова, дайце слова…(К. Крапіва);Абчым, лес,шэпчаш,векавы(Я. Колас).Штода

3-й асобы, дык яна ўжываецца як з адушаўлёнымі, так і з неадушаўлёнымі назоўнікамі.

Форма 1-й асобы множнага ліку фактычна множным лікам не з’яўляецца, бо мы – гэта не некалькі я, а гаворачая асоба і яшчэ нехта. Зрэдку мы азначае наогул толькі гаворачую асобу або таго, хто піша. 2-я асоба множнага ліку можа азначаць або некалькі асоб, да якіх звяртаецца субяседнік, або ветлівы ці афіцыйны зварот да аднаго субяседніка. Калі гэты субяседнік – асоба, якая па нейкіх прычынах выклікае асаблівую павагу або з’яўляецца афіцыйнай, то Вы прынята пісаць з вялікай літары. Форма 3-й асобы множнага ліку выступае ў няпэўна-асабовым выкарыстанні, якое суадносіць дзеянне з суб’ектам – няпэўнай колькасцю асоб ці адной асобай, прадстаўленай як няпэўная.

Усе асабовыяформыдзеясловаў могуць ужывацца ў неазначальна-аса- бовым значэнні, калі суб’ект дзеяння не называецца канкрэтна, а выступае ўабагульненымвыглядзе:Гуслям,княжа,непішуцьзаконаў(Я. Купала);

УякібкутокБеларусімыніпаехалі…–скрозьадмаладогадастарогапа- чуем,зякойвелізарнайлюбоўювымаўляеццаімяЯнкіКупалы(П. Броўка);

Што пасееш, тое і пажнеш (Прыказка).

Асабовыя формы загаднага ладу – гэта формы 2-й асобы адзіночнага і множнагалікуіформысумеснагадзеяння.Формызагаднагаладу2-йасобы адзіночнага і множнага ліку бываюць толькі сінтэтычнымі.

Асабовыяформымогуцьутвараццаадлюбогадзеяслова.Алеўмоўнай практыцы ад некаторых дзеясловаў не ўжываюцца формы 1-й і 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Гэта звязана з лексічным значэннем дзеясло-

179

ваў, якое сумяшчаецца з уяўленнем аб 1-й або 2-й асобе як утваральніку дзеяння. Да ліку такіх дзеясловаў адносяцца: цяліцца, парасіцца, несціся

(пра птушак), зелянець, цячы, таяць, кіпець, прыгарэць, ржавець, бляяць.

Але ад гэтых дзеясловаў магчыма метафарычнае ўжыванне форм 1-й і 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку: Чаго ты кіпіш? Без цябе разбяруцца,

хто вінаваты (А. Бажко); Кіплю, як русла вадаспаду, і рэчкай бурнаю плыву (К. Буйло).

Неўжываюццатаксамаформы1-йі2-йасобыадзіночнагалікуаддзея­ словаў,лексічнаезначэннеякіхнесумяшчальнаезуяўленнемабадзінкавым дзеячу:збегчыся,канцэнтравацца,згуртавацца,павыходзіць,набегчы, пападаць.

Безасабовыя дзеясловы

Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеянне (стан), якое адбываецца само сабою, без утваральніка дзеяння. Пры такіх дзеясловах не можа быць дзейніка: не спіцца, падмарожвае, днее, вечарэе, змяркаецца. Яны высту-

паюць выказнікамі ў безасабовых сказах: Дыхалася лёгка: скрозь ляжала прывялая трава, чаруючы рознымі пахамі(І. Чыгрынаў); Толькі што развіднела.Панебеплылінізкіяхмары;зямлядыхалавосеньскайвільгаццю

(І. Навуменка).

Сярод безасабовых дзеясловаў шмат вытворных, асноўным спосабам утварэння якіх з’яўляецца далучэнне постфікса -ся (-ца, -цца): спіцца,

ляжыцца, жывецца.

Безасабовыя дзеясловы звычайна маюць форму 3-й асобы адзіночнага ліку, форму прошлага часу ніякага роду, інфінітыва: вечарэе, разднеецца;

вечарэла,разднелася;вечарэць,разднецца.Янымогуцьмецьтаксамаформы ўмоўнагаладу:вечарэлабхутчэй,хоцьбыразднелася.Паколькіўпарадыг-

ме гэтых дзеясловаў існуе толькі форма адной асобы, лічыцца, што ім не ўласціва катэгорыя асобы наогул. Адсюль іх назва – безасабовыя.

Адрозніваюць уласна-безасабовыя дзеясловы і дзеясловы, якія толькі ў пэўным кантэксце выступаюць у якасці безасабовых.

Уласна-безасабовыядзеясловыніколінемаюцьіншыхформ,акрамяна- званыхвышэй.Значнаяколькасцьдзеясловаўзпоўнайпарадыгмайнабывае ў3-йасобеадзіночнагаліку,упрошлымчасеніякагародуіваўмоўнымладзе безасабовае значэнне: Усіх трасло ікалаціла, і дзядзьку смехам захваціла

(Я. Колас).Уседзеясловыўгэтымсказез’яўляюццабезасабовымі,хоцьу іншыхкантэкстахянымаюцькатэгорыюасобыіпоўнуюпарадыгму(трэс­ ці – трасу, трасеш, трасе, трос, трасі і г. д.).

Безасабовыя дзеясловы абазначаюць: ●●з’явы прыроды: халадае, марозіць, вечарэе;

180