Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

СКЛАНЕННЕ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ

Дзеепрыметнікізмяняюццапаад’ектыўнымскланенні–маюцьпарадыг- му скланення прыметнікаў. Дзеепрыметнікі скланяюцца так, як і прыметнікі, па родах, ліках і склонах, маюць тыя самыя канчаткі, як і прыметнікі з асновай на цвёрды (родны) і зацвярдзелы (мокры) зычныя:

Склон

 

Адзіночны лік

 

Множны лік

мужчынскі род

жаночы род

ніякі род

Н.

квітнеюч-ы

пасівел-ая род-

зжат-ае род-

намаляван-ыя

 

родны горад

ная бабуля

нае поле

родныя краявіды

Р.

квітнеюч-ага

пасівел-ай род-

зжат-ага род-

намаляван-ых

 

роднага горада

най бабулі

нага поля

родных краявідаў

Д.

квітнеюч-аму

пасівел-ай род-

зжат-аму род-

намаляван-ым

 

роднаму гораду

най бабулі

наму полю

родным края­

 

 

 

 

відам

В.

квітнеюч-ы

пасівел-ую род-

зжат-ае род-

намаляван-ыя

 

родны горад

ную бабулю

нае поле

родныя краявіды

Т.

квітнеюч-ым

пасівел-ай род-

зжат-ым род-

намаляван-ымі

 

родным горадам

най бабуляй

ным полем

роднымі края­

 

 

 

 

відамі

М. (аб)

квітнеюч-ым

пасівел-ай род-

зжат-ым род-

намаляван-ых

 

родным горадзе

най бабулі

ным полі

родных краявідах

Дзеепрыметнікімужчынскагародуўназоўнымсклонеадзіночнагаліку маюць канчатак : усхваляваны, самлелы, непакрыты.

Утворнымімеснымсклонахдзеепрыметнікімужчынскагаініякагароду маюць аднолькавы канчатак -ым: за ўзараным полем (Т. скл.), на ўзараным полі (М. скл.). Дзеепрыметнікі жаночага роду маюць канчатак -ай (-аю): за адрамантаванай(-аю) хатай (Т. скл.), у адрамантаванай хаце (М. скл.).

ПЕРАХОД ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ У ПРЫМЕТНІКІ І НАЗОЎНІКІ

Дзеепрыметнікі ў кантэксце могуць страчваць дзеяслоўныя рысы (час, трыванне,стан),набывацьякаснуюсемантыкуісталуюпазачасавуюпрымету.Увынікугэтагапрацэсудзеепрыметнікіпераходзяцьупрыметнікі:Край мой беларускі, край! Дай ты мне напіцца, дай. Той вады гаючай, з той крыніцы вечнай, дзе ад ран балючых ты арлоў вылечваў(Н. Гілевіч).

212

Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі называецца ад’ектывацыяй (ад лац. аdjectīvus – ‘прыметнік’).

Дзеепрыметнікізалежнагастануцяперашнягачасучастагубляюцьдзея­ слоўныяпрыметы.Многіязіхпрыадсутнасціназвывыканаўцыдзеяннясталі чыстымі прыметнікамі, напр.: вядомы прафесар, любімы чалавек, знаёмы твар, цярпімы характар, свядомы выбар, значымы ўчынак. Некаторыя з іх уваходзяцьускладаныясловыўякасцідругойчасткі,каліпершайз’яўляецца назоўнікабоякаснаепрыслоўе:верацярпімы,агульназразумелы,малавядомы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ем-, -ім- набываюць прыметнікавае значэнне пры страце або аслабленні пераходнасці: Было душна, стаяў незмаўкаемы гоман(Э. Самуйлёнак).

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу (з суфіксамі -ан-, -ен- , -н-, -т-) пры выражэнні пастаяннай, пазачасавай прыметы, пад уплывам пераносна-вобразнага ўжывання пераходзяць у разрад прыметнікаў:

А гэты местачковы мешчанін нёс у літаратуру і свой падсалоджаны, сентыментальны стылёк (К. Чорны); Чалавека ў кепі зацікавіў шэры, падношаныгарнітур,гаспадаромякогабыўмаладыяшчэбелабрысыхлопец

(П. Галавач).

Каліпрыдзеепрыметнікузалежнагастанунямапаясняльныхслоў,тоён, як правіла, губляе адзнаку часу і кантэкстуальна становіцца прыметнікам. Зпаясняльныхслоўасабліваезначэннемаюцьсловы,якіяабазначаюцьасобу ціпрадмет,штовыконваюцьдзеянне:скошаныавёс(прыметнік)іскошаны

(кім?)сялянаміавёс(дзеепрыметнік),перамытыпосуд(прыметнік)іпосуд,

перамыты (калі?) нядаўна (дзеепрыметнік).

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-),-ач-(-яч-)упераважнайбольшасціперайшліўпрыметнікі(неўміручы подзвіг, кіпучая кроў, рашучыя меры, дрымучы лес, гаючая крыніца, калючы дрот, ляжачы камень, стаячая вада і інш.): Шапаціць сухімі каласамі сонечны празрысты летні дзень, і ляжыць з калючымі вусамі на загонах ядраны ячмень(С. Грахоўскі).

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу сустракаюцца ў беларускай мове даволі рэдка, але і яны маюць уласцівасць пераходзіць у прыметнікі.Якіпрыметнікі,янывыступаюцьазначэннемабокампанентам іменнай часткі састаўнога выказніка і могуць ужывацца ў пераносным,

метафарызаваным значэнні: Літасцівы мой лёсе, падары мне вясну і да­ спелую восень (С. Грахоўскі); Зычныя гукі паводле артыкуляцыйных і акустычных прымет бываюць свісцячыя, шыпячыя, дрыжачыя.

Звычайнаўякасціпрыметнікаўвыступаюцьскладаныядзеепрыметнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца якаснае прыслоўе: свежапафарбаваны будынак, вузкаспецыялізаваны тэкст, высокаарганізаваны калектыў, маладаследаваны аб’ект, добраўпарадкаваная тэрыторыя.

213

Азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяе іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прымета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнагастанузсуфіксам-л-ідзеепрыметнікаўзалежнагастанузсуфік-

самі -н-, -ан-, -ен-, -т-: заляжалы тавар, стрыманы чалавек, сасмаленая палка, неабжытая спадчына і г. д.

Увынікузгортваннявыразаўтыпугаручаявадкасць,вядучысупрацоўнік

дзеепрыметнікі пераходзяць у назоўнікі – субстантывуюцца (гаручае, вы-

бранае,вядучы,раненыіінш.):Укамерузгаранняасобнападаюццагаручае зпаліўныхбакаўіпаветразатмасферы(«Звязда»);Умінскімвыдавецтве «Мастацкаялітаратура»ўсерыі«Залатаякалекцыябеларускагапісьменства» выйшла «Выбранае» Максіма Багдановіча («Культура»); Былы вядучы «Лайфньюс» вяртаецца на БТ («Звязда»).

Умовай субстантывацыі з’яўляецца страта кіруемага назоўніка; дзеепрыметнік пачынае выступаць у ролі таго назоўніка, да якога ён адносіўся (у якасці азначэння). Значэнне слова пры гэтым канкрэтызуецца і звужа-

ецца: Перажытае адбілася і на яе характары, і на дачасна састарэлым, хваравітымтвары(Т. Xадкевіч);Пакрысеянапрывучыласябеасабліва не рэагаваць на пачутае (У. Шахавец).

У сказе субстантываваныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю, якую выконваюцьназоўнікі,аскланяюцца,якадпаведныяпрыметнікі.Граматычны род у іх набывае самастойнасць, што з’яўляецца неад’емнай прыметай любога назоўніка.

УЖЫВАННЕ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ

Ужыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове мае сваю спецыфіку. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем- (-ом-), -ім-, -ш-, -ўш- з’яўляюцца малаўжывальнымі. Іх значэнне перадаецца іншымі часцінамімовы.Напрыклад,намесцыформыдзеепрыметнікацяперашняга часунезалежнагастануўбеларускаймовешырокаўжываюццапрыметнікі, а суфіксы -ем-, -ом-, -ым- сталі прыметнікавымі.

Функцыю дзеепрыметнікаў цяперашняга часу незалежнага стану звычайна выконваюць прыметнікі ў складзе тэрміналагічных спалучэнняў

(вылучальная цеплыня, замяняльная функцыя) або тыя прыметнікі, якія: 1) утварыліся ад назоўнікаў (спагада – спагадлівы); 2) страцілі свае дзея­ слоўныя рысы (магчымы, вядомы, знаёмы).

214

Дзеепрыметнікіпрошлагачасунезалежнагастанузсуфіксамі-ўш-,-ш- у форме мужчынскага роду аманімічныя з дзеепрыслоўямі: прачытаўшы, пацярпеўшы, збегшы і інш. Выкарыстанне гэтых форм з’яўляецца абмежаваным.

Найбольшпрадуктыўныміўсучаснайбеларускаймовез’яўляюццадзее­ прыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т- (пажоўклы лес, поле было ўзарана, устрывожаная птушка, стомлены падарожжам вандроўнік, закрыты твар): Скрозь тырчэлі счарнелыя ўжо ад вільгаці пні з пацеркамі смалы (К. Чорны); На выслізганых лыжамі і саначкамі гурбахлыжыраз’язджаліся,коўзалісяўбакі(I. Шамякін);Заслонаўабвёў позіркам усіх, што стаялі тут, зачараваныя музыкай (М. Лынькоў); У альтанцы, аплеценай хмелем, Аўзор і Марыля сядзелі(А. Александровіч);Толькіўадныммесцыжалобнаінадакучліватрашчалапрыціс-

нутая галіна(I. Шамякін).

У сучаснай беларускай літаратурнай мове на месцы дзеепрыметнікаў незакончанага трывання залежнага стану цяперашняга часу шырока ўжываюцца дзеепрыметнікі незакончанага трывання прошлага часу. Часцей за ўсё гэта формы з суфіксамі -н-, -т-: маляваны, біты, кіраваны, катаваны.

Такое ўтварэнне дзеепрыметнікаў шырока распаўсюдзілася на дзеясловы,

утвораныяадзапазычаныхасноў(каардынаваны,ігнараваны,кантраляваны, кантрактаваны): Сам танец, каардынаваны і рытмічны, захапляе сваёй дынамікай («Культура»); Узнікае кантраляваны палёт думак і эмоцый («Звязда»); Гэты факт не можа быць ігнараваны і патрабуе грунтоўнага аналізу («Культура»).

Непрадуктыўныміз’яўляюццадзеепрыметнікінезалежнагаізалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем- (-ом-), -ім- (-ым-).Яныўжываюццапераважнаўпубліцыстычнымінавуковымстыляху тэрмінахіўстойлівыхсловазлучэннях:бягучыпродаж,вядучыпрэзентацыі,

аргументуючаярэклама,кіруючаяроля,інтрыгуючызагаловак,лідзіруючае становішча,падмацоўваючаярэклама,пульсуючыграфік,стрымліваючыя фактары, шыпячы гук, вісячы замок, неразлажымыя рэчывы.

Нехарактэрныдлябеларускаймовыізваротныядзеепрыметнікі,пашыраныя ў рускай мове. Ужыванне іх кваліфікуецца як парушэнне марфала-

гічнай нормы: раскрыўшаяся кветка, смяючаяся дзяўчынка, рухаючыяся прадметы, сцелючаяся расліна.

На месцы штучна ўтвораных дзеепрыметнікаў з -уч-, -юч-, -ач-, -ем-,

-ім-(веруючы,пачынаючы,ваеннаслужачыіг.д.)выступаюцьаддзеслоўныя назоўнікі: вернік, пачатковец, вайсковец і інш.

Генетычная і тыпалагічная блізкасць беларускай і рускай моў дае шырокіямагчымасцідляперакладудзеепрыметнікаўнаблізкароднаснуюмову.

215

Аднак у некаторых выпадках падбор аднаслоўнага эквівалента мае сваю спецыфікуіскладанасць.Усучаснайбеларускаймовеіснуесістэмасродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў.

Пры перакладзе замест дзеепрыметнікаў могуць выкарыстоўвацца:

1)даданыя часткі складанага сказа: Она видела мертвого медведя и Дефоржа, спокойно стоящего над ним и спокойно с нею разговаривающего. – Яна бачыла забітага мядзведзя і Дэфоржа, які спакойна стаяў над ім і спакойна з ёю гаварыў;

2)назоўнікі:Оничеткопонималибудущеечеловечества. Янывыразна

разумелі будучыню чалавецтва;

3)спалучэнні аддзеяслоўных назоўнікаў з прыназоўнікамі: группа, ру-

ководимая командиром – група пад кіраўніцтвам камандзіра;

4)прыметнікі: Ее дрожащая речь свидетельствовала о волнении. – Яе дрыготкае маўленне сведчыла пра вялікую ўсхваляванасць;

5)дзеясловы: Подошедшая к дому женщина позвала хозяйку. – Жанчына падышла да дому і паклікала гаспадыню;

6)дзеепрыслоўі, дзеепрыслоўныя словазлучэнні: Неисповедимы пути,

по которым доходит до правды ревнующий человек. Невядомыя шляхі, па якіх даходзіць да праўды, раўнуючы, чалавек;

7)развіты прыдатак: вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы – стымулятары росту раслін;

8)устаўныяканструкцыі:Действительно,страннобылосмотретьна

эти огромные возы, засыпанные от рогожного верху до колес снегом, дви- гавшиесясовершенноодни.–Сапраўды,дзіўнабылоглядзецьнагэтыявазы, засыпаныя ад рагожнага верху да калёсаў снегам, яны ехалі зусім адны.

Дзеепрыметнікі могуць перакладацца апісальна: Троекуров вышел, со-

провождаемый всем судом. – Траекураў выйшаў разам з усім судом. У не-

каторых выпадках дзеепрыметнікі пры перакладзе могуць апускацца, калі яны не нясуць асаблівай семантыка-стылістычнай нагрузкі: Она говорила с выступившими на глазах слезами. – Яна гаварыла са слязьмі на вачах.

Каб пазбегнуць ненарматыўных форм дзеепрыметнiкаў, трэба карыстацца: 1) ужывальнымi формамi дзеепрыметнiкаў: увядшие цветы – завялыя кветкi; 2) прыметнiкамi i назоўнiкамi: падающая звезда – знiчка, тоскующий взгляд–тужлiвы погляд;3)дзеясловамiабодзеепрыслоўямi:

идущиелюдисмотреливеесторону–людзіішлііглядзеліўяебок;iдучы, людзi глядзелi ў яе бок; 4) даданымi сказамi: находящиеся в обращении средства – сродкі, што знаходзяцца ў абароце і інш. У некаторых выпад-

ках дзеепрыметнік, які не мае сэнсавай нагрузкі, можна апусціць: Новый стадионпостроенмеждудвумярастущимикварталами.–Новыстадыён пабудаваны паміж двума кварталамі.

216

ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ

ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ ЯК НЯЗМЕННАЯ ДЗЕЯСЛОЎНАЯ ФОРМА

Дзеепрыслоўе – гэта нязменная дзеяслоўная форма, якая сумяшчае ў сабе прыметы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ў адносінах да дзеяслова-выказнікадзеянне:Падняўшыкаўнеріпрыгнуўшыся,Лабановіч спусціўсязганка(Я. Колас);Слухаючыспрэчкізасцяной,Ганкахвалява-

лася (П. Галавач).

Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўіўтвараюццааддзеясловаў,захоўваюцьіхасновыілексіч-

нае значэнне: вывучы-ць – вывучы-ўшы, прыязджа-ць – прыязджа-ючы.

Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы дзеяслова:

1)пераходнасць/непераходнасць: выконваючы (што?) заданне, адчыніўшы (што?) дзверы (пераходныя дзеепрыслоўі), сустрэўшыся (дзе?)

ударозе, адхіляючыся (куды?) убок (непераходныя дзеепрыслоўі);

2)зваротнасць/незваротнасць: радуючы – радуючыся, падымаючы –

падымаючыся, убачыўшы – убачыўшыся;

3)трыванне(незакончанаеізакончанае):(шторобячы?)гаворачы,(што робячы?)прывозячы;(штозрабіўшы?)сказаўшы,(штозрабіўшы?)прывёзшы;

4)стан (бываюць толькі незалежнага стану): вяртаючы кнігу, вярта­

ючыся з горада, даведаўшыся пра здарэнне.

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае дадатковае незакончанае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Конік, напружваючыся, цягнуўцяжківоз(М. Стральцоў).Дзеепрыслоўезакончанагатрывання абазначае звычайна закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Узышоўшы на ўзгорак, Лабановіч спыніўся, каб акінуць вокам ваколіцы (Я. Колас).

Дзеепрыслоўі,якнязменныясловы,неўтвараюцьформчасу:катэгорыя часу ў іх сінтэзавалася з катэгорыяй трывання і не выражаецца ні лексічным значэннем, ні формаўтваральнымі суфіксамі. Калі ў асабовых формах дзеясловаў катэгорыя часу абазначае адносіны дзеяння да моманту гутаркі (пішу – пісаў – буду пісаць), то ў дзеепрыслоўях значэнне часу выражаецца толькі ў адносінах да часу дзеяслова-выказніка, таму для іх характэрна адноснае абазначэнне часу.

Дзеепрыслоўіабазначаюцьчасуадносінахдачасудзеяння,якоеабазначае дзеяслоў-выказнік. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання звычайна

217

абазначаюць дзеянне, якое адбываецца адначасова з дзеяннем, названым дзеясловам-выказнікам:Атам,адбіваючысрэбнайлуской,бліскучыярыбы ідуць чарадой (П. Глебка); а таксама дзеянне, якое адбылося або адбывалася раней, чым дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, і маюць значэнне прошлага часу: Слухаючы спрэчкі за сцяной, Ганка хвалявалася (П. Галавач); Дастаючы з жалезнай скрынкі прашнураваную і змацаваную пячаткамі кнігу, камісар уздыхнуў (І. Шамякін).

Дзеепрыслоўіна -учы (-ючы),-ачы (-ячы) могуць абазначаць ідзеянне, якое папярэднічае дзеянню, абазначанаму дзеясловам-выказнікам: Дахо­ дзячы да брамы, я на момант спыняўся, углядаўся ў глыб двара і вяртаўся

(П. Галавач). Гэтыя ж дзеепрыслоўі могуць абазначаць дзеянне, якое адбываецца пасля дзеяння, абазначанага выказнікам: Бліснуў лысінай пень,

елкавырвалазценяўсвойцень,напалянеляснойкладучыягопобачзсабой (А. Куляшоў); Бачачы і адчуваючы ўсё навокал сябе як бы па той бок рэальнага, сапраўднага, ён нарэшце пачаў ісці (К. Чорны).

Некаторыязадзіночныхдзеепрыслоўяўупазіцыіпаслявыказнікастрацілі значэнне дзеяння: Спявалі жнеі ідучы (П. Трус); Ён зробіць гэта жартуючы (‘лёгка, без напружання’).

Дзеепрыслоўізахоўваюцькіраваннетагодзеяслова,адякогаўтвораны:

прачытацькнігу–прачытаўшыкнігу,прынесціпадручнікі–прынёсшыпад­ ручнікі;дадзеепрыслоўяў,якідадзеясловаў,могуцьпрымыкацьпрыслоўі,

якія паясняюць іх: слухаць уважліва – слухаючы (як?) уважліва, зрабіць старанна – зрабіўшы (як?) старанна.

Прыслоўныя прыметы дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўенемаеформсловазмянення(асыпаючыся,распытваючы, адзначыўшы), звязваецца з дзеясловам пры дапамозе прымыкання: Песня льецца (як?) не сціхаючы.

Дзеепрыслоўенайчасцейужываеццазпаясняльнымісловамі,утвараючы разамзімідзеепрыслоўнаесловазлучэнне,якоевыступаеякадзінчленска- за–адасобленаяакалічнасцьспосабудзеяння,прычыны,часуіінш.:Лянок кланяўся сваёй гаспадыні, пашумліваючы галоўкамі (А. Кулакоўскі).

Дзеепрыслоўнае словазлучэнне выконвае ролю адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння: кланяўся (як?) пашумліваючы галоўкамі.

Дзеепрыслоўі часцей за ўсё выконваюць сінтаксічную ролю акаліч-

насці: Па ўзбочыне нехта нядаўна прайшоў, пакінуўшы неглыбокія ямкі ў снезе (В. Быкаў). Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі, вызначаюць характар праяўлення дзеяння шляхам указання на другое (пабочнае) дзе-

янне: Жанкі падыходзілі гамонячы (І. Мележ); Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы (П. Глебка).

Дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў казаць, гаварыць, могуць выступаць у ролі пабочных слоў і словазлучэнняў: праўду кажучы, мякка

218

кажучы,уласнакажучы,шчыракажучы.Страчваючысувязьзвыказнікам,

яныз’яўляюццасродкамвыражэннямадальныхзначэнняў:Уласнакажучы,

ад усяго кораня Яноўскіх зараз засталіся на зямлі толькі яна ды я, па жаночай лініі(У. Караткевіч); Шчыра кажучы, я даўно ўжо вырашыў, куды буду паступаць пасля школы (А. Асіпенка).

Прыстрацедзеяслоўныхпрыметдзеепрыслоўі,якіязаймаюцьпазіцыю ўканцысказапаслявыказніка,могуцьпераходзіцьупрыслоўі:Іпайшліяны гэтак абняўшыся (К. Чорны); Апрача таго, венцяроўцы лавілі шмат рыбы, білі розную звярыну, птушак і жылі прыпяваючы (М. Чарот); Волечка сядзела сцішыўшыся (К. Чорны).

УТВАРЭННЕ ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў інфінітыва (прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў -ўшы (калі ўтваральная аснова заканчваецца на галосны) або -шы (калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны): запіса-ць – запісаўшы, прачыта-ць – прачытаўшы, захапі-цьзахапіўшы,пачу-ць–пачуўшы,дагледзе-ць–дагледзеўшы,звез-ці–звёзшы, змёў – змёўшы, спёк – спёкшы.

Дзеепрыслоўінезакончанагатрыванняўтвараюццааддзеяслоўныхасноў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў -учы (-ючы) ад дзеясловаў І спражэння і суфіксаў -ачы (-ячы) ад дзеясловаў ІІ спражэння: вяж-уць – вяжучы, буду[j-у]ць – будуючы, піш-уць – пішучы, шэпч-уць тэпчучы, чыта[j-у]ць чытаючы, спява[j-у]ць – спяваючы, ляж-аць лежачы, леч-аць – лечачы, роб-яць – робячы, лов-яць ловячы, соч-аць – сочачы, глядз-яць – гледзячы.

Зваротныя дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад зваротных дзеясловаў пры дапамозе адпаведных суфіксаў: баяцца – баючыся, смяяцца – смеючыся, нахіляцца – нахіляючыся.

ПЕРАХОД ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Удзеепрыслоўяўмогуцьаслабляццаграматычныякатэгорыічасу,трывання,тамуяныгубляюцьздольнасцькіраванняістановяццапрыслоўямі. Найбольш характэрнай прыкметай пераходу дзеепрыслоўяў у прыслоўі з’яўляецца адсутнасць пры іх кіруемых слоў. Часцей за ўсё пераходзяць у прыслоўідзеепрыслоўінезакончанагатрывання.Так,усказеКарыстаючыся багатымі дарамі прыроды, яны жылі прыпяваючы слова прыпяваючы па форме з’яўляецца дзеепрыслоўем, аднак яно страціла значэнне трывання­ і

219