- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
Прошлы час
Род |
|
адзіночны лік |
|
|
|
|
|
м. |
помніў- |
карміў- |
хадзіў- |
|
|
|
|
ж. |
помніл-а |
карміл-а |
хадзіл-а |
|
|
|
|
н. |
помніл-а |
карміл-а |
хадзіл-а |
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
помніл-і |
карміл-і |
хадзіл-і |
|
|
|
|
Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
Усе дзеясловы, якія не ўваходзяць ні ў адзін з чатырох прадуктыўных класаў, утвараюць 11 непрадуктыўных словазмяняльных класаў. Некалькі дзеясловаў не ахопліваюцца і гэтымі класамі і маюць індывідуальныя спецыфічныя формы. Дзеясловы непрадуктыўных класаў адчуваюць уплыў прадуктыўных і паступова пераходзяць у іх. У сувязі з гэтым некаторыя з іхмаюцьдублетныяформы,якіяўцяперашнімчаселічаццанарматыўнымі, але гэта дублетнасць паступова ліквідуецца.
Першы непрадуктыўны клас
Дагэтагакласаналежацьдзеясловы,якіяўінфінітывезаканчваюццана -аць, а ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак -уць (-юць). Але ў адрозненне ад першага прадуктыўнага класа суфікс інфінітыва -а- ў 3-й асобе множнага ліку знікае (чаргуецца з нулём гука): вязаць – вяжуць, сеяць (сеj-а-ць) – сеюць (сеj-уць), казаць – кажуць, слаць – шлюць, ірваць – ірвуць, хвастаць – хвошчуць і да т. п.
Патыпезычнагаўасновецяперашнягачасуіпанаяўнасціабоадсутнасці чаргаванняў зычных гэты клас дзеліцца на тры падкласы.
Падклас А ўключае дзеясловы, у якіх апошні зычны інфінітыва чаргуецца з апошнім зычным асновы цяперашняга часу: [з] // [ж] (казаць – кажу,кажаш…кажуць);[с]//[ш](пісаць–пішу,пішаш…пішуць);[т]//[ч] (таптаць – тапчу, топчаш… топчуць); [м] // [мл’] (драмаць – драмлю, дрэмлеш… дрэмлюць); [п] // [пл’] (сыпаць – сыплю, сыплеш… сыплюць).
Чаргаванне цвёрдых і мяккіх зычных адбываецца толькі ў 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку і 1-й і 2-й асобах множнага ліку: [в] // [в’] (ірваць – ірву,
ірвеш, ірве, ірвём, ірвяце, ірвуць); [н] // [н’] (стагнаць – стагну, стогнеш, стогне, стогнем, стогнеце, стогнуць); [с] // [с’] (ссаць – ссу, ссеш, ссе,
188
ссём,ссяце,ссуць).Дзеясловыслацьіпрыслацьмаюцьчаргаванне[л]//[л’]
ва ўсіх асобах (слаць – шлю, шлеш… шлюць). Акрамя таго, тут назіраюцца суплетыўныя карані (сл- – шл’-).
Некалькі асобна стаяць дзеясловы ждаць, паласкаць, пляскаць і хвастаць, у якіх адбываецца чаргаванне з шыпячымі (ждаць – жду, жджэш,
жджэ, жджом, жджаце, жджуць; пляскаць – пляшчу, плешчаш, плешча, плешчам, плешчаце, плешчуць; паласкаць – палашчу, палошчаш, палошча, палошчам, палошчаце, палошчуць; хвастаць – хвашчу, хвошчаш, хвошча, хвошчам, хвошчаце, хвошчуць).
Некаторыя дзеясловы гэтага падкласа маюць і паралельныя формы па першым прадуктыўным класе: калыхаць, клікаць, паласкаць, пляскаць,
скакаць,смыкаць,хвастаць.Гэтаазначае,штоасабовыяформыўіхмогуць мець чаргаванне зычных асноў і могуць захоўваць інфінітыўны суфікс -а-:
калышу і калыхаю, клічу і клікаю, палашчу і паласкаю, пляшчу і пляскаю, хвашчу і хвастаю.
Такомужуплывупершагапрадуктыўнагакласападлягаюцьідзеясловы
шчыпаць, кляпаць, драмаць (шчыпаюць і шчыплюць, кляпаюць і клеплюць, дрэмлюць і драмаюць).
Падклас Б складаецца з дзеясловаў баяць, бляяць, веяць, каяцца, лаяць, пяяць, сеяць, смяяцца.
Падклас В уключае дзеясловы браць, драць, зваць, праць, у аснове цяперашняга часу ў якіх праяўляецца беглы галосны:бяруць, дзяруць, завуць,
пяруць.
Усе дзеясловы гэтага класа змяняюцца па першым спражэнні.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
падклас А |
|
падклас Б |
падклас В |
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
|
1-я |
піш-у |
драмл-ю |
ар-у |
се-ю |
ба-ю |
бяр-у |
зав-у |
|
|
|
|
|
|
|
|
2-я |
піш-аш |
дрэмл-еш |
ар-эш |
се-еш |
ба-еш |
бяр-эш |
зав-еш |
|
|
|
|
|
|
|
|
3-я |
піш-а |
дрэмл-е |
ар-э |
се-е |
ба-е |
бяр-э |
зав-е |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
1-я |
піш-ам |
дрэмл-ем |
ар-ом |
се-ем |
ба-ем |
бяр-ом |
зав-ём |
|
|
|
|
|
|
|
|
2-я |
піш-аце |
дрэмл-еце |
ар-аце |
се-еце |
ба-еце |
бер-аце |
зав-яце |
|
|
|
|
|
|
|
|
3-я |
піш-уць |
дрэмл-юць |
ар-уць |
се-юць |
ба-юць |
бяр-уць |
зав-уць |
|
|
|
|
|
|
|
|
189
Прошлы час
Род |
|
падклас А |
|
падклас Б |
падклас В |
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
||
м. |
пісаў- |
драмаў- |
араў- |
сеяў- |
баяў- |
браў- |
зваў- |
|
|
|
|
|
|
|
|
ж. |
пісал-а |
драмал-а |
арал-а |
сеял-а |
баял-а |
брал-а |
звал-а |
|
|
|
|
|
|
|
|
н. |
пісал-а |
драмал-а |
арал-а |
сеял-а |
баял-а |
брал-а |
звал-а |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
пісал-і |
драмал-і |
арал-і |
сеял-і |
баял-і |
брал-і |
звал-і |
Другі непрадуктыўны клас
Другі непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх мае суфіксы -а- або -е- (-э-), якія чаргуюцца з нулём гука (беглыя галосныя) у
асновецяперашнягачасу:маўч-а-ць–маўч-у,маўч ыш…маўч-аць;ляж-а- ць–ляж-у,ляж-ыш…ляж-аць;глядз е-ць–глядж-у,глядз-іш…глядз-яць; свірч-э-ць – свірч-у, свірч ыш… свірч-аць.
Другі непрадуктыўны клас падзяляецца на два падкласы ў залежнасці ад інфінітыўнага суфікса -а- ці -е- (-э-).
ДападкласаАадносяццадзеясловы,якіяўінфінітывемаюцьканцавоеа:
блішчаць, бражджаць, бурчаць, верашчаць, вішчаць, гучаць, дрыжаць, журчаць,імчаць,крычаць,ляжаць,маўчаць,пішчаць,тарчаць,трашчаць,
тырчаць, цурчаць, ламаць, спаць. Аснова цяперашняга часу заканчваецца на шыпячыя зычныя ж, дж, ч. Калі ў аснове інфінітыва апошнім зычным з’яўляюццагубныям, п,тоў1-йасобеадзіночнагалікуўтвараеццаспалучэн- не [мл’], [пл’], а ва ўсіх астатніх – мяккія [м’], [п’]: ламлю, ломіш, ломіць,
ломім, ломіце, ломяць; сплю, спіш, спіць, спім, спіце, спяць.
Да гэтага ж падкласа адносяцца дзеясловы гнаць, баяцца і стаяць:
гнаць – ганю, гоніш… гоняць (беглы галосны ў корані); баяцца – баюся, баішся, баіцца, баімся, баіцеся, баяцца; стаяць – стаю, стаіш, стаіць,
стаім, стаіце, стаяць (у аснове цяперашняга часу з’яўляецца j). Падклас Б складаюць дзеясловы, якія ў інфінітыве маюць суфікс -е-
(-э-):бліскацець,бразгацець,вісець,вярцець,грукацець,глядзець,грымець, гудзець, дрыгацець, дымець, звінець, зіхацець, карцець, кіпець, лапацець, ліпець, ляцець, мігцець, мільгацець, ненавідзець, рупець, свіцецца, сядзець, тарахцець, трымцець, храбусцець, хрусцець, хрыпець, цьмець, цярпець, шалясцець, шамацець, шапацець, шархацець, шумець, шчымець, шыпець,
атаксама імжэць, кішэць, свірчэць, сквірчэць, цурчэць, гарэць.
УпершайасобецяперашнягачасуўдзеясловахпадкласаБназіраюцца чаргаваннізычных[с’]//[ш](вісець–вішу);[дз’]//[дж](сядзець–сяджу);
190
[ц’] // [ч] (ляцець – лячу); губны // губны + [л’] (дымець – дымлю, шыпець – шыплю, хрыпець – хрыплю); [с’ц’] // [шч] (храбусцець – храбушчу).
Пад уплывам чацвёртага прадуктыўнага класа рад прыставачных дзея словаў другога непрадуктыўнага класа пры пераносе націску на карнявы галосны ў формах прошлага часу і ў інфінітыве маюць суфікс -і- (-ы-):
адлежыў–адлежыцца,угледзіў–угледзіцца,змоўчыла–змоўчыць.Кабпаз-
бегнуцьпадобныхпамылак,трэбапаглядзець,яквымаўляеццагэтыдзеяслоў безпрыстаўкі:адлежыць–ляжаць,угледзіў–глядзеў,змоўчыла–маўчала.
Усе дзеясловы другога непрадуктыўнага класа змяняюцца па другім спражэнні.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
падклас А |
|
|
|
падклас Б |
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
||
1-я |
крыч-у |
спл-ю |
ста-ю |
|
сядж-у |
|
гар-у |
2-я |
крыч-ыш |
сп-іш |
ста-іш |
|
сядз-іш |
|
гар-ыш |
3-я |
крыч-ыць |
сп-іць |
ста-іць |
|
сядз-іць |
|
гар-ыць |
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
1-я |
крыч-ым |
сп-ім |
ста-ім |
|
сядз-ім |
|
гар-ым |
2-я |
крыч-ыце |
сп-іце |
ста-іце |
|
сядз-іце |
|
гар-ыце |
3-я |
крыч-аць |
сп-яць |
ста-яць |
|
сядз-яць |
|
гар-аць |
|
|
Прошлы час |
|
|
|
||
Род |
|
падклас А |
|
|
|
падклас Б |
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
||
м. |
крычаў- |
спаў- |
стаяў- |
|
сядзеў- |
|
гарэў- |
ж. |
крычал-а |
спал-а |
стаял-а |
|
сядзел-а |
|
гарэл-а |
н. |
крычал-а |
спал-а |
стаял-а |
|
сядзел-а |
|
гарэл-а |
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
крычал-і |
спал-і |
стаял-і |
|
сядзел-і |
|
гарэл-і |
Трэці непрадуктыўны клас
Трэцінепрадуктыўныкласуключаедзеясловы,якіяўасновеінфінітыва маюць суфікс -ну-, а ў аснове цяперашняга або будучага простага часу – суфікс-н-:мокнуць–(яны)мокн-уць.Упрошлымчасеяныгубляюцьсуфікс
-ну-: мок, мёрз, прывык.
Усе дзеясловы гэтага класа абазначаюць стан: блякнуць, набракнуць,
віснуць, вязнуць, гаснуць, глухнуць, горкнуць, гразнуць, грузнуць, гуснуць,
191
дохнуць,друзнуць,дрыхнуць,жоўкнуць,жухнуць,зызнуць,зябнуць,кіснуць, крэпнуць, ліпнуць, мерзнуць, мокнуць, моўкнуць, мякнуць, нікнуць, пахнуць, прагнуць,пухнуць,сіпнуць,слабнуць,слепнуць,смагнуць,сохнуць,стынуць, тухнуць,уваскрэснуць,хрыпнуць,ціхнуць,чахнуць,чэзнуць.Дагэтагажкласа належаць дзеясловы абрыднуць, абрызгнуць, заскарузнуць, захраснуць, пазбегнуць, прасякнуць, спасцігнуць, спрахнуць, адвергнуць, вывергнуць, звыкнуць, прывыкнуць, набухнуць, разбухнуць, набракнуць, разбракнуць, дасягнуць, перасягнуць, адвергнуць, падвергнуць і інш.
Некаторыя дзеясловы гэтага непрадуктыўнага класа пад уплывам другога прадуктыўнага класа могуць захоўваць суфікс -ну- ў форме прошлага часу мужчынскага роду: блякнуў, віснуў, вязнуў, горкнуў, жоўкнуў, ліпнуў,
пахнуў, прагнуў і іншыя беспрыставачныя дзеясловы. У такіх дзеясловах суфікс -ну- захоўваецца толькі ў мужчынскім родзе пры адсутнасці яго ў жаночым і ніякім родзе і ў прыставачных дзеясловах.
Удзеясловах з прыстаўкамі, утвораных ад гінуць, цягнуць, прагнуць, і
ўдзеясловах дасягнуць, вытхнуцца, затхнуцца ўсе формы прошлага часу павінныўжываццазсуфіксам-ну-:загінуць–загінуў,загінула(дляж.ін.р.),
загінулі; затхнуцца – затхнуўся, затхнулася (для ж. і н. р.), затхнуліся.
З суфіксам -ну- ў прошлым часе мужчынскага роду ўжываюцца дзея словыабвергнуць,абрыднуць,абрызгнуць,уракнуць,прасякнуць,пазбегнуць, заскарузнуць. Наадварот, дзеясловы абвыкнуць, адвыкнуць, прывыкнуць, набракнуць, набухнуць, захраснуць, спрахнуць, спасцігнуць ужываюцца без суфікса -ну-.
Усе дзеясловы гэтага класа змяняюцца па першым спражэнні, пры гэтым формы 1-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку маюць цвёрдае н: набракну – набракнуць, зябну – зябнуць, вязну – вязнуць.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
адзіночны лік |
|
|
|
|
|
1-я |
чахн-у |
спасцігн-у |
адвыкн-у |
2-я |
чахн-еш |
спасцігн-еш |
адвышн-еш |
3-я |
чахн-е |
спасцігн-е |
адвыкн-е |
|
|
множны лік |
|
1-я |
чахн-ем |
спасцігн-ем |
адвыкн-ем |
2-я |
чахн-еце |
спасцігн-еце |
адвыкн-еце |
3-я |
чахн-уць |
спасцігн-уць |
адвыкн-уць |
192
Прошлы час
Род |
|
адзіночны лік |
|
|
|
|
|
м. |
^ |
^ |
^ |
чах- - |
спасціг- - |
адвык- - |
|
ж. |
чахл-а |
спасцігл-а |
адвыкл-а |
|
|
|
|
н. |
чахл-а |
спасцігл-а |
адвыкл-а |
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
чахл-і |
спасцігл-і |
адвыкл-і |
|
|
|
|
Чацвёрты непрадуктыўны клас
Гэтынепрадуктыўныкласуключаедзеясловы,інфінітыўякіхзаканчва-
ецца на -ці, -сці: вез-ці, лез-ці, кла-сці, пра-сці.
Узалежнасціадсуадносінасноўінфінітываіцяперашнягачасучацвёрты непрадуктыўны клас падраздзяляюць на тры падкласы.
Падклас А ўключае дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -ці, а асновы інфінітыва і цяперашняга часу супадаюць: вез-ці – вяз-уць, грыз-
ці – грыз-уць, паўз-ці – паўз-уць, сап-ці – сап-уць, скуб ці – скуб-уць і пад.
Апошні зычны асновы з’яўляецца апошнім зычным формы прошлага часу мужчынскага роду: вёз, нёс, скроб, дзёр, жор і пад.
Падклас Б уключае дзеясловы на -сці з асновай цяперашняга часу на
д або т: красці – крад-уць, плесці – плят-уць, месці – мят-уць, класці – клад-уць.Дагэтагападкласаналежацьдзеясловыбрысці,весці,гнесці,гусці,
класці, красці, месці, плесці, прасці, сесці, цвісці, упасці. Формы прошлага часуўтвараюццаўіхшляхамдалучэннясуфікса-л-даінфінітыўнайасновы, які ў мужчынскім родзе пераходзіць у -ў: пле-сці – плёў, пляла, пляло, плялі;
ме-сці – мёў, мяла, мяло, мялі і г. д.
Падклас В уключае дзеясловы мерці, перці, церці, распасцерці. Яны характарызуюцца чаргаваннем е ў інфінітыве з нулём гука ў аснове цяпе-
рашняга часу: мерці – мруць, церці – труць, перці – пруць, распасцерці – распаструць.
Асаблівасці формаўтварэння маюць дзеясловы чацвёртага непрадуктыўнага класа расці і клясці. Дзеяслоў расці ў цяперашнім часе мае аснову
раст-,аклясцімаеасновуклян-(расту,кляну–растуць,клянуць…).Упро-
шлым часе яны ўтвараюць наступныя формы: рос – расла, расло, раслі;
кляў – кляла, кляло, клялі.
Дзеясловы чацвёртага непрадуктыўнага класа змяняюцца па першым спражэнні.
193
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
падклас А |
|
|
падклас Б |
падклас В |
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
1-я |
вяз-у |
дзяр-у |
рав-у |
|
брыд-у |
мят-у |
тр-у |
пр-у |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2-я |
вяз-еш |
дзяр-эш |
рав-еш |
|
брыдз-еш |
мяц-еш |
тр-эш |
пр-эш |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
3-я |
вяз-е |
дзяр-э |
рав-е |
|
брыдз-е |
мяц-е |
тр-э |
пр-э |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
1-я |
вяз-ём |
дзяр-ом |
рав-ём |
|
брыдз-ём |
мяц-ём |
тр-ом |
пр-ом |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2-я |
вез-яце |
дзер-аце |
рав-яце |
|
брыдз-яце |
мец-яце |
тр-аце |
пр-аце |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
3-я |
вяз-уць |
дзяр-уць |
рав-уць |
|
брыд-уць |
мят-уць |
тр-уць |
пр-уць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Прошлы час |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
||
Род |
|
падклас А |
|
|
падклас Б |
падклас В |
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
м. |
^ |
^ |
роў- |
|
брыў- |
мёў- |
^ |
^ |
вёз- - |
дзёр- - |
|
цёр- - |
пёр- - |
||||
ж. |
везл-а |
дзерл-а |
раўл-а |
|
брыл-а |
мял-а |
церл-а |
перл-а |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
н. |
везл-а |
дзерл-а |
раўл-о |
|
брыл-о |
мял-о |
церл-а |
перл-а |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
везл-і |
дзерл-і |
раўл-і |
|
брыл-і |
мял-і |
церл-і |
перл-і |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Пяты непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -чы (-ч), а аснова цяперашняга часу – на заднеязычныя к, г, якія чаргуюцца з ч,
ж: таўчы – таўку, таўчэш… таўчаце, таўкуць; сцерагчы – сцерагу, сце-
ражэш…сцеражаце,сцерагуць.Асновапрошлагачасумужчынскагароду гэтых дзеясловаў заканчваецца на г або к (бярог, пёк), у іншых формах да гэтых зычных далучаецца суфікс -л- і родавы або множналікавы канчатак.
Пяты непрадуктыўны клас уключае наступныя дзеясловы: валачы, бе-
рагчы, легчы, магчы, прэгчы, стрыгчы, таўчы, цячы, а таксама адпрэгчы, запрэгчы,выпрагчы,падпрэгчы,перапрэгчы,прыпрэгчы,распрэгчы;адрачыся, вырачыся, зрачыся, урачы, урачыся.
Дзеясловы гэтага класа адносяцца да першага спражэння.
194
|
Узор парадыгмы |
||
|
|
|
|
|
Цяперашні час |
||
|
|
|
|
Асоба |
|
адзіночны лік |
|
1-я |
бераг-у |
|
таўк-у |
2-я |
бераж-эш |
|
таўч-эш |
|
|
|
|
3-я |
бераж-э |
|
таўч-э |
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
1-я |
бераж-ом |
|
таўч-ом |
2-я |
бераж-аце |
|
таўч-аце |
3-я |
бераг-уць |
|
таўк-уць |
|
Прошлы час |
||
Род |
|
адзіночны лік |
|
|
|
|
|
м. |
^ |
|
^ |
бярог- - |
|
тоўк- - |
|
ж. |
берагл-а |
|
таўкл-а |
|
|
|
|
н. |
берагл-о |
|
таўкл-о |
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
берагл-і |
|
таўкл-і |
|
|
|
|
Шосты непрадуктыўны клас
Гэтыкласуключаедзеясловы,уякіхуасновеінфінітывамаеццасуфікс -а- (-я-), а ў аснове цяперашняга або будучага простага часу яму адпавядае насавызычны:жаць–жнуць,мяць–мнуць,абняць–абнімуць.Узалежнасці ад таго, якія чаргаванні паяўляюцца ў аснове цяперашняга часу, гэты клас распадаецца на два падкласы.
Падклас А ўключае дзеясловы з зычным м у аснове будучага простага часу:зняць–зніму,абняць,адняць,выняць,даняць,заняць,наняць,падняць , пераняць, паняць, праняць, прыняць, разняць, успрыняць, узняць, узяць.
Падклас Б уключае тры групы дзеясловаў:
1)дзеясловы з прыстаўкай на галосную, у якіх адбываецца чаргаванне
-ня- // -йм-: даняць – дайму, доймеш… доймуць; заняць – займу, зоймеш… зоймуць; пераняць – перайму, пяроймеш… пяроймуць;
2)дзеясловызпрыстаўкайназычнызчаргаваннем-ня-//-нім-:абняць–
абніму, абнімеш… абнімуць; адняць – аднімуць; зняць – знімуць; падняць – паднімуць; разняць – разнімуць; узняць – узнімуць. Дзеясловы, у якіх пры-
стаўка заканчваецца не на д, могуць мець варыянты: зняць – здыму і зніму,
здымуць і знімуць; разнімаць – разніму і раздыму, разнімуць і раздымуць;
195
3) дзеясловы выняць, прыняць, успрыняць, якія характарызуюцца чар-
гаваннем-ня-//-му-:выняць–выму–вымуць;прыняць–прыму,прымеш… прымуць; успрыняць – успрымуць.
Дзеясловы шостага непрадуктыўнага класа належаць да першага спражэння.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
падклас А |
|
|
падклас Б |
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
||
|
|
|
|
|
||
1-я |
мн-у |
жн-у |
пачн-у |
займ-у |
абнім-у |
прым-у |
2-я |
мн-еш |
жн-еш |
пачн-еш |
зойм-еш |
абнім-еш |
прым-еш |
3-я |
мн-е |
жн-е |
пачн-е |
зойм-е |
абнім-е |
прым-е |
|
|
|
множны лік |
|
|
|
1-я |
мн-ём |
жн-ём |
пачн-ём |
зойм-ем |
абнім-ем |
прым-ем |
2-я |
мн-яце |
жн-яце |
пачн-яце |
зойм-еце |
абнім-еце |
прым-еце |
3-я |
мн-уць |
жн-уць |
пачн-уць |
зойм-уць |
абнім-уць |
прым-уць |
|
|
|
Прошлы час |
|
|
|
Род |
|
падклас А |
|
|
падклас Б |
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
||
|
|
|
|
|
||
м. |
мяў- |
жаў- |
пачаў- |
заняў- |
абняў- |
прыняў- |
ж. |
мял-а |
жал-а |
пачал-а |
занял-а |
абнял-а |
прынял-а |
н. |
мял-а |
жал-а |
пачал-о |
занял-а |
абнял-о |
прынял-о |
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
мял-і |
жал-і |
пачал-і |
занял-і |
абнял-і |
прынял-і |
Сёмы непрадуктыўны клас
Сёмынепрадуктыўныкласуключаедзеясловы,якіяўінфінітывехарак-
тарызуюцца поўнагалоссем -ало-, -аро-: палоць, малоць, калоць, бароцца,
пароць. Поўнагалоссе адсутнічае ў формах цяперашняга часу, але захоўва-
ецца ў формах прошлага часу: палоць – палю, полеш, поле, полем, полеце, полюць, але: палоў, палола (ж. і н. р.), палолі; пароць – пару, пораш, пора, порам, пораце, поруць, але: пароў, парола (ж. і н. р.), паролі; бароцца – баруся,борашся,борацца,борамся,борацеся,боруцца,але:бароўся,баролася (ж. і н. р.), бароліся.
Дзеясловыгэтагакласаадносяццадапершагаспражэння.Падуплывам чацвёртага прадуктыўнага класа часам ужываюцца з канчаткам другога спражэння, але такое ўжыванне памылковае.
196
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
адзіночны лік |
|
|
|
|
1-я |
пал-ю |
пар-у |
|
|
|
2-я |
пол-еш |
пор-аш |
|
|
|
3-я |
пол-е |
пор-а |
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
1-я |
пол-ем |
пор-ам |
|
|
|
2-я |
пол-еце |
пор-аце |
|
|
|
3-я |
пол-юць |
пор-уць |
|
|
|
|
Прошлы час |
|
|
|
|
Род |
адзіночны лік |
|
|
|
|
м. |
палоў- |
пароў- |
|
|
|
ж. |
палол-а |
парол-а |
|
|
|
н. |
палол-а |
парол-а |
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
палол-і |
парол-і |
|
|
|
Восьмы непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх у асновах назіраецца чаргаванне
[-ва-] // [-j-]: даваць – даюць (даj-уць), дзяваць – дзяюць (дзяj-уць), нада ваць,раздаваць,падзяваць,падзявацца,уставаць,прыставаць,адставацьі пад.,атаксамаадзяваць,надзяваць,раздзяваць,перадзявацца,спадзявацца, дазнавацца, пазнаваць, прызнаваць, адтаваць, падтаваць, раставаць.
Усе гэтыя дзеясловы і падобныя ім адносяцца да першага спражэння. Формы прошлага часу ўтвараюцца ад інфінітыўнай асновы з дапамогай суфікса -л- (-ў у м. р.) і канчаткаў роду і ліку: раставаць – раставаў,
раставала (ж. і н. р.), раставалі.
Дзеясловыадзяваць(івытворныя),спадзяваццападуплывамдзеясловаў першагапрадуктыўнагакласамогуцьзахоўвацьсуфікс ва-,штоадпавядае норме літаратурнай мовы: адзяваюцца, спадзяваюцца (побач з адзяюцца, спадзяюцца).
Формызагаднагаладугэтыхдзеясловаўутвараюццаззахаваннемсуфік-
са -ва-: адзявай, адзявайся, спадзявайцеся.
197
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
адзіночны лік |
|
1-я |
да-ю |
|
пазна-ю |
2-я |
да-еш |
|
пазна-еш |
3-я |
да-е |
|
пазна-е |
|
|
множны лік |
|
1-я |
да-ём |
|
пазна-ём |
2-я |
да-яце |
|
пазна-яце |
3-я |
да-юць |
|
пазна-юць |
|
Прошлы час |
||
Род |
|
адзіночны лік |
|
м. |
даваў- |
|
пазнаваў- |
ж. |
давал-а |
|
пазнавал-а |
н. |
давал-а |
|
пазнавал-а |
|
|
множны лік |
|
|
давал-і |
|
пазнавал-і |
Дзявяты непрадуктыўны клас
Дзявяты непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, у якіх аснова інфінітыва заканчваецца галосным і, а ў аснове цяперашняга часу яму адпа-
вядае j: біць – б’юць (бj-уць), піць – п’юць (пj-уць), ліць – льюць (льj-уць),
віць–уюць(уj-уць).Уформахпрошлагачасузахоўваеццаі:біў,піў,віў,ліў. Усе гэтыя дзеясловы адносяцца да першага спражэння.
Дзеясловы ліць і віць часта сустракаюцца без чаргавання [і] // [j] у аса-
бовых формах: лію, ліеш, ліе, ліем, ліяце, ліюць; вію, віеш, віе, віем, віяце,
віюць. Гэтыя формы дапусцімыя літаратурнай нормай.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
адзіночны лік |
|
1-я |
п’-ю |
|
ль-ю |
2-я |
п’-еш |
|
л’-еш |
3-я |
п’-е |
|
ль-е |
|
|
множны |
лік |
1-я |
п’-ём |
|
ль-ём |
2-я |
п’-яце |
|
ль-яце |
3-я |
п’-юць |
|
ль-юць |
198
Прошлы час
Род |
|
адзіночны лік |
|
м. |
піў- |
|
ліў- |
ж. |
піл-а |
|
ліл-а |
н. |
піл-о |
|
ліл-о |
|
|
множны лік |
|
|
піл-і |
|
ліл-і |
Дзясяты непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх -ы- (-і-) у інфінітыве чаргуюцца з -ыj- (-іj-) у аснове цяперашняга часу: брыць – брыюць (брыj-уць), шыць – шыюць(шыj-уць),мыць–мыюць(мыj-уць),ныць–ныюць(ныj-уць),рыць– рыюць(рыj-уць),гніць–гніюць(гніj-уць).Уформахпрошлагачасузахоўва-
ецца ы: брыў, шыў, мыў, ныў, рыў, гніў. Усе яны спрагаюцца па першым спражэнні.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
|
адзіночны лік |
|
|
|
|
|
1-я |
ны-ю |
|
бры-ю |
|
|
|
|
2-я |
ны-еш |
|
бры-еш |
|
|
|
|
3-я |
ны-е |
|
бры-е |
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
1-я |
ны-ем |
|
бры-ем |
|
|
|
|
2-я |
ны-еце |
|
бры-еце |
|
|
|
|
3-я |
ны-юць |
|
бры-юць |
|
|
|
|
|
Прошлы час |
||
|
|
|
|
Род |
|
адзіночны лік |
|
|
|
|
|
м. |
ныў- |
|
брыў- |
|
|
|
|
ж. |
ныл-а |
|
брыл-а |
|
|
|
|
н. |
ныл-а |
|
брыл-а |
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
ныл-і |
|
брыл-і |
|
|
|
|
199
Адзінаццаты непрадуктыўны клас
Гэты клас уключае дзеясловы, у якіх галосныя інфінітыва у, ы, е (э), а
чаргуюццасаспалучэнняміуj, ыв,ен(эн), ан:дуць–дуюць(дуj-уць),чуць– чуюць (чуj-уць), абуць – абуюць (абуj-уць), разуць – разуюць (разуj-уць); жыць – жыв-уць, плыць (плысці) – плыв-уць, слыць – слыв-уць; дзець – дзен-уць, адзець – адзен-уць, раздзець – раздзен-уць, стрэць – стрэн-уць; стаць – стан-уць.
Узалежнасціадтаго,якіязычныянарошчваюццаўасновецяперашняга часу,гэтыкласможнаразбівацьнатрыпадкласы:ззычнымі[j],[в],[н].Усе прыставачныя дзеясловы, якія можна ўтварыць ад прыведзеных вышэй, адносяцца да гэтага ж класа. У прошлым часе перад суфіксам -л- (-ў) той жа галосны, што і ў інфінітыве: плыў, разуў, стрэў, стаў.
Асабовыяформыцяперашнягачасумаюцьканчаткіпершагаспражэння, пры гэтым у 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку і ў 1-й і 2-й асобах множнага ліку цвёрды зычны чаргуецца з мяккім.
Узор парадыгмы
Цяперашні час
Асоба |
падклас А |
падклас Б |
|
падклас В |
|
|
|
|
|
|
|
|
адзіночны лік |
|
|
||
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
1-я |
чу-ю |
плыв-у |
стрэн-у |
|
дзен-у |
|
|
|
|
|
|
2-я |
чу-еш |
плыв-еш |
стрэн-еш |
|
дзен-еш |
|
|
|
|
|
|
3-я |
чу-е |
плыв-е |
стрэн-е |
|
дзен-е |
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
1-я |
чу-ем |
плыв-ём |
стрэн-ем |
|
дзен-ем |
|
|
|
|
|
|
2-я |
чу-еце |
плыв-яце |
стрэн-еце |
|
дзен-еце |
3-я |
чу-юць |
плыв-уць |
стрэн-уць |
|
дзен-уць |
|
|
|
|
|
|
|
|
Прошлы час |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Род |
падклас А |
падклас Б |
|
падклас В |
|
|
адзіночны лік |
|
|
||
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
м. |
чуў- |
плыў- |
стрэў- |
|
дзеў- |
|
|
|
|
|
|
ж. |
чул-а |
плыл-а |
стрэл-а |
|
дзел-а |
н. |
чул-а |
плыл-о |
стрэл-а |
|
дзел-а |
|
|
|
|
|
|
|
|
множны лік |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
чул-і |
плыл-і |
стрэл-і |
|
дзел-і |
200