- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў
да пранёсся, рэкламнае шоу, танга сумавала і інш.): Вырашальнае слова будзезагалоўнымрэферыматча(«Звязда»);Надцэнтральнайчасткай ЗШАпранёссямоцнытарнада(«Звязда»);Ізноўякгульня…Рэкламнае шоу…Явязукараванзгуманітарнайдапамогай…(С.Алексіевіч); Над белым светам сумавала танга. І зноў і зноў у песеньцы старой мне чуўся сумапошнягарасстання–дынечыйгосьці,амайгозтабой(Н.Гілевіч).
Назоўнікі агульнага роду
Асобую групу назоўнікаў складаюць назоўнікі агульнага роду. Граматычнайасаблівасцюгэтыхназоўнікаўз’яўляеццатое,штоіхродзмяняеццаў залежнасціадтаго,асобуякогаполуяныабазначаюць,тамувызначыцьрод такіх слоў можна толькі ў кантэксце. У залежнасці ад ужывання назоўнікі агульнагародупраяўляюцьуласцівасцітомужчынскага,тожаночагароду:
Сачузадумнайсіратой (ж.р.).Адзінпагляд,штомілызроку.Пабудзьцеж на гары крутой. Я пакланюся Вам здалёку (Я. Янішчы ц); У гэту восень стаў народ наш сіратою (м. р.) (Я. Пушч а).
На думку А. А. Камынінай, назоўнікі агульнага роду характарызуюцца трыма асноўнымі прыметамі:
1)яны павінны называць асобу і мужчынскага, і жаночага полу;
2)условазлучэнніісказеяныпавінныспалучаццаздапасаваныміформамі мужчынскага і жаночага роду;
3)па-за кантэкстам іх род нельга кваліфікаваць як мужчынскі ці жа-
ночы1.
Скланенне такіх назоўнікаў залежыць ад полу асобы, якую яны называюць. Большасць назоўнікаў агульнага роду – экспрэсіўна афарбаваныя назвы, якія характэрны для гутарковай мовы і мовы мастацкай літаратуры.
Да назоўнікаў агульнага роду адносяцца:
●●назвыасобпаводлеадметныхзнешніхабоўнутраныхякасцей,частаз ацэначным,наватзневажальнымзначэннем:гуляка,плакса,разява,тупіца,
п’яніца, а таксама словы гняўко, нямко, хвалько; ●●назвы асоб паводле становішча ў грамадстве, прафесіі, сацыяльнай
ролі: сірата, калега, запявала, кніганоша; ●●побытавыяформыадуласныхімёнВалянцініВалянціна–Валя;Аляк-
сандріАляксандра–Шура,Саня;ВячаслаўіВячаслава–Слава;Уладзіслаўі Уладзіслава–Уладзя;ЯўгеніЯўгенія–Жэня;АнтоніАнтаніна–Тоняіінш.; ●●нязменныя назвы народнасцей ханты, мансі і інш., а таксама словы
візаві, пратэжэ.
1Камынина А. А. Современный русский язык. Морфология : учеб. пособие для студентов филол. фак. гос. ун-тов. М., 1999. С. 47.
40
Адназоўнікаўагульнагародутрэбаадрознівацьназоўнікіжаночагароду тыпу варона, ліса, свіння, змяя, курыца, язва, гадзюка і інш., якія могуць выкарыстоўвацца для характарыстыкі асоб мужчынскага полу. Ацэначнае значэнне гэтых назоўнікаў узнікла ў выніку метафарычнага пераносу, але граматычнае значэнне жаночага роду пры гэтым захавалася: Худы, падбо-
рысты, з пранізлівым розумам у шэрых вачах, ён [дамініканец] быў нават прыемны і гэтымі вачыма, і змяістай, ледзь улоўнай усмешкай. Хітрая старая ліса(У. Караткевіч); Гэты добранькі, разумненькі Басяцкі, і гэтаясвінняКамар,ітаятрэфнаякурыцаБалвановіч(У.Караткевіч).
Шэраг слоў з канчаткамі -а, -я адносіцца да назоўнікаў мужчынскага роду,штотлумачыццаграматычнайтрадыцыяй(стараста,суддзя,старшына), традыцыяй выкарыстання такіх назоўнікаў для характарыстыкі асобы мужчынскагаполу(заправіла,дзяціна,здаравяка),заняткам,якібыўхарактэрнытолькідляасобымужчынскагаполу(тамада,рубака)ціякіпатрабуе вялікай фізічнай сілы (граміла).
Здольнасцьназоўнікаўтыпужурналіст,хімік,этнографкаардынавацца дзеясловамуформежаночагародунабліжаеіхданазоўнікаўагульнагароду. Аднак у сучаснай беларускай мове назвы асоб паводле прафесіі ці роду заняткаў (арнітолаг, дэпутат, прафесар) адносяцца да мужчынскага роду і дапасуюцьдасябепрыметнікіідзеепрыметнікіўформемужчынскагароду:
У якасці інтэрв’юера кіраўніка дзяржавы выступіла журналіст Марыя ГаннаМатыс(«Звязда»);«Зкрыніцамізвязанашматпаданняў…Ірознай цікавай інфармацыі можна назбіраць столькі, што хопіць на цэлую энцыклапедыю», – расказвае кандыдат гістарычных навук, археолаг, вядомы этнограф Людміла Дучыц («Звязда»).
На сучасным этапе развіцця беларускай мовы варта гаварыць пра прадуктыўнасць у ёй назоўнікаў з суфіксам -к-, што выкарыстоўваюцца для называнняасобыжаночагаполу:паэтка,кандуктарка,бібліятэкарка,журналістка і інш.
Назоўнікі агульнага роду вельмі часта выкарыстоўваюцца для характарыстыкі прадметаў, раслін, жывёл, з’яў прыроды. У такім выпадку прадмет адухаўляецца і набывае прыметы асобы. Род назоўніка агульнага роду вызначаецца па родзе назоўніка, што называе прадмет, якому надаюцца прыметыжывойістоты:Асёлетняявосеньбылаплакса:янаахіналазямлю туманамі, засланяла сонца густымі хмарамі, якія сеялі і сеялі, як скрозь сіта, надакучлівую імжу(Р. Сабаленка); Ды ён, гэты вецер, – гарэза свавольны, што вусны мае цалаваў (І. Хадарэнка); Дождж – мой даўні калега, мой суаўтар элегій, уначы нашаптаных, недасланых каханай
(А. Пісьмянкоў).
41
Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
Сярод нескланяльных назоўнікаў вылучаюць адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Род адушаўлёных асабовых назоўнікаў вызначаецца паводле полуасобы,якуюяныназываюць(Кармэн,Мэрыл,Маргарэт,Айко–ж.р.,
лэдзі, місіс, ханум – ж. р.; месье, маэстра, янкі – м. р., Энтані, Вано, Леанарда – м. р.): «Оскары» ў іншых намінацыях атрымалі: Мэрыл Стрып (найлепшаяактрысазаролюМаргарэтТэтчэруфільме«Жалезнаялэдзі ») («Звязда»);Яна [БярозкаДубровіч]былаўадзенніанглійскайлэдзівіктарыянскайэпохі(Л. Дайнека);Якзабразгочапольцыўтактнавечарынцы інтэрнацкай – маэстра сам не змог бы так!(Н. Гілевіч).
Да нескланяльных назоўнікаў мужчынскага роду адносяцца назвы ты-
повых мужчынскіх прафесій: парцье, аташэ, рэферы, мікада, кюрэ: Вы, пэўна, глядзелі фільм «Начны парцье» (У. Арлоў).
Некаторыя нескланяльныя асабовыя назоўнікі маюць рысы агульнага роду(візаві,пратэжэ):Пратэжэгенерал-фельдмаршалалюбіўмянезатое, штоятаксвоечасовападвярнуўсяямудляновагакрокуўгору(У. Арлоў); Абедзве «пратэжэ» гандляра – жанчыны 23 і 24 гадоў («Звязда»).
Неасабовыя адушаўлёныя нескланяльныя назоўнікі адносяцца да мужчынскага роду (фламінга, марабу, гну, грызлі): Нарэшце нашы паляўнічыявярнулісязаднымфламінга,некалькімімаленькіміптушанятамі дыяйкамі(Я. Маўр);ЗпершымімаразаміўВіцебскуз’явіўсяафрыканскі марабу («Звязда»).
Большасць неадушаўлёных нескланяльных агульных назоўнікаў
кваліфікуюць як назоўнікі ніякага роду: клішэ, кімано, меню, журы,
інтэрв’ю, шоу, кашпо, фае, арыгамі, лібрэта, дэфіле, камюніке і інш. Масаваедэфілебеларусакучырвонымсабрала7тысячдолараўнадабрачын насць («Звязда»); «Экафэст-2013» дапоўніць музычнае шоу з непасрэдным удзелам артыстаў тэатра гумару і эстрадных мініяцюр «Полацкі жарт» («Звязда»); Да вогнішча падышла дзяўчына ў шоўкавым кімано, з доўгімі светлымі валасамі, забранымі пад плецены з залацістае саломкі абруч(Т. Сабоцкая).
Роднекаторыхадушаўлёныхінеадушаўлёныхназоўнікаўвызначаецца паводле роду відавога паняцця. Так, салямі, кальрабі, івасі, цэцэ, беры-бе- ры–назоўнікіжаночагароду,тамуштосуадносяццазагульныміпаняццямі
каўбаса, капуста, рыба, муха, хвароба, якія належаць да жаночага роду: Гэта іх муха цэцэ ўкусіла (П. Місько); У конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»… нашы каўбасы варана-вэнджаная салямі «Серве-
42
латАшмянскі»,сыравяленаясалямі«Італьянская»вышэйшагагатунку… атрымалі званне лаўрэата («Звязда»).
Мужчынскі род назоўнікаў пенальці і сірока тлумачыцца мужчынскім родам слоў удар і вецер.
Назоўнік калібры кваліфікуецца як назоўнік жаночага роду (птушка)
іяк назоўнік мужчынскага роду (адушаўлёныя назоўнікі, што называюць жывёл, адносяцца да мужчынскага роду).
Запазычаныя нескланяльныя назвы моў адносяцца да жаночага роду
(хіндзі, урду, эсперанта і інш.).
Роднескланяльныхнеадушаўлёныхуласныхназоўнікаўвызначаец-
ца паводле роду адпаведнага агульнага назоўніка (Палерма – мужчынскага роду,тамуштогорад,Ай-Петры–жаночагароду,тамуштогара,Ківу,Лох- Нес – ніякага роду, таму што возера).
Такім жа чынам вызначаецца і род назоўнікаў, якія з’яўляюцца ня зменнымі назвамі газет, часопісаў і інш.: «Юманітэ» (газета) выступіла
ў падтрымку акцыі; «Вельтбюнэ» (часопіс) размясціў аналітычны арты-
кул і інш.
Вызначэннеродунязменныхнеадушаўлёныхназоўнікаўадрозніваецца ад зменных, род якіх вызначаецца граматычна: Селігер (возера) – мужчынскагароду,бозмяняеццапаводлепершагасубстантыўнагатыпускланення, яксловавечар;Свіцязь(возера)змяняецца,якназоўніктрэцягасубстантыўнага скланення дробязь, таму адносіцца да жаночага роду.
Родабрэвіятурвызначаеццаўзалежнасціадтаго,зменнаецінязменнае складанаскарочанаеслова.Роднязменныхабрэвіятурвызначаеццапаводле роду асноўнага слова расшыфроўкі (СНД – Садружнасць Незалежных Дзяржаў (ж. р.), ГУУС – Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў (н. р.), РБС – руска-беларускі слоўнік (м. р.), ААН – Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ж. р.), ЕС – Еўрапейскі саюз (м. р.), АБСЕ – Арганізацыя па бяспецы
ісупрацоўніцтве ў Еўропе (ж. р.)): Як растлумачылі арганізатары, ЕС атрымаў прэмію за развіццё дэмакратыі («Звязда»).
Род зменных абрэвіятур трэба вызначаць па канчатку і характары асновы.Так,зменныяабрэвіятурыназычныадносяццадамужчынскагароду
(ГУЛАГ – у ГУЛАГу (м. р.), ЛіМ – у ЛіМе (м. р.), СНІД – ад СНІДу (м. р.), дот – у доце (м. р.), рыбгас – у рыбгасе (м. р.)): Харытона неўзабаве раскулачылі… і ён памёр у сібірскім ГУЛАГу (В. Карамазаў); Паездка пісьменніказамяжунатойчасбылаамальсенсацыяй.Павяртанніўмяне браліінтэрв’ю,явыступаўзаповедаміўрэдакцыі,пісаўпратоеў«ЛіМе» (В. Быкаў);УрыбгасенадвусцемАмураўТатарскуюпратокунампаказалі выдатны японскі канвеер… (Я. Брыль).
43