Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

2. Развіццё рамяства, унутранага і знешняга гандлю

У першай чвэрці 16 ст пачаўся хуткі эканамічны і тэрытарыяльны рост Магілёва, павялічылася колькасць яго насельніцтва, якое папаўнялася галоўным чынам з ліку «прихожих людей селян» і выхадцаў з Крычава, Мсціслава, Смаленска і іншых месцаў.

13(23).12.1595 г. Магілёў быў заняты атрадам казакаў на чале з С.Налівайкам і ўтрымліваўся ім 2 тыдні. Супраць Налівайкі выступіла 18-тысячнае войска пад камандаваннем рэчыцкага старасты М.Буйвіда. У бітве на Буйніцкім полі пад Магілёвам двухтысячнае войска казакоў мужна змагалася, але вымушана было адступіць. У час адступлення казакі спалілі большую частку горада, у тым ліку праваслаўныя цэрквы, разграмілі і разрабавалі ў Магілёве дамы месцічаў і крамы багатых купцоў.

Да канца 16 ст. у выніку далейшага развіцця рамеснай вытворчасці і гандлю Магілёў стаў адным з буйнейшых гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім. У 1577 г. у горадзе было 1261 домоў, каля 6,5 тысяч жыхароў, у 1604 г. – 2211 дамоў, 15 тысяч жыхароў, у 1661 г. – 2940 дамоў.

У 2-й палавіне 16 ст. рамеснікі горада мелі каля 40 розных спецыяльнасцей: кавалі, гарбары, ювеліры, слесары, шубнікі, мяснікі, фарбавальшчыкі, саладоўнікі, півавары, пушкары і іншыя. У 1577 г. у Магілёве 157 крам, у пачатку 17 ст. – каля 400. 3 канца 16 ст. большасць рамеснікаў аб’ядноўвалася ў рамесныя цэхі, якіх у Магілёве спачатку было 12, у 1604 г. – 18. Цэхі вялі барацьбу супраць рамеснікаў, што не ўваходзілі ў гэтыя арганізацыі.

Назіраўся значны рост колькасці рамеснікаў з ліку збеглых прыгонных. Колькасць рамеснікаў таксама папаўнялася за кошт прыгонных, што перасялялі ў горад феадалы. Павелічэнне рамеснага насельніцтва і ўмяшанне феадалаў у гарадское жыццё стварала канкурэнцыю і іншыя цяжкасці ў развіцці рамёстваў, абумовіла стварэнне карпарацыйных арганізацый, якія забяспечвалі манаполію вытворчасці і продаж рамесных вырабаў на гарадскім рынку. Першыя рамесныя карпарацыі (першапачаткова называліся староствамі, брацтвамі, пазней цэхамі) вядомы ў Магілёве з 2-й палавіны 16 ст. У 1577 г. на гарадской радзе былі зацверджаны статуты цэхаў кушняроў, калачнікаў, хлебнікаў, у 1579 г. – краўцоў, у 1580 г. – цесляроў, у 1583 г. – маслабойнікаў, у 1588 г. – саладоўнікаў, мяснікоў, шаўцоў, кавалёў і іншых. Магчыма, рамесныя арганізацыі існавалі і раней. У канцы 16 – пачатку 17 стст. у Магілёве значна павялічылася колькасць рамёстваў (з сярэдзіны 17 ст. было больш за 80 розных спецыяльнасцей). Сярод пералічаных раней – слесары, шабельнікі, кажамякі, сядзельнікі, рымары, саф’яннікі, пекары, пірожнікі, шапачнікі, фарбавальшчыкі, муляры, пушкары, медавары, півавары, шапавалы, бондары, сітнікі, варсавальшчыкі, калеснікі, чахольшчыкі. У гарбарнай і кушнерскай вытворчасці існавала больш за 10 спецыяльнасцей. Вырабы Магілёўскіх саф’яннікаў, гарбароў, кушняроў-футравікоў (юфта, саф’ян, замша, футра, вырабы з футры) карысталіся вялікім попытам на заходнееўрапейскім рынку.

Унутраную арганізацыю рамесных цэхаў вызначалі статуты, якія рэгламентавалі аб’ём вытворчасці, якасць прадукцыі, парадак набыцця сыравіны і продажу вырабаў, правілы прыёму, абучэння вучняў, найму чаляднікаў, умовы іх пераходу ў майстры. Саслоўную згуртаванасць актыўна фарміраваў сход усіх членаў цэха. Статут Магілёўскага цэха купцоў называў галоўнымі 4 схода (2 студзеня, 1 красавіка, 1 ліпеня, 1 кастрычніка кожнага года).

Развіцце рамёстваў садзейнічае актыўнаму гандлю. На гарадскім рынку размяшчаліся гандлёвыя рады: шавецкі, жалезны, рыбны, мясны, палатняны, саляны, пякарскі, ганчарны, кавальскі, а таксама купецкі дом, «важніца» (вагавая), карчма, складскія памяшканні. Гандлем пераважна займаліся купцы (26–30% гарадскога насельніцтва). У 1636 г. купецкія вярхі стварылі купецкае брацтва, з дапамогай якога хацелі дасягнуць пануючага становішча на гарадскім рынку. У першай палавіне 17 ст. Магілёўскія купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі больш як з 60 гарадамі: Віцебскам, Мінскам, Полацкам, Оршай, Мсціславам, Гроднам, Брэстам, Слуцкам, Барысавам, Крычавам, Гомелем, Бабруйскам, Заслаўем, Слонімам і іншымі. Асабліва ажыўлены гандаль вёўся з найбліжэйшымі (у радыусе 10 міль) гарадамі, дзе Магілёўскія купцы былі вызвалены ад уплаты пошлін.

Своеасаблівай формай сацыяльна-эканамічнага і рэлігійна-палітычнага руху былі праваслаўныя брацтвы, куды ўваходзілі пераважна рамеснікі, гандляры, а таксама духавенства і шляхта. Брацтва кушняроў Магілёва, створанае ў 1589 г., было адным з першых на Беларусі. Вядомы брацтвы пры цэрквах Святога Спаса (1597), Ушэсця (1602), Прэабражэнскай (1605), Богаяўленскай (1633), Крыжаўздвіжанскай (1634). Статут брацтваў прадугледжваў збор унёскаў, сумеснае святкаванне, адпраўленне набажэнстваў 4 разы на тыдзень, раздачу міласціны, аказанне дапамогі збяднелым «братчыкам», стварэнне школ. У Магілёве першая брацкая школа ўзнікла ў 1590–92 гг. У ёй навучаліся дзеці членаў Магілёўскага брацтва, а таксама сіроты. Вывучаліся царкоўнаславянская, «руская» (беларуская), польская, грэчаская і лацінская мовы, арыфметыка і іншыя прадметы. Выкладчыкамі былі адукаваныя для таго часу людзі - Цімафей Грыбач, Павел Канстанцін, Апанас Стралецкі, Фёдар Тарасевіч і іншыя.

У 1633 г. гараджане дабіліся каралеўскай прывілеі на пабудову школы пры Богаяўленскім кляштары. Школа таксама займалася вялікай выдавецкай дзейнасцю і ў 1757 г. была пераўтворана ў духоўную семінарыю.

Пасля апусташальнай вайны 1654-1667 гг. ажыўленню гаспадарчага жыцця садзейнічаў гандаль з рускімі гарадамі і Левабярэжнай Украінай. Кушняры і футроўшчыкі працавалі пераважна на сыравіне, якую прывозілі з рускіх гарадоў. Рускі ўрад даваў магчымасць магілёўскім купцам свабодна гандляваць у Смаленску, Маскве і іншых гарадах. Разам з рускімі купцамі яны ездзілі на далёкія кірмашы, у 1672 г. ўдзельнічалі ў Макар’еўскім кірмашы (сяло Макар’ева на р. Волга). 3-за адсутнасці ва ўсходняй частцы Беларусі фальварачна-панскай сістэмы з яе развітой формай сяляне маглі больш свабодна распараджацца прадуктамі сельскагаспадарчай працы, пашыраць абмен паміж горадам і вёскай, стымуляваць развіццё вытворчых сіл. Да канца 17 ст. Магілёў стаў буйным горадам Беларусі з насельніцтвам 15 тысяч чалавек, 3 тысячамі дамоў.

У пачатку 18 ст. эканамічныя ўмовы Магілёва значна пагоршыліся. Паўночная вайна 1700–21 гг. прынесла яму цяжкія разбурэнні.

Пасля вайны гараджане, каб мець грошы для ўплаты падаткаў і аднаўлення гаспадаркі, здавалі зямельныя ўчасткі ў арэнду феадалам. У 1765 г. феадалы арандавалі ў Магілёве 240 зямельных участкаў. 3-за цяжкіх павіннасцей і падаткаў, салдацкіх экзекуцый і рэквізіцый мяшчане пераходзілі з-пад улады магістрата ў падпарадкаванне свецкіх і духоўных феадалаў. У выніку магістрат губляў шмат падаткаплацельшчыкаў, слабела гарадская абшчына і гарадское самакіраванне. Тым не менш горад паступова аднаўляўся, пашыралася рамесная вытворчасць. У 1717 г. тут былі 844 дамы, у 1746 г. – 1119, у 1765 г. – 1879 дамоў, 832 рамеснікі. Цэхі ў той час ужо не маглі справіцца з няцэхавымі рамеснікамі, колькасць якіх увесь час павялічвалася. Да 1770-х гадоў колькасць цэхаў скарацілася да 9. У 18 ст. для прамысловасці Магілёва характэрна пранікненне ў дробнатаварную вытворчасць гандлёвага капіталу, звязанага з пашырэннем ролі скупшчыка, што паступова выцесніў дробнага таваравытворца з рынку збыту і пераўтварыў яго ў наёмнага рабочага. Гэты працэс суправаджаўся ўзмацненнем дыферэнцыяцыі сярод рамеснікаў і вылучэннем з іх асяроддзя параўнаўча невялікай групы заможных майстроў, якія для пашырэння сваёй вытворчасці наймалі рабочую сілу.

Эканамічнаму росту Магілёва спрыялі яго сувязі з рынкам. Побач з захаваннем традыцыйных знешнегандлёвых сувязей Магілёва, якія склаліся ў 16–17 ст., у структуры і накірунках знешняга гандлю ў 18 ст. адбыліся змены. Развіцце рускай прамысловасці, палітыка меркантылізму Пятра I, выхад Расіі да Балтыйскага мора рэзка знізілі неабходнасць пасрэдніцтва Магілёўскіх купцоў паміж заходнеўкраінскімі і расійскім рынкамі. У 18 ст. гандаль Магілёва з Масквой і Смаленскам крыху аслабеў, але ажыўлена вёўся з гарадамі Левабярэжнай Украіны (Нежынам, Кіевам, Ромнамі), адкуль Магілёўскія купцы прывозілі тытунь, турэцкія дываны, маскоўскае сукно, палатно і іншыя рэчы. Сярод польскіх гарадоў галоўнымі гандлёвымі партнёрамі Магілёва ў 18 ст. былі Гданьск і Вроцлаў, якія знаходзіліся пад уладай Прусіі. Развіваліся сувязі з Рыгай, Дынабургам, Круляўцом і іншымі прыбалтыйскімі гарадамі. Іншаземны гандаль Магілёва сканцэнтраваўся ў руках багатых купцоў, быў больш арганізаваны ў параўнанні з папярэднім перыядам. Гандлёвыя аперацыі вяліся пераважна на дагаворных умовах, па заключаных раней кантрактах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]