Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Лекцыя 7. Магілёў у час першай сусветнай вайны і рэвалюцый

  1. Знаходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай арміі.

  2. Магілёў падчас рэвалюцый і акупацый.

  3. Падтрымка ідэі стварэння Беларускай народнай рэспублікі (БНР).

  4. Укаранаваныя асобы і Магілёў.

1. Знаходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай арміі

У 1914 годзе распачалася Першая Сусветная вайна. Неабходна памятаць, што пад такой назвай яна стала вядома пазней. У Расійскай імперыі ад пачатку яна называлася “другая айчынная” (першая – вайна 1812 года), або “германская”. Тысячы магілёўцаў былі мабілізаваны ў войска. У Расію з франтавой паласы праз Магілёўскую губернію прайшло больш за 1 млн. уцекачоў. Ад пачатку вайны Магілёўская губернія была аб´яўлена на ваенным становішчы.

У час вайны, у сувязі з перамяшчэннем баявых дзеянняў на ўсход, з Баранавіч у Магілёў была перанесена Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання рускай арміі. 7 жніўня 1915 г. сюды прыбыў поезд галоўнакамандуючага вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Раманава са штабам, а з 23.08.15г. абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве прыняў на сябе імператар Мікалай II.

Стаўка размясцілася на Губернатарскай плошчы. У будынку губернскага праўлення (не захаваўся) размясцілася ўпраўленне генерал-кватэрмайстра па аператыўных пытаннях, дзе пражывалі начальнік Генеральнага штаба генерал М.Аляксееў і вышэйшыя афіцэры штаба. Тут жа знаходзіўся і рабочы кабінет цара. Дом губернатара (не захаваўся) заняў імператар. Разам з ім размясціўся міністр імператарскага двара граф Фрэдэрыкс. У будынку цяперашняга краязнаўчага музея размяшчаліся ўпраўленне дзяжурнага генерала, начальнік ваенных шляхоў зносін, ваенна-марское ўпраўленне і камендант галоўнай кватэры, якому падпарадкоўваліся ўсе ваеннаслужачыя ў раёне Стаўкі і ўстановы сувязі.

Для аховы Стаўкі кожны дзень выкарыстоўвалася каля 1500 чалавек. Акрамя гэтага, была створана другая лінія аховы ў 20 км ад горада, дзе размяшчаліся вайсковыя часці. Для прыкрыцця Стаўкі ад нямецкіх самалётаў “цэпелінаў” на будынках былі ўстаноўлены вышкі для стральбы з кулямётаў. У ратушнай вежы была размешчана магутная радыёстанцыя.

Адметнасцю жыцця горада ў гэты час было і тое, што тут знаходзіліся ваенныя прадстаўнікі ўсіх саюзных дзяржаў: Англіі, Францыі, Італіі, Бельгіі, Японіі. На вуліцах горада можна было ўбачыць элегантаых ваенных у розных, нязвыклых для вока гараджаніна, формах, што выклікала значную цікавасць з іх боку. У сваёй кнізе “Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве 1915 - 1918 гг.” М.Бяляўская на падставе асабістых уражанняў і ўспамінаў расказвае: “При Николае Николаевиче Ставка была лагерем, деловым и строгим. С первых же дней приезда Государя она внешне потеряла этот облик. Сразу всё изменилось. Приехала оперетка..., театр был до отказу набит дамами и ставочными офицерами... Приехали Великие князья, которых раньше не было, а если и были, то незаметно работали в штабе. Теперь на улицах Могилёва то и дело можно было видеть Царицу, наследника, князей: Дмитрия Павловича, Бориса Владимировича и других лиц Царского Дома и свиты. Вместо Ставки Могилёв приобрёл вид резиденции царской семыі, и война отходила на второй план, забывалась...”

Зіма 1917 г. была надзвычай снежнай і суровай. Баявыя дзеянні прыпыніліся. Салдаты галадалі, пачалася эпідэмія. Армія страціла каля 100 тысяч забітымі і памёршымі. У такім стане яе і застала Лютаўская рэвалюцыя. Відавочца гэтых падзей у Магілёве М.Бяляўская працягвае: “Началась великая русская революция... В Могилёве было иначе. Все эти дни ярко светило весеннее солнце, текли ручьи, и весёлая толпа наполняла улицы, радуясь наступлению весны. Переворота ждали давно, но когда он наступил, то никто этому не поверил...Но уже ночью этого дня Государь выехал в Петербург (дзе 2 сакавіка 1917 г. на станцыі Дно Пскоўскай губерні адрокся ад трона) и вернулся в Могилёв из Пскова уже не Императором Всероссийским, а полковником Романовым”. Тут ён развітаўся са штабам Стаўкі, маці Марыяй Фёдараўнай, якая была ў Магілёве праездам з Кіева, вялікімі князямі і 8 сакавіка выехаў у Царскае сяло (г. Пушкін), дзе быў арыштаваны.

Летам 1917 г. Вярхоўным Галоўнакамандуючым быў ужо генерал Л.Г. Карнілаў, які ўзначаліў узброены мяцеж супраць урада А.Ф.Керанскага. Аднак хутка мяцеж быў ліквідаваны, а яго кіраўнікоў: Л.Г.Карнілава, генералаў Дзянікіна, Лукомскага, Маркава, Раманоўскага арыштавалі і ўзялі пад варту ў Магілёве, дзе яны знаходзіліся спачатку ў гасцініцы «Метраполь», а потым былі перавезены ў Быхаўскую крэпасць.

Падчас знаходжання Стаўкі ў Магілёве тут кароткі час служыў і Сяргей Ясенін. Рускі паэт-лірык, знаўца народнай мовы і душы, у 1915 годзе быў прызваны ў армію, дзе атрымаў спецыяльнасць санітара і быў прызначаны ваенным санітарам асабістага поезда яе вялікасці імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. 5 красавіка 1916 г. у складзе вялікай світы імператрыцы Ясенін прыбыў у Магілёў. Праз некаторы час ён дэзерціраваў. Каля двух месяцаў дабіраўся Ясенін да радзімы (в. Канстанцінава Разанскай губерні), дзе ціхенька адседжваўся, бо яму пагражаў ваенны трыбунал. Толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ён пераехаў у Маскву, а потым у Петраград. Існуе меркаванне, што Ясенін падчас знаходжання ў Магілёве пазнаёміўся з магілёўкай Надзеяй Вольпін, і паміж імі завязаўся раман. Пазней Н.Вольпін стала вядомай літаратурнай перакладчыцай Дж. Галсуоры, Р.Уэлса, Конан Дойля.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]