Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Лекцыя 6. Магілёў у складзе Расійскай імперыі

  1. Развіццё Магілёва напрыканцы 18 – першай палове 19 стст.

  2. Па дарозе ў ссылку.

  3. Магілёўскі друк.

  4. Эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё горада ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.

1. Развіццё Магілёва напрыканцы 18 – першай палове 19 стст.

З курса «Гісторыі Беларусі» вядома, што ў 1772 годзе ў выніку гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай Магілёў аказаўся ўключаным у склад Расійскай імперыі. Ён з´яўляўся цэнтрам Магілёўскай правінцыі (да 1775 г.) і Магілёўскай губерніі, з 1778 года – Магілёўскага намесніцтва, з 1776 года – павета Беларускай, з 1802 года – Магілёўскай губерніі. Пасля далучэння да Расіі ў горадзе было практычна ліквідавана самакіраванне. Так, у 1775 годзе Магілёў быў пазбаўлены Магдэбургскага права. Элементы адноснай дэмакратыі былі заменены на сістэму жорсткага самаўладдзя. У Магілёве знаходзіліся рэзідэнцыі праваслаўнага і каталіцкага архіепіскапаў Г.Каніскага (з 1775) і С.Богуша-Сестранцэвіча (з 1782).

22.11.1773 г. Кацярына II сваім загадам утварыла рыма-каталіцкую епархію з цэнтрам у Магілёве. У наступныя дзесяцігоддзі епархія стане найбуйнейшай у свеце – у склад Магілёўскай мітраполіі ўваходзілі касцёлы ад Магілёва да Сахаліна. Напачатку яе ўзначальваў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.

У маі 1780 года ў нашым горадзе адбылася сустрэча расійскай імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа, падчас якой вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай і сумеснай барацьбы супраць туркаў.

Захаваліся шматлікія ўспаміны сучаснікаў тых падзей. Паспрабуем на іх аснове даць кароткае апісанне знаходжання і сустрэчы венцаносных асоб у нашым родным горадзе.

Імператрыца спачатку пажадала быць у Магілёве на працягу сямі дзён. Для таго, каб яна не сумавала, з Пецярбурга ў Магілёў прыехала прыдворная італьянская опера, канцэрт давалі лепшыя музыканты і артысты, сярод якіх была вядомая на той час спявачка Бонафіка. Быў пабудаваны тэатр і вялікая зала па плану архітэктара Брыгонцыя.

Спецыяльна для сустрэчы рыхтаваліся вайсковыя манеўры. Кіраваць імі павінен быў генерал-паручнік Сцяпан Мацвеевіч Ржэўскі, вядомы сваімі ведамі ў тактыцы і вайсковымі сачыненнямі. Дзеля гэтага быў сабраны корпус з лепшых палкоў: першага кірасірскага, двух гусарскіх, аднаго драгунскага, пяці пяхотных, пяцідзесяці гармат палявой артылерыі і двух палкоў данскіх казакоў.

Ужо за месяц да прыезду імператрыцы ў Магілёў пачалі з’язджацца міністры, частка двара, вялікая колькасць іншаземцаў, мясцовай шляхты. Горад па свайму мнагалюддзю стаў больш нагадваць сталіцу, чым губернскі цэнтр. Увесь час былі балі, святкаванні.

Імператар Іосіф прыехаў у Магілёў за дзень да Кацярыны. Ён звычайна рабіў свае вандроўкі па Еўропе інкогніта. У расійскую імперыю ён прыбыў пад прозвішчам графа Фалкенштайна. У Магілёве спачатку ніхто не звяртаў увагу на афіцэра ў зялёным гарнізонным мундзіры, які хадзіў паміж народа адзін. Пазнаў імператара губернатар Пасек, выпадкова сутыкнуўшыся з ім на вуліцы. Пасек асабіста ведаў Іосіфа II. Гэта адбылося тады, калі імператар, падняўшыся на вежу магістрацкую (ратушы), каб аглядзець горад і зышоўшы ўніз, пайшоў сярод натоўпу людзей да замка. Па шляху яго знянацку і сустрэў генерал-губернатар.

Жыў аўстрыйскі імператар у доме магілёўскага гандляра. Будынак захаваўся па-сёняшні дзень, у ім размешчаны музей В.Бялыніцкага-Бірулі. Імператар Іосіф пакінуў гаспадару дома, дзе ён жыў, партрэты: свой і сваёй маці. Партрэты захоўваліся ў Магілёўскім музеі і зніклі ў пачатку вайны.

Расійская імператрыца праз Пскоўскую і Полацкую губерні прыбыла ў Магілёўскую. Па шляху яе паўсюль пышна сустракалі. Апасля Шклова, на наступны дзень, яе чакалі каля Магілёва.

Сустрэча была раскошная. У трох вярстах ад горада ў бок Шклова была пабудавана трыумфальная брама, багата аздобленая, паміж ёю і горадам стаялі войскі, з аднаго боку, з другога - народ і гараджане з цэхавымі харугвамі. Каля брамы Кацярыну II сустракаў беларускі намеснік граф З.Чарнышоў з чыноўнікамі і шляхтай. У суправаджэнні шляхты і знатных асоб імператрыца прыехала ў сабор, дзе яе сустрэў Георгі Каніскі архіепіскап Магілёўскі. Пабыўшы на малебне і прыклаўшыся да абразоў, імператрыца адправілася ў дом намесніка, дзе павінна была жыць у горадзе. Там сустрэлася з рыма-каталіцкім архіепіскапам С.Богуш-Сестранцэвічам і святарамі, а пазней - са шляхетнымі дамамі.

На другі дзень аглядала адміністратыўныя ўстановы, пазней ёй былі прадстаўлены ўсе чыноўнікі і шляхта. У абед яна сустрэлася з імператарам Іооіфам II. Вечарам быў бал.

Падчас наведвання католікі і праваслаўныя былі вельмі ўражаны паводзінамі Кацярыны II у саборнай царкве. Вядома, што імператрыца была народжана і выхавана ў законе евангельскім, а грэка-расійскі прыняла толькі перад шлюбам. Але ж яна ўразіла ўсіх тым, з якой набожнасцю і маральнай чысцінёй яна падышла да алтара, прымала таямніцы веры, клала на сябе поўны крыж і схілялася ў паклоне так нізка, як дазваляла чалавецкае цела. Гэта заўважылі веруючыя розных канфесій. На пяты дзень у гонар сустрэчы паміж імператарамі была закладзена царква св. Іосіфа. Храм быў пабудаваны ў стылі класіцызму. Для яго аздобы вядомы расійскі мастак У.Баравікоўскі стварыў для сабора шэраг высокамастацкіх абразоў. На іх у выглядзе святых і анёлаў былі выявы фаварытаў Кацярыны і яна сама.

Адразу пасля закладкі царквы расійская імператрыца выехала з Магілёва. Вынікам спаткання імператараў у Магілёве з’явілася сумесная барацьба дзвюх дзяржаў супраць туркаў і падрыхтаваны другі падзел Рэчы Паспалітай.

У канцы 18 ст. ў Магілёве 22 вуліцы, 32 завулкі, 2 тысячы дамоў; у 1783– 84гг. працавалі 33 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 бровараў, 2 цагельныя заводы, 2 вадзяныя млыны. У 1780 г. тут было 748 майстраў-рамеснікаў: слесараў, кавалёў, меднікаў, залатых спраў майстроў, гарбароў (жылі пераважна ў задняпроўскай частцы горада – Лупалаве), шаўцоў, сядзельнікаў, краўцоў, хлебнікаў, мяснікоў, цесляроў, сталяроў, цагельнікаў і інш.

У 1785 г. у горадзе было 479 купцоў, больш за 240 крамаў, праводзіліся 3 таргі на тыдзень. Павелічэнню аб’ёму гандлю з Масквой, Рыгай, Пецярбургам, Кіевам і іншымі гарадамі спрыяў тракт Пецярбург–Кіеў праз Магілёў, ажыўленне суднаходства па Дняпры пасля пабудовы Бярэзінскага канала (1797– 1805), які злучыў басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны.

У 1825 г. у Магілёве пражывалі 5675 мужчын і 5957 жанчын, былі 51 мураваны і 1506 драўляных дамоў, 18 цэркваў, 5 кляштараў, 7 навучальных і 9 богаўгодных устаноў, 81 фабрыка і завод, 260 крам, карчма, 150 піцейных дамоў, 8 лазняў.

3 Магілёвам была звязана дзейнасць многіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў. На будынках горада, якія маюць дачыненне да дзейнасці і імёнаў дзекабрыстаў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]