Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

5. Вайсковыя адзінкі пад назвай “Магілёўскія”

Магілёўцы адзначыліся пад час войнаў 19 ст. Распачаць трэба з таго, як восенню 1805 г. у рускай арміі ўзнікла новая вайсковая частка. У мястэчку Навагрудак Мінскай губерні пад камандаваннем генерал-маёра Лявонцьева быў сфарміраваны полк, які атрымаў назву Магілёўскага мушкецёрскага. У тыя часы існавала традыцыя – прысвойваць новым фарміраванням імя той мясцовасці, адкуль папаўняўся асноўны кантынгент яго складу, а ў новым палку пераважная колькасць рэкрутаў была з Магілёва і Магілёўскай губерні.

Хутка Магілёўскі мушкецерскі полк быў перакінуты ў Польшчу. Ішла руска-пруска-французская вайна 1806–07 гг. У пачатку 1807 г. полк атрымаў першае баявое хрышчэнне ў кровапралітнай бітве пры Прэйсіш-Эйлаў. Салдаты і афіцэры праявілі вялікую мужнасць і гераізм, шмат з іх загінула. Усе ўдзельнікі бітвы былі ўзнагароджаны: салдаты – спецыяльна зацверджаным медалем (на ганаровай георгіеўскай стужцы надпіс «За працу і храбрасць», на адваротным баку – «Перамога пры Прэйсіш-Эйлаў 27 студзеня 1807 года»), афіцэры – баявымі ордэнамі. Вясной таго ж года Магілёўскі полк увайшоў у склад рускага экспедыцыйнага корпуса пад камандаваннем фельдмаршала М.Каменскага. У баях пад крэпасцю Данцыг магілёўцы правялі імгненную атаку, у выніку якой французскія войскі адступілі, пакінуўшы ўсю артылерыю. Пасля заканчэння вайны Магілёўскі полк прыбыў на зімовыя кватэры ў Віцебскую губерню.

У час руска-шведскай вайны 1808–09 гг. полк тэрмінова быў перакінуты ў Фінляндыю, дзе на долю воінаў выпалі цяжкія выпрабаванні. У баях пры Рэвалаксе і Пулкіна палку давялося ваяваць з праціўнікам, што ў восем разоў перавышалі яго. Асабліва вылучыліся два Магілёўскія партупей-прапаршчыкі, якія паспелі сарваць з дрэўка і схаваць батальённыя баявыя сцягі. Выдатны подзвіг здзейсніў радавы Пятроў. Ён літаральна вырваў палкавы сцяг з рук ворага і схаваў яго. Яшчэ неаднойчы вызначаліся воіны-магілёўцы ў баях. У пачатку верасня 1808 г. яны штурмам авалодалі варожымі пазіцыямі пры Аравайсе. У маі 1809 г. полк па тонкім лёдзе Батанічнага заліва, які пачаў раставаць, зайшоў у тыл шведам і прымусіў іх скласці зброю.

У 1811 г. полк называўся Магілёўскім пяхотным. Пад такой назвай ён уступіў у вайну 1812 г. з Напалеонам, уваходзіў у 5-ю пяхотную дывізію 1-й рускай арміі, якой камандавай Барклай-дэ-Толі. Потым перайшоў у склад корпуса Вітгенштэйна, які павінен быў не прапусціць французскія войскі да сталіцы Расіі – Пецярбурга. Магілёўцы разам з іншымі часцямі рускай арміі ў жорсткіх баях у ліпені 1812 г. праявілі ўзоры мужнасці і ратнай доблесці. Магілёўскі полк удзельнічаў у баях пад Полацкам, каля Чашнікаў, на рацэ Бярэзіна, дзе былі канчаткова разгромлены рэшткі некалі вялікай арміі Напалеона, у 1813 г. – каля Люцзна і Баўцэна, у славутай «бітве народаў» каля Лейпцыга, у Парыжы каля Бельвільскіх вышынь. Ратныя подзвігі Магілёўскага пяхотнага палка ў руска-турэцкай вайне былі адзначаны ганаровай баявой узнагародай воінскіх часцей – сярэбранымі трубамі з надпісам «За вайну з Турцыяй». Вылучыўся пюлк таксама ў баях пад Варнай і каля крэпасці Кюстэнджы. Пазней ён называўся 26-м Магілёўскім пяхотным. У сакавіку 1854 г. пад моцным агнём праціўніка полк імгненна фарсіраваў Дунай і штурмам авалодаў турэцкімі ўмацаваннямі. У адным з баёў камандзір палка палкоўнік I.Цяжальнікаў быў паранены, але не пакінуў поля бою. За гэты подзвіг яму датэрмінова прысвоілі званне генерал-маёра. Партрэт I.Цяжальнікава, які выканаў I.Рэган, адзін з лепшых партрэтаў рускіх военачальнікаў мінулага стагоддзя.

Магілёўскі полк удзельнічаў і ў легендарнай абароне Севастопаля ў 1855 г. Уваходзіў у склад гарнізона горада, вылучыўся ў баях каля Чорнай рэчкі і Фядзюнінскіх вышынь.

Мужна змагаўся полк і ў першай сусветнай вайне. Геройскі подзвіг здзейсніў тады Магілёўскі прапаршчык Яфрэм Хахлюшкін, за што быў узнагароджаны ордэнам Георгія.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]