Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

3. Эканамічнае і культурнае жыццё сучаснага Магілёва

Пасля вызвалення Магілёва ад гітлераўскіх захопнікаў пачалось адраджэнне яго гаспадаркі. Трэба адзначыць, што вельмі шмат для аднаўлення роднага горада зрабілі самі магілёўцы. Практыкавалася правядзенне масавых грамацкіх прац жыхароў па добрауладкаванню горада. У першы дзень такіх прац удзельнічала 5530 жыхароў. За адзін год магілёўцы адпрацавалі 74 тыс.чалавека-дзён. Дапамагалі аднаўляць горад жыхары іншых гарадоў і рэспублік былога СССР, а таксама нямецкія ваеннапалонныя.

Згодна перапісу 1959 г. у Магілёве жыло 121712 жыхароў. У пачатку 1960-х гадоў у горадзе было больш за 20 буйных прамысловых прадпрыемстваў. За 1960-1990 гг. у Магілёве з´явілася больш як 40 прамысловых прадпрыемстваў.

Асабліва хуткімі тэмпамі стаў развівацца горад пасля будаўніцтва ў ім камбінату сінтэтычнага валакна ў 1971 г. (сёння ААТ “Магілёўхімвалакно”). У 1967-69 гг. быў пабудаваны ліфтабудаўнічы завод, у 1968г. – камбінат сілікатных вырабаў, у 1973 г. – КШТ, у 1974 г. – завод “Тэхнапрыбор”. Прамысловае развіццё горада адмоўна паўплывала на экалагічны стан Магілёва.

На пачатку трэццяга тысячагоддзя Магілёў - адміністрацыйны цэнтр Магілёўскай вобласці. Прамыя аўтадарогі злучаюць яго з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Адэсай, Мінскам. Ён мае добрыя транспартныя шляхі і камунікацыі з усімі беларускімі гарадамі. Мае гарады-пабрацімы: Айзенах (Германія), Віллербанн (Францыя), Влацлавек (Польшча), Клайпеда (Літва), Бардэйоў (Славакія), Керч (Украіна), Тула (Расія), Крагулявец (Сербія), Габрава (Балгарыя).

У Магілёве працуюць абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты і адпаведныя саветы дэпутатаў, іншыя дзяржаўныя ўстановы горада і вобласці. Дзейнічаюць шэраг грамадскіх партый і аб’яднанняў. У горадзе выходзяць 12 газет (рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх), часопісы, маюцца абласны і гарадскі тэлеканалы.

Магілёў – горад абласнога падпарадкавання, падзелены на два адмінстрацыйных раёны. З’яўляецца развітым прамысловым і культурным цэнтрам з добрай сеткай тэлекамунікацый. Плошча горада 10287,3 га, падзяляецца на дзве часткі ракой Дняпро, сярэднегадавая тэмпература +5,4°С.

Магілёў адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі. У ім жыве (1999 г.) каля 360 тыс. чалавек, з іх беларусаў 85,9%, рускіх 10,8%, украінцаў – 1,7%, палякаў – 0,2%, яўрэяў – 0,5%, іншых нацыянальнасцяў – 0,9%.

3 агульнага ліку насельніцтва (1.11.1997 г.) моладзі было 88100 чал., у тым ліку студэнтаў ВНУ – 12669, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў – 8327, навучэнцаў прафтэхвучылішчаў 7926, вучняў школ – 52100. Згодна перапісу 1999 года ў Магілёве жыло каля 360 тысячаў чалавек.

Магілёў – універсітэцкі горад. З 1973 г. дзейнічаў тэхналагічны інстытут, цяпер Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання. У горадзе дзейнічаюць Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.Куляшова, Беларуска-Расійскі універсітэт, адна недзяржаўная ВНУ, педагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 3 каледжы, 4 ліцэі, музычнае вучылішча, вучылішча культуры і шэраг іншых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 42 агульнаадукацыйныя школы, з іх 3 гімназіі, 2 школы-гімназіі, 1 школа-сад. На тэрыторыі горада дзейнічаюць 2 тэатры (абласны драматычны і тэатр лялек), абласная філармонія, 19 палацаў, дамоў культуры і клубаў, 40 бібліятэк, 7 гарадскіх дзіцячых школ мастацтваў, 4 кінатэатры, Абласны краязнаўчы музей з філіялам «Музей этнаграфіі», Абласны мастацкі музей імя П.Масленікава, Музей гісторыі Магілёва, філіял Нацыянальнага мастацкага музея - музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі.

Штогод у горадзе адбываюцца Міжнародны пленэр мастакоў імя В.Бялыніцкага-Бірулі, Міжнародны фестываль хрысціянскай духоўнай музыкі «Магутны Божа», Міжнародны фестываль музыкі «Залаты шлягер» (праз год); праводзяцца калядныя, вялікодныя (пасхальныя), восеньскія кірмашы з гандлем і святочнымі музычнымі прадстаўленнямі, народныя святы («Купалле», «Каляды») і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Праз год адбываецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, у 2005 годзе была ўжо пятая, дзве апошніх арганізоўваліся навукоўцамі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання пры ўдзеле гарвыканкама і музея гісторыі Магілёва. У 2004-2005 гг. праводзіліся Раманаўскія чытанні намаганнямі МДУ імя А.Куляшова. Восенню 2005 года на будынку абласнога краязнаўчага музея была адчынена памятная дошка ў гонар Е.Раманава, крыху раней музею было прысвоена ганаровае званне імя Е.Р.Раманава – вядомага даследчыка Магілёўшчыны. Ва ўсіх навучальных установах горада выкладаецца вучэбны курс “Магілёвазнаўства” (аўтары праграмы В.Валадзькова, І.Пушкін), ва універсітэце харчавання пад назвай “Гістарычная і культурная спадчына г. Магілёва”.

Магілёў мае 6 стадыёнаў, 123 спартыўныя залы, 7 басейнаў, 48 стралковых ціраў, 292 розныя спартыўныя пляцоўкі, 16 тэнісных кортаў, 2 пляцоўкі для гульні ў хакей на лёдзе, 10 спартыўных школ. У 2006 годзе завяршылася будаўніцтва спартыўнага комплексу “Алімпіец”. Спартсмены Магілёва паспяхова ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах па наступных відах спорту: акадэмічнае веславанне, пяцібор’е, стральба з лука, лёгкая атлетыка, лыжны спорт, барацьба самба і дзюдо, скачкі на батуце, мастацкая гімнастыка, радыёспорт. Сярод магілёўцаў маюцца алімпійскія чэмпіёны і прызёры алімпійскіх гульняў: С.Баітава, Р.Макараў, А.Масяйкоў і інш.

У Магілёве дзейнічаюць шэраг палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. У тым ліку і грамадскія аб’яднанні нацыянальных супольнасцей Беларусі. Таварыствы праводзяць значную грамадскую і культурна-асветную працу.

Горад мае моцны вытворча-тэхнічны патэнцыял. Найбольш развітыя прамысловыя галіны: хімічная, машынабудаўнічая, лёгкая і харчовая. На Магілёў прыпадае больш за 38,9% прадукцыі, выпускаемай прамысловасцю вобласці. У горадзе дзейнічаюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы, якія робяць хімічныя валокны тэкстыльнага і тэхнічнага прызначэння, аўтамабільныя краны, пасажырскія ліфты, самаходныя скрэперы, электрарухавікі, тканіну, абутак і інш. 38 прамысловых прадпрыемстваў ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]