Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

4. Помнікі Магілёўскага летапісання - Магілёўская хроніка і яе аўтары.

Магілёўская хроніка – помнік гарадскога летапісання 17–19 стст., апошні беларускі летапісны звод. Складзена ў Магілёве Т.Р.Суртам (у 1693 г. зрабіў першы запіс, які дапаўняў да 1701 г., змяшчае звесткі з 1526–1701 гг.) і Юрыем Трубніцкім (звесткі за 1701–46 гг.), прадоўжана сынам апошняга Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (да 1856 г.). На думку Магілёўскага краязнаўца I.I.Філіповіча, апрача названых складальнікаў хронікі да яе напісання мелі дачыненне таксама невядомы аўтар (запісы з 1793 г. да 1812 г.) і апошні ўладальнік рукапісу Іван Міхайлавіч Трубніцкі, які зрабіў адзіны запіс за 1864 г. На гэтым тэкст хронікі заканчваецца.

Напачатку, хутчэй за ўсё, хроніка пісалася па-беларуску, пасля кімсьці з Трубніцкіх была перапісана ўжо па-польску. Самы стары з захаваўшыхся варыянтаў хронікі напісаны па-польску, запісы за 1841–56 г. па-руску. Найбольшую навуковую і гістарычна-літаратурную каштоўнасць мае частка, якую склалі першыя два храністы (звесткі за 1526–1746 гг.). Яна збераглася ў рукапісу і датавана 1747 г. (лісты запісаў за 1705 г. і 1710–44 гг. згублены).

Крыніцамі паслужылі летапісныя запісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы Магілёўскага архіва, хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, асабістыя назіранні аўтараў і інш. У хроніцы адлюстравана сацыяльна-палітычнае, гаспадарча-эканамічнае і культурнае жыццё Магілёва эпохі позняга феадалізму. Змяшчае цікавы матэрыял па гісторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі 17–18стст. Запісы аб падзеях перыяду Паўночнай вайны 1700–21 гг. паказваюць цяжкае становішча горада і яго жыхароў ва ўмовах іншаземных інтэрвенцый, у першую чаргу з боку Маскоўскай, а пазней расійскай дзяржавы. Створаны каларытныя вобразы Пятра I, Карла XII, Меншыкава, Мазепы, беларускага шляхціца Сініцкага і інш. Многія старонкі хронікі напоўнены глыбокім сацыяльным Іпадтэкстам, прасякнуты нянавісцю да феадалаў і гарадской буржуазіі, спачуваннем простаму чалавеку. Аўтары, у значнай ступені паланізаваныя беларускія мяшчане, не страцілі сувязі з народнымі традыцыямі і абапіраліся на беларускую культурную спадчыну. У хроніцы змешчаны таксама шэраг літаратурных твораў 1-й палавіны 18 ст. (алегарычная сатыра «Карнавал іншаземны ў Польшчы» і інш.). Паводле жанравай формы Магілёўская хроніка – летапіс, які месцамі пераходзіць у дзённік горада. Складаецца з кароткіх пагадовых запісаў і разгорнутых апавяданняў пра значныя гістарычныя падзеі і асобныя моманты з жыцця герояў. Магілёўская хроніка – каштоўны збор арыгінальных, нярэдка унікальных звестак па гісторыі беларускіх зямель, крыніца пазнання жыцця беларускага горада эпохі барока. Як літаратурны помнік хроніка з’яўляецца гістарычнай аповесцю дакументальна-мемуарнага характару, вылучаецца жывасцю і дэталёвасцю апавядання, рэдкай для летапісаў набліжанасцю аўтараў да аб’екта напісання. Часткова публікавалася ў 19 ст. у перакладзе на рускую мову (у 1887 г. была выдадзена ў Маскве ва універсітэцкай друкарні пад назвай «Хроніка беларускага горада Магілёва» М.Гартынскім). Перакладчыкам яе быў кіраўнік канцылярыі Магілёўскага губернатара стацкі саветнік Мікалай Рыгоравіч Гартынскі. Гэты пераклад апублікаваны таксама ў «Чытаннях у імператарскім таварыстве гісторыі і старажытнасцей расійскіх» (на рускай мове, кн 3. М. , 1887). Частка хронікі (да 1746) змешчана ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 35, 1980). Магілёўская хроніка зберагаецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М.Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу (Расія).

Характэрная асаблівасць запісаў Магілёўскіх храністаў – несупадзенне часу падзей з часам унясення запісаў пра іх. Так, напрыклад, Сурта расказвае аб вялікім пажары ў 1664 г. у Магілёве, які пачаўся ад «камяніцы Васілеўскіх», а далей у дужках даецца дапаўненне, што ў 1740 г. камяніца была разабрана на пабудову Кармеліцкага касцёла. Такая прыпіска магла быць зроблена толькі Ю.Трубніцкім пры перапісцы рукапісу Сурты пасля 1740 г. Пад 1707 г. летапісец паведаміў пра лёс братоў Сініцкіх, іх здраду ў час Паўночнай вайны і высылку ў Сібір, дзе адзін памёр, а другі звар’яцеў і быў вернуты назад толькі ў 1721 г.

Хоць Сурта пачаў свае апісанне з падзей далёкіх, ён скарыстаў, відаць, і больш раннія польскія хронікі, аднак па запісах можна зрабіць вывад, што яны рабіліся з уласных назіранняў недзе з канца 1670 г.

3 агульнай колькасці запісаў, якія ўнёс у хроніку Сурта, 46% адносіцца непасрэдна да Магілёўскіх падзей, а ў Ю.Трубніцкага Магілёўскі матэрыял склаў 80%. Гэта абумоўлена іх грамадскім і службовым становішчам. Сурта – купецкі стараста, таму крыніца большасці яго запісаў – пераважна расказы старых людзей, уласныя назіранні, розныя хронікі і ў меншай ступені дакументальныя запісы. Ю.Трубніцкі – кіраўнік магістрацкай канцылярыі, праз яго рукі праходзіла ўсе гарадское справаводства, да таго ж перыяд, які ахоплівае сваім расказам летапісец, быў значна багацейшым на падзеі як у жыцці горада, так і дзяржавы.

Запісы А.Трубніцкага вызначаюцца вялікімі перапынкамі паміж падзеямі, пра якія расказвае храніст. Час апісанняў – 24 апошнія гады ўваходжання Магілёва ў Рэч Паспалітую і першыя 16 гадоў у складзе Расійскай дзяржавы. У іх адлюстраваны найбольш значныя падзеі дзяржаўнага значэння (смерць цароў, каралёў, каранаванне новых), некаторыя гарадскія падзеі (пажары, незвычайныя прыродныя з’явы, царкоўнае жыццё).

Апавяданне М.Трубніцкага пачынаецца з кароткага апісання пачатку ваенных дзеянняў 1812 г. (уступленне французаў у Вільню) і заканчваецца паражэннем Напалеона пад Лейпцыгам. Запісана гэта з вядомых яму афіцыйных крыніц. Падзеі акупацыі Магілёва храніст, якога на той час там не было, апісвае пазней і, відаць, са слоў іншых. 3 1830 г. да 1841 г. ніякіх запісаў няма. 3 1841 г. да сярэдзіны 1856 г. асноўны змест запісаў – кароткія штогадовыя звесткі пра характар пораў года, час іх наступлення і ўплыў на ўраджай, на цэны, паведамленні пра пажары, рамонт царкоўных пабудоў, пра знаходжанне ў горадзе і праезд праз яго асоб імператарскага дома. Коратка згадваецца паўстанне 1830 г. Дастаткова падрабязна расказвае храніст пра эпідэміі халеры ў 1831, 1847, 1848, 1853 гг. , іх вынікі і сродкі лячэння.

Апошні і адзіны запіс у хроніцы Івана Трубніцкага ад 1864 г. расказвае пра праліўны дождж з громам і маланкай, які быў у Магілёве вечарам аднаго дня.

М.Гартынскі ў зробленым ім перакладзе хронікі г.Магілёва апусціў да 46% запісаў, якія не мелі дачынення да Магілёўскіх падзей. Разам з тым ён зрабіў запісы аб падзеях у жыцці горада з іншых крыніц, што не мелі непасрэднага дачынення да хронікі. М.Гартынскі прыпісаў аўтарства хронікі А.Трубніцкаму, «зрабіўшы яго рэгентам магістрата», і яго сыну Міхаілу. Як высветлілася, з арыгінала рукапісу ў 1822 г. была зроблена першая копія, а ў 1876 г. з яе, палічыўшы за арыгінал, – другая, якая некалькі разоў перапісвалася. Верагодна, для перакладу. Пры гэтых перапісках і былі ўнесены тыя недакладнасці і памылкі, што потым перайшлі і ў пераклад Гартынскага. Сам перакладчык хутчэй за ўсё не бачыў сапраўднага рукапісу хронікі, а пра яе аўтараў ведаў па чутках. Арыгінал хронікі да паступлення ў Санкт-Пецярбургскую публічную бібліятэку ў 1872 г. доўгі час зберагаўся ў сям’і Трубніцкіх і лічыўся згубленым.

У 1930-я гады ў Магілёўскім дзяржаўным гістарычным музеі зберагаўся экзэмпляр рукапіснай хронікі Трубніцкага у рускай транскрыпцыі. Гэта быў аб’ёмны сшытак у сінім пераплёце з белай глянцавай паперай, запісы ў якім зроблены старанным каліграфічным почыркам. Змест яго адпавядаў друкарскаму выданню хронікі. Праўда, ніякіх планаў, малюнкаў і дадаткаў ці даравальных надпісаў у ім не было. Час і абставіны паступлення гэтага экзэмпляра ў Магілёўскі музей невядомы. Магчыма, калі ў 1919 г. адбывалася нацыяналізацыя ўсіх буйных бібліятэк горада і камплектацыя на іх аснове фондаў гарадской бібліятэкі і бібліятэкі музея, у апошнюю, верагодна, трапіла і рукапісная копія хронікі. На жаль, у 1941 г. разам з іншымі музейнымі экспанатамі згаданы вышэй экзэмпляр хронікі загінуў. У пасляваенныя гады краязнавец І.Філіповіч адшукаў арыгінал хронікі ў бібліятэцы Ленінграда, перапісаў яго і ўвёў у навуковы ўжытак.

Шмат звестак па гісторыі і культуры горада Магілёва ўтрымліваецца і ў іншых летапісах і хроніках.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]