Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

4. Укаранаваныя асобы і Магілёў

Трэба адзначыць, што ў горадзе напрацягу яго гісторыі бывалі каранаваныя асобы: каралі Аляксандр, Ян-Казімір, Уладзіслаў IV, цар Аляксей Міхайлавіч, імператары Пётр I, Карл XII, Кацярына II, Мікалай I, Аляксандр II, Іосіф II і інш. Па вуліцах крочылі славутыя пісьменнікі, грамадска-палітычныя дзеячы, прадстаўнікі культуры: А.Пушкін, Т.Шаўчэнка, М.Гогаль, У.Караленка, С.Ясенін, Ф.Шаляпін і інш. Горад ганарыцца магілёўцамі: Ф.Іяўлевічам, І.Арэста, Т.Суртай, М.Гартынскім, М.Судзілоўскім, О.Шмідтам, П.Шэйнам, Р.Фраерманам, І.Жоравым, А.Пысіным, І.Шклярэўскім і інш. Звесткі аб некаторых можна знайсці ў розных выданнях. Славутыя магілёўцы варты асобнай кнігі. Мы прыпынімся толькі на тым, як Магілёў сустракаў каранаваных асоб.

Сярод тысяч людзей, якія за шматвяковае існаванне Магілёва наведалі яго, ёсць шэраг “венцаносных”, што ўплывалі на палітыку тагачаснай Еўропы. Візіт іх у Магілёў, як кропля з ракі старадаўнасці, адлюстроўвае часам крывавую і трагічную або велічную і пампезную гісторыю Магілёўшчыны.

4.9.1617 г. у Магілёве быў кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV, які ішоў з войскам на Масковію. А пад 1607 г. Баркулабаўскі летапіс паведамляе пра візіт у наш край Ілжэдзмітрыя II “месяца мая, после семое суботы ишол со Шклова и з Могилева на Попову Гору якийся Дмитр Иванович. Мнил себе быти оным царем московским, который первей того Москву взял и там же оженився”.

Да падзей вайны Расіі з Рэччу Паспалітай сярэдзіны 17 ст. адносяцца звесткі пра візіт у Магілёў цара Аляксея Міхайлавіча. У 1655 г. ў Магілёў прыбыў цар Аляксей Міхайлавіч. Ён пацвердзіў вольнасці і правы гараджан. Калі ў 1656 г. ён вяртаўся з-пад Рыгі, прабыў у Магілёве 2 тыдні. У 1664 г. з 20 сакавіка да 8 красавіка ў Магілёве чакаў маскоўскіх паслоў, каб падпісаць мір, кароль Ян-Казімір, але з-за раптоўнага пажару выехаў з горада.

У час Паўночнай вайны раніцай 22 чэрвеня 1706 г. на байдаку з Оршы ў Магілёў прыбыў цар Пётр I і стаў ва ўрочышчы Грабёж каля рачулкі Дзебра. Гарадскі магістрат, сустракаючы цара, паднёс яму 2 сярэбраныя з пазалотай блюды з вялікім пірагом і сітніцай. Цар распарадзіўся даставіць хлеб на кватэру, а сам адразу накіраваўся да войска. Пасля вайсковага агляду цара са світай вітаў гарматны салют з усіх бастыёнаў. Пальба спадабалася Пятру I, які прамовіў “Право, изрядно”. Цар наведаў Брацкую царкву, пасля чаго накіраваўся да бурмістра Анташкевіча. Там члены магістрата з паклонам паднеслі яму хлеб-соль. Ад яўрэйскай абшчыны яму ўручаны быў хлеб і жывы асётр. Пётр I даручыў свіце ўзяць і гэтыя падарункі. Пад вечар цар заехаў да генерала Кікіна, пазнаёміўся з гаспадаром дома Федарам Казановічам, успомніў падзеі 1661 г. “не пугайся, я знаю, что при твоем батюшке здесь москвитян выбили, но ведь тогда война была”. Потым развітаўшыся з войскам і на сваім байдаку адплыў у Кіеў. У 1707 г. праз горад праязджаў царэвіч Аляксей Пятровіч.

6.7.1708 г. Магілёў занялі шведы на чале з Карлам XII. Кавалерыю яны размясцілі на правым беразе Дняпра, а пяхоту – на высотах ад горада да Буйніч. Шацёр караля стаяў паміж горадам і Буйніцкім манастыром на ўзгорку, які пасля празвалі “Карлавай далінай”. На горад ускладаліся грашовая і харчовая кантрыбуцыі для шведскага войска. Карл XII сам наведаў Магілёўскія цэрквы для агляду сярэбраных рыз на абразах і другіх каштоўных рэчаў. Нехта падказаў каралю, што найбольш каштоўнае царкоўнікі схавалі, і Карл XII загадаў выдаць каштоўнасці, пагражаючы Магілёву рабаўніцтвам і пажарам. Гараджане выдалі больш за 9 пудоў схаванага серабра, якое шведы ў абозе пераплавілі на манеты, але войска рабавала насельніцтва і пасля гэтага 14 жніўня “сатана”, як празвалі магілёўцы Карла XII, пераправіўся на левы бераг Дняпра. Шведскі пастой абышоўся гораду ў 507512 бітых талераў.

У 1780 г., праз восем гадоў пасля ўваходжання Магілёва ў склад Расійскай імперыі, у горадзе адбылася сустрэча імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II. Пра свой візіт у Магілёў Кацярына II пісала “бавіла час весела, аднойчы смяялася 5 гадзін запар”.

2.10.1781 г. у Магілёве праездам быў вялікі князь (пазней імператар) Павел Пятровіч з жонкай Марыяй Фёдараўнай. У 1802 г. 15 чэрвеня ў 6 гадзін вечара горад наведаў імператар Аляксандр I. 16 чэрвеня на Лупалаўскім полі адбыўся царскі агляд фанагрыйскага палка, які тут кватараваў, пасля чаго Аляксандр I выехаў у Санкт-Пецярбург.

У 1839 г. у Магілёве захварэў наследнік прастола вялікі князь Аляксандр Мікалаевіч (Аляксандр II) і паўтара месяца правёў у доме дваранства. У час хваробы паводле яго загаду магілёўцам у якасці міласціны было раздадзена 20 тысяч рублёў асігнацыямі і створаны стыпендыяльны фонд у 1500 рублёў.

Апошнім каранаваным візіцёрам у Магілёў быў цар Мікалай II. У 1-ю сусветную вайну 21 жніўня 1915 г. сюды прыехаў Мікалай II, які прыняў на сябе вярхоўнае камандаванне. 5.5.1916 г. у Стаўку прыехала царыца Аляксандра Фёдараўна з дзецьмі. Вось яе першае ўражанне пра Магілёў “Так, сумны і гразны горад”. Жылі ў горадзе – спадчыннік царэвіч Аляксей і дочкі імператара, у тым ліку і Анастасія, лёс якой (быццам бы цудам уратавалася ад бальшавіцкага растрэлу) натхніў кінадзеячоў на стварэнне славутага і дабравядомага дыснеяўскага мультфільма “Анастасія”.

6 сакавіка паводле тэлеграмы Часовага ўрада Мікалаю II з сям’ёй дазвалялася выехаць за мяжу. 7 сакавіка ў другой тэлеграме Часовага ўрада загадвалася былога цара з сям’ей арыштаваць і даставіць у Царскае Сяло. 8 сакавіка ў 10 гадзін раніцы Мікалай II пры развітанні з афіцэрамі штаба у вялікай зале сказаў “Карысць радзімы і неабходнасць прадухілення жахаў міжусобіцы і грамадзянскай вайны, а таксама стварыць магчымасць накіраваць усю моц для працягу барацьбы на фронце прымусілі мяне адрачыся ад прастола на карысць майго брата вялікага князя Міхаіла Аляксандравіча, але, улічваючы абставіны, якія склаліся, вялікі князь, у сваю чаргу, адрокся ад прастола. Заклінаю вас, панове, павінавацца Часоваму ўраду і прыкласці ўсе намаганні дзеля працягу вайны з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй да пераможнага канца”. Многія з прысутных плакалі, некаторыя страцілі прытомнасць. Не вытрымаўшы, Мікалай II са слязамі на вачах выйшаў з залы. Каля Стаўкі стаяў натоўп гараджан з непакрытымі галовамі. Былы цар развітаўся з людзьмі і з сям’ёй на аўтамабілі накіраваўся да вакзала. На Дняпроўскім праспекце толькі некалькі жанчын, якія пазналі цара, з плачам кінуліся да яго аўтамабіля. Болей жалю ніхто не выказваў ні па дарозе, ні на вакзале. Апоўдні цягнік з падканвойным грамадзянінам Раманавым рушыў з Магілёва ў Петраград.

З Магілёвам шчыльна злучаны лёс апошняга з нашчадкаў Крымскіх ханаў, які быў афіцэрам стаўкі. Маецца ўскосная інфармацыя аб візіце ў горад аднаго з членаў японскай імператарскай сям’і. У гісторыі Магілёва яшчэ шмат белых плям.

Такім чынам, у гады першай сусветнай вайны Магілёў фактычна стаў ваеннай сталіцай Расійскай імперыі. У Магілёве з 8 (21).05.1915 па 25.02.1918 г. знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага. З 23.08.1915 г. па 8.03.1917 г. у Магілёве жыў апошні расійскі імператар Мікалай II разам з спадчыннікам царэвічам Аляксеем. 31.03.1917 г. у горадзе адбыўся арганізацыйны сход гуртка свядомых патрыётаў магілёўцаў-беларусаў. 15.04.1917г. у Магілёве быў утвораны Беларускі нацыянальны камітэт (Магілёўскі беларускі камітэт). 12.07.1918 г. у горадзе адбыўся сход прадстаўнікоў усіх магілёўскіх арганізацый (каля 400 чалавек), на якім абсалютнай большасцю галасоў была падтрымана ідэя суверэнітэту беларускай дзяржаўнасці (стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, Акт ад 25 сакавіка 1918 года).

Лекцыя 8. Магілёў у 1920 – 1930-я гады

  1. Усталяванне савецкай улады ў Магілёве.

  2. Эканамічнае і культурнае жыццё горада ў 1920-я гады.

  3. Сродкі на індустрыялізацыю.

  4. У рытме пяцігодак.

  5. Сталінскія рэпрэсіі. Закрыццё храмаў.

  6. Спробы перайменавання Магілёва.

  7. Напярэдадні вайны. Праект пераносу сталіцы БССР у Магілёў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]