Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GBZh_-_shpory_razdruko_vats_pa_8_staronak_na_ad....doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать

10. Пастановы аб паляпшэнні работы раённых газет у 50-я гг., іх перавод на чатырохпалосны фармат.

У гады пятай пяцігодкі ЦК КПБ прыняў некалькі важных пастаноў, у якіх намячалася паляпшэнне работы партыйна-с-вецкага друку рэспублікі: “Аб фактах няправільнага выкарыстання рэдактараў раёных гахет” (снежань 1951). Райкомы пасылалі рэдактараў на вытворчасць, каб выправіць дрэннае становішча. ЦК КПБ асудзіў такую практыку і забараніў выкарыстоўваць рэдактараў не па прызначэнню.

24 студзеня 1952 г. ЦК ВКП(б) прыняў прыняў пастанову “Аб мерах па паляпшэнню раённых газет”. У пастанове адзначалася, штсг' дзейнасць раённых газет, шматлікага звяна ў сістэме партыйна-савецкага друку, мае сур'ёзныя недахопы. Мясцовым партыйным арганізацыям было прапанавана больш актыўна кіраваць сваімі друкаванымі органамі, была распрацавана прыкладная тэматыка нумара раённай газеты.

Таксама на пачатку 1952 года была прынята пастанова “Аб паляпшэнні дзйнасці раёнага друку рэспублікі”. Пры рэдакцыях “Звязды” і “Советской Белоруссии” і “Калгасная праўда” былі створаны курсы па павышэнню кваліфікацыі рэдактараў і сакратароў раёных газет. Адначасова пачынаецца і перавод раёных газет на чатырохпалосны аб’ём. У 1954 у рэспубліцы было ужо 40 такіх газет.Перыядычнасць узрасла да трох разоў на тыдзень.

11. Стварэнне і дзейнасць газет палітаддзелаў мтс у абласцях Заходняй Беларусі, іх кадры, актыў і матэрыяльнае становішча.

Друк палітаддзелаў МТС і саўгасаў адыргываў значную ролю ў арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаоў, выхаванні калгаснікаў. Так, газета палітаддзела Рагачоўскай МТС “За бальшавіцкія калгасы” (рэдактар Вярхоўскі) была па-сапраўднаму калектыўным арганізатарам калгаснікаў. Газета з’яўлялася шжрокай трыбунай перадавога вопыту. Пачынаючы з першых нумароў, яна паказвала, як перадавыя калгасы арганізоўваюць паспяховае правядзенне сельскагаспадарчых работ. Такім ж былі газеты “Бальшавіцкі сцяг”, орган палтаддзела Слуцкай МТС “За тэмпы і якасціь і інш.

27 лютага 1928 г. ЦК КП(б) прыняў пастану “Аб пастаноўцы агітацыі і прапаганды, вусна і ў друку, у сувязі запастановай 15 з’езда ВКП (б) аб рабоце на весцы”. Пастанова з’явілася праграмай дзейнасці беларускага друку ў барацьбе за калгасны лад. ХІІ з’езд Кампартыі Беларусі адзначаў, што нізкі рост ураджайнасці і таварнасці сельскай гаспадаркі тлумачыцца распыленасцю сялянскіх гаспадарак. Калгасы ў гэты час складалі толькі адзін працэнт. А тэмпы росту прамысловасці БССР, якая базіравалася ў значнай ступені на сельскай гаспадарцы, патрабвалаі ўзмацненага ўздыму сельскай гаспадаркі. “У асноўным рашаючы крок, асабліва ва ўмовах Беларусі з дробнай карліквай сялянскай гаспадаркай, гэта шлях калектывізацыі, буйных калектываў”, - адзначалася ў справаздачным дакладзе ЦК КП (б) Б. З гэтага часу газета “Беларуская веска” пачынае не толькі пісаць пра калектывізацыю, але і весці барацьбу за яе. З усіх месц Беларусі селькоры паведамлялі аб поспехаха калектывізацыі. 5 ліпеня 1929 г. гзета абвясціла аб Усебеларускім сацыялістычным спаборніцтве раенаў. Вялікае месца ў гэты час на старонках газеты адводзілася прапаганўдзе культурнага жыцця ў весках. З № 93 газета ўвяла пастаянную рубрыку “Сацыялістычнае спаборніцтва”. У 1929г. “Беларус.веска” актыўна правяла падрыхтоўку да дня калектвізацыі ў Беларусі. “Правядзенне дня калектывізаці , - пісала газета – не есць выпадковая “кампанія”, а есць пачатак паглыблення сістэматычнай працы па калектвізацыі і вытворчым каапераванні працоўнага сялянства”. “Магутны ўздым мас” – вось як характарызвала “Бел.веска” рух сялянскіх гаспадарак да калектыўнага жыцця.

Актыўней умешваліся ў жыцце селькоры. Больш змястоўнымі сталі іх матэрыялы.

Газета выкарыстоўвала ўсе жанры публіцыстыкі для палітычнага абуджэння і выхавання сялян як актыўнай свядомай грамадскай сілы. Мясцовымі газетамі з’яўляліся і газеты-органы палітаддзелаў МТС і саўгасаў. У 1935 годзе іх налічвалася 33. З 15 выданняў, названых у 1935 г. у даведніку “Уся Беларусь”, толькі газета “За бальшавіцкія калгасы” (Горацкая МТС) выдавалася 9 разоў у месяц. Астатнія – па 6 разоў у месяц: “Бальшавіцкае ільнаводства” (Дрысенская МТС), “За бальшавіцкія калгасы” (Клімавіцкая МТС, Капыльская МТС), “Па ленінскаму шляху” (Лагойская МТС), “Палітаддзельская праўда” (Шклоўская МТС), “Сцяг Леніна” (Магілёўская МТС), “Чырвоны трактарыст” (Жлобінская МТС) [1].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]