Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

64. Сучаснае культурнее жыццё Беларусі.

Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш. Штогоду рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Гэта «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш.

На нацыянальна-культурнае развіццё накіравана дзейнасць многіх творчых і грамадска-культурных аб'яднанняў: Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага краязнаўчага таварыства, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш.

Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, і кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы.

За 2000 – 2005 гг. у рэспубліцы падрыхтавана 4540 майстроў спорту з іх 519 міжнароднага класа,. На чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2005 г. беларускімі спартсменамі заваявана 419 медалёў.

Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг. У беларускай драматургіі выдзяляюцца тры асноўныя тэмы – ча­лавек, жыццё, гісторыя. Па-ранейшаму плённа працавалі ў гэтым жанры А. Дудараў, А. Аста­шонак, У. Клімовіч, I. Сідарук i інш. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. У цяжкіх умовах апы-нулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту.Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці. Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Ука­зам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Ство­раны інстытуты праблем энергетыкі, радыеэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. У сусветны рэйтынг высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм уключаны суперкамп'ютэр «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій. У рэспубліцы рас-працаваны беларускі касмічны апарат «БелКА» — малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. 3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы.У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні. 3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культур­ны цэнтр.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]