Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.

Пасля прыняцця хрысц. На тэрыт Бел распаўсюдзілся Візантыйскі крыжова-купальны стыль. Ён раздяляўся на 2 архіт.школы: полацкую і гродзенскую. Полацкая:Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасінеўская царква, царква Бельчыцкага манастыра.Спачатку клаўся раз з плінфы,потом з булыжнага камню, потом плінфа,булыжны камянь. Пасля завяршэння шзвядзення уся сцяна тынкавалася і бялілася. Гродзенская: Барысаглебская царква у Гродне, Ніжняя царква, рэшткі княжацкага замка і яшчэ 3 гродзенскія царквы. Пры іх пабудове выкарыстоўваліся звонку(?) ўзор з шліфаваных валуноў і маёмкавай пліткі(каляровае шкло). У сцены умуроўваліся званы-галаснікі. Унутры храмы аздабляліся іконамі і фрэскамі. У 13ст на тэрыт Бел з’яўляюцца шматлікія данжоны(Белая вежа у Камянцы). Шэдэўр дэкаратыўна прыкладного мастацтва стаў створаны у 1161 г крыж Ефрасінні Полацкай.

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.

Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. У канцы 1982г. памёр Л.І. Брэжнеў. Кіраўніком партыі і дзяржавы стаў Ю.У. Андропаў былы Старшыня КДБ. Ён бачыў пераадоленне застою ў навядзенні ў краіне дысцыпліны і парадку. Аднак ён цяжка захварэў і праз 14 месяцаў памёр. Пасля яго смерці кіраўніком партыі быў абраны прэстарэлы К.У. Чарненка, які прабыў на гэтым пасту з лютага 1984 па сакавік 1985г. Ён імкнуўся вярнуць краіну да брэжнеўскага застою. Пасля смерці К.У. Чарненкі Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. У красавіку 1985г. на Пленуме ЦК КПСС ён абвясціў перабудову. У аснове прапанаванай ім праграмы ў эканоміцы ляжала інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове НТР, павышэнне вытворчасці працы, істотнае павышэнне якасці прадукцыі і яе аб’ёмаў, укараненне ў планавую эканоміку элементаў рыначных адносін. Ініцыятары перабудовы першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранючы істотна асноў савецкай камандна-адмінстратыўнай сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны. Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989 – 1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Між тым рэалізаваць праграму перабудовы не удавалася. Самай галоўнай прычынай была адсутнасць у Гарбачова дакладнай канцэпцыі і праграмы перабудовы, а таксама каманды здольнай яе рэалізаваць. Акрамя таго былі іншыя прычыны: а) антыалкагольная кампанія дрэнна адбілася на даходах бюджэту; б) аварыя на ЧАЭС 1986г. і землятрасенне ў Арменіі ў 1988г. і іх наступствы падарвалі эканоміку; в) велізарныя траты на вайну ў Афганістане(да 1989г.); г) гонка ўзбраенняў; д) супраціўленне кансерватыўных сіл ў партыі і грамадстве; е) памылкі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы.План перабудовы існаваў у агульных рысах без канкрэтызацыі дэталяў, без вызначэння канкрэтных тэрмінаў і выканаўцаў. Гэта вымусіла ўлады рэспублікі ужо 1988 г. увесці забеспячэнне таварамі першай неабходнасці па картках якія выдаваліся ў ЖЭСах і сельсаветах. Картачная сістэма не дапамагала вырашыць праблемы дыфіцыта, бо не гарантавала наяўнасць тавараў у магазінах.

61. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітзне БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам следаваў палітычны, прычым як ўнутры СССР так і за яе межамі. З-за сваёй эканамічнай і палітычнай слабасці Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні свае сацеліты. Унутранні палітычны крызіс СССР праявіўся ў так званым "парадзе суверэнітэтаў": 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб'явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. (самая апошняя з усіх рэспублік) БССР таксама прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Тым часам у СССР працягвалася пагаршэнне эканамічнага становішча якое ў канцы 1990 г. прывяло да масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. У той час і палітыкам і многім простым людзям здавалася, што віной іх бядотнага становішча з’яўляецца існаванне СССР, які быў пабудаваны на несправядлівасці. Многія рэспублікі (Літва, Латвія, Эстонія, Малдова) захоплены гвалтоўна, іншыя увайшлі ў саюз пад ціскам бальшавіцкай партыі якой ужо ў 1990 г. ніхто не давяраў. Каб неяк выратаваць становішча 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. У ім прыняла ўдзел усяго 9 саюзных рэспублік у каторых прыйшло на выбары толькі 70 % выбаршчыкаў. Нягледзячы на ўсе прыведзеныя агаворкі вынікі рэферэндума дазвалялі меркаваць, што большая частка грамадзян СССР былі за захаване Саюза, але у той жа час было ясна, што саюзны дагавор ад 1922 г. безнадзейна састарэў і ў сваім старым выглядзе саюз існаваць больш не можа. Таму ў чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД). Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Але гэтаму дагавору не суджана было ўбачыць свет.

19 жніўня 1991 9 членаў урада (міністраў) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (больш вядомы як ГКЧП або ДКНС у беларускім перакладзе) і захапілі уладу ў дзяржаве. Яны адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і сябе (камітэт) абвясцілі кіраўнікамі краіны, далей яны планавалі ўвесці вайскі ў рэспублікі якія аб’явілі аб суверэнітэце і з дапамогай зброі прымусіць іх застацца ў старым СССР. Рэкам крові не даў праліцца прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын. Які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а яго членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. ГКЧП арыштавалі 22 жніўня 1991 г. У Беларусі 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». На працягу верасня былі прыняты рад законаў якія замацоўвалі палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. А 7 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і ўкраіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня 1991 г. падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць.

21 снежня 1991 г. у горадзе Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое на той час было яшчэ вельмі няпэўным. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]