Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

6. Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.

Князь і дружына. Першапачаткова Князь абіраўся толькі на перыяд вайны ў якасці камандуючага войскам. Пасля перамогі воіны разыходзіліся па дамах а князь станавіўся адным з радавых грамадзян. З развіццем ўласніцкіх (собственнических) адносін Князь аставаўся князем і пасля вайны а з ім пастаянна была і частка войска – дружына. Кожную зіму Князь са сваёй дружынай адпраўляўся ў палюддзе – паездку па людзях з мэтай збора даніны. Спачатку даніну бралі як плату з тых, хто быў пераможаны ў час вайны. Пазней князі пачалі патрабаваць даніну і са сваіх суайчыннікаў як плату за адарону ад непрыяцеля. Сяляне плацілі даніну але былі свабодныя і зямельныя на дзелы належылі ім. Такія сяляне а таксама свабодныя гараджане называлісь – Людзьмі. Тыя, хто ўзяў купу, гэта значыць пазыку. называліся ужо закупамі. Тыя, хто набраў столькі пазык, што не ў стане іх аддаць заключалі дагавор – рад і станавіліся радовічамі. Прайці шлях з людзей ў радовічы было проста а вось абратна, амаль не магчыма. Князі за кошт даніны станавіліся надзвычай багатымі, таму ў іх было многа радовічаў якія складалі цэлыя сёлы. Дарэчы сяло гэта населенный пункт дзе жылі выключна залежныя людзі. Свабодныя людзі жылі у вёсках. Найлепшым сваім дружыннікам князі давалі сёлы (памесці) у кармленне. Найбольш вопытным і заслужаным сваім дружыннікам баярам сёлы дарыліся, гэта значыць перадаваліся ў поўную ўласнасць, яны маглі баярамі перадавацца ў спадчыну, дарыцца, прадавацца. Такія сёлы называліся вотчынамі. Неабходна адзначыць, што радовіч 9 – 13 ст. моцна адрозніваўся ад класічнага прыгоннага. Ён быў даўжніком а не ўласнасцю пана. Увогуле феадалізм у Кіеўскай Русі так і не набыў класічных формаў дзе прыгонны селянін 100 % уласнасць пана. Такі феадалізм пачаў толькі зараджацца з пачатку 16 стагоддзя, гэта значыць у апошнія 50 год незалежнасці ВКЛ. Дарэчы слова чэлядзін у 9 – 13 ст. мела шырокі і вузкі сэнс. Шырокі чэлядзінамі называлі ўсе катэгорыі залежнага насельніцтва, вузкі так называлі рабоў якія былі дамшнімі слугамі. Яшчэ рабоў называлі халопамі. Такім чынам, у 9 – 13 стст. ва ўсходніх славян суіснавалі тры гаспадарчыя уклады: а) першабытнаабшчынны; б) рабаўладальніцкі; в) новы феадальны.

Клас феадалаў у 9 – 13 стст. таксама яшчэ не набыў класічныя формы. Феадалы, гэта князь і дружына. Дружына падзялялася на старэйшую і малодшую. Малодшая складалася з грыдняў і мечнікаў. У старэйшую ўваходзіді баяры якія выконвалі роль афіцэраў у дружыне і саветнікаў князя. Далёка не ўсе баяры мелі вотчыну многія толькі памесце. Калі свабодны чалавек хацеў стаць дружыннікам то яму трэба было спрасіць дазвол у князя. Калі князь згаджаўся то жадаючы спачатку на некаторы час станавіуся отракам. Отракі вывучалі вайсковую справу і выконвалі гаспадарчыя работы пры княжым двары. Пасля навучэння отрак здаваў экзамен пасля катарага ён мог загінуць, мог быць прагнаным узашый, а мог стаць мечнікам ці грыднем. У 9 – 13 ст. гарады не былі ўласнасцю князя і баяр. Гараджане ўспрымалі князя з дружынай як багатага суседа і не болей. Горадам кіравала веча. Пры неабходнасці гараджане ўтваралі полк які узначальваў тысяцкі. Такім чынам князь абапіраўся на дружыну а веча на полк. Княз у горадзе і княстве выконваў важныя функцыі. Ён арганізовываў абарону княства, прадстаўляў яго на міжнароднай арэне выконваў функцыю суддзі. Суд ва ўсходнеславянскіх княствах адбываўся па пісанаму заканадаўству. Да нас дайшлі ўсходнеславянскія зборнікі законаў якія называліся праўдамі. Усходнеславянскія гарады мелі прыблізна аднолькавую планіроўку. У цэнтры знаходзіўся дзядзінец. Ён быў добра ўмацаваным. Вакол дзядзінца будаваўся пасад там жылі рамеснікі гандляры сямейныя дружыннікі. У пасадзе быў торг і сабор. Вакол горада была ваколіца там жылі рамеснікі. У некаторых гарадах і ваколіцы абносіліся сценамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]