Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.

Прычыны і мэты аграрнай рэформы. У пачатку XX ст. у беларускай вёсцы ўсё яшчэ захоўваліся феадальныя перажыткі. Сярод іх – памешчыцкае землеўладанне, малазямелле сялян, цераспалосіца – раз’яднанасць і раздробленасць сялянскага зямельнага надзелу на некалькі адасобленых частак. Сталыпінская рэформа заключалася ў забеспячэнні ўмоў для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Пачатак аграрнай рэформе паклаў царскі ўказ ад 9 лістапада 1906 г. аб змене ў сялянскім землеўладанні. Паводле рэформы сяляне атрымлівалі права на выхад з абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць. Сялянскя Абшчына была карыснай установай але былі ў яе і істотныя недахопы. Напрыклад кругавая парука. Кругавая парука гэта такі парадак пры катрым падаткі размярковываліся на ўсю сялянскую абшчыну, а не на кожнага асобнага гаспадара. Іншы парадак абшчыны які трактаваўся як недахоп гэта церазпалосіца. Церазпалосіца гэта парадак пры каторым надзел кожнага абшчынніка дзяліўся на тры часткі. Кожнаму селяніну часка зямлі выдзялялася на балоце, частка на высокіх пяшчаных глебах і частка на добрых і ураўнаважаных глебах. Але такая сістэма мела і істотны недахоп, пры ёй паміж сялянскімі надзеламі атрымлівалася занаддта многа межаў на якіх расло толькі пустазелле(сорняки). Быў і яшчэ адзін абшчынны парадак які ў пачатку 20 стагоддзя стў тормазам для далейшага развіцця сельскай гаспадаркі. У многіх абшчынах Сяляне абавязаны былі кожны год або кожныя некалькі год мяняцца надзеламі. Па ініцыятыве Сталыпіна з 1906 года кожны селянін атрымаў права выхаду з абшчыны, не залежна ад рашэння абшчыннага схода. Для сялянскай сям’і выдзяляўся водруб – адасоблены надзел зямлі, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў адным месцы ўзамен раней існаваўшых у некалькіх месцах «палосак» зямлі. Селянін не пераносіў сваю сядзібу на гэты надзел, а заставаўся жыць у вёсцы. Калі селянін пажадае перанесці сваю сядзібу на водруб і пасяліцца там, то гэты водруб станавіўся хутарам. Для сялян Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчына не існавала з часоў правядзення «валочнай памеры», гэта частка сталыпінскай рэформы не мела істотнага значэння. Але для ўсіх сялян была важна наступная яе частка. З 1906 года былі адменены выкупныя плацяжы якія многія сялянскія сем’і плацілі яшчэ з часоў адмены прыгоннага права. Таксама, Царкоўныя і дзяржаўныя землі, якіх ў Беларусі было 10 % ад агульнай колькасці ворыўных зямель былі перададзены сялянам. Адным з мерапрыемстваў аграрнай рэформы была перасяленчая палітыка. 3 перанаселеных губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, каб аслабіць там «зямельны голад», сялянства накіроўвалася ў азіяцкую частку Расіі, Сібір. У выніку аграрнай рэформы з’явіўся новы слой зямельных уласнікаў – сельская буржуазія. П. А. Сталыпін, які бачыў апору царскага ўрада ў вёсцы сярод землеўладальнікаў, запатрабаваў пашырэння іх зямельных правоў. Ён прапанаваў увесці выбарныя земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі ўведзены ў 1911 г. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях, каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад «рускага насельніцтва».

Вынікі рэформаў для Беларусі. У перыяд правядзення аграрнай рэформы назіралася пашырэнне пасяўных плошчаў, адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш актыўна выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, штучныя ўгнаенні. Стабільнымі сталі ўраджаі. Заможныя сялянскія гаспадаркі паступова ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапаноўвалі сваю прадукцыю для продажу на рынак. Дзякуюча сталаыпінскай аграрнай рэформе Расйская імперыя стала міравым лідэрам па вытворчасці сельска-гаспадарчай прадукцыі, рэформа паклала пачатак сталаму асваенню Сібіры.

Дазвол сялянам замацоўваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць сталі спробай рэалізацыі «амерыканскага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Аднак перыяд ажыцпяўлення сталыпінскай рэформы аказаўся кароткім, і яна не была завершана.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]