Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі.

Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёва-славянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. 28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне.Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі.Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 г нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава.У кастрычніку 1915 г рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дьвінск Паставы смаргонь Баранавічы Пінск. На тэрыт Бел была ўведзена ваеннае становішча забараняліся усякя палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю тут з 1914 г быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Іншая прычына эканамічнага заняпаду гэта мабілізацыя ў войска. На захопленай тэрыт Бел ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі, праводзіліся рэквезіцыі. За непадпарадкаванне людзей адпраўлялі ў концлагеры. Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Гэта стварыла дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталавання дэмакратычнай рэспублікі. 23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты. Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве. 1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад. Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пасля ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў WW1. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй, але ўлада яго была больш фармальнай чым фактычнай. Большая ж частка рэвалюцыйных сіл – рабочыя сяляне і салдаты, па ўсёй тэрыторыі Расійскай рэспублікі не жадалі падпарадкоўвацца Часоваму ураду. Яны стваралі свае органы ўлады – Саветы рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў на чале каторых стаяў Петраградскі савет рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Саветы мелі з цягам часу набывалі усё больш і больш фактычную уладу. Такім чынам у краіне ўсталавалася двоеўладдзе – адна ўлада Часовы ўрад другая ўлада саветы. Праз неклькі дзён ў Бел таксама ўзнікла дзве ўлады. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатау, а 6 сакавіка часовым урадам быў прызначаны грамадскі камітэт з прадстаўнікоў розных партый на чале з камісарам, гэты камітэт узяў на сябе функцыі губернскай адміністрацыі. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут узнікае і хутка расце трэцяя сіла – нацыянальныя партыі і арганізацыі якія актыуна праводзяць ідэю нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. БСГ, "Беларуская партыя народных сацыялістау" і "Беларуская хрысціяпская дэмакратыя”. 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыуся і з’езд беларускіх арганізацый. Ен абраў Беларускі нацыянальны камітэт перад БНК была пастаулена задача аб’яднаць вакол сябе ўсе нацыянальныя сілы для барацбы за аўтаномію Беларусі ў складзе расійскай рэспублікі. Старшынёй яго быу абраны Раман Скірмунт. На заводах і фабрыках ствараюцца ФЗК. 20 – 23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраванай часткі Віленскай губерніі. Прадстаўнікі часовага ўрада на гэтым з’ездзе заклаклікалі сялян пачакаць зямельнай рэформы якая адбудзецца пад час устаноўчага сходу і не захопліваць самавольна памешчыцкія землі. Сялянскія дэпутаты згадзіліся пачакаць але выказаліся за хутчэйшае завяршэнне вайны і хутчэйшае вырашэнне аграрнага пытання. Тым не менш сяляне ў вёсках не чакалі Устаноўчага сходу пачалі самі захопліваць памешчыцкія землі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. Каб неяк узняць баявы дух армі 18 чэрвеня Часовы ўрад арганізуе на заходнім фронце наступленне, яно не мела поспеху, дарэмна загінулі дзесяткі тысяч саядат і афіцэрау. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай Часовага ураду. Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя і срэбраныя царскія рублі але іх не хапала таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброенную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. 8 – 10 ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]