- •П.С. Лопух
- •Уводзіны
- •1.1. Вада як адзін з кампанентаў геаграфічнага асяроддзя
- •1.2. Дзяржаўны водны кадастр
- •1.3. Гідралогія, прадмет, яе задачы і сувязь з другімі навукамі
- •1.4. Метады вывучэння водных рэсурсаў
- •Глава 2. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці прыродных вод
- •2.1. Фізічныя ўласцівасці вады
- •2.2. Хімічныя ўласцівасці
- •2.3. Распаўсюджванне святла і гуку ў вадзе
- •Глава 3 Рух вады ў прыродзе
- •3.1. Сцёк вады ў прыродзе як сусветны працэс
- •3.2. Унутрымацерыковы кругаварот вады
- •3.3. Вадаабмен вадаёмаў
- •Тыпізацыя вадаёмаў па вадаабмену (паволе б.Б.Багаслоўскага)
- •3.4. Механізм руху вады
- •4. Гідралогія рэк
- •4.1. Басэйн ракі і гідраграфічная сетка
- •4.1.1. Гідраграфічная сетка. Вадазбор. Тыпы рэк.
- •4.1.2. Фізіка-геаграфічныя характарыстыкі вадазбору
- •4.1.3. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна
- •4.1.4. Марфаметрычныя характарыстыкі ракі
- •4.1.5. Гідраграфічныя характарыстыкі даліны ракі
- •4.1.6. Марфаметрычныя паказчыкі рэчышча
- •4.1.7. Паўздоўжны профіль рэк
- •4. 2. Хуткасць цячэння і расходы вады рэк, метады іх вызначэння
- •4. 2.1. Хуткасць цячэння і турбулентнае перамешванне вады
- •4.2.2. Размеркаванне хуткасцяў па вертыкалі і жывому сячэнню
- •4.2.3. Вымярэнне хуткасці вады з дапамогай гідраметрычнай вяртушкі. Характарыстыкі сцёку
- •4.2.3. 1. Рачны сцёк. Характарыстыкі сцёку
- •4.3.1. Характэрыстыкі сцёку
- •4.3.2. Водны баланс рачнога вадазбору
- •4.3.3. Расчляненне гідрографаў па тыпам жыўлення
- •4.3.4. Уплыў геаграфічных фактараў на сцёк
- •4.3.5. Размеркаванне сцёку па тэрыторыі
- •4.3.6. Унутрыгадавое размеркаванне сцёку
- •4.3.7. Рух вады ў рэках
- •4.4.1. Рух вады на прамых і закругленых адрэзках
- •4.4.2. Рух вады на прамых і закругленых адрэзках
- •4.4.3. Уплыў цэнтрабежных сіл і адхіляючай сілы кручэння Зямлі.
- •4.5. Работа і наносы рэк. Рэчышчавыя працэсы
- •4.5.2. Наносы рэк і іх характарыстыкі
- •4.5.3. Донныя наносы
- •4.5.4. Рэчышчавыя працэсы
- •4.6. Лядова-тэрмічны рэжым
- •4.6.1. Фактары, якія вызначаюць тэмпературу вады рэк
- •4.6.2. Змяненні тэмпературы вады па часу
- •4.6.3. Лядовы рэжым рэк
- •4.7. Асноўныя рысы гідрахімічнага і гідрабіялагічнага рэжыму рэк
- •4.7.1. Гідрахімічны сцёк
- •4.7.2. Гідрабіялагічны сцёк
- •5. Гідрологія падземных вод
- •5.1. Паходжанне падземных вод
- •5.2. Віды вады ў порах грунтоў і механізм яе руху
- •5.3. Умовы залягання падземных вод
- •5.4. Падземныя напорныя воды
- •5.5. Жыўленне і рэжым грунтовых вод
- •5.6. Узаемадзеянне грунтовых і паверхневых вод
- •5.7. Мінеральныя воды
- •5.8. Раяніраванне грунтовых вод
- •6. Гідралогія азёр
- •6.1. Агульная характарыстыка і гідралагічная роль азёр у прыродзе
- •6.2. Паходжанне азёрных катлавін
- •6.3. Марфалогія і эвалюцыя азёрных катлавін
- •6.4. Марфаметрычныя паказчыкі
- •6.5. Водны баланс
- •6.6. Ваганні ўзроўня вады
- •6.7. Лядовы і тэрмічны рэжым
- •6.8. Цячэнні
- •6.9. Ветравыя хвалі і сейшы
- •6.10. Перамешванне водных мас азёр
- •6.11. Гідрахімічныя асаблівасці
- •6.12. Біялагічныя асаблівасці
- •6.13. Азёрная седыментацыя і донныя адклады
4.7. Асноўныя рысы гідрахімічнага і гідрабіялагічнага рэжыму рэк
4.7.1. Гідрахімічны сцёк
Велічыня мінералізацыі і хімічны склад рачных вод абумоўлены ў першую чаргу жыўленнем рэк паверхневымі і падземнымі водамі, а таксама узаемадзеяннем гэтых вод глебамі і горнымі пародамі басейна. Фарміраванне хімічнага складу рачных вод адбваецца ў саміх верхніх, добра прамытых слаях зямной кары. Сукупнае ўздзеянне клімату, метэаралагічных умоў, біялагічных фактараў прыводзіць да таго, што вада рэк адрозніваецца найменшай сярод водных аб’ектаў мінералізацыяй, рэзкай зменай складу і велічыні мінералізацыі на працягу года, па порам года. Найменшая мінералізацыя характэрна для паўнаводдзя і паводак, найбольшая - для летняй і зімовай межані. На рэках дажджавога альбо ледавіковага жыўлення апрасненне вады назіраецца летам.
Паміж расходамі вады і велічынёй мінералізацыі існуе адваротная сувязь: с павялічэннем расходаў вады памяншаецца мінералізацыя.
Са зменай жыўлення змяняецца на працягу года і суадносіны паміж утрываннем асноўных іонаў у рачной вадзе. У час паўнаводдзя і паводак у большасці рэк павялічваецца адноснае ўтрыманне іонаў HCO3- і Ca++, у межань SO4++ , Cl- і Na++.
Пры значнай розніцы ў складзе павехневых і падземных вод вадазбора рака можа быцюь аднесена да аднаго гідрахімічнага класу, а ў межань – да другога. Так, напрыклад, вады р. Лена зімой адносіцца да хларыднага класа, а ў паўнаводдзе – гідракарбанатнаму.
Інтэнсіўны водаабмен і турбулентнасць руху вады рэк садзейнічаюць выраўноўванню іх гідрахімічных паказчыкаў. З другога боку змяненне суадносін паверхневага і падземнага жыўлення, асінхроннасць паступлення ў раку вод рознага паходжання вызываюць змянені ў хімічным складзе рачных вод. Найбольш значныя змянені велічыні мінералізацыі назіраюцца па даўжыні рэк, асабліва калі яны перасякаюць розныя прыродныя геаграфічныя зоны. Найменшыя змяненні адбываюцца па жывому сячэнню ракі і практычна мінералізацыя не змяняецца па вертыкалі.
Паніжэнне веліыні мінералізацыі ўніз па цячэнню назіраецца ў рэк, якія маюць у вярхоўях значнае падземнае жыўленне. Уніз па цячэнню іх вада разбаўляецца з павялічэннем долі паверхневага жыўлення (р.Іжора, Орэдэж, Ленінградская вобл.). Мінералізацыя вады Волгі ўзрастае ад вярхоўеў да вусця прыкладна ў тры разы (ад 100 да 300 мг/л). У складзе яе вады ў вярхоўях перавагае HCO3- (каля 45-60 мг/л), у ніжнім цячэнні – колькасць SO4++ і Cl- прыблізна роўна HCO3-. Мала змяняецца мінералізацыя і іённы склад вады рэк, уся тэрыторыя басейнаў якіх знаходзіцца ў аднолькавых геаграфічных умовах (Прыпяць) і рэк з азёрным жыўленнем (Нява, Свір, Заходняя Дзвіна).
Гідрахімічная неаднароднасць па жывому сячэнню ракі ўзнікае галоўным чынам на адрэзках, упадаюць прытокі са значным расходам вады. Выразная розніца ў іённым складзе вод назіраецца на Волзе ніжэй упадзення Акі. Неаднароднасць невыразна ці поўнасцю адсутнічае ў малых рэк.
Пад сцёкам раствораных рэчываў падразумеваецца колькасць арганічных і неарганічных рэчываў, якія выносяцца рэкамі ў іённа-малекулярным стане за некаторы прамежак часу. Найбольшую частку раствораных рэчываў састаўляе іённы сцёк. Расход асноўных іёнаў (Qі, кг/с) вызначаецца як здабытак расходу вады (Q) на велічыню яе мінералізацыі (S):
Qі = Q S, кг/с.
Іённы сцёк (Rі) з якой-небудзь тэрыторыі вызначаецца ў тонах за некаторы прамежак часу (Т), звычайна за год:
Rі = Qі Т, ці Rі = W S,
дзе W - аб’ём воднага сцёку, м3/с; S – велічіня мінералізацыі, мг/л.
Іённы сцёк з адзінкі плошчы басейна характэрызуецца модулем іённага сцёку (Рі) у тонах з 1 км2 (за месяц, пару года, год):
Рі = Rі /F, ці Рі = 0,0315 М S,
дзе М – модуль сцёку вады, л/с.км2; S – велічіня мінералізацыі, мг/л.
Іённы сцёк з сушы Змнога шара у сусветны акіян складае каля 2,28 млрд тон у год, модуль іённага сцёку 22,7 т/км2, а сцёк усіх раствораных рэчываў каля 2,9 млрд т. Найбольшы іённы сцёк. Як і водны, дае Азія (636 млн т), найменшый – Аўстралія (62 млн т). Па модулю іённага сцёку на першым месцы знаходзіцца Малайскі архіпелаг (36 т/км2. год). Іённы сцёк адлюстроўваехімічную эрозію і акумуляцыю і з’яўляецца асноўнай састаўляючай расходнай часткі салявога балансу рачнога басейна. Ён служыць злучаючым звяном у салявым абмене паміж сушай і акіянам. Велічыня іённага сцёку і размеркаванне яго па порам года залежыць ад сцёку вады і яе мінералізацыі. У сувязі з гэтым пры прыблізна аднольавых умовах найбольшы іённы сцёк даюць буйныя мнагаводныя рэкі.
Унутрыгадавое размеркаванне іённага сцёку залежыць таксама ад размеркавання воднасці. Максімум яго прыходзіцца на перыяд паўнаводдзя, калі разам з вялікімі аб’ёмамі вады выносіцца многа раствораных у ёй рэчываў.