Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

58. Методыка вывучэння дзеяслова ў пачатковых класах.

З групай слоў, якія абазначаюць дзеянні прадметаў вучні знаёмяцца ў 2 класе. У гэтым жа класе яны вучацца пісаць гэтыя словы асобна з часціцай не.

Змяненне дзеясловаў па ліках. Тэма вывучаецца ў 3 класе, пасля таго, як вучні атрымаюць агульнае паняцце пра дзеяслоў як часціну мовы, навучацца вызначаць дзеясловы па значэнні і пытанні, пазнаёмяцца з сінтаксічнай роляй дзеясловаў у сказе. Змяненне дзеясловаў па ліках назіраецца праз параўнанне аднакаранёвых дзеясловаў у сказах, дзе яны абазначаюць адпаведна дзеянне аднаго прадмета і двух ці некалькіх прадметаў.

Змяненне дзеясловаў па часах. Дзеці павінны найперш ўсвядоміць сэнсавыя адрозненні паміж формамі часу. У аснову працы трэба пакласці навучанне дзяцей разуменню суадносін дзеяння, выражанага дзеясловам, з момантам гутаркі. Калі дзеянне адбываецца ў час гутаркі – дзеяслоў ужываецца ў цяперашнім часе, да моманту гутаркі – у прошлым часе, калі дзеянне толькі мае адбыцца – дзеяслоў стаіць у будучым часе. Тлумачэнне можна правесці на матэрыяле тэксту, які ўтрымлівае аднакарэнныя дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу. Вучні ставяць пытанні да кожнага дзеяслова і высвятляюць момант дзеяння, запамінаюць назвы формаў часу і адпаведныя пытанні. У пачатковай школе не даюцца паняцці будучы просты і будучы складаны час дзеяслова.

Неазначальная форма дзеяслова. Паводле існуючых праграм вывучаецца ў 4-м класе. Да ўсведамлення граматычнага значэння неазначальнай формы дзеяслова дзяцей можна падвесці праз вырашэнне праблемнай сітуацыі. У звязным тэксце настаўнік патрабуе вызначыць асобу, лік і час дзеясловаў ў неазначальнай форме. Дзеці пераконваюцца ў немагчымасці вырашэння пастаўленай задачы. Настаўнік паведамляе, што такія дзеясловы стаяць у неазначальнай форме. Засяроджваецца ўвага на пытаннях (што рабіць? або што зрабіць?) і канечных спалучэннях літар (-ць, -ці, -чы, -цца). (Слова суфікс у дачыненні да іх на гэтым этапе не ўжываецца). Робяцца абагульненні, чытаецца правіла.

Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне). Вывучэнне тэмы адбываецца ў наступным парадку: вывучэнне інфінітыва; паўтарэнне і абагульненне ведаў пра асобу, лік і час дзеясловаў; вызначэнне канчаткаў дзеясловаў; агульнае паняцце пра спражэнне; азнаямленне з канчаткамі дзеясловаў 1-га і 2-га спражэння (з выкарыстаннем табліц на форзацы); вызначэнне спражэння дзеясловаў.

Практыкаванні ў напісанні канчаткаў дзеясловаў 1-га і 2-га спражэння (практычна, з апорай на табліцы). Спражэнне дзеясловаў лепш за ўсё вызначаць па 3-й асобе адзіночнага ліку (дзеясловы 2-га спражэння маюць у канчатку –ць: стаіць, глядзіць, а дзеясловы 1-га спражэння –ць у канчатку не маюць: нясе, цячэ) ці 3-й асобе множнага ліку (1спр.:-уць, -юць; 2спр.: -аць, -яць).

Пры вывучэнні спражэння дзеясловаў трэба надаваць належнае значэнне культуры мовы, бо дзеяслоў мае шмат адметнасцей у народных гаворках. Так ужо на гэтым этапе неабходна дабівацца, каб вучні правільна ўжывалі форму 1-й асобы множнага ліку: ідзём, бяром, нясём, пячомі інш., а таксама форму 2-й асобы множнага ліку: седзіце, ідзяце, несяце, бераце, маўчыце.

Змяненне дзеясловаў прошлага часу. Як вядома, дзеясловы прошлага часу не змяняюцца па асобах. На асобу паказвае займеннік (я прыйшоў, ты прыйшоў, ён прыйшоў). Такія дзеясловы змяняюцца па ліках і родах. Вучні ўсведамляюць гэта праз пастаноўку пытанняў ад займенніка ці назоўніка да дзеяслова (ён-лес зашумеў, яна-бяроза зашумела, яны-дрэвы зашумелі). Наяўнасць родавага канчатка у дзеясловах жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку дзеці адчуваюць пры параўнанні гэтых формаў з формамі мужчынскага роду.