- •1. Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Асноўная сінтаксічныя адзінкі сінтаксісу. Віды і сродкі сінтаксічнай сувязі.
- •2. Словазлучэнне: характэрныя асаблівасці, суадносіны са словам і сказам, тыпалогія.
- •3. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні. Асаблі-васці дапасавання і кіравання ў сучаснай беларускай літа-ратурнай мове.
- •4. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка: катэгарыяльныя адзнакі, функцыі ў мове. Аспекты вывучэння сказа.
- •5. Тыпы сказаў паводле мэты выказання. Адносін выказвання да рэчаіснасці, інтынацыйнага афармлення.
- •6. Дзейнік як галоўны член сказа. Тыпы дзейнікаў і спосабы іх выражэння.
- •7. Выказнік як гал. Чл.Сказа. Тыпы выказ. І сп. Іх выражэння.
- •8. Каардынацыя выказніка і дзейніка ў ліку і родзе.
- •9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Размежаванне дзейніка і выказніка пры выражэнні іх пэўнымі граматычнымі формамі.
- •10. Дапаўненне, яго віды. Спосабы выражэння
- •11. Азначэнне, яго віды. Выражэнне дапас і недапас азнач.
- •12. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Размежаванне прыдатка і паяснёнага слова. Злучок і двукоссе пры прыдатку.
- •13. Акалічнасці, іх віды і спосабы выражэння.
- •14. Аднародныя члены сказа: прыметы аднароднасці, выражэнне, спосабы сувязі і сэнсава-сінтаксічныя адносіны, закрытыя і адкрытыя аднародныя рады.-
- •15. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
- •16. Абагульняльныя словы пры аднародных чл сказа: семантыка, сінтакс. Функц, марфалаг выраж; зн прыпынку.
- •17. Адасобленыя члены сказа: паняцце, умовы адасаб-лення. Адасабленне дапас і недапасав азначэнняў.
- •18. Умовы адасаблення прыдаткаў і правілы ўжывання знакаў прыпынку пры іх.
- •19. Адасабленне акалічнасцей.
- •20. Адасабленне дапаўненняў і далучальных канструкцый
- •21. Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры параўнальным звароце і падобных да яго канструкцыях.
- •22. Зваротак: сувязь са сказам, інтанац афармленне, грамат выр, функцыі ў маўленні. Знакі прыпынку пры зваротку.
- •23. Пабочныя канструкцыі. Падзел іх паводле структуры, марфалагічнага выражэння і суадноснасці з тыпамі сказаў, значэння.
- •24. Устаўныя канструкцыі, іх адрозненне ад пабочных. Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях.
- •25. Аднасастаўныя выказнікавыя асабовыя сказы: пэўна-, няпэўна-, абагульнена-асабовыя сказы, формы выражэння ў іх выказніка.
- •26. Аднасастаўныя выказнікавыя неасабовыя сказы: бесасабовыя і інфінітыўныя сказы, формы выражэння ў іх выказніка, семантычныя разнавіднасці.
- •27. Намінатыўныя сказы: характэрныя прыметы, выражэнне дзейніка, разнавіднасці паводле значэння, адрозненне ад іншых простых сказаў.
- •28. Канструкцыі, што прымыкаюць да намінатыўных сказаў, і іх характарыстыка.
- •29. Няпоўныя сказы і іх тыпы. Адрозненне няпоўных сказаў ад падобных да іх іншых сказаў.
- •31. Парадак слов ў сказе. Сэнсавае, граматычнае і стылістычнае значэнне парадк слов.
- •32. Складаназлуч. Сказ: сродкі сувязі частак, сэнсавыя адносіны (і іх прыватныя значэнні) паміж часткамі, адкрытая і закрытая структура, знакі прыпынку.
- •33. Складаназалежны сказ: агульнае паняцце, сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе (сс).
- •34. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі і даданымі дапаўняльнымі часткамі.
- •35. Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікамі і даданымі азначальнымі часткамі.
- •36. Складаназал. Ск. З дад. Акалічнаснымі ч-камі
- •37. Складаназал. Ск. З дад. Параўнальнымі і дад. Далучальнымі часткамі.
- •38. СЗалС з некалькімі даданымі часткамі.
- •39. Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх тыпы. Знакі прыпынку ў бязз. Скл.Сказах
- •40. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў іх.
- •41. Простая мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Формы простай мовы.
- •42. Простая мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Формы простай мовы. Знакі прыпынку.
- •43. Ускосная мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Правілы змены простай мовы ўскоснаю.
- •44. Пунктуацыя. Прынцыпы суч. Бел пунктуацыі. Класіфікацыя знак. Прыпынку паводле ф-цыі.
44. Пунктуацыя. Прынцыпы суч. Бел пунктуацыі. Класіфікацыя знак. Прыпынку паводле ф-цыі.
Пунктуацыя – важны сродак афармлення пісьмовай мовы. Падзяляючы тэкст на пэўныя часткі, знакі прыпынку даюць магчымасць правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць, успрымаць тэкст; яны паказваюць і на сінтаксічную структуру сказа. Тэкст без знакаў прыпынку не толькі цяжка і марудна чытаць, яго можна па-рознаму разумець.
Ужыванне пунктуацыйных знакаў заснавана на прынцыпах: сэнсавым і граматычным (сінтаксічным), інтанацыйным. У за-лежнасці ад сэнсу, мы ставім у канцы сказа кропку, пытальнік ці клічнік. На сінтаксічным прынцыпе (у залежнасці ад будовы сказа) заснавана, напрыклад, пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, коскі ў складаным сказе і г.д. Знакі пры-пынку абумоўлены інтанацыйным афармленнем сказа, бо слу-жаць для абазначэння рытмікі і мелодыкі мовы, яе тэмпу і паўз паміж сказамі і часткамі сказаў (! пры зваротку, шматкроп'е ў канцы сказа, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
У вуснай мове важным сродкам афармлення выказвання выс-тупае інтанацыя (рытмамелодыка).
Каб правільна паставіць знакі прыпынку, трэба перш за ўсё разумець сінтаксічную будову сказа і яго сэнс. Зн. прып. паводле сваёй ф-цыі ў ск. падзял. на раздзяляльныя і выдзяляльныя.
Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення сінтаксічных адзінак. Гэту функцыю выконваюць кропка з коскай, двукроп’е, пытальнік, клічнік, кропка, шмат-кроп’е, а таксама працяжнік і коска.
Выдзяляльныя (парныя) знакі прыпынку паказваюць на вылучэнне той ці іншай сінтаксічнай адзінкі (напрыклад, адасобленай акалічнасці, адасобленага азначэння) у структуры сказа. Парнымі з’яўляюцца дужкі і двукоссе.
Працяжнік і коска могуць выступаць і як выдзяляльныя, парныя зн. прыпынку. Акрамя гэтага, зн. ррып. могуць выка-рыстоўвацца і з іншай мэтай. Працяжнік можа паказваць на спа-лучэнне слоў, якія служаць для абазначэння прасторы, часу або колькасці (замяна слоў ад... да): Расклад руху паяздоў на май – жнівень. Працяжнік можа паказваць на спалучэнне ўласных імёнаў, якім называецца вучэнне, закон, навуковая ўстанова: закон Ламаносава – Лавуазье (спалучальны працяжнік).
Шматкроп’е можа скарыстоўвацца: 1) каб паказаць незакончанасць выказвання, адзначыць перапынкі ў мове (звязаныя з хваляваннем, з вялікім пачуццём), пропуск слоў ці сказаў у цытатах, напрыклад: Дождж мае час, яму ўсё роўна, дзе асядаць на зямлю... і няма нават людскай яліны, пад якой можна сесці, схавацца; 2) для абазнач. неспадзяванасці, нечаканасці, не-адпаведнасці канцавой часткі сказа папярэдняму паведам-ленню ці пэўным абставінам; напрыклад: Атакуюць... балельшчыкі.
Двукоссе выкарыст-ца, каб паказаць, што слова ці спалучэнне слоў ужываецца іранічна, не ў сваім значэнні, што слова не агульнапрынятае, а ўпершыню прапануецца аўтарам ці аднаў-ляецца як застарэлае, напрыклад: Збіраўся зноў цябе наведаць сёння, ды ўспомніў, што ў цябе на такія сур’ёзныя «справункі» часу не хапае.
Пры раздзяленні ці выдзяленні слоў і сказаў розныя знакі прыпынку могуць сутыкацца. Сумяшчаюцца, утвараючы спалучэнне пунктуацыйных знакаў, коска з працяжнікам, а таксама пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е з працяжнікам; напрыклад: «Мамачка-галубка! – просіць сын так міла. – Можа б ты на рэчку пагуляць пусціла?».
Калі пасля працяжніка стаяць пабочныя словы ці сказ, то першая коска апускаецца: Для нас і гэтае возера – як кажуць, – цэлае мора. Коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік не ставяцца перад дужкамі, а толькі пасля дужак: Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына.
Зн. прып.ў сучаснай бел. мове мнагазначны. І таму натуральна, што 10 простых і 5 састаўных зн. прып. дастаткова для таго, каб дакладна перадаваць на пісьме сэнсавыя, граматычныя і інтанацыйныя асаблівасці любога тэксту.