Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
92
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

42. Простая мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Формы простай мовы. Знакі прыпынку.

Простая мова можа перадаваць выказванне іншай асобы, уласныя, раней выказаныя словы, нявыказаныя думкі. У простай мове часта ўжываюцца пытальныя, пабуджальныя, клічныя сказы, звароткі, выклічнікі, мадальныя словы, словы-сказы, няпоўныя канструкцыі. Простая мова можа мець форму рэплікі, маналога, дыялога і палілога.

Паўпростая мова – гэта чужое выказванне, якое перадаецца ў форме даданай часткі (са злучнікам што) з захаваннем асабовых форм дзеясловаў, асабовых займеннікаў і лексічных асаблівасцей простай мовы: Максім адмовіўся падпісаць і сказаў, што няхай мяне караюць. Паўпростая мова выкарыс-тоўваецца ў мастацкай літ-ры для адлюстр. непасрэдна сказа-нага. Такія канструкцыі маюць гутарковы хар-р. Часам аўтар як бы адмяжоўвае паўпростую мову ад сваёй, беручы першую ў двукоссе: Калісьці мама казала, што «вырасцеш, дзетанька, пойдзеш да пана Рушчыца грады палоць і заробіш сабе на сукенку».

Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай (ПМ) залежыць ад месца слоў аўтара (перад простай мовай, пасля яе, у сярэдзіне), а таксама ад таго, выказаная простая мова ці нявыказаная.

Выказаная ПМ перадае словы, якія былі выказаны ўслых. У словах аўтара могуць быць дзеясловы са значэннем маўлення тыпу сказаў, прамовіў, выказаў думку і пад. Нявыказаная ПМ перадае словы, што не былі выказаны, таму ў словах аўтара ўжываюцца дзеясловы са значэннем думкі тыпу падумаў, падумалася, успомнілася і пад. або словы напісаў, прачытаў.

У афармленні на пісьме выказанай і нявыказанай ПМ шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ звычайна бярэцца ў двукоссе, а выказаная ПМ пішацца з чырвонага радка, перад якім ставіцца працяжнік, і ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай ПМ новы сказ заўсёды пішацца з чырвонага радка.

1. Простая мова пасля слоў аўтара

А: “П”.

А: “П!”

А: “П?”

А: – П.

А:– П!

А:– П?

2. Простая мова перад словамі аўтара

“П”, – а.

“П?” – а.

“П!” – а.

– П, – а.

– П! – а.

– П? – а.

3. Словы аўтара разрываюць простую мову

“П, – а, – п”.

“П! – а. – П”.

“П? – а. – П”.

“П, – а. – П”.

– П, – а, – п.

– П, – а. – П.

– П! – а. – П.

– П? – а. – П.

4. У словах аўтара ёсць два дзеясловы маўлення

“П, – а і а: – П”.

“П! – а і а: – П”.

“П? – а і а: – П”.

– П, – а і а: – П.

– П! – а і а: – П.

– П? – а і а: – П.

5. Простая мова разрывае словы аўтара(ПМ знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара)

А: “П”, а.

А: “П!” – а.

А: “П?” – а.

6. Калі не указана, каму належыць ПМ, то яна афармляецца, як складаны бяззлучнікавы сказ. Праўду кажуць: бяда і навучыць, і намучыць.

43. Ускосная мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Правілы змены простай мовы ўскоснаю.

Ускосная мова – гэта чужая мова, якая падаецца не ад імя асобы, якой яна належыць, а ад імя аўтара. Аўтар засяроджвае ўвагу толькі на змесце чужога выказвання, сама форма вы-казвання яго амаль не цікавіць, таму лексічныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці чужой мовы тут не перадаюцца; з аўтарскага пункту погляду афармляюцца і аса­бовыя формы дзеясловаў, асабовыя і прыналежныя займеннікі.

Параўн.: Настаўнік зварачаўся да некаторых сялян з запытаннем, ці не ведаюць яны, дзе знайсці каго з выганаўскіх. і

– Скажыце, будзьце ласкавы, – зварачаўся настаўнік да некаторых сялян, – ці не ведаеце, дзе б тут знайсці каго з выганаўскіх? 

Сінтаксічна канструкцыя з ускоснай мовай утварае склада-назалежны сказ, у якім галоўная частка – гэта словы аўтара (аўтарскі сказ), яны паказ­ваюць, каму належыць чужое выказванне, а даданая частка (часцей дапаў­няльная, можа быць дзейнікавая і азначальная) перадае змест чужой мовы.

Ускосная мова пазбаўлена экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці, ёй не ўласцівае ўжыванне формаў загаднага ладу дзеясловаў, звароткаў, выкліч­нікаў, мадальных слоў і часціц, клічных сказаў, а таксама элементаў гутар­ковага стылю. Выклад чужой мовы вытрымліваецца ў рамках нейтральнага стылю. Такое істотнае адрозненне ўскоснай мовы ад простай часта не да­зваляе рабіць замену простай мовы ўскоснаю і наадварот. Звычайна не за­мяняецца ўскоснаю простая мова, у якой перадаюцца пераважна эмоцыі персанажа: «Ваякі, трасца вашай галаве!» – сказаў сам сабе дзед Талаш, калі заціхлі стрэлы. «Цяпер вам, старым, толькі і пажыць без клопа­ту». – «Дзіва што! Канечне!» – адказваюць бацькі.

Пры замене простай мовы ўскоснаю трэба кіравацца наступ-ным:

1. Калі простая мова – апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што: «Гэта гасцінец ад цёткі Зіны», - пачаў тлумачыць тата. – Тата пачаў тлумачыць, што гэта гасцінец ад цёткі Зіны.

2. Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, адкуль, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай, якая ўключае ў якасці злучальных слоў гэтыя займеннікі і прыслоўі: «А чаму грыміць?» - лезлі і чапляліся да старэйшых з запытаннямі дзеці. – Дзеці лезлі і чапляліся да старэйшых з запытаннямі, чаму грыміць.

3. Калі простая мова - пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці: «А гэтая бярозка не трэба вам?» - спытала Святланка. – Святланка спытала, ці трэба нам гэтая бярозка.

4. Калі простая мова – пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб: Бабуля і кажа: «Пайдзі, унучак, зірні, куды гэта падзеліся нашы падушачкі. - Бабуля і кажа ўнучку, каб ён пайшоў і зірнуў, куды падзеліся падушачкі.

5. Асабовыя і прыналежныя займеннікі або дзеясловы 1-й і 2-й асобы адз.ліку ва ўскоснай мове перадаюцца ад асобы аўтара: «Там я ведаю добрую мясцінку», - сказаў бацька. – Бацька сказаў, што там ён ведае добрую мясцінку.

6. Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, гутарковыя і прастамоўныя словы, то яны ва ўскоснай мове не перадаюцца: Белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка ў сшытак, шэптам вымавіла: « Ух, як прыгожа напісана!» - Белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка ў сшытак, шэптам вымавіла, што прыгожа напісана.

7. Калі ў простай мове ёсць зваротак, то ён або становіцца членам галоўнай часткі сказа, або апускаецца: « Дзеду, сонца ў лесе начуе?»- раптам запыталася Таня. – Таня раптам запыталася ў дзеда, ці начуе сонца ў лесе.