Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shporaa_ история.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
302.59 Кб
Скачать

25. Унунтранная палiтыка Расіі ў беларускіх губернях (1795 –1917 гг.): саслоўная, нацыянальная, канфесійная

Тэрыторыя Беларусі падзял на 2 губерніі: 1)у складзе з Магілёўскай, Віцебскай і часткі Пскаўскай, потым падзел на Магілёў і Віцебскую губерніі; 2)Літоўская склад з Менскай, Віленскай, Гродзенскай. На чале стаяў Генерал-губерн., яму падчан губерн.

Паветы – на чале стаялі павятовыя камісары. Паветы падзяляліся на 6 ключэй, ключ складаўся з 100-200 двароў. Адміністр – тэрытор сістэмн прадугледжванне улады, адсутнасць органаў самакіравання і жорсткая рэгламентацыя ўнутраннага жыцця. Пад час далуч да Расійскай імперыі былі ўведзенны пашпарты.

Нацыян культ палітыка-увядзенне рускай мовы, цэнзура, перасяленне сялян, ваенных, рускіх чыноўнікаў.

Канфесійная палітыка – 1832 – зкрыцце кат манастыроў, 1839 – скасаванне Брэсц уніі. Насаджэнне праваслаўя.

26.Беларусь у вайне 1812 г.

Імкнучыся ўсталявацца ў Еўропе, фр. імператар Н.Банапарт у 1812г. пачаў вайну з Расіяй. У ноч на 12 чэрвеня 1812г. без аб’яўлення вайны армія Напалеона пе-раправілася праз Нёман і ўступіла ў межы РІ – на землі Літвы і Б. Б. стла арэнай ваенных дзеянняў. 16 чэрвеня фр. армія заняла Вільню, 24 – Мінск. Напалеону супрацьстаялі 3 рускія арміі: 1-я – генерала Барклая дэ Толі, штаб якой знах. ў Вільні, 2-я – генерала Баграціёна (штаб у Ваўкавыску), 3-я – генерала Тармасава (штаб у Луцку). Першапачаткова Напалеон планаваў разбіць рус. арміі ў прыгранічных баях, але гэта яму не ўдалося. 1-я і 2-я арміі адступалі, аднак іх разбіць на тэр Б. Напалеон не змог. Пасля арміі аб’ядналіся пад Смаленскам. Тут летам 1812г. праходзілі жорсткія абараняючыя баі. Зразумеўшы, што план хуткага разгрому рас. Арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць баявыя дзеянні ў Віцебску і пачаць мірныя перагаворы з царом Аляксандрам І. Напалеон усведамляў, што яго армія магла захаваць баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе была Барадзінская бітва (26 жніўня 1812г.), захоп Масквы і адступленне з яе. У час адступлення фр. арміі восенню 1812г. баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па бел. зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам каля в.Студзёнкі. Праз Бярэзіну пераправіліся не больш за 60 тыс. чал-к – дзесятая частка “вялікай арміі” Напалеона. Паход Напалеона ў Расію абярнуўся для яго цяжкім паражэннем. Адносіны насельніцтва Б. да варагуючых бакоў не былі адназначнымі. Для абсалютнай большасці шляхты, мяшчан і сялян рус. і фр. ўлады былі чужымі. Польская і апалячаная бел. шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам РП і ВКЛ. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812г. быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ. Арміі прадуктамі і кормам для жывёлы. Часовы ўрад выдаў распараджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў у армію Напалеона. Войскі рас. арміі былі таксама ўкамплектаваны рэкрутамі з бел. губерняў. Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуў у Бел. прыблізна 100-тысячнае войска. Б. народ павінен быў карміць, паіць і забяспечваць усім неабходным фран. У пач. Вайны сялянства Б. спадзявалася на вызваленне з-пад прыгону, аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне бел. сялян. А бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства і гараджан. Так у Б. разгарнуўся партызанскі рух. У выніку ваенных дзеянняў, а так-сама з-за голаду і хвароб загінула амаль чвэрць насельніцтва Б. Велізарныя страты панесла гаспадарка. Напрыклад, пасяўныя плошчы зменшыліся напалову, значна скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя бедствы, бел. губерні ў 1812-14гг. Прыгонніцкі ўціск памешчыкаў у бел. вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.

27.Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Мэтай сялянскай рэформы 1861г. з’яўл. адмена прыгоннага права. Пайсці на гэту рашучую меру цара Аляксандра ІІ прымусіла ўсведамленне сац.-эк. і ваенна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выразна праявілася ў ходзе Крымскай вайны, а таксама небяспекі хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сялянскага руху, што пагражаў перерасці ў сялянскую рэвалюцыю. 19 лютага 1861г. Аляксандр ІІ падпісаў “Маніфест” і “Палажэнні” аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чал-а, фармальна незалежнага ад пана. Селянін мог сам звяртацца ў дзярж. установы, заключаць гандлёвыя і інш здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. У гэтых адносінах рэформа 1861г. каранным чынам змяняла становішча сялян. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, “Палажэнні 19 лютага” прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне адной сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту. На валасных сходах сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Ф-цыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя: яны фактычна павінны былі выконваць усе, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове добраахвотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх надзелаў, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў. Размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі прадугледжвалася “Устаўнымі граматамі”. Паўстанне 1863г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя захады з мэтаў адцягнуць ад удзелу ў ім бел. і літ. сялян. Указам ад 1 сакавіка 1863г. быў уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губернях. З 1 мая таго ж года спыняліся часоваабавязаныя адносіны, сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. 2 лістапада 1863г. гэты ўказ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Б – Віцебскую і Мінскую губерні. У кастрычніку 1863г. генерал-гебернатар Мураўёў, які кіраваў падаўленне паўстання на Б і ў Літве, падпісаў загад аб выдзяленні сялянам, абеззямеленым у 1846-56гг., 3-дзесяцінных сямейных надзелаў; сялянам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі ў пазнейшыя гады, надзелы вярталіся цалкам. Нягледзячы на паражэнне паўстання, царскі ўрад не адважыўся адняць у бел. і літ. сялян тыя льготы, якія былі ім дадзены ў 1863г. Урад заявіў і аб захаванні на няпэўны час сервітутнага права на Б і ў Літве. У цэлым адзначаныя меры істотна аблягчалі становішча сялян у зах. губернях у параўнанні з інш рэгіёнамі Расіі і садзейнічалі больш хуткаму развіццю на Б і ў Літве капіталістычных адносін.

28. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Пасля падзелаў РП тэр Б ўвайшла ў склад Расii. На бел.землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская – Зах. губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць. Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Зах. губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi. Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Б была вельмi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць. У 1777г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання. У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных. У 1794г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэр. Б i iнш. землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры. Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840г.). Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на Б ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я г. XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]