Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

46 Вопрос

Основные достижения в развитии советской науки, образования и искусства в Беларуси.

За гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, навукі і культуры. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена. У 70-я гг. у БССР была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Ўжо ў 1977 годзе 98 % закончыўшых восем класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання сярэдняй адукацыі.

Пашыралася падрыхтоўка рабочых кадраў праз прафісійна – тэхнічныя вучылішчы. Калі ў 1961 г. іх было 103, то ў 1985 г. – 240. У 70-я гг. прафтэхвучылішчы перайшлі на сярэднюю сістэму адукацыі.

Развівалася вышэйшая школа. Так, у 1945 г. быў адкрыты Беларускі тэатральны інстытут, у 1951 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1953 г. – Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

Значныя дасягненні былі зроблены ў развіцці навукі. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Далейшае развіццё ў пасляваенны час атрымала літаратура. Ва ўвесь голас заявілі аб сабе маладыя пісьменнікі І.Шамякін, Я.Брыль, І.Мележ, А.Кулакоўскі, А.Васілевіч; паэты К.Кірэенка, А.Вялюін, У.Корбан; драматургі А.Макаёнак, К.Губарэвіч і інш. .

На мяжы 50-60 гг. шырокую вядомасць атрымалі творы В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла ўвасабленне ў творах У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі», «Каласы пад сярпом тваім» і інш, творы на тэму вайны.

Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы стварылі беларускія акцёры С.Станюта, Г.Глебаў, П.Малчанаў, Б.Платонаў, Л.Рахленка,З.Браварская, У.Уладімірскі, Л.Ржэцкая і інш.

У 60-80 гг. павялічалася колькасць тэатраў з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Напрыклад, у 1971 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі, а ў 1982 г. – тэатр студыі кінаакцёра. Ў гэтыя ж гады пачалі творчую дзейнасць Дзяржаўны ансамбль танца БССР, вакальна-інструментальныя ансамбалі «Песняры», «Верасы», «Сябры», фальклорна-хараэграфічны ансамбль «Харошкі» і інш.

У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: І.Кузняцоў, С.Картэс, Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз. Смольскі і інш.

Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася выяўленчае мастацтва. Плённа працавлі Ф.Дарашэвіч, В.Волкаў, Р.Кудрэвіч і інш. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага мастацтва з'явіліся работы М.Савіцкага «Партызанская мадонна», цыкл «Лічбы на сэрцы», у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагяроў, асбіста перажытых мастаком.

Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску (архітэктары ансамбля У.Кароль і Г.Заборскі). З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў і С.Селіханаў выканалі барэльефы для гэтага абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам Адметнай тэндэнцыяй ў мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначала з'яўленне мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў, архітэктары В.Занковіч, Л.Левін, Ю.Градаў), «Брэсцкая крэпасць – герой» ( кіраўнік творчага калектыву А.Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптар А.Бембель, А.Арцімовіч, архітэктар А.Стаховіч) і г.д.