Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

XIII вопрос

Войны и социально-политические конфликты на территории Беларуси (вторая половина XVII-первая половина XVIII)

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у пачатку XVII ст. Узаемаадносіны з Расіяй.

Пасля Люблінскай ўніі каралем Рэчы Паспалітай быў абраны Стэфан Баторый. С.Баторый быў здольным палітыкам і ваеннаначальнікам. Негледзячы на адсутнасць сродкаў у дзяржавы, ён здолеў стварыць моцную армію, у кароткі тэрмін разграміў войскі Івана ІV і вызваліў тэрыторыю ВКЛ. У 1583 г. Рэч Паспалітая і Маскоўскае царства падпісалі мірную дамову, згодна з якой урад Івана IV страціў тэрыторыю Прыбалтыкі.

У 1584 г. маскоўскі цар Іван IV памер і ў Расіі пачаўся перыяд барацьбы за ўладу, перыяд сялянскіх і казацкіх хваляванняў, якія ахапілі цэлыя рэгіёны. Пашырэнню народнага руху ў Расіі спрыяла і тое, што ў 1597 г. Барыс Гадуноў забараніў сялянам пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога і вызначыў тэрмін пошуку тых сялян, якія кінуліся ва ўцекі. Узмацненне прыгоннага права падштурхнула сялян Расіі да пошуку “справядлівага цара”.

У 1604 г. такі цар з’явіўся. Гэты быў былы манах Грыгорый Атрэп’еў, родам з ВКЛ. Гэты малады манах, які займаў пасаду памочніка маскоўскага патрыярха, абвясціў сябе сынам цара Івана IV – царэвічам Дзмітрыем. Сапраўдны царэвіч Дзмітрый трагічна загінуў, калі яму было чатыры гады. Таямнічая смерць царэвіча і народныя чуткі, а таксама незадавол расіян уладай былі спрытна выкарастаны Атрэп’евым, які сцвярджаў, што ён і ёсць сапраўдны “царэвіч Дзмітрый”. Ілжэдзмітрый І збег ў Рэч Паспалітую, дзе яго прыняў кароль Жыгімонт Ваза. Яны заключылі дамову, згодна з якой Ілжэдзмітрый І атрымаў войска, ажаніўся на палячцы і абяцаў пасля маскоўскай каранацыі прыняць каталіцтва. Пасля гэтага Ілжэдзмітрый І абяцаў заключыць з Рэччу Паспалітай ўнію па ўзору Люблінскай.

Такім чынам, палітыка Рэчы Паспалітай, накіраваная на ўсталяванне панавання ў Расіі, пацярпела крах. Больш таго, з гэтага моманту новая царская дынастыя Расіі пачала праводзіць палітыку, накіраваную на ліквідацыю Рэчы Паспалітай.

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.

Значную ролю ў тым, што была падпісана Люблінская ўнія адыграла ўкраінская шляхта. У 1569 г. яна аднадушна падтрымала ўнію. Больш таго, украінская шляхта папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы. Нашчадкі дзеячоў Украіны, якія ў 1569 г. здрадзілі ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі перыяд польская шляхта захапіла ўсе землі Украіны, багатыя чарназёмам і хлебам.

Усе цэрквы Ўкраіны былі перададзены пад адміністрацыю яўрэям. Хаваць памерлых і граць вяселлі дазвалялася толькі ў начны час. За самы нязначны ўчынак супраць волі пана ўкраінца чакала толькі смерць. Такім чынам, цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі.

Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Таму сацыяльная база паўстання была абмежаванай, яно не абапіралася на ўвесь народ.

Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай.

У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла.

У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах.

Такім чынам, казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. аказала значны ўплыў на сацыяльнае жыццё Беларусі, яна садзейнічала фарміраванню беларускага казацтва.

Трынаццацігадовая вайна і яе вынікі (1654-1667 гг).

Казацка-сялянская вайна, якая пачалася ў Рэчы Паспалітай ў 1648 г. закранала інтарэсы Расіі. Б.Хмяльніцкі неаданаразова прасіў Расію аб дапамозе зброяй і грашыма. Масква асцярожна дапамагала паўстаўшым, пачаўшы праводзіць палітыку ўзброенага нейтралітэта. Усе войскі Расіі знаходзіліся на мяжы з Рэччу Паспалітай, пагражаючы вайной, але урад цара Аляксея Міхайлавіча цярпліва чакаў – ці зможа Рэч Паспалітая атрымаць рашаючую перамогу, умацаваць сваю армію і дзяржаўную ўладу.

У 1652 г. Б.Хмяльніцкі атрымаў новую перамогу над войскам Рэчы Паспалітай. Расія пераканалася, што Рэч Паспалітая страціла сваю моц і не мае магчымасці весці новую вайну. Таму ў 1654 г. урад Расіі прыняў прапанову Пераяслаўскай Рады Ўкраіны аб далучэнні Ўкраіны да Расіі. Анэксія Ўкраіны зрабіла вайну паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй непазбежнай.

У 1654 г. 100 тыс.войска рускага цара ўвайшло на тэрыторыю Беларусі. За кароткі перыяд яно заняло амаль усе беларускія гарады, таму што 10 тыс.войска Я.Радзівіла было не ў стане атрымаць перамогу ў адкрытай бітве. Вясной 1655г. рускія арміі занялі Мінск і рушылі на Вільню, якая была захоплена і спалена.

Новая расійская адміністрацыя праводзіла ў Беларусі недальнабачную палітыку. Мясцовае насельніцтва моцна цярпела ад новай улады. Таму на занятай тэрыторыі пачалі стварацца партызанскія атрады. У 1656-1661 гг. партызанскі рух ахапіў амаль усю Беларусь. Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая заключыла са Швецыяй мірную дамову і накіравала свае войска на Ўсход. Пасля вызвалення Вільні рускія войскі пачалі адыход і замацаваліся на новых пазіцыях. Пазіцыйная вайна цягнулася з пераменным поспехам. Ваенныя дзяенні скончыліся ў 1667 г. калі быў падпісаны Андрусаўскі мірны дагавор. Згодна з ім Левабярэжная Ўкраіна і г.Кіеў адышлі да Расіі. Адзін з артыкулаў дагавору даваў Расіі права на заступніцтва за праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай.

У 1686 г. кароль Рэчы Паспалітай Ян Сабескі падпісаў з Расіяй новую дамову, згодна з якой Расія брала пад свой патранат праваслаўных Рэчы Паспалітай. Гэта давала Расіі права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы.

Такім чынам, трынаццацігадовая вайна скончалася перамогай Расіі. Пасля гэтай вайны Рэч Паспалітая трапіла ў частковую палітычную залежнасць ад Расіі, таму што дзяржава страціла суверэнітэт над часткай свайго насельніцтва. У эканамічных адносінах вынікі 13-ці гадовай вайны былі спусташальнымі. Насельніцтва Беларусі страціла 1,5 млн. чалавек, большасць беларускіх гарадоў былі спалены. Для таго, каб узнавіць гаспадарку спатрэбілася каля 25 гадоў.