Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

36. Беарускае нацыянальнае адраджэнне і нацыянальны рух пач 20ст.

Беларускі нац. Рух (ІІ-я палова ХІХ-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады. Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню. Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг. З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii. Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм. Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь. У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.

Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

37. Прычыны і характар Першай сусветнай вайны . Беларусь у гады вайны.

Галоўнай прычынай першай сусветнай вайны з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня 1914 г. (па новаму стылю) Германія аб’явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 4 жніўня Англія аб’явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі – Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і якая вельмі дорага абышлася чалавецтву.У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г. Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г. Магілёве.Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію 634 400 чалавек. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта – на 18,7 %, пшаніцы – на 22,1 %, бульбы – на 34,2 %.