Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
659068_8E078_shpory_po_etnografii_mifologii_fol...doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
233.47 Кб
Скачать

17.Земляробчыя прылады працы.

Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская).

Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі.

На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі.

Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы.

Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной. Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана.

Для акучвання бульбы - сошка - невялікая саха з аднім лемехам.

Былі ручныя прылады апрацоўкі глебы - матыкі (цяпкі), лапаты, вілы для гною; рабіліся з дрэва. Збожжа збіралі сярпамі, траву касілі косамі. Дзеля працы са снапамі, саломай - драўляныя граблі, вілы.

18.Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць беларусаў.

Традыц. гаспадарчыя заняткі беларусаў: Земляробства. Жывелагадоўля.

Земляробства –асноўныя пасяўныя плошчы-збожжа – пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах –капуста, морква, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля, часнок, мак, тмін, технічныя культуры – лён і канапля.

Традыц. промыслы: рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва (грыбоў, ягад, бярозавага сока),пчалярства.

19.Традыцыйныя рамёствы беларусаў.

Рамёствы:

Дрэваапрацоўчыя - цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве і інш.

Металаапрацоўчыя – кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, зброі, чаканка, ювелірнае і інш.

Апрацоўка мінеральнай сыравіны – ганчарства, кафельнае, кладка печаў, мураванае дойлідства і інш.

Гарбарна-кушнерскія – гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, рамянёў і інш.

Апрацоўка валакністай сыравіны - ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае.

Прыгатаванне харчовых вырабаў – мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне мясных, рыбных вырабаў, кансерваванне гародніны, фруктаў, грыбоў і інш.

Усе рамёствы можна падзяліць на хатнія (для уласных патрэб), на заказ і на рынак. У 16-17 ст было ужо каля 200 відаў рамёстваў і промыслаў.

Ганчар-гліняны посуд. Бондар- драўляны посуд. Каваль-у кузні - сярпы, косы. Стэльмах-рабіў павозкі з коламі (зроблена з цэльнага кавалка дрэва).Рымары-рабілі збрую, каб запрэгчы каня ў павозку.Саломапляценне. Прыклад-павукі, былі ў кожнай хаце. Кушнерства - апрацоўка футры і аўчыны.

Літ-ра: “Беларуская міфалогія” энцыкл.слоўнік,С.Санько, 2-е выданне, Мінск, 2006.

Этнаграфічная спадчына”, В.С.Цітоў,1-е - 1997, 2-е – 2001.

Этнология Беларуси [Электронны рэсурс].– Рэжым доступа: http://ethno.iatp.by/d02.htm. – Дата доступа: 13.08.2007.