- •Агульнае паняцце міфалогіі. Прадмет міфалогіі.
- •Класіфікацыя міфаў. Сучасныя міфы.
- •Асноўныя формы старажытных вераванняў (анімізм, татэмізм, магія).
- •Вярхоўныя багі. Пантэон князя Уладзіміра.
- •Пярун – грому, маланкі і дажджу.
- •Дажбог – бог сонца. Хорс.
- •Вялес – бог - апякун хатняй жывёлы.
- •Мокаш – вярхоўная багіня. Параскева-Пятніца - пераемніца Мокашы.
- •Лада – багіня кахання і шлюбу. Беларускі абрад “Ляльнік”.
- •Ярыла – бог веснавой плоднасці.
- •Вобраз святога Юрыя ў хрысціянстве. Абрад Юр’я ў беларускай традыцыі.
- •Дэманалогія. Агульнае паняцце і класіфікацыя.
- •Русалкі, іх функцыі. Абрад русальнага тыдня.
- •Вадзянік. Іх віды.
- •Лесавік – гаспадар лесу.
- •Духі, звязаныя з хатаю і сядзібаю беларуса – дамавікі, хлеўнікі, лазнікі, еўнікі.
- •Нячысцік – паўсюднік: чорт.
- •Ваўкалак, яго віды.
- •20. Паняцце белай і чорнай магіі ў беларускай традыцыйнай культуры
- •1.Фальклор як частка культуры беларускага народа.
- •2.Каляндарна-абрадавы,сямейна-абрадавы і пазабрадавы фальклор.
- •3.Зімовы цыкл беларускага календара.
- •4.Веснавы цыкл беларускага календара.
- •5 Летні цыкл беларускага календара.
- •6.Восеньскі цыкл беларускага календара.
- •7.Радзінна-хрэсьбінны абрад.
- •8.Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі.
- •9.Пахавальны абрад.Галашэнні.
- •10.Песні пра каханне:лірызм вобразаў дзяўчыны і хлопца.
- •11.Жартоўныя песні:гуманістычны характар.
- •12.Прыпеўкі:сямейна-бытавы характар сюжэтаў.
- •13.Прыказкі: народная мараль ў іх.
- •14.Прымаўкі: народны гумар ў іх.
- •15.Загадкі: тэматычнае багацце.
- •16.Замовы: сувязь з магічнай практыкай.
- •17.Казкі: асноўныя віды і іх значэнне.
- •18.Легенды і паданні: тэматычнае багацце.
- •1.Агульныя паняцці этнаграфіі. Праблемы этнагенезу беларусаў.
- •2.Беларускае народнае жылле: жыллевыя і гаспадарчыя пабудовы.
- •6.Асаблівасці рассялення і гістарычныя тыпы паселішчаў.
- •7.Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі: геаграфічныя, прырода-кліматычныя, этнакультурныя асаблівасці.
- •9.Абрадавыя стравы беларусаў.
- •10.Стравы:класіфікацыя, разнастайнасць.
- •11.Беларускі жаночы строй.
- •12.Беларускі мужчынскі строй.
- •13.Гістарычныя тыпы сям’і.
- •17.Земляробчыя прылады працы.
- •18.Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць беларусаў.
- •19.Традыцыйныя рамёствы беларусаў.
12.Беларускі мужчынскі строй.
Мужчынскія порткі (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (на лета), сукна не надта добрага гатунку. Нагавіцы былі не шырокімі і трымаліся на шнурку. Пояс - плецены ці тканы. На поясе вісела невялічкая торбачка - каліта, у якой захоўваліся грошы, люлька, нож. Таксама насілі скураныя рамяні, якімі падпаясвалі світкі. Безрукаўка (камізэлькі, жупіцы). Світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых. Галаўныя уборы — з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — плецены з саломы шырокапольны капялюш з тулляй (брыль). Магеркі - валяныя шапкі з палямі. Зімовыя шапкі шыліся з футра вавёркі, лісы, зайца, аўчыны. Абутак складалі лапці, боты (рэдкі абутак), валёнкі.
13.Гістарычныя тыпы сям’і.
У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў адрозніваюць сем’і палігамныя (мнагашлюбныя), парныя (няўстойлівы саюз мужчыны і жанчыны), манагамныя (аднашлюбныя).
Ад колькасці шлюбных пар і характару вядзення гаспадаркі: нераздзеленая і малая сям’я.
Нераздзеленая –сумесна вядуць гаспадарку некалькі шлюбных пар. Такія сем’і дзеляцца на бацькоўскія (сумесна пражываюць бацькі і іх жанатыя сыны) і брацкія (сумесна пражываюць два ці больш жанатых братоў).
У залежнасці ад колькасці пакаленняў вызначаюцца сем’і адналінейныя (бацькі, жанаты сын, ўнукі) і многалінейныя (бацькі і два ці больш жанатых сыноў аб одва ці бальш жанатых братоў).
Да малой сям’і адносяцца нуклеарная (шлюбная пара з дзецьмі або без іх) і складаная (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ці інш. сваякоў – брат, сястра, пляменнік і інш.). Сярод малых ёсць няпоўныя (удовыя; мужчына і жанчына пасля скасавання шлюбу; асобы якія не ўступілі у шлюб,але маюць дзяцей).
У эпоху феадалізма пераважалі нераздзеленыя сем’і. З канца 19-пач.20 ст. – пераважае малая сем’я.
15.Інтэр’ер сялянскай хаты.
Да 60-70гг 19ст. Вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (адтуліну ў столі). Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць (красны кут) – развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва.
Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар (пола і палацяў) – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут.